• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё пад агнём  Лявон Юрэвіч

    Жыцьцё пад агнём

    Лявон Юрэвіч

    Памер: 271с.
    Мінск 1999
    120.68 МБ
    
    __Час_т_к_a_2_
    
    
    
    
                    ДАКУМЭНТЫ
    
    
    
    
    
    
                Наваградзкі Эскадрон*
    
    
    
            * Тэкст друкуецца паводле выданьня: Рагулявец. Наваградзкі эскадрон // Наперад (Мюнхен). № 2426. 1953.
            Пры публікацыі захаваныя моўныя асаблівасьці арыгіналу.
    
    
    
                Першая частка:
                Эскадрон фармуецца
    
    
            Па Наваградку пракацілася вестка, што мае паўстаць беларуская вайсковая адзінка зь беларускім камандным складам, беларускай камандай ды нат, як цьвердзілі сьмялейшыя, яна мае быць незалежнай ад мясцовых нямецкіх уладаў. Адны кажуць, што Немцы нарэшце да толку дайшлі і хочуць Беларусам памаленьку ўладу ў рукі перадаць — таму быццам і запрапанавалі тварэньне эскадрону. Другія, наадварот, цьвердзяць, што гэта беларускі актыў дамагаецца ад Немцаў такой вайсковай адзінкі, маючы на мэце абарону жыхароў Наваградчыны з аднаго боку ад чырвоных бандаў, з другогаж — ад самых Немцаў, якія, як тыя мухі пад восень, у прадчуваньні блізкага канца, паляць і нішчаць беларускія вёскі, вывозяць моладзь у глыб Нямеччыны, сеюць страх і тэрор сярод беларускага сялянства. Разьюшаныя сьвежай беларускай крывёю, яны, здаецца, уступілі ў нейкія дзікія гонкі з бальшавікамі: хто больш спаліць хатаў, хто болып заб’е нявінных дзяцем, хто мацнейшы, хто бязьлітасьнейшы. Кажуць, што пах сьвежае крыві ўзбуджае ў жывёлы зыіішчальныя інстынкты. Чалавек аказаўся горшым .. . Довадам гэтага былі апошнія два гады вайны на Беларусі.
    
    [1581
    
          Вестка аб арганізацыі беларускага эскадрону выклікала вельмі розную рэакцыю сярод населыііцтва гораду. Скептыкі сумніўна ківалі галовамі. Горкае дасьведчаньне з Самааховай і падахвіцэрскай школай у 1942 г. яшчэ было лішне сьвежым, каб браць насур’ёзна новую «бомбу».
          «Зьбераце людзей, справакуеце іх перад партызанамі, не атрымаеце ні зброі, ні вопраткі, і для арганізатараў на гэтым кончыцца прыгожая ілюзія. He забывайцеся аднак аб тым, інто чакае гэтых людзей ды іх бацькоў, калі вы ня здолееце стварыць такой вайсковай адзінкі, якая зможа іх абараніць», — гаварылі яны.
          «Ашалелі людзі, — казалі другія, — Немцы прайгралі вайну, мо заўтра будуць тут бальшавікі. Падумайце, што вы робіце. Ані ваш сумніўны эскадрон, ані батальён, ні нат дывізія не заважаць на лёсе вайны. Немцы прайгралі вайну палітычна, цяпер іх дабіваюць за гэта мілітарна. Запозна яны дагадаліся тварыць беларускую збройную сілу».
          I адны і другія мелі пасвойму слушнасьць. Дасьветчаньне зь мінулага і сытуацыя на фронце прамаўлялі за імі.
          Штож думала беларуская моладзь? Тая моладзь, з радоў якое і вырас пазьней «Наваградзкі Эскадрон»? Ня гледзячы на рашчараваньні ў мінулым, на бязьмежную нянавісьць да нямецкага акупанта, якая была хіба ня меншай, як да нядаўнага яшчэ бальшавіцкага і ягоных насьледкаў — чырвоных бандаў, яна ўспрыняла вестку аб тварэньні беларускага збройнага аддзелу зь вялікім энтузыязмам. Яна хацела паказаць беларускаму грамадзтву запраўдны вобраз беларускага жаўнера, здэфармава
    
    [159]
    
           ны дасюль паводзінамі праполыпчанай і поўнасьцяй Немцам падпарадкаванай паліцыі⁰. Яна хацела паказаць, як патрапіць беларускі жаўнер бараніць інтарэсы свайго грамадзтва і стацца ягонаіі духовай апорай, замест сеяць тэрор і зьнішчэньне. Яна ўрэшце хацела паказаць на чыне сваё бязьмежнае адданьне беларускаму сялянству, зданаму на ласку чырвоных партызанаў або нямецкіх каральных аддзелаў. Гэта была моладзь, як тысячы й соткі тысяч беларускіх юнакоў, што любілі свой народ і бацькаўшчыну ды былі гатовыя ў кажны момант змагацца за ейны лепшы лёс, за шчасьце народу, за незалежную Беларусь. Гэта былі самародкіпатрыёты. Часта яны ня ўмелі сфармуляваць тых пачуцьцяў, якія выпаўнілі іхныя чулыя душы. Ідэя вольнасьці, свабоды фармавалася ў іх ня словамі падкутага тэарэтычна інтэлігента, а той прыгожай беларускай прыродай, сярод якое яны ўзрасьлі, у адвечным імкненьні да сонца, вольнага прастору... 3 казак і апавяданьняў бабулек яньі пазналі слаўнае мінулае свае Бацькаўшчьшы, яны чулі аб магутных літоўскіх князёх, аб сіле й славе беларускага народу... I ўзрастала ў іхных душах туга за сьвятлом, воляй... і
    
           ’^ Ужываны у артыкуле назоў паліцыі або «чорнай гшліцыі» не датычыцца да беларускае паліцыі наагул, але выключна да «спэцыфічных» абставінаў у Наваградку. Наваградзкая паліцыя ў сваёй бпльшыні складалася з Палякаў. Камандны склад за выняткам камэндашпа, якім быў cn. К., Беларус, быў польскі. «Зьбеларушчыць» наваградзкую псіліцыю было амаль немагчыма, бо акруіовая і раённая нямецкая жандармэрыя, якой паліцыя падлягала, была поўнасьцяй пад уплывам Палякаў, цілепш сказаць Полек. Лдносіны паліцыі да беларускага насельніцтва былі незвычаііна дрэннымі. Рабункі, пабоі, тэрор, п яш.тва былі на дзённым парадку. Наваградзкая паліцыя, гэта вялікая пляма на тагачасным беларускім актыве.
    
    1160)
    
       напаўняліся іхныя сэрцы гордасьцяй за мінуўшчыну ды адазвалася ў гэтых дзяцей натуры вялікая ідэя, якой ня вырваць людзкой сіле, бо яна Богам даная, бо яна ёсьць іхным паветрам, вадою і сонцам. Бяз гэтага нельга жыць.
    
    II.
          Беларускі актыў Наваградзкай Акругі сабраўся на адмысловым сходзе дзеля выслуханьня Барыса Рагулі, якому Акруговы Камісар Наваградка запрапапаваў арганізаваць беларускі эскадрон і абяцаў, у выпадку ягонай згоды, заладзіць усе фармальнасьці, зьвязаныя з арганізацыяй перад Генэральным Камісарам Беларусі.
          Барыс Рагуля ў той час меў каля 23 гадоў. Выйшаўшы з бальшавіцкай турмы, у якую трапіў, уцёкшы зь нямецкага палону, вымучаны допытамі НКВД, лячыўся ў сваім родным мястэчку ад захапіўшага ягоныя лёгкія тубэркулёзу. На другім аднак тыдпі пасьля вызваленьня ён сустрэўся зь беларускімі студэнтамі, якія вярталіся пехатой ізь Львову. Ад іх ён атрымаў лістоўкі, што заклікалі беларускі народ да выкарыстаньня палітычнай сытуацыі з мэтай адбудаваньня сваёй дзяржаўнасьці. Палкія словы ягонага стрыечнага брата Міхася Рагулі, студэнта палітэхнікі, зрабілі сваё. У той самы дзень ён пераяжджае ў Наваградак і стае на працу ў характары перакладчыка пры раённай управе. Месяц пазьней, раённы бурмістр Панько, вялікі беларускі патрыёт, які загінуў пасьля ад нямецкае кулі, камандыруе яго на перакладчыка да Акруговага Камісара. На гэтым становішчы ён мае нагоду дапамагчы шмат у чым сваім суродзічам. Яму ўдаецца здабыць пры дапамозе 3. К. (аднэй беларускай патрыёткі) прыхільнасьць і адданасьць беларускай
    
    [1611
    
          справе штабсляйтэра Вольфмаера²⁾, які быў пасьля вялікай апорай ва ўсьцяжным змаганьні з польскімі ўплывамі і нямецкай палітычнай тупалобасьцяй. Выкарыстоўваючы сваё становішча перакладчыка і растучы ўплыў на камісара Траўба, Б. Рагуля праводзіць у жыцьцё пляны адносна арганізацыі школьніцтва, распрацаваныядр. Орсам. Др. Орса, былы ягоны школьны настаўнік, зьяўляўся духовым бацькам маладога Рагулі, а таксама й настаўнікам у грамадзкай працы. У цесным супрацоўніцтве зь Я. Сажычам, былым школьным сябрам, ён арганізуе падахвіцэрскую школу Самааховы, якую й даручае апошняму.
             Траўб пастанаўляе даць нагоду Рагулі наведаць Нямеччыну, спадзяючыся, што такое падарожжа зробіць належны пераўзгадаваўчы ўплыў у пронямецкім кірунку. Вынік аднак, паводля словаў самогаж Рагулі пасьля павароту ў коле сваіх сяброў, быў якраз адваротны. Да гэтага спрычыніліся два асноўныя моманты: «Майн Кампф» — кніга , якую нельга было дастаць на акупаванай тэрыторыі ды сустрэча зь беларускімі работнікамі, што выехалі «дабраахвотна» на працу ў Нямеччыну. Рэзультат: 7га ліпеня 1942 г. ён прыймае ўдзел у заснаваньні Беларускай Незалежніцкай Партыі, нелегальнай антыбальшавіцкай і антынямецкай арганізацыі, беспасярэднім арганізатарам якой быў Усевалод Родзька, таксама школьны калега Рагулі. У Родзька адзначаўся бязьмежным патрыятызмам і
    
            ²⁾ Штабсляйтэр Вольфмаер — вялікі прыяцель Беларусаў. Ён правільна ашайрўваў палітычную сытуацыю і быў праціўнікам нямецкай палітыкі па Беларусі. Ёнрабіў усё магчымае, каб аблегчыць лёс. Беларусаў, быў праціўнікам вынішчэньня Жыдоў і ў супрацоўніцтве зь беларускім актывам дапамагаў ім ва ўцёках. Восеньню 1942 г. ён загінуў ад партызанскай кулі.
    
    [162]
    
       выдатнымі інтэлектуальнымі якасьцямі. Ён дзейнічаў у паразуменьні з кс. Гадлеўскім і М. Абрамчыкам.
           У далейшым Рагуля поўнасьцяй аддаўся нелегальнай дзей іасьці. Ягоныя даклады аб Нямеччыне ўзбуджаюць недавеэ Немцаў, і Траўб адсоўвае яго ад Акруговага Камісарыяту, бяручы на ягонае месца расейскага Немца Гемпэля. Рагуля аддаецца тады працы ў сэмінарыі. Будучы там настаўнікам нямецкае мовы ды фізычнага выхаваньня, ён праводзіць вайсковую падрыхтоўку хлапцоў на ўзроўні да камандзера зьвязу. Ён засноўвае, у паразуменьні і з падтрымкай Акруговага Інспэктара, вайскевую арганізацыю, апранае ў саматканыя ўніформы хлапцоў і дзяўчат, уводзіцца вайсковае прывітаньне... Тут якраз і гадуюцца будучыя кадр ы эскадрону.
           Беларускі актыў перад цяжкой праблемай. Выслухаўшы і іфармацыі Рагулі, у глыбокай задуме схіліліся сівыя галовы беларускіх патрыётаў. Пачалася дыскусія. Разважаецца «супраць», абмяркоўваецца «за». Сытуацыя на фронце, недавер да Немцаў, непакой аб сем’ях, будучы лёс жаўнераў з аднаго боку, а з другога — незалежная беларуская наць янальная адзінка, пачуцьцё апоры на беларускую зброю, якая ніколі не падымецца супраць інтарэсаў беларускага насельніцтва, а толькі ў іхнай абароне, незалежна ад таго, ці гэта будуць чырвоныя, ці Немцы. Доўга ўзважваліся аргумэнты. I як на той вазе, раз пераважаў адзін, раз другі бок. Нарэшце сьвежая вестка аб тым, што Немцы маюць мабілізаваць у недалёкай будучыні беларускую моладзь у нямецкі паліцыйны батальён зь нямецкім камандным складам ды поўнасьцяй падпарадкаваны мясцовай жандармэрыі, заважыла на канчатковай дэцызіі. Запала пастанова арганізаваць «Наваградзкі Эскадрон» выключ
    
    11631
    
           на на ба.зе дабраахвотнасьці ды датрыманьня Не.мцамі пэўных умоваў.
               На наступны дзень Рагуля ў камісара. Гутарка кароткая. Ен дае згоду арганізаваць эскадроп пад наступнымі ўмовамі:
              1)    поўная незалежнасьць перад мясцовымі нямецкімі ўладамі,