• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё пад агнём  Лявон Юрэвіч

    Жыцьцё пад агнём

    Лявон Юрэвіч

    Памер: 271с.
    Мінск 1999
    120.68 МБ
               Больш гэтая тэма не закраналася, але й сем і жаўнераў эскадрону сядзелі спакойна на вёсках. Партызаны іх не чапалі. Шмат пазьней выйшла наяў, што камандзер выслаў
    
    11761
    
       лістда партызанаў з ультыматыўнай прапановай спыніць усялякія рэпрэсіі адносна сем’яў жаўпераў, з пагрозай, што эскадрон будзе змушаны на акцыю адказаць контраакцыяй і ўжыць падобныя рэпрэсіі адносна сем’яў людзей, што пайшлі ў партызаны. Як ні дзіўна, але гэта падзейнічала.
          Паміма ўсяго, паложаныіе эскадрону і ягонага камандзера было даволі цяжкое і скамплікаванае. Немцы з зайздрасьцяй глядзелі на рост беларускага аддзелу. Пасьля выезду Траўба ў камісарыяце ня было ніводнага Немца, хтоб разумеў палітычную сытуацыю. Жандармэрыя наскоўвала СДІ>⁾ ды іншых Немцаў супраць эскадрону і асабліва супраць ягонага камандзера. Жандармэрыю з другога боку ўраблялі Палякі за пасярэдніцтвам маладых Полек лёгкгіх паводзінаў. Ня меншай «сымпатыяй» цешыліся нямецкія жандармы і ў жаўнераў эскадрону. Пры такім паложаньні «высокага напружаньня» цяжка было ўнікнуць канфліктаў, якія часта прымалі камічныя формы. Нельга ня ўспомніць тут аднаго інцыдэнту, які здарыўся пару тыдняў пасьля паўстаньня эскадрону.
          На той самай вуліцы, дзе знаходзіліся казармы, крыху далей на краю гораду, жыла група Полек, да якіх адчувалі нейкі асаблівы сэнтымэнт адкормленыя беларускім салам нямецкія жандармы. Калі ўжо горад засынаў, і на вуліцу не паказваўся ніхто, шануючы сваю галаву, яны, як духі начныя, ехалі да ўспомненых дзяўчат, каб там пацешыцца моцай іхнай самагонкі ды рэлятыўнай якасьці чарам іхных целаў. Гэтыя начныя «шпацыргангі» адбываліся штодня на вачох вартавога эскадрону. Вось у адну марозную ноч, калі расслабленыя п’янствам жандармы вярталіся дамоў, выс
        S.D. — Sicherheitsdienst; нямецкая служба бясьпекі, нешта падобнае да савецкага МВД.
    
    11771
    
           каквае спад брамы казармаў двух вартавых з стрэльбамі напагатове:
                Стой! Лягай! — прарэзаў начную цішылю звонкі голас падахвіцэра Д., ведамага із сваіх асаблівых «сымпатыяў» да Немцаў.
                Halt! Hinlegen! — паўтарыў ён яшчэ грозыіейшым голасам.
               — Hier deutsche Gendarmen! — адазваўся адзін зь іх, відаць болып цьвярозы.
               — Hinlegen oder ich schiesse! — ужо голасам, не пакідаючым ніякага сумніву ў сур’ёзнасьці ягоных намераў, зароў Д.
               Як адкормленыя парсюкі, п’яныя жандармы паскочваліся ў сьнег, а спалохапы конь паімчаўся з пустымі санямі. Адзін з жандармаў прабаваў нешта выясьняць, але вострае «Маўчаць! Нікс фэрштэен» змусіла яго ўспакоіцца і цярпліва чакаць зьмены вартавых, каб магчы гутарыць з камандзерам варты. Пасьля блізу гадзіпы прывялі працьверазеўшых жандармаў на старожню.
               — Дакуманты! — папрасіў ужо больш ветліва Д. Яны неахвотна выцягнулі свае паперы. Прыгледзеўшыся бліжэй паперам, Д. заявіў пратэктарскім голасам: — Nicht Рагtisanen. Gute Kerle. Geht nach Hanse aber lieber nie mehr hier vorbeifahren⁷⁾.
               Камандзер, слухаючы на наступны дзень расказу Д. аб начным выдарэньні, ня мог не заліцца шчырым сьмехам. Зразумела, не абыйшлося бяз вострай дыскусыі з акруговым начальнікам жандармэрыі. Інцыдэнт аднак апраўдваўся пільнасьцяй беларускага жаўнера ў выкананьні сваіх абавязкаў. Тым больш, што здараліся вы
    
            ⁷⁾ — He партызаны. Добрыя хлопцы. Ідзеце дадому, але лепш тут болый не праяжджаць (Перакл. Рэд.).
    
    [1781
    
       гіадкі, калі партызаны, перапрануўшыся ў нямецкія ўніформы, цяжджалі ў горад. На гэты аргумант цяжка знайсьці адказ, але гэтае дробнае здарэпьне завайстрыла яшчэ болып суадносіны зь мясцовымі нямецкімі ўладамі.
         3     кажным днём усё больш узрастаў давер наваградчан да свайго эскадрону. Ён стаўся для іх сымбалем беларускага войска. Сяляне не хаваліся па гумнах пры ўваходзе ў вёску жаўнераў эскадрону, як гэта яны рабілі, калі набліжалася нямецкая жандармэрыя. Беларускі жаўнер, замест рабаваць свайго селяніна, прыносіў дзецям цукеркі, а іхных бацькоў частаваў цыгарэтай. Паволі прывыклі жыхары наваградзкае акругі адрозьніваць сваіх ад чужых. Белчырвонабелы сьцяжок на патках каўняра — гэта свае, родныя дзеці, якія ня крыўду, а пацяшэньне й апеку нясуць. Эскадрон стаўся асяродкам, куды зьвярталіся наколыіыя сяляне з скаргамі на паліцыю й Немцаў, просьбамі аб дапамозе пры палагоджаныіі нейкай справы ў камісарыяце, ці нат з чыста прыватнымі справамі, як спрэчкі між суседзямі або, як гэта раз здарылася, у сямейных справах, калі муж у спрэчцы з сваёй жонкай ужыў «фізычны аргумант». Але ня толькі фізычнай і духоваіі апорай быў эскадрон для Наваградзкае Акругі. Ён стаўся прыпынішчам для ўсіх тых, хто шукаў ратунку ад бальшавіцкага ці нямецкага прасьледу. Наступны выпадак зьяўляецца адным з найболып яскрава асьвятляючых гэты бок.
          Аднаго дня зьяўляецца ў казармы эскадрону малады хлапец гадоў васямнаццаці. На маладым ягоным твары адбіліся страх, пакуты й некалькі нявыспаных начэй. Цёмнакарыя вочы шырака глядзяць на акружаючых яго жаўнераў. Ён нагадваў перасьледаванага дзікага казла, які па
    
    Ш9)
    
          жадліва хапае паветра й шукае безнадзейна ратунку ад перасьледуючых яго гончых сабак.
             — Хачу бачыць камандзера эскадрону, — зьвярнуўся ён нарэшце да жаўнераў, і пасьля пэўнага перапынку дадаў, не пакідаючым ніякага сумніву ў пільнасьці справы голасам: — вельмі пільна, гэта пытаньне майго жыцьця.
             Дыжурны затэлефанаваў камандзеру. Празь некалькі хвілінаў, якія напэўна прыбыламу юнаку здаліся вякамі, пачуўся тупат каня ў галёпе, і ў наступны момант дзьверы старожкі шырака адчыніліся. Камандзер ужо быў тут.
             Коратка кінуў ён у бок юнака, аб якім ужо меў кароткія інфармацыі ад дыжурнага, каліж дзьверы канцылярыі зачыніліся за імі: — У чым справа? Гаварэце сьмела! — дакінуў ён.
             Юнак глянуў зь недаверам у бок пісара, пасьля паволі перавёў позірк на дыжурнага, што стаяў за ім. Камандзер зразумеў адразу.
             — Пакіньце нас самых!
             Пісар з дыжурным выйшлі з канцылярыі. Пасьля аднак для нас:
             — Заходзьце ў канцылярыю, — ня было сакрэтам, што адбылося за зачыненымі дзьвярыма.
             Камандзер, частуючы прыбылага цыгарэтай, зьвярнуўся да яго больш лагодным голасам, запрашаючы расказаць спакойна аб тым, што яго сюды прывяло.
             Малады хлапец быў Барыс X. зь Дзятлава. Бацька ягоны быў адміністратарам дзятлаўскага маёнтку. Пэўнага дня Палякі зьвярнуліся да яго з просьбай, каб той пастараўся ўладзіць трох Палякаў на працу ў маёнтку. Паколькі аднак усе месцы былі занятыя, ён адмовіўся. Палякі пачалі дама
    
    1180]
    
        гацца звалыіеныія Беларусаў, каб на іх месца ўзяць Палякаў. Ен адмовіўся зноў.
            — Пожалееш, с ... с .. .! — гаркнуў Паляк, паказваючы воўчыя зубы спад авечай скуры.
            Праз два дні прыбег да Барыса X. перакладчык мясцовае жандармэрыі, школьны калега Барыса, шчыры беларускі патрыёт, і расказаў яму падслуханую гутарку паміж начальнікам жандармэрыі і загадчыкам Ц.Г.О.*’, Палякам, нейкім Длубкам. Гэты апошні абвінавачваў Барыса X. у падтрымцы партызанаў харчамі, якія ён быццам краў у маёптку, ды, што яму ведама з пэўных крыніцаў, што Барыс X. зьяўляецца балыпавіцкім агентам і яго неабходна ліквідаваць, зразумела, дзеля дабра «новага парадку ў Эўропе». Для абмежаванага Немца гэтага хапала, каб арыштаваць нявіннага юнака і перадаць у СД. Гэта прьіраўноўвалася да расстрэлу. Пры гэтым начальніку жандармэрыі не хацелася спрачацца з Палякамі, каб ня страціць ласкі ў польскіх «дзевушэк», якія асалоджвалі «цьвярдое» вайсковае жыцьцё, папхнутыя на гэты шлях ці то самай нізкаю похацяй, ці матарыяльнай нажывай, але заўсёды выконваючы загады й інструкцыі сваіх польскіх шэфаў.
            — I вось я ў вас, — неяк лягчэй уздыхаючы, закончыў Барыс. — Я чуў аб вашым эскадроне. Я не хацеў шукаць ратунку ў варожых нам партызанаў, але ня хочу згінуць дарма ад нямецкае кулі. Вазьмеце мяне да сябе! .. — дадаў ён голасам, які зраджваў глыбокую трагэдыю беларускай
    
         ⁴     Z.H.O. — Zentralhandelsgesellschaft Ost; нямецкая каляніяльная ўстанова, што выкуплівала каштоўныя рэчы на акупавішай Беларусі за нізкай якасьці прамысловыя нямецкія прадукты ды розныя пабразгушкі. Абсаджана Палякамі пад прыкрыўкай «Фольксдойчаў».
    
    [181]
    
           юнацкай душы. Мала старэйшы ад Барыса X. камандзер павесіў галаву й глыбока задумаўся. Аб чым мог ён думаць у гэткі момант? Можа перад ягонымі вачыма ўстаў вобраз беларускай моладзі, вернай сваім нацыяналыіым ідэалам і нясучай цяжкі крыж за ўсе крыўды гісторыі. . . У родных лясох ненавісныя чырвоныя банды, сьлепа выконваючыя загады Масквы, у гарадох і мястэчках — смаглы «лебэнсраўму» нямецкі акупант. Адзін абяцае «белорусскую республмку», другі кажа «Вас чакае зямля» ... Ісьці зь Немцамі супраць Масквы — капаць сабе магілу, пайсьці з Масквою і «аліянтамі» — шукаць сабе вяроўку. Сотні, тысячы, дзесяткі тысяч беларускіх юнакоў шукаюць разьвязкі і... часта яе не знаходзяць ды йдуць, нясьведама зьведзеныя фальшывай прапагандай, насустрач свае гібелі... Дзе ён, той ратунак?! Уратуецца адзін, а сотні гінуць ад сьцякаючае беларускай крывёю рукі акупанта. Народ зьняможапы ўзьнімае вочы да Усявышняга. Але ён здаецца сьляпы, глухі й нямы. Ня бачыць і ня чуе. А мо адвярнуўся й ня хоча пачуць голасу таго народу, які калісьці, у далёкім мінулым так геройска бараніў Ягонае Імя і Ягоную Навуку псрад татарскай навалай?
               Дзе вы, часы слаўных Вялікіх Князёў?!
               Дзе вы, Рагвалоды, Усяславы, Вітаўты?!
               Дзе вашыя магутныя палкі.што разьбівалі ў пыл стальныя крыжацкія рады, што ўбівалі свой меч у брамы Масквы?
               Ці ёсьць яшчэ вашы нашчадкі? Ці жыве яшчэ ваш дух у народзе? «... На крыві ахвяраў за сьвятыя ідэалы народу вырастае магутнае дрэва...»!,⁾. Дзе ты, тое магутнае бела
           ^ Словы Карля фон Кляўзэвіц'а, прускага генэрала, аўтара слаўнае кнігі «Абвайне (18001831)».
    
    11821
    
      рускае дрэва? Ці вырасьцеш Ты на гэтай беларускай зямлі, пранікнутай сьлязамі і крывёю?... Хто дасьць на гэта адказ?... He, не чакай адказу ад нікога, але вер, вер у гэта! He разважаньні, але вера, не аблічэньні, але вера і толькі вера дасьць табе адказ! Моцная, нязломная вера. Яна мацней за сілу аружжа. Яна пераможа непераможнае, яна асягне недасягальнае!.. Дык верыць! Трэба верыць самому і навучыць верыць іншых. Верыць у нашую праўду, нашу будучыню, у самых сябе. Верыць у ласку Усемагутнага, бо яна ёсьць бязьмежнай. Верыць у Беларускі Народ і ягонае прызначэньне. Верыць ва ўскрошаньне слаўнае мінўўшчыны!..