• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё пад агнём  Лявон Юрэвіч

    Жыцьцё пад агнём

    Лявон Юрэвіч

    Памер: 271с.
    Мінск 1999
    120.68 МБ
    
    11181
    
    мецкую атаку, і як загінула маці. Яна дадала, што мая маці загінула пры выкананьні службовых абавязкаў і лічылася гераіняй.
        Наваградак і Менск бамбілі ў той самы дзень  22 чэрвеня 1941. Гэта быў звычайны дзень: людзі былі ў царкве, апранутыя ў сьвяточныя строі, альбо грэліся на сонцы ў садох. Каля 10 гадзінаў раніцы невядома адкуль зьявіліся нямецкія бамбавікі, якія зыіішчылі тры чвэрці гораду. He было ніякага папярэджаньня. Немцы хацелі дэмаралізаваць насельніцтва, згодна з прынцыпамі «бліцкрыгу». Зьдзівіць ворага, разбурыць лініі сувязі й абарончыя збудаваньні. Дарогі былі блякаваныя савецкай адміністрацыяй, арміяй, міліцыяй, гэбістамі, якія ўцякалі ад немцаў. Панавала разгубленасьць і хаос. Ніхто не падазраваў, што немцы будуць бамбіць такі ціхі горад, як Наваградак, дзе не былі разьмешчаныя ні ўзброеныя сілы, ні ваенныя заводы. Маці была на працы. Раніцай яна рабіла апэрацыі, апоўдні аглядала пацыентаў. Звычайны працоўны дзень быў перарваны выцьцём нямецкіх бамбавікоў. Яны зьявіліся, бы зпад зямлі, і пачалі бамбіць лячомніцу. Маці кінулася выводзіць пацыентаў у парк, які знаходзіўся побач, потым вярнулася ў будынак, каб дапамагчы іншым. У яе трапіў аскепак бомбы й разарваў ёй чэрап. Маці звалілася і ўсё яшчэ трымала за руку пацыента, які цудам застаўся жывым. Яна ўжо ніколі не пабачыць свайго сына. Гэтым разам не праз НКВД, а праз новых заваёўнікаў. Ейныя пакуты скончыліся.
        Я атрымаў дазвол ад гарадзкой адміністрацыі. У мяне не было грошай, і я прапанаваў работнікам адміністрацыі, што заплачу ў Любчы, калі яны дапамогуць мне давезьці цела. Гэта ўсё было надта страшна. Я павінен быў назіраць
    
    1119]
    
    за тым, як выкапваюць згнілое цела, загорнутае ў прасьціну з лячомніцы. Мне спатрэбіліся сьведкі адтуль, якія маглі б апазнаць цела. Яго паклалі ў дамавіну, паставілі яе на калёсы, і мы шэсьць гадзінаў ішлі да Любчы.
        Я адзін ішоў за дамавінай. Я йзноў быў са сваёй маці, размаўляў зь ёю, прыгадваў, як мы езьдзілі да магілы бацькі. Нейкім чынам пад канец гэтай дваццаціпяцікілямэтровай вандроўкі я вырашыў, піто зьмяню сваё жыцьцё.
        Я прывёз маці дадому. Бабуля настойвала, каб мы паклікалі бацюшку, каб той адпеў маці. Мне было ўсё роўна. Я ня думаў, іпто ад гэтых малітваў будзе нейкая карысьць. Можа, для бабулі й цёткі, але не для маці. Мы аднесьлі дамавіну на могілкі й пахавалі побач з маім бацькам. Нарэшце яны ўзьядналіся. Я ўзгадаў, як яна не хацела сыходзіцца зь іншымі мужчынамі пасьля сьмерці бацькі  так яна яго кахала. Яна была такой вернай, і нарэшце ім абодвум быў дадзены спачын.
        Мы вярнуліся дамоў, і дні пайпілі за днямі. Я бавіў час каля ракі. Мне не хацелася лавіць рыбу. Мне нічога не хацелася рабіць.
        Я даведаўся, што майго дзядзьку арыштавалі незадоўга да вайны. Дзядзьку Чатырку саслалі. Большасьць беларускай інтэлігенцыі загналі ў вагоны для скаціны й адпытвалі ў Сібір. Дзядзька Васіль здолеў нейкім чынам уцячы, вярнуўся ў Любчу й распавёў, як яго арыштавалі й дапрошвалі. Мы параўналі тое, што нам казалі ў НКВД. Дзядзьку Васілю даводзілі, што я быццам бы агаварыў яго й пацьвердзіў, піто ён належыць да шпіёнскага кола. Мне казалі тое самае пра дзядзьку.
        Але мяне не цікавіла палітыка. У галаве ў мяне было зусім пуста. Адзінай радасьцю было апынуцца каля ракі,
    
    11201
    
    на прыродзе. У мяне быў дваякі настрой. 3 аднаго боку я цешыўся з таго, што свабодны, а з другога  ня мог знайсьці месца, да якога я належаў. Я пачуваўся вельмі прыгнечаным пасьля савецкай турмы й сьмерці маці. Я пачаў выпіваць разам са сваімі сябрамі. Алькаголь на пэўны час дапамагаў мне, але пасьля працьвярэжваньня мне рабілася яшчэ горш.
       Тым часам я сустрэўся са сваёй ранейшай пасіяй Наташай. Я быў добра прыняты ейнай маці (бацька ейны памёр), якая хацела суцішыць мой боль пасьля сьмерці маці. Я ня быў закаханы ў Наташу, але я ёй падабаўся, і яна рабілася надта агрэсіўнай. Яна пачала дражніць мяне, што я згубіў у палоне здольнасьць быць мужчынам. Яна падазравала, што нешта мусіла здарыцца, бо я ўжо не такі настойлівы, як у школе. Я не апраўдваўся, але й не хацеў узнаўляць нашыя адносіны, тым больш, што мой сябра Янка Гутар быў закаханы ў Наташу. Гэта было б несправядліва ў дачыненьні да яго.
       Я заўважыў, што паміж Наташай і ейнай маці ўсё часьцей здараюцца сутычкі. Некалькі разоў дзяўчына запрашала мяне пакатацца на ровары. Аднойчы яна прызналася мне, што замужам. Я быў моцна зьдзіўлены гэтым. Яна распавяла мне, што падчас савецкай акупацыі матэрыяльнае становішча было вельмі цяжкім, а ейны муж, на пятнаццаць гадоў старэйшы за яе, служыў у гарадзкой адміністрацыі. Ён меў нейкае дачыненьне да разьмеркаваньня ежы й жыў у дастатку. Калі Наташа апынулася ў цяжкім становішчы, бо да ўсяго іншага ейная маці хварэла на артрыт, яна пайшла замуж за гэтага чалавека. Яна сказала, што не кахала яго. Я спытаўся, нашто яна распавядае мне пра ўсё гэта. Аказалася, што проста Наташа хацела, каб я ведаў,
    
    1121]
    
    што яна ўсё яшчэ кахае мяне. Я адказаў, што гэта нічога не мяняе. Што яна замужняя жанчына, і нам лепш не сустракацца, бо ейны муж можа гэта няправільна зразумець. Пасьля доўгага маўчаньня, яна заявіла, што хоча ад мяне дзіця. Я быў агаломшаны такой простай, адкрытай прапановай. Я быў выхаваны ў кансэрватыўным духу й лічыў сям’ю сьвятыняй, недатыкальным саюзам двух людзей, якія мусяць заставацца вернымі адзін аднаму. Я ня ведаў, што адказаць. Яна спыталася, ці не зрабілася са мной чагонебудзь у турме, што не дазваляе мне быць мужчынам і зрабіць дзіця. Мяне гэта моцна зачапіла, бо ў турме, сапраўды, такое магло здарыцца. Дагэтуль у мяне не было магчымасьці давесьці адваротнае ні сабе, ні камунебудзь іншаму, але нават цяпер я ня бачыў у гэтым неабходнасьці. Я адказаў, што незалежна ад таго, што Наташа думае, я не гатовы прыняць ейную прапанову.
        Празь некалькі дзён ейная маці паклікала мяне на госьці. Яна паведаміла мне, што дачка пачуваецца моцна прыгнечанай, і ёй не хапае маёй і Янкавай кампаніі. Я пагадзіўся пабачыцца з Наташай, і мы паехалі катацца на маім ровары. Яна хацела апошні раз пагаварыць са мной, і, магчыма, пасьля гэтага мы ўжо ніколі не сустрэнемся й ня будзем сябраваць. Яна села перада мной на ровар, і мы паехалі за горад на поўнач  у пекны лясок, дзе мы аднойчы гулялі й любаваліся прыродай. Наташа ўзяла з сабой паесьці, самагонкі й коўдру. Яна паводзіла сябе вельмі спакусьліва, і мне было сапраўды цяжка не паддацца на ейныя чары. Ня ведаю, дзе яна гэтаму наўчылася. Яна заўсёды дурэла з хлапцамі ў школе, білася зь імі, але была амаль недократнай. Яе немагчыма было пацалаваць, бо немагчыма было падступіцца. Нешта зьмянілася.
    
    [1221
    
    Наташа пачала йзноў дражніць мяне й казаць, што гэта апошняя магчымасьць для мяне даказаць, што я мужчына, і што нарадзіць ад мяне дзіця  апошняя ейная просьба. Я маўчаў нейкі час, а потым устаў і рэзка загадаў ёй сесьці на ровар, інакш я пакіну яе ў лесе адну. Яна падпарадкавалася й са сьлязьмі на вачах спыталася, чаму я адмаўляюся ад яе. Мы болып не размаўлялі. Я завёз яе дамоў і кінуў тамака. Я ня бачыў яе пасьля таго вельмі доўга, а потым сустракаўся выпадкова некалькі разоў Паміж іншым я закахаўся ўдзяўчыну, і гэта сталася сапраўдным каханьнем, якое прывяло да шлюбу.
        Хутка са Львова, дзе ён вучыўся на інжынэра, вярнуўся сын дзядзькі Васіля Міхаіл. Я сказаў, што было б файна, калі б ён застаўся, бо мне няма чаго рабіць, а так бы мы маглі хадзіць вудзіць рыбу альбо купацца разам. Міхаіл адказаў, што цяпер час не адпачываць, а дзейнічаць. Ён распавёў мне пра нацыянальны ўздым на Украіне, пра тое, што ўкраінцы абвесьцілі незалежнасьць, але немцы не прызналі яе. I хаця шмат хто зь дзеячоў нацыянальнага руху быў арыштаваны, астатнія не гублялі надзеі й арганізоўвалі школы, украінскую паліцыю і узброеныя сілы пад наглядам немцаў. Міхаіл лічыў, што й для беларусаў надышоў час нацыянальнага самасьцьвярджэньня й вяртаньня духу беларускасьці, падцятага саветамі. Спачатку я нічога не адказаў на гэта, але празь нейкі час мяне захапіла гэтая ідэя. Мой энтузіязм быў абуджаны патрыятызмам Міхаіла.
        Першыя нямецкія войскі прыйшлі ў Наваградак 5 ліпеня 1941 году, і было прызначанае ваеннае камандаваньне. Аднак раптам палякі пры падтрымцы немцаў пачалі арганізоўваць польскую паліцыю. Гэта была віна Беларускага
    
    1123]
    
    камітэту ў Бэрліне, які складаўся з патомкаў палякаў, што размаўлялі пабеларуску. Яны зрабілі выгляд, што зьяўляюцца беларусамі, і былі пасланыя на акупаваныя тэрыторыі з мэтай стварэныія паліцыі й адміністрацыі. У Наваградку паліцыя цалкам складалася з польскіх патрыётаў, якія размаўлялі папольску. Такая сытуацыя заставалася цягам усёй акупацыі. Нашыя намаганыіі зьмяніць нешта аказаліся няўдалымі. У 1941 годзе быў пэўны момант, калі нам падалося, што мы здолеем дамагчыся свайго, калі напалову беларуснапалову ўкраінец апынуўся на чале паліцыі, але ён быў беспрынцыіювым чалавекам і хутка паддаўся ўзьдзеяньню палякаў і адмовіўся рэарганізаваць паліцыю ў больш беларускую ўстанову. Польскія актывісты выкарыстоўвалі ўсе магчымыя сродкі ўва ўзьдзеяньні на нямецкае ваешіае камандаваньне. Жандары папоўнілі акупацыйныя войскі, так званы Вэрмахт. Яны выкарыстоўвалі ўсе магчымыя сродкі. Напрыклад, прыгожыя польскія дзяўчаты мусілі спакушаць нямецкае камандаваньне, каб дамагчыся рашэньняў на карысьць палякаў. Калі ж беларусы запярэчылі гэтым рашэньням, іх абвінавачвалі ў сымпатыі да камуністаў. Спатрэбілася шмат часу, каб займець нейкі ўплыў на немцаў.
        Я спытаў дзядзьку Васіля, што, на ягоную думку, нас чакае. Калі ён быў у польскім парлямэнце й сэнаце, ён цесна супрацоўнічаў зь нямецкай меншасьцю, якая тады была арыентаваная на дэмакратыю. Мой дзядзька думаў, што немцы, магчыма, рэарганізуюць Савецкі Саюз такім чынам, што Беларусь зможа мець пэўную самастойнасьць і самакіраваньне. Дзядзька Васіль прышчапіў ува мне нацыянальную годнасьць і гонар, а таксама пачуцьцё абавязку спрычыніцца да нацыянальнага адраджэньня.
    
    [124]
    
    Памятаю адно выступленьне дзядзькі ў Любчы, дзе ён прамаўляў на кірмашовым пляцы перад натоўпам сялянаў, што сабраліся, каб прадаць тое, што вырасьцілі. Ён гаварыў пра мінулае, пра камуністаў, пра магчымасьці адрадзіць беларускую нацыю. Ён сышоў з падводы на кірмашовым пляцы са словамі, што я, ягоны пляменьнік, працягну прамову. Дзядзька падпіхнуў мяне на падводу. Я быў агаломшаны. Я ніколі ў жыцьці не выступаў з прамовамі. Але мяне заахвоціў дзядзька дый самі сяляне, таму я ўскочыў на колы й пачаў прамаўляць. Я выказаў сваё расчараваньне ў савецкім рэжыме й шкадаваньне, што Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка не апраўдала спадзяваньняў, якія наш народ меў пад палякамі. Я дадаў, што Савецкі Саюз пераўзышоў палякаў у жорсткасьці й бесчалавечнасьці. Я моцна расхваляваўся, адчуваў энтузіязм, эмацыйны ўздым і нават сарваў аплядысмэнты.