Жыцьцё пад агнём
Лявон Юрэвіч
Памер: 271с.
Мінск 1999
Я заўважыў перамену ў ягоным голасе, і выдавала на тое, што гэбіст зараз ізноў пачне задаваць пытаньні. Я сказаў, што мяне ўжо дапытвалі некалькі гадзінаў і што мне няма чаго дадаць. Ён спытаўся, ці я пляменьнік Васіля Рагулі. Сьледчы хацеў ведаць падрабязнасьці пра майго дзядзьку, які ня надта спагадліва ставіўся да камуністаў, калі быў польскім сэнатарам. Я сказаў, што ведаю толькі, ш і о дзядзька змагаўся за правы беларусаў як этнічнай меншасьці ў Польшчы й адседзеў за гэта два гады ў віленскай турме. Гэбіст заўважыў, што ўжо ведае ўсё гэта, а таксама Г⁰,е’ ШТ⁰ М⁰” дзядзька ніколі ня меў дачыпеньня да прагрэсіўнай кампартыі Заходняіі Беларусі. Я адказаў, што ня
[931
ведаю, наколькі гэтая партыя прагрэсіўная, але я ведаю, што ў нас мелася папулярная партыя Грамада, якая прываблівала шмат патрыётаў, бо змагалася супраць зьнявагі беларускага народу ў Польшчы. Гэбіст паведаміў мне, што Грамада падтрымлівалася кампартыяй, і што мой дзядзька адмовіўся ад гэтай дапамогі. Я адказаў, што мне гэта невядома. (Я памятаю, як дзядзька аднойчы сказаў мне, што яму прапаноўвалі далучыцца да Грамады, але ён адмовіўся, бо лічыў яе мастом да камунізму. Ён адказаў гэтым людзям, што ён не камуніст і што ён мае права мець уласныя палітычныя погляды. Ён дадаў: «Калі я не зьбіраюся на другі бок ракі, то мне не патрэбны й мост».) Канечне, я ня мог распавесьці гэтага сьледчаму, бо тады майго дзядзьку б арыштавалі й пачалі дапытваць, як і мяне. Таму я проста заўважыў, што мой дзядзька падабаўся народу, бо падтрымліваў ідэю беларускага нацыянальнага адраджэньня, a таму яго выбралі ў польскі парлямэнт, а потым і ў сэнат.
Малады чалавек запярэчыў мне, што ў мяне няправільнае ўспрыняцьце мінулага, бо я быў паддадзены прапагандзе, якая сфармавала мае палітычныя погляды. Потым ён пачаў запэўніваць мяне, што я проста ня ведаю гісторыі, і што гэта саветы стварылі Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку, вызвалілі беларускі народ, адчынілі школы й г.д. Я ня стаў удавацца ў дэталі, але ўсё ж запярэчыў, што Савецкі Саюз ня мог стварыць Беларускую Рэспубліку, бо яна была абвешчаная яшчэ ў 1918 годзе. Сьледчы запярэчыў, што ўсё гэта няпраўда, нямецкая агітацыя, і што беларусы мусяць дзякаваць Савецкаму Саюзу за стварэньне рэспублікі. Я разгарачыўся. Гэбіст уцягнуў мяне ў дыскусію, і я пачаў спрачацца, што той проста ня ведае гісторыі Беларусі. Я ўзбуджана распавядаў
[941
пра барацьбу беларускай інтэлігенцыі за незалежнасьць ад Польшчы й Расеі Я ўзгадаў Вялікае Княства Літоўскае, Кастуся Каліноўскага, які загінуў ад рукі царскага ката ў 1863 годзе, таму што хацеў, каб Беларусь была незалежнан. Я не ўсьведамляў тады, што выкладаю ім свае палітычныя погляды й патрыятычныя памкненьні. Сьледчы перахітрыў мяне. Працяглы час мы маўчалі. Гэбіст разглядаў паперы ў сябе на стале. Ён сказаў, што яму вельмі шкада мяне. Што я валодаю памылковай інфармацыяй і мне, відавочна, нехта прамыў мазгі, магчыма, у лягеры для ваеннапалонных.
Сьледчы ведаў, што немцы дазволілі лекару Міколу Шчорсу аб’яднаць вялікую колькасьць беларускіх патрыётаў у Беларускі нацыянальны камітэт у Бэрліне. Шмат хто з гэтых патрыётаў вучыўся тамака перад вайной, але некаторыя былі вызваленыя зь лягеру, і ім была прапанаваная праца, як мне. Я сказаў сьледчаму, што мне ніколі ніхто не прамьіваў мазгоў. Тым больш, што я знаходзіўся ў лягеры нядоўга, і проста не было часу на тое, каб мне навязалі нейкія ідэі. Мы йзноў надоўга замаўчалі. Гэбіст праглядаў паперы, лічыў старонкі, паглядаў на мяне. Ён знарок маўчаў, 1 я пачаў пачувацца яшчэ больш няўтульна. Я здагадваўся,’ што сьледчы падазрае мяне ў сувязі з гэтым камітэтам і думае, што мяне заслалі ў Беларусь. Гэта было няпраўдай, але як я мог даказаць гэта?
Празь нейкі час гэбіст заўважыў, што я, здаецца, ня надта схільны ды размоваў. Па ягоных словах, было ўжо чатыры рашцы, і сьледчы прапанаваў прыпыніць допыт, каб я як сьлед усе абдумаў, а потым расказаў пра сябе крыху больш, чым зараз. Гэбіст націснуў кнопку, увайшоў ахоўнік 1 загадаў мне ісьці за ім назад у камэру. Калі я ўжо выходзіў
1951
сьледчы заўважыў, што супрацоўніцтва зь імі дапаможа мне атрымаць свабоду. Я прамаўчаў павярнуўся й пайшоў за ахоўнікам.
У калідорах панавала цемра. Калі дзьверы за мной зачыніліся зь ненавісным ужо бразі атаньнбм, я падумаў, што жыўцом пахаваны тутака. У мяне пацяжэла галава, і я пачуваўся прыгнечаным. Я зразумеў, што абвінавачаньні, якія мне прад’яўлялі, былі значна цяжэйшымі, чым я мог уявіць. Мяне падазравалі ў тым, што я засланы немцамі з мэтай арганізацыі пэўнай антыўрадавай дзейнасьці, і маю заданьні ад Беларускага камітэту ў Бэрліне. Прычым я ня мог даказаць сваю невінаватасьць.
А сёмай раніцы мяне йзноў пабудзілі. Мне не дазвалялі спаць удзень. Я сеў на крэсла ў куце, якое было прыкручанае да сьцяны, і паспрабаваў паспаць, але так, каб не заўважыў ахоўнік. Таксама я зрабіў з хлебнага мякішу шахматы й спрабаваў гуляць сам з сабой: левай рукой супраць сваёй жа правай. Я пачаў уцягвацца ў гульню, але баяўся, што зьеду з глузду.
Некалькі дзён прайшло бяз допытаў. Кожную раніцу й удзень я рабіў зарадку, наколькі гэта было магчыма ў такой абмежаванай прасторы: выконваў хадню, оег на месцы, ад цісканьні. Я спадзяваўся, што яшчэ, магчыма, надарыцца магчымасьць зьбегчы, і я мушу быць у добрай форме. Я не хацеў мірыцца з тым, што мне прыйдзецца сядзець у турме да канца маіх дзён. Я верыў, што нешта можа здарыцца іі я буду йзноў вольным.
Ежа кожны дзень была аднолькавая: палова фунта мокрага, ліпкага хлеба, які ня меў ніякага смаку, і рыбны суп са шматкамі бульбы на палудзень і вячэру. Гэтага было дастаткова толькі, для таго, каб не памерці, але я не пачуваўся
1961
галодным. Я страціў апэтыт праз дэпрэсію, прыніжэньне й безнадзейнасьць. Я заўважыў, што губляю вагу й стамляюся хутчэй, чым звычайна.
Аднойчы ў сярэдзіне лютага, апоўначы, пасьля некалькіх гадзінаў адпачынку, мяне йзноў выклікалі на допыт. Я йшоў за ахоўнікам, але гэтым разам ён павёў мяне ў сутарэньні. Пакой для допытаў быў гэткім жа самым: крэсла, стол, лямпа. Мне загадалі сесьці, і затым увайшоў афіцэргэбіст. Калі я зірнуў на яго, то ў мяне мурашкі пабеглі па скуры. Я спужаўся, спужаўся ўпершыню за ўвесь час. Сьледчы быў надта высокім, з шырокімі плячыма, гадоў саракапяцідзесяці. У яго быў вузкі лоб, шырокія бровы, цёмныя вочы, гарбаты нос, вялікія вусны й цяжкое падбародзьдзе зь ямкай пасярэдзіне. Афіцэр быў гладка паголены й акуратна апрануты. У яго быў жорсткі, змрочны выраз твару, які не пакідаў вам ніякай надзеі, і стваралася ўражаньне, што гэты чалавек можа выкарыстаць якія заўгодна мэтады допыту.
Гэбіст сеў, адкрыў маё дасье й, здаецца, не заўважаў мяне. Ён назваў мне сваё імя калі не памыляюся, Ісак Гінзбэрг. Раптам ён узьняўся, падышоў да мяне й сказаў, што я манюка. Ён паклаў паперы перада мною й загадаў прачытаць іх, а сам вярнуўся да стала й запаліў цыгарэту. Гэбіст утульна разьмясьціўся на сваім крэсьле, сядзеў сабе дый пускаў колцы дыму. Я пачаў чытаць і проста ня верыў сваім вачам. Тамака было ўсё, што я расказаў у Баранавічах старому, але, акрамя гэтага, яшчэ тузін рэчаў, якіх я ніколі ня ўзі адваў. Напрыклад, што ў Налібоцкай пушчы я грымаў у падпольным складзе амуніцыю й зброю, і што мой браг Вячаслаў добра ведае пра гэта. Таксама там казалася, што я атрымаў ад сваіх дзядзькоў Васіля й Чатыркі, якія,
[97]
нібыта, нямецкія шпіёны, загад пашырыць шпіёнскае кола ў раёне Любчы й Наваградку. Акрамя гэтага, я мусіў арганізаваць падпольную армію, каб узьняць паўстаньне супраць Савецкага Саюзу. Я сапраўды ня верыў сваім вачам! Усё, што я наказаў старому, было праўдай, але ўсё астатняе плён хворага ўяўленьня!
Мне спатрэбілася паўгадзіны, каб прачытаць напісанае, і калі я нарэшце скончыў, то адклаў паперы ўбок і сказаў, што гэта ўсё хлусьня. Што няма ніякай шпіёнскай арганізацыі, ніякага падпольнага руху. Я спытаўся, якім чынам, яны думаюць, я мог пасьпець сабраць склад зброі, стварыць шпіёнскае кола, падпольную армію за такі кароткі час: зь верасьня па студзень? Я нэрвова засьмяяўся й заўважыў, што гэта не я манюка, а тыя, хто спрабуе абвінаваціць мяне ўва ўсіх гэтых грахах. У той самы момант, калі я сказаў гэта, я зразумеў, што зрабіў памылку. Сьледчы ўскочыў, скінуў мяне з крэсла і ўдарыў кулаком па галаве спачатку справа, а потым зьлева. На нейкі час я страціў прытомнасьць, а калі ачуняў, то зразумеў, што ляжу на падлозе. Я паспрабаваў узьняцца. Мне было млосна, і ў галаве гудзела. Пакой круціўся, і мяне ванітавала. Я здолеў сесьці на крэсла, і гэбіст, які выглядаў вельмі жорсткім, стаў насупраць мяне. Ён сказаў, што я абразіў яго, калі назваў манюкам, і што я паплачуся за гэта двума днямі ізаляцыі. Я ня мог даўмецца, якога кшталту ізаляцыю ён мае на ўвазе, бо я і так ужо быў ізаляваным у сваёй камэры. Але ў мяне, па словах сьледчага, яшчэ быў шанец выправіць становішча, калі б я падпісаў паперы. Калі я так зраблю, НКВД паставіцца да мяне інакш і будзе больш паблажлівым. Я амаль ня чуў гэтых словаў і толькі круціў галавой і паўтараў, што не магу падпісаць дакумэнты, у якіх няма ні слова праўды.
1981
Тады сьледчы паведаміў мне, што мае дзядзькі й Вячаслаў сумленьнейшыя за мяне, і што яны якразтакі пажадалі прызнацца ў сваёй дзейнасьці. Ён сказаў, што яны ўва ўсім прызналіся, і НКВД паставіўся да іх спагадліва. Я зірнуў на гэбіста й заявіў, што паверу гэтаму, толькі калі пачую гэта ад іх саміх. Ня памятаю, што адбылося потым. Мне спатрэбіўся нейкі час, каб ачомацца ад біцьця. Я ляжаў на падлозе, а сьледчы біў мяне нагой у пахвіну, і тады я зусім страціў прытомнасьць.
Калі я ачуняў, гэбіста ўжо не было ў пакоі. Ахоўнік дапамог мне ўзьняцца, паклікаў другога, і яны напалову вывялі напалову выцягнулі мяне з пакою. Я заўважыў, што мы йдзем ня ў камэру, а некуды ў сутарэньні. Яны прывялі мяне да нейкіх дзьвярэй, упіхнулі ўнутро і зачынілі дзьверы. У камэры было напаўцёмна, але я заўважыў матрац у куце. Пакой быў футаў чатырохшасьці, a то й меней. Сьцены былі вільготнымі, і стаяў смурод. Гэта й называлася ізаляцыяй. Людзі бавілі ў ёй дні й тыдні ў якасьці пакараньня. Няўжо я сапраўды абразіў сьледчага? Я толькі сказаў, што ў паперах была хлусыія, але ён прыняў гэта на свой рахунак. Альбо і эта была нроста нагода зламаць мой супраціў? Я ня ведаў.