• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё пад агнём  Лявон Юрэвіч

    Жыцьцё пад агнём

    Лявон Юрэвіч

    Памер: 271с.
    Мінск 1999
    120.68 МБ
          Камандзер з ахвіцэрамі распрацоўваў далейшы плян дзеяньня. Мёртвая цішыня ў вёсцы неяк пяпрыемна дзеіла на нэрвы. Пачуцьцё даволі пяёмкае. Ад аховы спад Зарэчча збліжаецца ганец:
          — Партызанскі патруль у сіле шасьцёх чалавек збліжаецца да нашых становішчаў. У ваколіцах Забалоцьця выразны рух вялікай колькасьці партызанаў. Конныя й пешыя. Частка накіроўваецца на Тупалы, другая — на Палужжа.
          — Падпусьціць патруль і годна прыняць. Чакаць далеіішых загадаў.
          Тымчасам з Руткавіч нат бязь бінокля можна было бачыць партызанскую масу. Можна было меркаваць, што было іх там каля тысячы. (Як пасьля мы даведаліся, у акцыі прыймала ўдзел прыблізна паўтары тысячы партызанаў.) Плян іх быў відавочны: абыйсьці эскадрон з двух бакоў, адрэзаць ад Карэліч, і змусіць прыняць бой у нявыгадпай пазыцыі ў Руткавічах, надне даліны паміж узгоркамі й ярамі. Ахвіцэры хутка зарыентаваліся ў палажэньні: далейшы марш немагчымы. Трэба заняць якнайхутчэй пазыцыі на ўзгорках за вёскай, і там прыняць бой. Камандзер высылае ганцоў да аховаў зь інструкцыямі адступіць на вызначаныя пазыцыі. Лейтэнанту Ско даручана неадкладна адступіць з асноўнай часткай эскадрону на вызначаныя ўзгоркі і аргапізаваць абарону. Камандзер, лейтэнант Д. і 7 жаўнераў засталіся ў вёсцы, вычэкваючы па зварот ганцоў да аховаў з рапартам
    
    [2231
    
          аб іхным адыходзе на узгоркі. Тымчасам падкова партызапаў заціскаецца. Ганцы спад Зарэчча й Забалоцьця вярнуліся; аховы выканалі загад. Ганца ад С. усё няма.
              — Паедзем самі, так іх ня можам пакінуць, — сказаў камандзер. Пры нагодзе агледзім тэрэн эвэнтуальнага бою.
              Стралою прамчаліся коні праз апусьцелую вёску. Дзіўным рэхам адбіваўся стук конскіх капытоў аб пустыя хаты.
              Мінуўшы зарасьлі, група выехала на прасторную паляну. Нідзе ні сьледу аховы С. Павінны хіба быць на наступным узгорку, густавата пакрытым лесам. Накіраваліся туды. Ціха. Нашых ні сьледу.
              — С ... ! — прыглушана гукнуў Д. Ціха. Выяжджаем на край лесу. Раптам густы агонь «фінак» і стрэльбаў прарэзаў глыбокую цішыню. Высока над галовамі засьвісталі кулі. Коні крута павярнулі назад. Выехалі зноў на паляну. Едзем уздоўж левага краю над глыбокім ярам, шырынёю мэтраў зь пяцьдзясят. Перад намі ўзгоркі, на якіх залёг эскадрон. На права Руткавічы. Раптам на тым баку яру нешта зарухалася.
              — Паліцыя, — ціха кінуў нехта. Пілыіа прыгледзеўшыся, можна было разрозьніць групу людзей, чалавек соракпяцьдзесят. Партызаны! Скуль яны маглі тут узяцца? Няўжо залеглі тут ад раніцы? Няўжо яны ведалі аб ііашых плянах? Ня было часу аб гэтым думаць.
              — Секанём па іх! — адазваўся Д.
              — Давай! — адказаў камандзер.
              Доўга ня думаючы, адкрылі агонь. На адказ доўга чакаць ня давялося: партызаны адказалі густым, але няцэльным агнём. Мы хуткім галёпам збліжаліся да ўзгоркаў, спускаючыся ўздоўж яру, які мэтраў сто далей крута павароч
    
    [2241
    
      ваў улсва. Камандзерава кабыла прысела на задзе іі пачала аставацца, але хутка ён зноў зраўнаўся з групай. 3 чорнага заду кабылы сачылася кроў.
         Калі даехалі да навароту яру й завярнулі налева, каб лёгкім адкосам падняцца на ўзгоркі, насустрач выехаў неспадзявана конны аддзел партызанаў. На часіну адны й другія застылі ад нечаканай сустрэчы. Адзіны выхад, каб ухіліцца ад няроўнага бою ў нявыгаднай сытуацыі — проста ўсьпінацца па стромую сьцяну яру. У галовах ня месьціцца, што гэта магчыма. Д., стары кавалярыст, відаць расцаніў гэтую магчымасьць інакш, бо крыкнуўшы «За мною!» накіраваў каня проста на абрыў яру. Упіліся шіюры ў конскія бакі: тыя дзіка кінуліся на стромую сьцяну. Цераз колькі часінаў мы былі ўжо сярод сваіх. Там чакала нас добрая вестка: група С. ужо далучылася да эскадрону. Эскадрон быў разьмешчаны на ўзгорку формы трыкутніка, падстава якога была ад боку Карэліч і на бакі працягвалася даволі роўным і параўнальна адкрытым тэрэнам. Правы бок, ад Тупалаў, спадаў глыбокім ярам, густа пакрытым кустамі іі маладым лесам. Левы бок, ад Равінаў, лагодна спушчаўся ў даліну ды канчаўся шырокім адчыненым полем. Верхні кут трыкутніка быў з боку Руткавіч. Гэта быў найбольш небясьпечны адрэзак, бо падта парэзаны ярамі ды равамі, густа пакрыты кустамі і маладымі зарасьлямі ды да гэтага шмат ніжэй паложаны. Гэты адрэзак быў адарваны ад рэшты тэрэну, занятага эскадронам — поле бачаньня ў той бок было практычна роўна нулю. Аднак тут неабходна было пакінуць тры дружыны, каб зачыніць найбольш выгадны падыход на пазыцыяў эскадрону. Пры гэтай групе застаўся таксама й камандзер эскадрону. Правы
    
    1225]
    
           бок трыкутніка быў даручаны другому зьвязу, на чале зь лейтэнантам Д. Левы абсадзіў лсйтэнант П. зь першым зьвязам. Адзін цяжкі кулямёт быў памешчаны з правага боку верхняга кута трыкутніка, крыху ззаду, каб пабольшыць поле бачаныія й абстрэлу. Другі заняў пазыцыю ў правым рагу на падставе трыкутніка. Ён меў вялікае поле абстрэлу і пакрываў агнём блізу ўвесь правы бок, за выняткам шматлікіх мёртвых поляў, якія трэба было пакрыць агнём «дзехцяроў» і стрэльбаў. Гэны кулямёт мог зьмяніць хутка кірунак агню і ў выпадку патрэбы пакрыць усю падставу трыкутніка. Менш больш такую пазыцыю мелі два куляметы па левым баку, з тэй розьніцай, што поле абстрэлу было шмат лепшае. Тры дружыны засталіся пры конях, якія былі памешчаны ў катлавіне пры падставе трыкутніка. Нявыгада конных аддзелаў ляжыць якраз у тым, што блізу трэйцяя частка аддзелу, a ў найлепшым выпадку чацьвертая, мусіць заставацца пры конях. Тутжа зьвяз паліцыі служыў задняй аховай.
              Партызаны не далі на сябе доўга чакаць. Яны адчынілі нерэгулярпы й даволі рэдзенькі агонь на пазыцыі эскадрону. 3 нашага боку ня паў ніводзін стрэл: суровы загад забараняў страляць да таго часу, пакуль ня зьявіцца праціўнік. Гэткае маўчаньне дзеіць даволі прыгнятаюча на праціўніка.
              Агонь гусьцеў і ад часу да часу ўжо быў чуцён над галовамі сьвіст куляў. Раптам у ярох узьняўся гоман і мітусыія. Зь дзікім крыкам кінулася партызанская маса на абрывы яру. Гэта быў мамэнт для нас. Забрахалі паважна кулямёты. Адрывіста, кароткімі сэрыямі, пакрывалі яны бакі яру. Тонам вышэй і неяк сьпяшаючыся, сакаталі «дзехцяры». Ад часу да часу ўмешваліся сюды
    
    [2261
    
       «фінкі», а стрэльбы намагаліся ўтрымаць нейкі такт. Партызаны атакавалі пазыцыі на высунутым куце трыкутніка і ўвесь правы бок. Зь левага чуліся толькі рэдкія стрэлы.
          Пры найбольш высунутым кулямёце сядзеў падахвіцэр К.
          — А ну давай, нарывайся, сабачая пошасьць! Во вам, сталінскія халуі! — прыгаворваў ён пры кажнай сэрыі.
          Нягледзячы аднак на густы агонь, партызаны пхаліся на яры. Ужо чуліся паасобныя ўскрыкі партызанаў, густа перакладаныя «сакавітай» расейшчынай.
          «Гранаты!» — паў загад па лініі.
          Дзесяткі гранатаў узарваліся блізу адначасова. Хмары дыму й пяску засланілі зарасьлі й партызанаў. I раптам стала ціха. Партызаны скочваліся ўніз: першы наступ заламаўся.
          Але нядоўга трывала цішыня: цяпер зь левага боку пачуліся стрэлы. Зноў дзікія крыкі, гоман: атакуюць сьвежымі сіламі. Але там ужо разумней, больш разважна, ня кучай. Зразумелі, што шапкамі нябось не закідаюць.
          Другі зьвяз адчыніў агонь. Абслуга, прыладзіўшы свае мінамёты, спрытна выбірала мёртвыя полі ды цэльпа мацала іх мінамі. Партызаны пачалі мітусіцца. Адзін з каманды мінамётаў быў тоўсьценькі жаўпер Т. з дабрадушнай усьмешкай. Яна ня зыходзіла зь ягоных вуснаў нат у найболып паважных мамэнтах. I цяпер, закладаючы ў мінамёт міну, ён цалаваў яе і з дабрадушнахітрай усьмешкай казаў: «Занясі, душачка, прывет ванькам!» Каліж міна не трапляла ў мэту, ён цмокаў нездаволена, папраўляў прыцэл і, гладзячы новую міну, ласкава
    
    [2271
    
           прасіў: «Папраўся, сястрычка, чырвоны прывет перадай ! . .» «Вось так!» — казаў ён задаволена, калі слуп дыму й пылу падымаўся ў належным месцы. — «Гэта вам за М., a гэта вось за К...»
              На левым баку наступ партызанаў узмацняўся. Нечакана ні то крык, лі то выцьцё ўзьнялося блізу перад самьші пазыцыямі на куце трыкутніка збоку Руткавіч. Партызаны не атакавалі, але ўжо штурмавалі, падпоўзшы ціха да нашых пазыцыяў. Тонка засьвісталі кулі «фінак», густа пакрылі пазыцыі эскадрону. Узрыў гранатаў, крыкі партызанаў «Здавайся!» і «салёныя» адказы эскадронаўцаў, — усё зьмяшалася разам. Падахвіцэр В. замахнуўся прыкладам і зьехаў нейкаму нахабніку, які асьмеліўся дабрацца аж да яго.
              — Зацяўся максім, — крыкнуў кулямётчык. Камандзер падскочыў да кулямёту й адчыніў замок: у рулі засеў нявыпал.
              — Шомпал! — гукнуў ён ды высунуўся зза прыкрыцьця, каб паспрабаваць выбіць набой. Тутжа нехта з жаўнераў крыкнуў: «Рагуля, лажыся!» і бадай у той самы мамэнт сноп куляў зь «фінкі» ўрэзаўся ў вал перад кулямётам. Калі камандзер падняў галаву, дык партызан ужо выпускаў «фінку» з рук, прашыты куляй эскадронаўца.
                Спакойны і зраўнаважаны агонь эскадронаўцаў, эфэкт масавага ўжыцьця гранатаў зрабіў сваё: яшчэ раз давялося адступіць партызанам. Камандзер выслаў ганца па Д. Незадоўга той падпоўз да камандзера і зь вясёлай усьмешкай папытаў:
              — Ну як? Далі крыху перцу?! У вас тут весялей, — дадаў ён.
              — Можа пяройдзем у наступ?— запрапанаваў камандзер.
    
    [2281
    
           Але Д., дасьветчаны ў партызанскіх баёх, катэгарычна адрадзіў.
          — Пачакаем, яны яшчэ раз паспрабуюць. Няхай сьцякаюць крывёй, а наступаць на нішто ня здасца: жывой душы ня знойдзем, а сваіх можам палажыць здорава.
           Жаўнеры падцягалі скрынкі з амуніцыяй, папаўнялі дыскі й стужкі, абвешвалі сябе гранатамі. Цэннай зброяй аказаліся яны! Ужо два разы ратавалі палажэныіе.
           Тымчасам партызаны зноў адчынілі агонь па гіазыцыях эскадрону. Цяпер ён быў радзейшы, але больш цэльны. Зь левага боку выстройвалася партызанская кавалерыя, відавочна зьбіраючыся шаржаваць. Агонь па правым боку ўзмацняўся.
           Да камандзера прыбег ганец.
          — Кавалерыя хоча адрэзаць дарогу на Карэлічы. Рыхтуецца салідны наступ.
          — Кінуць зьвяз паліцыі ў левы рог. Трымацца да апошняга. Перадайце лейтэнанту Д., што я выцягну тры дружыпы й узмоцню ваш бок.