Жыцьцё пад агнём
Лявон Юрэвіч
Памер: 271с.
Мінск 1999
«Беспасярэдне зь лётнішча мяне прывезьлі ў Генэральны Камісарыят. Я апынуўся ў пачакальні, у якой ужо былі прысутныя нямецкія ахвіцэры розных рангаў. Глянулі яны на мяне нейк зукоса. Дзіўным ім паказаўся мой выгляд на фоне элеганцка апранутых нямецкіх ахвіцэраў. У адказ на маё прывітаньне я атрымаў нязначны ківок галавой. Я адчуваў сябе зусім самотна ў гэтай грамадзе. Цераз некалькі хвілінаў, якія мне выдаліся гадзінамі, зайшоў ад’ютант камісара. Назваўшы маё прозьвішча, ён увёў мяне ў кабінэт і сам зьнік бясшумна за дзьвярыма. Ка.місар стаяў нярухома каля свайго бюрка. Пасьля кароткага вайсковага прывітаньня, ён проста зьвярнуўся да мяне з запытаньнем:
— Welche sind Hire Bedingungen? (значыцца ён ужо аб усім інфармаваны, падумаў я).
— Unabhangigkeit in Ausbildung und Tatigkeit, Waffen und Bekleidung vor der Einziehung. Siittel und Pferde nach zwei Monaten der Ausbildung.
[1701
—Wann rechnen Sie die Einheit zusammenstellen zu konnen? — папытаў ён.
— Drei ttage nach dem Eintreffen der obengenannten Sachen.
— Sie haben mein Wort, Herr Hauptmann. Viel Gliick! In zwei Wochen alles wird zur Stelle⁴⁾.
Пераклаўшы для тых, што нямецкае мовы не разумелі, ён дадаў:
— На гэтым гутарка закончылася. Атрымаю абяцаныя рэчы й пачну фармаваць эскадрон.
У канцы лістапада зброя, вопратка, амуніцыя й сёдлы былі дастаўленыя зь Менску ў Наваградак і часова складзеныя ў магазынах жандармэрыі. У гэтым часе Немцы пачалі набор у свой батальён. Моладзь катэгарычна ад.маўляецца служыць у нямецкім батальёне і ахвотна горнецца ў сваю йацыянальную адзінку. Даслоўна на нрацягу трох дзён фармуецца «Наваградзкі Эскадрон». Былая польская школа сясьцёр Назарэтанак пры вуліцы 25га Сакавіка (раней 3га мая) напаўняецца беларускімі жаўнерамі. Нямецкія ўніформы хутка набіраюць беларускага выгляду. На патках каўняроў зьяўляюцца белчырвонабелыя сьцяжкі. Яны ярка адбіваюцца ііа шэрым фоне мундзіра.
Шмат каму з гэтых жаўнераў знаёмы будынак сяньняшніх казармаў. Улетку тут адбываўся месячны абоз працы для вучняў сэмінарыі, арганізаваны й кіраваны тымжа
Якіяж вашы ўмовы?
— Незалежнасьць у вышкале й дзейнасыў. Зброя й вопратка перад наборам, коні й сёдлы пасьля 2месячнага вышкалу.
— Калі спадзеяцеся Вы зарганізаваць адзінку?
— 3 дні пасьля атрыманьня ўзгаданых рэчаў.
— Вы маеце маё слова, спадар капітан. Жадаю шчасьця. За 2 тыдні ўсё будзе намесцы (Перакл. Рэд.).
[1711
самым камандзерам сяньняшняга эскадрону. Гэны абоз быў выкарыстаны дзеля загатоўкі дроў на зіму для сэмінарыі і афармлсньня пляцу пры будынку Настаўніцкае Сэмінарыі, на Замкавай вуліцы, у падножжы Замкавай Гары. Абоз быў таксама выкарыстаны дзеля правядзеньня інтэнсыўнай вайсковай падрыхтоўкі вучнёўскае моладзі.
Прыйшло мне на думку, як адзін з маіх сяброў папытаў раз камандзера:
— Для каго мы працуем? Можа за год тут будуць бальшавікі. Якіж сэнс працаваць для іх?
— Нашая праца пры школе, гэта сымбаль працы для будучыні нашага народу. Тое, што мы зробім з думкай аб Бацькаўшчыне, будзе вечным. Могуць прыйсьці бальшавікі, могуць зьмяніць іх ішпыя акупанты, але ўсяроўна прыйдзе той дзень, калі ў гэтай школе выключным гаспадаром будзе беларускі народ, — адказаў ён, пытаючыся мо сам сябе, калі нарэшце прыйдзе той час.
Зноў, як калісь, узыіімаецца ціхім вечарам над школай плаўная мэлёдыя жаўнерскай малітвы ... Беларусь, Наша МаціКраіна, Ты з нас моцных зрабіла людзей. He загінулі мы і ня згінем ... Яна ўзьлятае ў прастор, адбіваецца ад старых муроў Фарнага касьцёлу⁵⁾, узьнімаецца над старым замчышчам і ахутвае сабою слаўны горад, што дрэмле спавіты сьнежным пуха.м ... I маці, пачуўшы родную песьню, мо скажа свайму дзіцяці: «Паслухай дзетка, гэта песьня беларускіх жаўнераў. Няхай ім Усемагутны дапаможа зрэчаісьніць нашу Вялікую Мэту, каб ты, мой родненькі, ня ведаў, што значыць няволя ...»
w Фарны касьцёл пры вуліцы 25га Сакавіка знаходзіўся ў падножжы Замкавай Гары з усхолняга боку. Праўдападобна Яіайла браў тут свой чацьверты йілюб.
11721
Ціха ў казармах. Чуваць толькі сухі скрып сьнегу пад ботамі вартавога, які забясьпечвае спакойны сон сваіх сяброў.
Зноў пагодная марозная раніца. Калёна за калёнай, эскадрон выходзіць назаняткі. Белая, як сыіег, зімовая вопратка амаль зьліваецца зь беляй вакольнага поля. Бадзёра гучыць жаўнерская песьня, так добра знаёмая й блізкая сэрцам жыхароў гораду. Клубы пары вырываюцца з маладых і гарачых грудзей ды ахутваючы родныя словы песьні нясуць іх у прастор. Бадзёра й ахвоча праводзяць заняткі маладыя камандзеры, бяз прымусу вучацца здысцыплінованыя жаўнеры.
Горад зжываецца із сваімі дзецьмі «эскадронаўцамі», ці «рагуляўцамі», як іх часамі звалі. Сэрца радавалася, гледзячы на іхныя вясёлыя, бадзёрыя твары, калі ў нядзелі ці іншыя сьвяты яны выйдуць у царкву, ці на вуліцу. Спраўныя, чыстыя, ветлівыя... Мімаволі на твары кажнага наваградчаніна, пры сустрэчы зь беларускім жаўнерам, зараджалася радасная ўсьмешка, якая сьветчыла аб вялікай сымпатыі гораду да сваіх жаўнераў. Прыгожыя наваградзкія дзяўчаты ды сэмінарысткі ўздыхалі націху да «швадронаўцаў». Яны падбілі іхныя дзявочыя сэрцы. Яны былі прычынай тога салодкага сумутугі, які баламуціў крыштальную чысьціню душы сінявокіх сэмінарыстак. 3 другогаж боку «геройскія» жаўнеры былі ў палоне наваградчанак. Кажны зь іх, пачынаючы ад камандзера ды канчаючы на жаўнеры, пакінуў сваё сэрца ў мурох сэмінарыі. Настаўніцкая сэмінарыя сталася адначасова асяродкам духовага жыцьця беларускага жаўнера. Яны там шукалі адпачынку пасьля цяжкога жаўнерскага жыцьця, там яны чэрпалі духовую пажыву, там фармавалі свае ідэі, там гартавалі на
[1731
цыянальную стойкасьць. Аб гэтым дбалі нястомныя настаўнікі сэмінарыі на чале з Др. А. Орсам, ейнаю душою, імя якога застанецца вечна ў памяці паваградчанаў.
Маладыя паэты пішуць новыя песьні, беларускія кампазытары складаюць новую музыку ...
Наваградчына ужо ня сьпіць,
На варце Эскадрон стаіць.
I целам і духам ён малады ...
Падняты родны сьцяг Дзяржавы...
Бывай мой родны кут і зьвяз,
Бывайце вы, лугі, і гоні,
Хай бачу ў лучнасьці я вас
Пад сьцягам слаўнае Пагоні....
.. уздымаюцца ў прастор, абадзёрваюць змучаныя душы наваградчан, і недзе далёка рэхам адбіваюцца па ўсёй Беларусі...
IV.
Ня мінуў тыдзень ад дня заснаваньня эскадрону, як даведваемся, што прыяжджае на інспэкцыю генэрал Гэльлер ці Гальле зь Менску. Увесь эскадрон на занятках. Дыжурныя прыбіраюць калідоры казармаў. Вартавы, як махавік гадзіньніка, рэгулярна ходзіць перад галоўным уваходам. Пад’яжджае машына. Зь яе вылазіць маленькага росту, ужо даволі пажылога веку чалавечак у вайсковай уніформе з чырвонымі кляпамі. Гэта відаць ён. У таварыстве ад ютанта заходзіць у казармы. Яго прывітаў камандзер. Генэрал пацікавіўся, як прайшоў набор у эскадров, які настрой жаўнераў. Яшчэ некалькі стэрэатыповых пытаньняў, якія павінен паставіць кажны, хто прыяжджае на інспэкцыю. Агледзеў казармы, кухню, сталовую і ўрэшце папрасіў даць
[М
яму нагоду пабачыць жаўнераў. Паехалі санкамі на месца заняткаў, якія адбываліся ўздоўж гарадэчанскага тракту. Гэта быў пэрыяд вышкалу паасобнага жаўнера. Групы раскіданы далёка па полі. Чуваць галасы камандаў. Спраўнае выкананыіе. Усё гэта, відаць, робіць добрае ўражаньне на старога жаўнера. Ён прыглядаецца, як пасьля заняткаў паасобііыя зьвязы фармуюцца ў калёны і зь песьняй вяртаюцца ў казармы. Зьвяртаючыся да камандзера ён папытаў:
— Як доўга вы займаецеся з эскадронам?
— Амаль тыдзень, — адказаў камандзер.
— Гм, гм ... — замармытаў генэрал.
Вярнуўшыся ў казармы, ён падзяліўся ўражаньнем зь інспэкцыі батальёну пад нямецкай камандай. Ён не разумеў, чаму той батальён, хоць і раней сфармаваны, робіць уражаньне арганізацыйнай стадыі.
Заняткі адбываюцца нерэгулярна, жаўнеры няспраўна выконваюць каманды. Наагул немагчыма параўнаць узровень абедзьвюх адзінак.
— Там не хапае ўздыму. Жаўнеры выконваюць загады з мусу або страху. Няма ніякага духовага кантакту паміж камандзераміНемцамі і жаўнераміБеларусамі. Калі яны патрапяць выясьніць, супраць чаго ён змагаецца, дык ніколі жаўнер яго не зразумее, за што ён мае змагацца.
Доўга яшчэ «ўсьведамляў» генэрала камандзер эскадрону, але ці асела нешта з гэтага ў ягоных цьвёрдых мазгах, цяжка сказаць.Коратка перад ад’ездам генэрал нейк нявыразна запрапанаваў:
— Бачыце, можа дзеля лепшага ўзгадненьня вышкалу нашага эскадрону зь нямецкай вайсковай сыстэмай, мы вам даліб нямецкага ахвіцэра, як лучніковага?
Напі камандзер добра ведаў, што абазначае такі лучні
[175]
ковы. I стоячы на пазыцыі поўнай незалежнасьці эскадрону ветліва, але катэгарычна адмовіў. Пры гэтым дадаў:
— Калі вы будзеце на гэтым настойваць, я распушчу безадкладна эскадрон.
— He, не! Гэта толькі прапанова, але калі вы лічыце гэта непатрэбным, дык усё ў парадку. — На гэтым закончылася гутарка і больш ніколі падобная тэма пя была закранутая.
Аднак ня ўсё йшло так гладка, якбы гэтага хацелася. Хутка пачалі даходзіць весткі, што партызаны непакояць сем’і жаўнераў эскадрону. Гэта абніжае настрой жаўнераў. Цяжкі непакой закрадаецца ў сэрцы юнакоў. Лёс бацькоў, братоў, ці сясьцёр загрожаны чырвонымі бандамі. Адзін з жаўнераў дэзэртуе. Неабходна хуткая рэакцыя. Камандзер склікае нараду ахвіцэраў. Розныя рады, прапановы, але ніводная не выдаецца добрай. Адзін з ахвіцэраў нясьмела запрапанаваў рэпрэсіі адносна сям’і, але заразжа гэтага пашкадаваў.
— Чымжа мы будзем розьніцца ад чырвоных бандаў, калі ўжывем такі мэтад, — сказаў камандзер, дэзэрцыя зусім зразумелая з псыхалягічнага гледзішча. Трэба шукаць іншага выхаду...
Ніхто не забірае голасу.
— Выхад ёсьць, — раптам павесялеўшы ўскрыкнуў камандзер, але ... так ... добра ... неяк нявыразна замяўся ён. — Дзякую, нарада закончана, — сказаў нарэшце цьвёрда. Відаць зрадзіўся нейкі плян, аб якім не хацеў гаварыць на нарадзе.