Жыцьцё пад агнём
Лявон Юрэвіч
Памер: 271с.
Мінск 1999
3 чужаземцаў было з намі пяць афіцэраў мадзярскіх. Вадзілі на палігоны, дэманстравалі панцэрфаўсты й панцэршрэкі.
На выкладах вучылі, як арганізаваць штаб батальёнаў і повыя дывізіі «45» з малою колькасьцю людзей, але вельмі сільнаю зброяй, кожны жаўнер з аўтаматам. Падкрэсьлівалі Немцы, што ім не хапае добрага вышкаленьня ваяваць уночы і ў лясох, г. зн. з партызанамі.
Вазілі нас ува ўнівэрсытэт у Ростак на цікавыя выклады й дыскусіі. У часе перарываў высокія афіцэры акружвалі нас пры перакурцы, распытвалі, хто мы, бо мелі на шапках Пагоні, а на каўнярохярылаўскія крыжы. Асабліва захопленыя былі Барысом, які сярод іх выглядаў молада, быў у ранзе маёра й бадзёра трымаўся. Я асабіста нейк слаба разумеў панямецку, ды агарнуў мяне пэсымызм, чуючы часта гарматныя стрэлы недалёка пад Штэтынам.
Пыталіся і радзіліся нас практычных заўвагаў пра барацьбу з партызанамі. Цікава, што часта заяўлялі, каліб нас (Немцаў) аліянты пакінулі бамбіць і атакаваць з заха
* кавалерау «Рыцарскага крыжа» (ням.)
12491
ду, дык мы гэтым герояў чырвоных яшчэ здольныя быліб загнаць назад зпад Бэрліна й Штэтына за Маскву. Аднаго разу выгналі нас на пляц кашараў, пастроілі ў трыкутнік (чалавек каля пару тысяч). Зьяўляецца фэльдмаршал з булавою, якому здалі рапарт, а ён кажа: «Спадары, на ўсходнім фронце дрэнна, таму што шмат дэзэрцыі. Я патрабую пару сотняў ахвотнікаў сярод вас, якіх мы кінуліб на фронт, каб устрымаць дэзэрцыю. Ахвотнікі, прашу выступіць наперад». Цішыня і ніхто не варушыўся. Фэльдмаршал ня гневаўся, а спакойна заявіў — я разумею, таму мушу сам вызначыць, і ідучы перад лініямі пастроеных паказваў булавою ВыВыВы, каб выступалі, і наткнуўся на Барыса, які заўсёды строіўся ў першы рад, а я за ім у другім раду. Барыс самлеў, а я ззаду «Кажы, што Auslander*, дык ён мэльдуе, што зь Беларускае Дывізіі, да якой ён хоча вярнуцца». Маршал лепш прыгледзеўся да ягоных адзнакаў і загадаў «Zuriicktreten», адступі назад. Зараз пад’ехалі аўтобусы й «ахвотнікаў» павязьлі недзе, а Барыс падзякаваў мне за параду.
* замежнік (ням.)
Песьні Першага Беларускага Штурмовага Зьвязу
Чутны гоман — там войска сьпявае, У вёсцы водгалас рэха чуваць.
Беларускі жаўнер прыбывае
У сваю вёску начлегам стаяць.
Гэта йдзе першы зьвяз наш штурмовы, Беларусь — родны край бараніць.
Хоча скінуць чужыя аковы
У вольным краі, каб вольным мог жыць.
Людзі кветкамі іх абкідаюць, А дзяўчаты цалункі ім шлюць.
Яны з радасьцяй гэта прыймаюць Так прыгожа празь вёску ідуць.
Па кватэрахгаворка, шаптаньні, Прысяганьні, ў вачох поўча сьлёз, — Ноч прайшла, надыйшло разьвітаньне Бо жаўнера такі ўжо лёс.
Беларускае войска сьпявае —
У крывавы гатуецца бой, А дзяўчына жаўнера пытае, Чаму браць ён ня хоча з сабой.
[252]
РОДНАЯ КРАІНА
Шкода роднае Краіны
I тэй міленькай дзяўчыны, Шкода, шкода, баліць сэрца, Яна гіне ў паняверца.
Гэй, гэй, гэй браточкі, вылюбыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!
Яна, бедная, чакае, Горкі сьлёзы пралівае А я тутка між чужымі Тужу вечна за сваімі.
Гэй, гэй, гэй браточкі, вылюбыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліпы, да каханае дзяўчыны!
Але прыйдзе і хвіліна
Калі любая дзяўчына Зможа пры мне пасядзеці Iў вочкі паглядзеці.
Гэй, гэй, гэй браточкі, вылюбыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!
У нас гаворкі будзе многа, Ў аднога і у другога.
Што чуваць і як жывецца Да чаго кожны імкнецца.
12531
Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз далійы, да кахсшае дзяўчыны!
Будзем Богамы прасіці, Каб пазволіў разам жыці Па прайшоўшай завірусе Ў сваёй роднай Беларусі.
Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!
[2541
НОВЫЯ ЧАСЫ
Ўжо новыя часы для нас наступаюць, Бо і нас у войска сваё заклікаюць.
Ня сумуй, дзяўчына, і ня плач сьлязамі Як зло пераможам, дык зноў будзем з вамі.
Мы роднай старонцы йдзёмусе служыці Іворага злога ўсюды будзем біці, Бо дзе лясы, рэкі, дзе старонка тая, Гэта край наш родны — Беларусь сьвятая.
Дыкмы ж, яе дзеці, будзем ёй служыці Iколькі сіл хваце, будзем барапіці.
Каб наша змаганьне марна не прапала I Беларусь вольнай як найхутчэй стала.
Дык я заклікаю ўсіх з усёй сілы Бараніць край родны да самой магілы. Іхоць бы прыйшлося жыцьцё ёй аддаці, Мы ўсе ж гэта зробім, бо яна нам маці.
Нямеччына, травень 1941 г. Б. Дч.
Ф о н д
ARCHE
Недзяржаўны гуманітарны фонд, зарэгістраваны ў ліпені 1998 году.
Асноўным заданьнем Фонду «ARCHE» ёсьць разьвіцьцё фундамэнтальных дасьледаваньняў у галіне філязофіі, культуралёгіі ды літаратуразнаўства.
Мэты заплянаванае дзейнасьці Фонду «ARCHE»:
— усямернае насычэньне беларускага інтэлектуальнага поля сусьветнымі культурнымі каштоўнасьцямі,
падтрыманьне ў сталіцы Беларусі ўмоваў, спрыяльных для праяўленьня інтэлектуальнай актыўнасьці,
выпрацоўка новых мэханізмаў і шляхоў правядзеньня дзейнасьці ў сфэры сучасных гуманітарных тэхналёгіяў,
— выданьне кніг, прысьвечаных розным праблемам у абсягу гуманітарных ведаў,
спрыяньне публікацыі ў Беларусі перакладаў твораў замежнае літаратуры і работ з галіны гуманітарных навук,
распрацоўка і ўкараненьне новых адукацыйных праграмаў, з улікам апошніх сусьветных дасягненьняў у абсягу гуманітарных ведаў.
Фонд «ARCHE» распаўсюджвае і выдае пэрыядычныя друкаваныя ды іншыя матэрыялы, прысьвечаныя розным праблемам з галіны гуманітарных ведаў.
Пэрсанал Фонду «ARCHE»:
Валер Булгакаў старшыня праўленьня, Юрась Бушлякоў, Андрэй Дынько, Генадзь Сагановіч, Васіль Сёмуха.
Адрас:
п/с 3, Менск, 220018, БЕЛАРУСЬ тэл. (017) 257 4869