Жыцьцё пад агнём
Лявон Юрэвіч
Памер: 271с.
Мінск 1999
1361
злачынцы, а ваеннапалонныя, якія йдуць дадому. Я папярэдзіў яго, каб ён не падштурхоўваў нас да скрайніх мераў і не ствараў сытуацыі, якая зашкодзіць яму самому. Ён апусьціў стрэльбу, але заўважыў, што, хаця ён і пойдзе зараз, але рана ці позна нас зловяць. Ён павярнуўся й пайшоў прэч.
Я разумеў тады, што нашай свабодзе надышоў канец. Мы апынуліся ў атачэньні фэрмаў і дарог, па якіх езьдзяць як сяляне, так і паліцыя. Адзіная надзея была, што гэты паляўнічы не данясе на нас. Зь цяжкім сэрцам я чакаў ночы. Сэрца маё балела, але не было ўшчэнт разьбітым. Я вырашыў, што калі мы будзем уцякаць наступным разам, мы ўжо апранемся ў цывільнае. Гэта мела б горшыя наступствы для нас, у выпадку, калі б нас злавілі, але рызыкаваць было варта, бо я ўжо ня мог бы трываць палон.
Недзе праз гадзіну на адлегласьці пачуліся крыкі. Гукі ўсё набліжаліся й набліжаліся, і я зразумеў, што паляўнічы сапраўды данёс на нас. Празь дзесяць хвілінаў нас абкружылі фэрмэры з гаспадарчымі прыладамі й жандары зь вінтоўкамі і ў касках. Нам загадалі выходзіць з узьнятымі рукамі. Гэтым разам я ўжо не адчуваў ніякага адчаю. Я ведаў, што гэта апошні раз, калі я падымаю рукі ўгору. Я быў упэўнены, што аднойчы я атрымаю свабоду.
Мы паціху выходзілі са свайго сховішча й паварочваліся тварамі да жандараў. Адзін зь іх пачаў біць нас. Тады я закрычаў панямецку, што мы ваеннапалонныя, захопленыя ў ваеннай форме, і знаходзімся пад пратэкцыяй Жэнэўскай канвэнцыі. Я сказаў, што яны мусяць адправіць нас назад у лягер і карміць па дарозе. Жандар зьдзіўлена ³ФНУЎ на мяне. Немцы вельмі добра ведалі ўсялякія правілы й прадпісаньні. I хаця яны, магчыма, ніколі ня чулі пра
[371
Жэнэўскую канвэнцыю, яны ўсё ж такі кінулі зьбіваць нас. Іхны камандзір падышоў да нас, паведаміў, што яны будуць прытрымлівацца Жэнэўскай канвэнцыі, але мусяць абшукаць нас. Гэта быў даволі непрафэсійны ператрус. Яны праверылі нашыя торбачкі й хутка прабегліся рукамі па целах. Моўчкі яны павялі нас у паліцэйскі пастарунак у бліжэйшай вёсцы. Яны прынесьлі нам хлеба й малака й былі даволі ветлівымі. Mae хітрыкі з Жэнэўскай канвэнцыяй, здаецца, спрацавалі.
Мы паведамілі, зь якога лягеру ўцяклі, і праз паўгадзіны нас у крытым грузавіку адправілі ў «шталяг 1А».
Мы ўбачылі вароты лягеру яшчэ здалёк. Але тое, што я адчуваў тады, было ня роспаччу, а цьвёрдым намерам у рэшце рэшт зьбегчы адтуль назаўсёды.
Мы ўвайшлі ў вароты й былі накіраваныя да камэнданта. Тамака ўжо быў Вова. Ён хутка падышоў да мяне й папрасіў вярнуць компас і мапы. Я запіхнуў іх яму ў кішэню. Мы выцягнуліся па струнцы, калі камэндант наблізіўся да нас, але пазіралі на яго даволі дзёрзка. Нейкі час ён проста ўглядаўся ў нас. Ён быў высокім і хударлявым, зь сівымі валасамі й разумным тварам. Ён не выдаваў на прафэсійнага салдата і, відаць, быў прызваны ў армію. На ім была форма Вэрмахту (узброеных сілаў), і я парадаваўся, што няма прадстаўнікоў СС. Безь ніякай злосьці ў голасе камэндант спытаўся, хто быў завадатарам. Якраз калі я зрабіў крок наперад, Косьцік заявіў, што гэта ён быў адказным за ўсё. Камэндант заўважыў, што ня трэба курчыць зь сябе герояў. Яму, маўляў, важна ня тое, хто завадатар, а як мы здолелі зьбегчы. Я адказаў, што не паведамлю ніякіх дэталяў, бо гэта зашкодзіць нашым наступным уцёкам. Я думаю, камэндант быў уражаны маёй
1381
мэтанакіраванасьцю. Ён усьміхнуўся й расказаў, што шмат гадоў таму, у першую сусьветную, таксама быў ваеннапалонным, але здолеў уцячы й быў схоплены. Ён даДаЎ, што зьбег якраз перад прыпыненыіем баявых дзеяньняў у 1918 годзе і што ён разумее нашыя памкненьні, але гэта быў ягоны абавязак схапіць нас, і гэтым разам ужо ён пераможца. Я нахабна адказаў, што так, ён перамог, але будзе й наступны раз, і тады ўжо мы пераможам. Немец пажадаў нам удачы і паведаміў, што нас пераводзяць у іншы лягер на захадзе Германіі. Камэндант таксама дадаў, што, згодна з патрабаваньнямі, мы будзем два дні абыходзіцца бязь ежы й нас будуць муштраваць па чатыры гадзіны на дзень. Камэндант адпусьціў нас, і Вова выйшаў разам з намі. Ён паціснуў нам рукі й сказаў, што захапляецца нашым учынкам. Я падзякаваў яму й паабяцаў, што наступная спроба будзе больш удалай.
У лягер мы вярнуліся героямі. Шмат хто з палонных быў уражаны ўжо тым, што мы хаця б паспрабавалі ўцячы. Яны пачаставалі нас ежай і цыгарэтамі, і мы ўвечары бавілі час тым, што сьпявалі й распавядалі пра свае прыгоды. Мы забаўляліся й забыліся на лягер, на вошы й на вечны голад, які мы адчувалі.
Назаўтра, а другой гадзіне, пачалася муштра. Мы ня надта пакутавалі праз адсутнасьць ежы, і пакараньне, можна сказаць, аказалася вельмі лёгкім. Празь некалькі дзён нас ізноў выклікалі да камэнданта й паведамілі, што нас перавядуць на наступны дзень. Мы вярнуліся ў барак і спакавалі свае пажыткі. Іх было так мала, што выдавала, быццам мы рыхтуемся прыняць ванну, а не зьбіраем усё, што маем.
Нас пасадзілі ў грузавік, каб адправіць на чыгуначную
[391
станцыю. Ля варотаў я сутыкнуўся зь лекарам зь лягернага лязарэту. Ён сказаў мне, што ведаў пра ўцёкі, але ўважаў гэтую справу за вельмі цяжкую, асабліва калі прыняць да ўвагі стан майго здароўя. Лекар пажадаў мне ўдачы. Вова таксама прыехаў на станцыю. Ён параіў мне зьвярнуцца да камэнданта з прапановай супрацоўнічаць зь імі, маўляў, тады я буду мець свабоду перамяшчэньня і мне будзе лягчэй уцячы. Я адказаў, што не магу гэтага зрабіць, бо гэта тое самае, што здацца. Я дадаў, што, спадзяюся, мы назаўсёды застанемся сябрамі й явічэ сустрэнемся на волі.
Нас разьмясьцілі ў вагоне трэцяй клясы. У куце сядзела яшчэ некалькі ваеннапалонных, але салдаты не дазвалялі нам размаўляць. Пасьля некалькіх гадзінаў перастук рэек дазволіў мне разьняволіцца. Мне было добра і ўтульна. Я не пачуваўся прыгнечаным і ні аб чым не шкадаваў. Я быў перакананы, што наступным разам усё пройдзе больш пасьпяхова.
Мы прыехалі ў Кёнігсбэрг і сустрэлі тамака суцэльны гармідар, бо ў вагоны пагружалі танкі. Паўсюль сноўдалі салдаты. Мы чакалі каля дзьвюх гадзінаў, а потым былі пераведзеныя ў іншы цягнік і яшчэ да надыходу ночы „акіраваліся на захад.
Я ня ведаў, як далёка нас везьлі. Нам не давалі ніякай інфармацыі. Я думаў, што мы рухаемся ў накірунку заходняга фронту. Відаць, нешта перамянілася ў становішчы на ім. Можа, ангельцы ці французы пахіснулі немцаў?
Ня ведаю чаму, але менавіта Англія й Францыя былі для нас бастыёнамі дэмакратыі. Мы спадзяваліся, што яны нарэшце нападуць на немцаў на заходнім фронце. Я думаў, што свабода можа быць вельмі блізкай.
Мы ехалі прыблізна яшчэ дванаццаць гадзінаў. У рэш
[401
це рэшт мы дасягнулі станцыі пад назвай Бохальт. Я нават не ўяўляў, у якой частцы Германіі гэта знаходзіцца. Нас ізноў пасадзілі ў грузавік і прывезьлі ў новы лягер.
Лягер быў гэткім самым, як і шталяг: падвойны дрот, вышкі, баракі і г.д. Нас накіравалі да камэнданта, дзе праверылі імёны й нумары. (Гэтая інфармацыя была запісаная на алюмініевых мэдальёнах. Мой нумар быў 5747.) Мы ўвайшлі ў барак, і яговы стараста коратка растлумачыў нам, што, дзе й як. У кожным бараку быў свой стараста, які быў адказны за раздачу ежы й клопат пра палонных. Ён прызначыў нам саламяныя ложкі на падлозе.
Ізноў пацягнуліся манатонныя дні, ажно пакуль аднойчы стараста не спытаўся, ці ня мае хто з нас досьведу працы лекарам. Ен паведаміў, што ім патрэбныя асыстэнты ў лягерным лязарэце, і я адказаў, што вывучаў мэдыцыну. Канечне, мой досьвед быў абмежаваным і я не пасьпеў дасягнуць майстэрства, але я быў упэўненым у сваіх здольнасьцях. Да таго ж я бачыў, як мая маці працавала ў лячомніцы: брала кроў, рабіла ўколы і г.д.
Такім чынам, я стаў санітарам. (Ён мусіў выконваць абавязкі мэдсястры: дапамагаць лекару рабіць перавязкі, уколы і г.д.) Я атрымаў у лязарэце сапраўдны ложак. Больш ніякай саломы, ніякіх вошай. Адзіны недахоп быў у тым, іпто я мусіў пакінуць Косьціка ў бараку, але я абяцаў падтрымліваць зь ім сувязь і клапаціцца пра яго.
Пачалося новае жыцьцё. У самым пачатку мяне папрасілі зрабіць перавязку. Але пацыент скардзіўся на боль, і лекар загадаў зрабіць яму ін’екцыю 10 мг морфію. Я пахаладзеў. У мяне дрыжэлі рукі. Я не ўяўляў, як гэта робіцца. Я паспрабаваў заставацца спакойным і ўзгадаць, як мая маці рабіла гэта. Я ўсадзіў шпрыц у ампулу, выцягнуў зь яе
[41]
вадкасьць, дастаў шпрыц і пырскануў. Я адчуваў, як па сьпіне ў мяне льлецца пот. Пацыент глядзеў на мяне ў надзеі, што я ведаю, што раблю. Я сьцягнуў яму парткі, пацёр скуру, крыху пырскануў вадкасьці й зрабіў укол. Нічога дзіўнага я ж у рэшце рэшт студэнт мэдыцыны!
Лекар сказаў, што я магу далучыцца да пастаяннага пэрсаналу, і што я буду адказны за харчаваньне. Я пралічыў, што гэта дасьць мне магчымасьць цягаць пакрыху ежу для Косьціка.
Праз пару дзён мяне накіравалі на галоўны склад, каб я прынёс ежы для 65 ваеннапалонных, якія знаходзіліся тады ў лязарэце. Галоўны лекар, які быў палякам і працаваў пад наглядам лекаранемца, падказаў мне, што ня трэба адразу дакладваць пра сьмерць пацыентаў, а чакаць некалькі дзён, каб атрымліваць на іх харчы. Я ня ведаў, наколькі гэта этычна, але прапанова гучала вельмі заманліва. Раз альбо два на тыдзень у мяне зьяўляліся лішкі ежы, якія я аддаваў Косьціку. У мяне самога папраўляўся фізычны стан, я набіраў вагу і, увогуле, пачуваўся вельмі добра.
Аднойчы красавіцкай ноччу Косьцік прыйшоў наведаць мяне й абмеркаваць уцёкі. Я сказаў, што хаця я й маюся добра, але далучуся да Косьціка ў ягоных плянах.
Цяпер нам патрэбны быў час, каб зарыентавацца. Я ўжо даведаўся, што лягер знаходзіцца на мяжы з Галяндыяй, і што толькі ў гэтым накірунку мы можам зьбегчы. Косьцік жа чуў, што немцы шукаюць людзей, якія згодныя працаваць паза межамі лягеру на фэрмах і нейкіх там прыстасаваньнях. Я сказаў, што гатовы пакінуць сваю працу ў шпіталі, хоць яна мне й вельмі падабаецца, каб узнавіць падрыхтоўку да ўцёкаў.
[421
Праз два дні Косьцік прыйшоў да мяне, каб паведаміць, што немцам патрэбныя садоўнікі для аднаго кляштара. Косьцік няшмат разумеў у садоўніцтве, але бачыў, як ягоны бацька працаваў на іхным маленькім лапіку зямлі, і мог паспытаць шчасьця. Я крыху навучыўся сялянскай працы, калі летам наведваў свайго дзеда, але, што датычыцца садоўніцтва, я ня меў уяўленьня, што да чаго. Але калі ім былі патрэбныя садоўнікі, мы маглі выконваць і гэтую працу. У рэшце рэшт, я стаў студэнтам мэдыцыны, хаця й не вучыўся ва ўнівэрсытэце, а садоўніцтва справа лягчэйшая за лячэньне людзей.