Жыцьцё пад агнём
Лявон Юрэвіч
Памер: 271с.
Мінск 1999
Я разумеў, што доўга не пражыву, што хутка нешта здарыцца. Мяне альбо заб’юць, альбо сашлюць у Сібір Былі пэўныя моманты, калі мне, здавалася, было ўжо напляваць. губляу вагу й задыхаўся. Я рабіў гімнастыку, але мае мышцы атрафаваліся. Я яшчэ ня ведаў, што ў мяне зьбіраецца вадкасьць у левым лёгкім. Я папрасіў ахоўніка адвесьці мяне да лекара, але салдат адказаў мне, што лекар будзе голькі празь некалькі дзён і я тады магу да яго зьвярнуцца.
[1051
Аднойчы дзьверы камэры расчышліся, увайшла лекарка жанчына ў форме НКВД і спыталася, што мяне турбуе. Я адказаў, што адчуваю боль у грудзях, зь левага боку, і што, калі я дыхаю, то здаецца, што ў мяне вада ў лёгкім. Лекарка агледзела мяне й параіла не турбавацца, бо гэта хутка пройдзе. Я спытаў, што яна мае на ўвазе, але яна прамоўчала проста павярнулася іі выйшла. Можа, ёй ужо было вядома, што мяне расстраляюць? Ці гэта проста савецкая мэдыцына такая? Можа, гэта нармальна, і савецкія лекары заўсёды так ставяцца да пацыентаў? I чаго я чакаў? Каб мяне накіравалі ў лязарэт, дзе я атрымаў бы чысты ложак і мяне агледзеў бы сапраўдны лекар?
Канечне ж, мне не палепшала. Наадварот, у мяне зморшчылася скура, у маім арганізьме больш не было тлушчу, я адчуваў, што ў мяне вада ў грудзях, і мне балюча было дыхаць.
Прайшло некалькі дзён. Я йзноў пачаў гуляць сам з сабой у шахматы, чытаў і вучыў на памяць вершы.
Напрыканцы траўня альбо ў пачатку чэрвеня ўвайшоў ахоўнік і загадаў ісьці за ім. Мяне прывялі ў незнаёмы пакой, дзе за сталом сядзелі тры гэбісты. Мне загадалі сесьці. Адзін зь іх узяў аркуш паперы й пачаў чытаць услых. Ён назваў маё імя, дату нараджэньня, а потым абвесьціў абвінавачаньне ў шпіянажы, арганізацыі шпіёнскага кола на карысьць Нямеччыны, распаўсюджваньні антысавецкай прапаганды, падрыхтоўцы ўзброенага паўстаньня ў Беларусі, а таксама прысуд да расстрэлу. Гэтыя словы зьвінелі ў мяне ўвушшу. Мне было дваццаць гадоў, і мяне зьбіраліся забіць за злачынствы, якіх я ніколі не рабіў. Я толькі вярнуўся на радзіму, каб вучыцца далей і стаць лекарам. Няўжо, гэта й было злачынствам? Другі
1106)
гэбіст спытаўся, ці маю я што сказаць. Я адказаў, што ўжо ўсё паведаміў ім. Тады ён загадаў мне падпісаць прысуд. Я спытаўся, ці азначае гэта прызнаньне ў пералічаных злачынствах. Гэбіст адказаў, што ў загадзе напісана, што я азнаёмлены з абвінавачаньнямі. Ён дадаў, што я буду расстраляны ўзводам. Я падпісаў. Тады мне паведамілі, што я маю трыццаць дзён, каб напісаць Сталілу прашэньне аб пашлаваньні й зьмяненьні прысуду на дваццаць пяць гадоў зьняволеньня ў працоўным лягеры. Да мяне вярнулася надзея. У мяне было яшчэ трыццаць дзён.
Мяне адвялі назад у маю камэру, дзе я сабраў свае рэчы, а потым закінулі ў іншую камэру, адмысловую для сьмертнікаў Тамака ўжо было каля дзевяці чалавек, якія выглядалі старэйшы за мяне. Адзін зь іх спытаўся, як мяне клічуць, колькі мне гадоў, які прысуд, і ці прасіў я аб памілаваньні. Я адказаў, што, на мой погляд, лягер лепшы за сьмерць, бо ў нас будзе шанец выжыць.
Я ўладкаваўся каля інжынэра, гадоў пяцідзесяці, які быў моцна прыгнечаны. Сярод ночы ён прачнуўся, пачаў плакаць і біцца галавой аб сьцяну. Ён распавёў мне, што быў вымушаны разьвесьціся з жонкай, кінуць траіх дзяцей, бо яго абвінавацілі ў злачынствах супраць Савецкага Саюзу. Цяпер жыцьцё было для яго бессэнсоўным. Я вырашыў пазнаёміцца зь ім бліжэй. Я выцягнуў свае шахматы й запрасіў інжынэра згуляць раздругі й пагутарыць.
Я чытаў на сьцяне ймёны, даты, абвінавачаньні тых, хто сядзеў тутака да нас. Іх было поўна, яны былі асуджаныя на сьмерць за злачынствы, якіх не рабілі й дзень пры дні чакалі непазьбежнага.
Аднойчы раніцай нас пабудзілі выбухі. Мы не ўяўлялі, што гэта магло быць. Нехта выказаў здагадку, што гэта Ba
11071
енныя вучэньні. Калі так, то яны мусілі быць надта сур ёзнымі, бо сьцены нашай камэры дрыжэлі. Гэна была раніца 22 чэрвеня 1941 году.
Да нас у камэру ўвайшоў хлопец гадоў васямнаццаці і паведаміў: «Таварышы! Немцы бамбяць Менск!» Значыць, пачалася вайна. Мой мозг ажывіўся. Зьявілася надзея, але затым страх. Магчыма, гэбісты расстраляюць нас усіх і мы не пасьпеем атрымаць памілаваньне ад Сталіна.
Наступнай ноччу бамбілі праз кожныя пятнаццаць хвілінаў. На досьвітку ўвайшоў ахоўнік і загадаў усім выйсьці. Няўжо нас расстраляюць? Нас вывелі ў двор астрога, а потым — на вуліцы Менску. Горад гарэў. He калькі будынкаў непадалёк ад турмы былі разбураныя. Як толькі мы выйшлі за межы астрогу, мы пабачылі яшчэ адну калёну зьняволеных недзе каля дзесяці тысячаў чалавек.
Зь неба пачуўся жахлівы віскат, і нехта закрычаў, каб усе паляглі на зямлю, бо зараз немцы будуць бамбіць вуліцы. Над намі праляцелі самалёты й паскідалі бомбаў у розных кірунках. Я падпільнаваў магчымасьць прыстаць да іншага натоўпу зьняволеных і забіўся глыбока між імі. He дзе праз паўгадзіны ахоўнік загадаў усім замаўчаць, і нех га праз гучнагаварыцель закрычаў, што зьняволеныя з «амэрыканкі» мусяць выйсьці, інакш іх расстраляюць. Я сказаў самому сабе, што змагу выжыць, толькі калі застануся ў новым натоўпе, што й зрабіў.
Мы павольна пайшлі калёнай ува ўсходнім кірунку да мястэчка Чэрвень, якое знаходзілася кілямэтрах у шасьцідзесяці ад Менску. Калі мы йшлі, я зразумеў, што такое «бліцкрыг». Чырвоная Армія не была падрыхтаванай да вайны й адступала ў беспарадку. Калі я ўпершыню паба
11081
чыў нямецкія танкі, яны знаходзіліся ў савецкім тыле фронту не йснавала.
Была сонечная летняя раніца яшчэ ніякай сьпякоты м легкі ветрык. Як гэта цудоўна дыхаць сьвежым паветрам! Мяне трымалі ў камэры каля шасьці месяцаў. Мне не дазволілі рабіць гімнастыку ў двары, і я пакідаў камэру, толькі калі хадзіў на допыты. Нарэшце я выйшаў з турмы!
Калёна, якая расьцягнулася на некалькі кілямэтраў, павольна рухался наперад з ахоўнікамі справа й зьлева’ Рабілася ўсё цяплей, нават горача. Раптам нам усім загадалі збочыць з дарогі, каб адпачыць. Праз колькі часу мы рушылі йзноў Слабейшым загадалі застацца пры дарозе а потым расстралялі, калі іх мінула калёна. Вось тады я парадаваўся, што рабіў зарадку. Нягледзячы на вадкасьць у легкім, я працягваў ісьці. Я трымаўся калёны, каб мяне не забілі пры дарозе. Раптам я зразумеў сваю памылку: на мне было паліто, якое маці падарыла мне на Раство — з футраным каўнерам, а гэта адрозьнівала мяне ад астатніх. Да мяне падышоў ахоўнік і спытаўся, ці не з «амэрыканкі» я. Я адмоўна пакруціў галавой, але ён сказаў, што пазнаў мяне, і загадаў мне збочыць з дарогі. Мы чакалі, пакуль калена пройдзе, але, дзякаваць Богу, нешта іншае адцягнула ўвагу ахоўніка, і ён кінуў мяне. Я хуценька ўціснуўся ў калёну.
Нарэшце, мы прыйшлі ў чэрвеньскую турму, і нас пастроілі ў двары. Тамака не хапала месца для такой колькасьці людзей. Камісар НКВД аб'явіў у гучнагаварыцель, што зараз усіх правераць пайменна й адпаведна са злачынствамі, у якіх іх абвінавачваюць. Паколькі я бачыў, як адступае Чырвоная Армія, я ня мог паверыць, што ў аховы маюцца з сабой нейкія дакумэнты на зьняволеных.
[109]
У двары пасьпешліва паставілі стол, і за яго селі тры гэбісты. Усе павінны былі падыходзіць да іх, казаць імя н злачынства. Мой сябар, інжынэр з камэры сьмертнікаў, спытаўся, што я зьбіраюся рабіць. Я адказаў, што яны ня могуць ведаць, у чым нас абвінавачваюць. Я папярэдзіў яю, што ён мусіць маніць што заўгодна: што ён злачынца, але толькі не шпіён і контрарэвалюцыянэр. Інжынэр баяўся, што гэбісты могуць знайсьці ягонае ймя. Я адказаў, што мы не павінны ні ў чым прызнавацца, каб паспрабаваць унік нуць сьмерці. Ён не адказаў. Ён быў бледным і дрыжэў. Ягоныя валасы былі зусім сівыя, і здавалася, што яны яшчэ больш пасівелі за два тыдні ў камэры сьмертнікаў. Я ня мог больш нічога параіць яму. Сам я цьвёрда вырашыў не здавацца, бо быў упэўнены, што ахоўнікі ня змогуць праверыць, хто я такі.
Адзін за адным мы пасоўваліся да стала. Я стараўся падслухаць, што кажуць астатнія. Нас падзялілі на дзьве групы. Адна складалася з тых, каго абвінавачвалі ў шпіянажы й контрарэвалюцыйнай дзейнасьці. Іх адводзілі да турэмнай сьцяны й моцна ахоўвалі. Другая з тых, каго абвінавачвалі ў злачынствах меншай цяжкасьці. Да вечара каля сьцяны назьбіралася недзе тысяча сто чалавек.
Надышла мая чарга. Я выдумаў сабе ймя. У мяне спыталіся, у чым мяне абвінавачваюць. Я сказаў, што ня ведаю. Што мне загадалі нарубіць столькі й столькі кубічных мэтраў, але я хварэў і ня здолеў выканаць заданьня. За гэта мяне, быццам бы, і адправілі ў турму. Я ўжываў простыя сялянскія выразы й зрабіў выгляд, што дурнаватьі. Я й сапраўды падурному выглядаў: худы, абцягнены жоўтай скурай, крыху абпаленай на сонцы. Мяне накіравалі ў натоўп, які ахоўваўся ня надта моцна. Пасьля мяне йшоў інжынэр.
11101
Я ведаю, што ен сказаў, але яго адправілі ў групу ля сьцяны. Я стаміўся й прысеў адпачыць на сонцы й сьвежым паветры. Неба было чыстым і мірным, і я разважаў, што нас чакае.
Аб адзінаццатай вечара мы заўважылі, што другая група зьнікла. Каля паўночы мы пачулі кулямётныя чэргі. Выдавала на сутычку зь немцамі. Нейкі час было ціха. Мы ня ведалі, што тамака здарылася.
(Пасьля мясцовыя жыхары распавялі нам, што гэта на усходзе ад Чэрвеня расстралялі другую групу.) Каля чатырох раніцы нехта закрычаў, што нас пакінула ахова. Усе паўставалі, узьняўся шум. I сапраўды аховы не было. Мы адчынілі турэмныя вароты, і ўсе павыбеглі.
о Я бег і бег, і нарэшце апынуўся каля пакінутай сялянскан хаты. Тамака меўся подпал, у які можна было залезьці знадворку, што я й зрабіў, каб перачакаць і пагледзець, што будзе далей. Я заставаўся тамака ўвесь дзень і ўсю ноч. На наступны дзень я вылез, каб разгледзецца й, на дзіва, пабачыў на краі вёскі нямецкі танк з экіпажам у чатырыпяць чалавек. Немцы галіліся. (Яны, відаць, не маглі ўявіць, што можна ваяваць не пагаліўшыся, альбо ім загадвалі.) Я ўзрадаваўся, што пабачыў салдат, але й пабойваўся, бо ня ведаў што можа здарыцца. Паколькі я гаварыў панямецку, я падышоў да іх. Я павітаўся й яны прыязна адгукнуліся. Яны спыталіся, хто я такі. Я адказаў, што быў дагэтуль у савецкан турме, а зараз іду дамоў на захад ад Менску й хацеў бы атрымаць якоенебудзь пасьведчаньне, што дазволіць мне вольна перамяшчацца. Яны адказалі, што мне не патрэбныя ніякія паперы, бо я размаўляю панямецку, і мяне ніхто ня спыніць. Я ня ведаў, верыць ім ці не, але яны былі даволі прыязнымі і ў добрым настроі. Я не ўсьведамляў, што лініі