• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё пад агнём  Лявон Юрэвіч

    Жыцьцё пад агнём

    Лявон Юрэвіч

    Памер: 271с.
    Мінск 1999
    120.68 МБ
        Мы прызначылі ўцёкі на восьмага жніўня. Нам здавалася, што гэта вельмі хутка, але мы ня ведалі, як доўга нам прыдзецца працаваць на вайскоўцаў. Мы паведамілі астатнім тром палонным пра свае намеры, бо лічылі, што ня можам кінуць іх, і яны вельмі ўзрадаваліся пэрспэктыве вызваліцца.
        Мы здабылі цывільную вопратку й раніцай восьмага апранулі яе пад уніформу. Мы выглядалі крыху разьдзьмутымі, але ў нас не было выбару.
        А дзявятай гадзіне нас пастроілі ^я варотаў, і ахоўнік праверыў кожнага з нас. Мне здавалася, што я перастаў
    
    [491
    
    дыхаць, але спрабаваў усьміхацца, каб быць натуральным. Але чым больш я стараўся, тым горш у мяне атрымлівалася. Аднак нічога ня здарылася, і нас вывелі з варотаў.
        Мы пачалі працаваць. Мы вызначылі, што паспрабуем сысьці недзе каля пяці вечара, таму піто будзе яшчэ дастаткова сьветла, каб бачыць дарогу, але ўжо блізка да ночы. Мы ўсьведамлялі, што пяці чалавекам будзе цяжка зьбегчы адначасова, і таму вырашылі падзяліцца на дзьве групы. Тры хлопцы, якія ўжо пасьпелі стаць нашымі сябрамі, мусілі сыходзіць першымі. Мы з Косьцікам павінны былі працягваць працаваць і далучыцца да нашых прыяцеляў, калі надарыцца нагода.
        Каля чатырох мы ўжо былі гатовыя йсьці, але нямецкі афіцэр замінаў нам, бо якраз падаўся ўглыб лягеру, каб пазагараць. Праз колькі хвілінаў, праўда, ён кінуў гэтую справу, і я даў хлопцам знак, каб яны йшлі. (Яны павінны былі перабрацца за кусты й рухацца ў паўднёвым накірунку, а мы б пайшлі ў паўночным.) Хлопцы сыйшлі, і якраз вярнуўся ахоўнік. Мы пачалі мітусіцца, хадзіць тудысюды — рабіць выгляд, што старанна працуем. Ахоўнік ізноў пакінуў нас, і тады мы пераскочылі праз кусты, за сэкунду скінулі ўніформу, закінулі яе пад кусты. Потым мы пралезьлі пад дротам і выбраліся на дарогу. Адразу ж мы пабачылі двух нямецкіх капралаў, якія ехалі да лягеру на роварах. Калі немцы міналі нас, мы ўскінулі рукі, каб адсалютаваць. Капралы таксама павіталі нас і паехалі далей.
        Была ўжо палова на пятую, і недзе каля пяці, мы думалі, нашая адсутнасьць мусіць быць заўважаная. Мы паскорылі хаду, дасягнулі кустоў, якія былі вельмі калючымі й падрапалі нам усе рукі й ногі. Потым мы пайіплі па дрыгве,
    
    [501
    
    і ногі нашыя зацягвала на трычатыры футы. Раптам мы пачулі, як у лягеры завішчэлі сырэны, і вымушаныя былі залегчы ў балота, так што ў нас тырчэлі толькі раты й насы, каб можна было дыхаць. Мы замерлі ў чаканьні. Часам мне здавалася, што дрыгва мяне заглыне. Я ўзгадаў гісторыі пра балоты ў нас дома, як людзі й коні зьнікалі тамака, бо ў балотаў быццам бы няма дна. Я баяўся, што ўжо ніколі ня выберуся. Я чуў, як на пэўнай адлегласьці крычаць немцы, але яны рухаліся ў адваротным накірунку.
        Час ледзь цягнуўся. Нарэшце апусьцілася цемра, і наўкола стала ціха й мірна. Я ня ведаў, колькі ўжо было часу, бо мой гадзіньнік сапсаваўся. Мы вылезьлі з дрыгвы, памылі потым нашую вопратку ў рацэ й рушылі ўздоўж яе, пазьбягаючы дарог.
        Перад сьвітанкам мы трапілі на нейкі хутар. Мы зазірнулі ў хлеў, узялі нейкія сельскагаспадарчыя прылады й закінулі іх на плечы, каб выдаваць на сялян, якія йдуць на працу.
        Празь нейкі час мы наблізіліся да яшчэ адной гаспадаркі, дзе пачулі польскія галасы. Мы падышлі да гэтых людзей і спыталіся, ці не патрэбныя ім працоўныя рукі. Гаспадар адказаў, што яму якраз патрэбныя работнікі, каб пакласьці проса ў гумно. Мы падумалі, што без праблем маглі б пабыць сялянамі, і пагадзіліся.
        Калі мы працавалі, да нас у гумно прыйшла дачка гаспадара — пекная дзяўчына гадоў дваццаці, са сьветлымі валасамі й блакітнымі вачмі. Яна спыталася, ці не патрэбная нам дапамога, і я адкрыўся ёй, што мы ваеннапалонныя, уцекачы, і што нам трэба дабрацца да мяжы. Дзяўчына панярэдзіла нас нікому пра гэта не казаць, асабліва ейнаму бацьку, бо ўсе баяцца быць пакаранымі немцамі задапамо
    
    І5П
    
     гу ўцекачам. Дзяўчына паабяцала нам, што папросіць бацьку наняць нас, і тады ў нас будзе дастаткова ежы, каб зьдзейсьніць свае пляны. Яна пайшла, а празь некаторы час вярнулася й паведаміла, што ўсё атрымалася.
         Мы шмат у гэты дзень працавалі й добра пад’елі. Блізка да вечару дзяўчына паведаміла нам, што ўсё ў парадку, а яшчэ, што на болыпасьці хутароў і ў большасьці вёсак жывуць палякі, якія ненавідзяць немцаў. Яна дала нам адрэсы й імёны вяскоўцаў, якія маглі б нам дапамагчы, і паказала, дзе можна пераплыць Вістулу, якая была пад наглядам немцаў. Яна сказала таксама, як клічуць паромвічыка, які б мог нам даць човен пераплысьці раку. Мы падзякавалі дзяўчыне й рушылі далей.
         Мы йшлі ўдзень, падраблялі ў якасьці парабкаў, а калі дайшлі да пераправы на Вістуле, растлумачылі паромшчыку, што нам трэба. Ён паабяцаў, што ноччу перавязе нас у маленькім чоўне на ўсход. Такім чыпам, гэтай ноччу мы перасеклі Вістулу. Паромшчык высадзіў нас надругім беразе, пажадаў удачы й загадаў вяртацца назад з саветамі, каб тыя вызвалілі ягоную краіну.
         Мы рухаліся далей, да савецкай мяжы, да якой, як мы думалі, было кілямэтраў трыстачатырыста. Мы йшлі на ўсход па ўскраінах і пазьбягалі вялікіх гарадоў. Мы станавіліся ўсё больш і больш нядбайнымі ў гэтым паходзе праз Полыпчу, і на адным хутары сын гаспадара нагадаў нам, што мы мусім быць больш асьцярожнымі. Ён паведаміў нам, што шмат у якіх раёнах немцы ўзмацнілі вышук уцекачоў і польскіх падпольшчыкаў. Ён таксама дадаў, што немцы могуць без папярэджаньня праверыць, ці маем мы дазвол вандраваць. Мы пачуваліся такімі вольнымі на прыродзе, без агароджы й ахоўнікаў, што ажно занадта расслабіліся.
    
    [521
    
       Папярэджаньні хлопца вярнулі нас да рэчаіснасьці, і мы успоМШЛ₁, што знаходзшся у вышуку й нас могуць злавіць. Мы распыталі хлопца пра сытуацыю ў Польшчы, а ён нас пра тое, як немцы ставіліся да нас у лягеры.
          Хлопец распавёў нам, што немцы стварылі ў Польшчы часовы урад, які меў пэўную адміністратыўную ўладу ў гарадох і весках, але насамрэч гэта ня ён, а ўсемагутныя эсэПо™ Ч°РНЫХ КаШУ™' ‘ЖаўНерЫ СА’у №“' ’'рв.малі Польшчу пад зялезнан пятой. Але палякі аказаліся вельмі патрыятычньімі н не здаліся так хутка, як на тое спадзяваЛіся немцы. Таксама палякі мелі вельмі моцны й добра арганізаваны падпольны рух, які называўся Армія Краёва алі немцам удавалася схапіць падполыпчыкаў, іх адразу адпраулялі ў канцэнтрацыйныя лягеры. Але, незалежна ад гэтага тэрору, польскі народ заставаўся перакананым што ен ня прыме нямецкай акупацыі, і верыў, што ў рэшце рэшт ангельцы прыкладуць больш намаганьняў у барацьбе з фашыстамі і, разам з французамі, перамогуць іх. Хаця хадзілі чуткі што ангельцы й французы адступаюць, і што хутка й сама Англія будзе акупаваная. Атрьшаць жа дакладную фармацыю было вельмі цяжка, бо немцы забаранілі друК і кантралявалі афіцыйнае радыё. Але, незалежна ад таго чуткі гэта былі альбо праўда, сытуацыя сапраўды заставаася напружанан, і мы сталі паводзіць сябе больш асьцярожна.
        Дзень пры дні мы йшлі хуткай хадой і нарэшце дасягнулі Варшавы. Мы абмінулі горад і прабавілі вечар у хляве, недалека ад мяжы. Гаспадар даў нам ежы й пакінуў нас у спакоі.
       . Мы размаўлялі пра тое, як спраўдзім свае мары, калі дондзем дадому Косьцік гаварыў пра тое, як пойдзе ву
    
    153]
    
    чыцца на інжынэра, а я  на лекара. Ноччу я прысьніў сябе студэнтам, які плённа працуе, атрымлівае дыплём, a ітотым  пасаду лекара. Я бачыў сваю маці, зь ейнымі карымі вачмі. Як яна падахвочвае мяне й просіць ніколі не здавацца, якой бы цяжкой ні падавалася справа. Нараніцу Косьцік сказаў мне, што я размаўляў у сыіе пра розныя там школы, лячомніцы, пра маці й бацьку, і мой сон ізноў вярнуўся да мяне. Мне стала так хораша, я пачуваўся такім бадзёрым.
        Гаспадар пакарміў нас, даў тоесёе ў дарогу й сказаў, што да савецкай мяжы трэба йсьці яшчэ прыкладна дзень. Але ён таксама паведаміў нам, што, па чутках, мяжа зачыненая й абмен палоннымі прыпынены. Каб трапіць на той бок, трэба прайсьці спэцыяльную праверку. Ён падкрэсьліў, што гэта ўсяго толькі чуткі, але мы ўсё ж такі мусім іх ведаць. Мы падзякавалі яму за гасьціннасьць і паабяцалі, што калі Польшча й Беларусь будуць ізноў вольныя, мы вернемся, каб расплаціцца за ягоную дабрыню. Мы пакінулі ягоную гаспадарку зь віламі й косамі ў надзеі, што выдаем на звычайных сялян.
        Недзе кілямэтраў праз трыццаць мы падышлі да ўзгорку, зь якога ўжо было відаць мяжу. Там, з поўначы на поўдзень, было поўна вышак, якія стаялі праз сотню мэтраў.
        Мы пайшлі далей і недзе каля шасьці прыйшлі на адзін падворак, зайшлі ў гумно й пачалі абмяркоўваць, што рабіць. Раптам зьявіліся, і надта спужалі нас, дзьве дзяўчыны, якія выдавалі на сясьцёр. Адназь іх была вышэйшая, са сьветлымі валасамі, кірпатым носам, прыгожай, ладнай, але крыху цяжкой, відаць, ад працы на зямлі, фігурай. Другая дзяўчына была маладзейшай, гадоў, можа, сямнаццаці, і не такой пекнай, але з прыемным тварам і цёмнымі вала
    
    1541
    
    самі, якія ляжалі на ейнай белай кашулі, на грудзях. Яна здавалася такой мілай, прывабнай, маладой і сьвежай. (Магчыма на той момант усе дзяўчыны і ўсе грудзі падаваліся мне прывабнымі й спакушальнымі, бо я ўжо зусім згаладаўся.) Дзяўчаты запыталіся, хто мы такія, і мы адказалі, што ваеннапалонныя і ўцякаем ад немцаў. Старэйшая сястра, Ванда, пацікавілася, ці ў польскай арміі мы служылі і, калі так, то ў якім палку. Мы адказалі, што былі ў 42 палку, у 71 дывізіі польскай арміі. Мы распавялі, што нас ўзялі ў верасьні, што мы адзін раз ужо спрабавалі ўцякаць, але былі схопленыя, і цяпер зьбеглі ўжо ў цывільным, і, калі нас схопяць, то заб’юць. Я паказаў ёй свой мэдальён ваеннапалоннага. Ванда сказала, што верыць нам і спытала пра нашыя пляны. Яна была вельмі разумнай дзяўчынай і хацела вучыцца ўва ўнівэрсытэце. Мы паведамілі ёй, што зьбіраемся перайсьці мяжу й дабрацца дадому. Ванда папярэдзіла нас, што мяжа зачыненая н моцна ахоўваецца й што ўсіх, хто спрабуе перайсьці яе, адпраўляюць на некалькі гаД°Ў у лягеры ўглыб Расіі. Я быў у шоку. Я ня мог паверыць, што саветы так ставяцца да тых, хто ўцякае ад немНаЎ Дзяўчьша паціснула плячыма й сказала, што проста перадае, што чула сама. Аднак увогуле яна вельмі адмоўна ставілася да пакту, які падпісалі Германія й Савецкі Саюз і такім чынам падзялілі паміж сабой Полыпчу. Яна папярэдзіла нас, каб мы не казалі ейнаму бацьку, хто мы такія на самой справе, бо той моцна баіцца немцаў. Тым больш, калі яны западозраць, што ейны бацька хавае ўцекачоў, то яго адправяць ў канцлягер. Ванда прапанавала нам і далей маніць, што мы парабкі, якія шукаюць працы. Якраз быў час збору ўраджаю, і патрэбная была дапамога ў гаспадарцы. Ванда падкрэсьліла, што праца на палёх, набліжаных