• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё пад агнём  Лявон Юрэвіч

    Жыцьцё пад агнём

    Лявон Юрэвіч

    Памер: 271с.
    Мінск 1999
    120.68 МБ
        Тым часам 17 верасыія 1939 Чырвоная Армія акупавала Заходнюю Беларусь, дзе была ўтвораная Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Гэтая падзея была прадстаўленая як вызваленьне беларускага народу. Заходнікі не разумелі, што азначала гэтая акупацыя. Яны ду малі, што Беларусь застанецца незалежнай дзяржавай, і што пасьля ўзьяднаньня яны будуць уважацца за першарадных грамадзянаў сваёй уласнай краіны. Хутка пасьля акупацыі заможныя сяляне (кулакі) былі абвінавачаныя ў тым, што эксплюатуюць ішпых людзей, каб зарабіць сабе багацьце. Саветы не цярпелі фінансавай незалежнасьці, a таму саслалі тысячы «кулакоў» у Сібір, а астатніх сялянаў сагналі ў калгасы. 3 Усходняй Беларусі саветы запрасілі тых настаўнікаў і кіраўнікоў, якім давяралі. Трансфармацыя адбылася вельмі хутка, бо вельмі эфэктыўна ўжываліся тэрор і падаўленьне ўсялякіх свабодаў. Людзі даволі хутка ўсьвядомілі, што любога кшталту пярэчаньне савецкім уладам прывядзе адно да імгненнага зьнікненьня пры да
    
    124]
    
    памозе сакрэтных службаў. Што датычыцца беларускай інтэлігенцыі, то яна разглядалася як небясьпечііы элемэнт і таксама была рэпрасаваная.
        Да лягеру дайшла чутка, што ў Беларусі былі адчыненыя школы і што кожны мог вучыцца ўва ўнівэрсытэце. Я пачаў марыць пра тое, каб вывучаць мэдыцыну. Маё жаданьне зьбегчы як мага хутчэй рабілася ўсё больш і больш моцным і з дэпрэсаванага чалавека пераўтварыла мяне ў энэргічны, ваяўнічы дух. Я быў поўны надзеяў і нават зацікавіўся тым, як гуляць у брыдж! Калі выключалі сьвятло, мы з Косьцікам мармыталі пра нашыя пляны, і нас не пужала тое, што, як лічылася, зь лягеру, зь ягоным падвойным дротам, назіральнымі вышкамі, аховай і кулямётамі, немагчыма было зьбегчы.
        У лягеры праз кожныя сто мэтраў праходжваліся паміж вышкамі ахоўнікі. Мы засеклі, колькі ім трэба часу, каб прайсьці гэтую адлегласьць, і падлічылі, колькі пам спатрэбіцца часу, каб разрэзаць дрот.
        Спачатку ўцёкі былі заплянаваныя на сыіежаііь, але мы не знайшлі кусачкаў і мапы, і таму сьвяткавалі Раство ў лягеры. Я думаў тады пра сваю маці. Уяўляў, як яна ўзгадвае пра мяне на сьвяты й плача, што я ня волыіы. Гэтыя думкі толькі ўзмацнілі мой намер уцячы.
        У лягеры зь немцамі супрацоўнічалі эмісары, выбраныя з саміх палонных. Адзін зь іх неяк зьвярнуўся да нас з прапановай запісацца дабравольцамі да немцаў. Ён паабяЦаў што калі мы зробім гэта, нас выпусьцяць зь лягеру й ^ьі оудзем большменш вольнымі. Канечне, мы заставаліся б замежнікамі, але нішто не выдавала б на тое, і мы маглі б вольна перамяшчацца на пазначаных тэрыторыях. Мяне вельмі раззлавала гэтая прапанова, і я сказаў, што дабра
    
    [25]
    
    вольцы мусяць саромецца саміх сябе й таго, што працуюць на ворага. Магчыма, яны думалі, што тое, што яны робяць, у рэшце рэшт найлепшае. Яны вызвалялі беларусаў, бо, відаць, думалі, што тыя будуць потым лепйі падрыхтаваныя для выкананьня заданьняў, калі немцы заваююць Беларусь.
       Мой сябар Вова таксама быў у тым самым лягеры, што й мы з Косьцікам. Вову лепш кармілі, ён меў большую свабоду перамяшчэньня й доступ да рознага кшталту прыпасаў. Я аднойчы сутыкнуўся зь ім і, пасьля таго, як ён запэўніў мяне, што яму можна давяраць, папрасіў дапамагчы нам ува ўцёках. Вова на гэта сказаў, што мы мусім быць вар’ятамі, бо камуністы й Савецкі Саюз не пакінуць нас на волі. Я запярэчыў, што яму, відаць, немцы ўжо прамылі мазгі, але ён настойваў на тым, што ведае, пра што гаворыць. Ён падкрэсьліў, што ў Савецкім Саюзе ня можа быць свабоды, бо чалавек тамака павінен сьлепа падтрымліваць партыйную лінію. Я быў крыху агаломшаны тым, што пачуў, але я ўжо болей ня мог заставацца ў палоне. Я хацеў вывучаць мэдыцыну й адчуваў, што калі ня здолею ўцячы, скончу жыцьцё самагубствам. Пабачыўшы, як я сумеўся, Вова пагадзіўся дапамагчы й раздабыць кусачкі, мапы й компас. Ён стрымаў сваё абяцаньне і дзясятага студзеня прыйшоў да мяне ў барак з усімі неабходнымі прыстасаваньнямі. Вова пабаяўся сесьці на салому, бо ў яго не было вошай, і прысеў на драўляную лаўку. Ён сказаў, што мае тое, што нам патрэбна, і запіхнуў нешта мне ў кішэню. Потым пачаў распытваць мяне пра нашыя пляны, але я ўхіліўся ад адказу, бо разумеў, што нават калі ў яго былі й добрыя намеры, ня трэба нікому давяраць такую інфармацыю. Ён даў мне кусачкі, компас і мапы, як я й прасіў, і я
    
    [261
    
    пачаў вельмі моцна хвалявацца. Я ня мог спаць, бо галава мая была перапоўненая ідэямі. Я ўжо бачыў, як уцякаю зь лягеру й паначы крочу ўздоўж мяжы. Я ўяўляў сябе лекарам, разам са сваёй маці. Нарэшце, я заснуў і сьніў сны пра нашыя ўцёкі.
        Мы вырашылі, што дванаццатага студзеня будзе днём пачатку апэрацыі. Мы распачалі агітацыю на кухні й знайшлі трох чалавек, якія захацелі да нас далучыцца. Яны пагадзіліся здабыць ежы на шэсьць дзён (сыр, хлеб, кілбасу) у абмен на тое, што мы гарантуем ім надзейныя ўцёкі. Мы паспрабавалі стварыць у іх пазытыўнае стаўленьне да нашай задумы, пераканаць у тым, што мы ўсё здолеем і што яны даведаюцца пра ўсе дэталі за два дні да ўцёкаў.
        Сьнег на той час быў глыбокім, а адлегласьць паміж бліжэйшым баракам і агароджай была каля двухсот футаў і знаходзілася паміж дзьвюма вышкамі з ахоўпікамі й кулямётамі. У адпаведнасьці з плянам, мы павінны былі абкруціцца прасьцінамі з нашых саламяных ложкаў, прапаўзьці па сьнезе да агароджы, перарэзаць яе, потым — другую, і ў спрыяльны момант уцячы. Галоўнай перашкодай былі рэйкі на ўзвышшы. Мяне непакоіла тое, што калі сьнег занадта глыбокі, мы ня здолеем ускараскацца на насып, зрынемся й будзем застрэленыя. Аднак у нас не было выбару, бо гэтае месца было найбольш зручным праз сваю набліжанасьць да баракаў. Нарэшце мы прызначылі дакладны час: 9 вечара, 20 студзеня 1940 г.
        Сямнаццатага студзеня ў мяне падскочыла тэмпэратура ажно да 40 градусаў. Мяне адправілі ў лязарэт, дзе пад наглядам немцаў працавалі польскія лекары. Яны падазравалі, што ў мяне запаленьне лёгкіх. Але я пачуваўся ня
    
    (271
    
    так ужо й дрэнна. У мяне балела ўсё цела, галава, вочы — бы гарэлі, але я мог нармальна дыхаць.
        Я ведаў, што мне трэба выбірацца са шпіталю, і я пераканаў сябе, што да дваццатага мушу ачуняць.
        Васямнаццатага тэмпэратура была ўсё яшчэ высокай. Да мяне неяк падышоў адзін польскі афіцэр і спытаўся, ці не прыгнечаны я нечым. Я адказаў, што ў мяне ўсё ў парадку, але на самой справе я быў моцна расчараваны.
        Дзевятнаццатага тэмпэратура панізілася да 38,5 градусу. Да палудня я прыняў рашэньне, што, што б ні здарылася, мы будзем уцякаць дваццатага. Косьцік прыйшоў наведаць мяне ў шпіталі й прапанаваў адкласьці нашую апэрацыю, але я настаяў на тым, што наш плян мусіць застацца нязьменным. Косьцік паведаміў мне, што гювар і ягоныя два памочнікі таксама гатовыя да ўцёкаў. Косьцік сказаў, што яны ствараюць уражаньне надзейных, сытых і крэпкіх людзей. Ён павінен быў запэўніць іх, што ўцёкі будуць удалымі і што калі нас зловяць, нам нічога не пагражае. Пакуль на нас уніформа, немцы нічога ня могуць нам зрабіць, акрамя як вярнуць у лягер. Канечне, яны могуць нас неяк пакараць за спробу зьбегчы, але не забіць. Аднак, калі мы здолеем уцячы і будзем апранутыя ў цывільнае, яны ўжо будуць уважаць нас за шпіёнаў і расстраляюць. Мы праверылі ўсе нашыя прыстасаваньні й зразумелі, што нам патрэбны чырвоны ліхтарык, бо ягонае сьвятло ня гэтак заўважнае, як у звычайнага. Мы запыталі Вову наконт таго, ці можа ён нам дапамагчы.
        Надышоў вечар, і лекар запытаўся ў мяне, ці не жадаю я згуляць у брыдж. Я ўжо крыху наўчыўся гэтай гульні, але ня мог засяродзіцца на ёй, кінуў гуляць і пайшоў спаць. Лекар адчуваў, што я быў сам ня свой, і хацеў даведацца,
    
    [281
    
    што мяне турбавала. Я зманіў яму, што заклапочаны сваёй хваробай і хачу як мага хутчэй вярнуцца да сваіх сяброў у барак. Я быў упэўнены, што лекар мне ня верыць, і што ён ужо зразумёў, што ў мяне іншыя пляны.
        Я паклаўся ў ложак і паспрабаваў заснуць, але ня змог задумкамі пра ўцёкі. Я пракруціў іх у галаве сотні разоў. Я быў галоўным арганізатарам, адказваў за ўсіх астатніх і ня меў права памыліцца. Калінікалі я шкадаваў, што мы вырашылі ўзяць з сабой яшчэ трох палонных, бо зьбегчы ўпяцёх значна складаней, чым удвух. Так ці йначай, але рашэньне ўжо было прынятае і ўсё мусіла быць добра арганізавана.
        Я марыў пра тое, як патраплю нарэшце дадому, дзе мяне пяшчотна сустрэне маці, я ўбачу сьлёзы ў ейных прыгожых вачах. Я быў нават няўпэўнены у тым, ці ведае яна, што я жывы. Мы спрабавалі даслаць аб сабе весткі дадому, але невядома, ці дайшлі яны. У рэшце рэшт я зас"УЎ
        А сёмай раніцы нас пабудзілі на сьняданак, што мне ў гэтым лязарэце вельмі падабаўся. Потым, а дзявятай раніцы, прыйшоў нейкі ахоўнік, і я адчуў, што маё сэрца восьвось спыніцца. Ахоўнік размаўляў зь лекарам, а той ківаў галавой у знак згоды. Калі ахоўнік пайшоў, лекар сказаў мне, што мяне жадаюць бачыць у камэнданта. Я, відаць, зьбялеў на той момант, бо лекар снытаўся, як я пачуваюся. Я адказаў, што гэтая нечаканая сустрэча будзе, напэўна, вельмі непрыемнай. Лекар зразумеў мае падазрэньні й запэўніў, што ахоўнік быў даволі прыязным.
        Праз паўгадзіны мяне наведаў Вова, і я паведаміў яму, што мне патрэбны чырвоны ліхтарык. Вова адказаў, што ў яго якраз ёсьць гэткі й ён прынясе яго на наступны дзень,
    
    129]
    
    але я запярэчыў, што ліхтарык мне патрэбны тэрмінова. Вова паабяцаў прынесьці яго пасьля палудня.
       Потым я быў выкліканы ў кабінэт камэнданта, але ня мог знайсьці ў сабе моцы, каб падняць руку й пагрукаць у дзьверы. Нарэшце я глыбака ўдыхнуў і пагрукаў. Камэнданта тамака не было, але затое прысутнічалі ягоны памочнік і нейкі лейтэнант. На другім баку стала сядзеў Ханяўка, які раней хацеў завэрбаваць нас да немцаў. Ен размаўляў са мной пабеларуску, і ў мяне было такое адчуваньне, як быццам бы ён спрабуе прымусіць мяне падпісацца. Ён запэўніваў мяне, што я, са сваім веданьнем нямецкай мовы, мог бы атрымаць добрую працу, нават кабінэтную, а не фізычную, і свабоду перамяшчэньня. Я запярэчыў, што маё веданьне нямецкай мовы даволі абмежаванае, але, калі мне дадуць некалькі дзён, я абмяркую гэтую прапанову. Я сказаў, што мушу параіцца са сваім сябрам Косьцікам, зь якім баўлю шмат часу. Я намякнуў, што, магчыма, запішуся ў памагатары немцам, бо ўжо стаміўся ад вошай і астрожнага жыцьця ўвогуле. Ханяўка выглядаў вельмі задаволеным, бо вырашыў, што пераканаў мяне, і наказаў празь дзеньдва паведаміць аб сваіх намерах праз Вову, які быў іхным чалавекам у лягеры. I толькі тады я сам даўмеўся, чаму Вова меў доступ да прыпасаў і лепшы статус у лягеры. Спачатку я пачуваўся вельмі ўдзячным Вову за тое, што ён рызыкаваў сваім палажэньнем, але потым загіадозрыў, што, магчыма, ён хацеў перашкодзіць нам уцячы. Маё сэрца моцна забілася. Я разьвітаўся з Ханяўкам так, каб ня выдаць сваіх пачуцьцяў Я вельмі добра ўсьведамляў, што Ханяўка — здраднік, які адкрыта супрацоўнічае зь немцамі, але ў мяне хапіла розуму нічога з гэтага не сказаць яму ў твар.