• Газеты, часопісы і г.д.
  • 1984  Джордж Оруэл

    1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 338с.
    Мінск 2022
    61.86 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    He хвалюйся, любы. Мы не спяшаемся. Увесь вечар наперадзе. А тут цудоўная схованка, праўда? Я знайшла яе аднойчы, калі заблудзіла ў адным паходзе. Калі б нехта сюды ішоў, яго можна было б пачуць за сто метраў...
    — Як цябе завуць? — спытаўся Ўінстан.
    — Джулія. Тваё імя я ведаю. Ўінстан. Ўінстан Сміт.
    — Адкуль ты яго ведаеш?
    — Здаецца, мой любы, я спрытнейшая на здагадкі, чым ты. Скажы, што ты пра мяне думаў да таго дня, як я перадала табе запіску?
    Ён зусім не збіраўся хлусіць. Сказаць з самага пачатку найгоршае — у гэтым была нават нейкая ахвяра на алтар кахання.
    Я не мог на цябе глядзець, адказаў ён. Мне хацелася згвалціць цябе і пасля забіць. Усяго два тыдні таму я сур’ёзна збіраўся разбіць табе галаву каменем. Калі хочаш ведаць праўду, я ўяўляў сабе, што ты маеш дачыненне да Паліцыі Думак.
    Дзяўчына шчыра засмяялася. Відаць, яна прымала гэтае прызнанне як даніну свайму дасканаламу майстэрству прыкідвацца.
    — Паліцыя Думак? Ты напраўду так думаў?
    — Ну, можа, і не зусім. Але мяркуючы з твайго выгляду, дый проста таму, што ты маладая, свежая і здаровая. разумееш, я думаў, што, можа, ты...
    — Ты думаў, што я сумленны член Партыі, чысты ў словах і справах. Сцягі, дэманстрацыі. лозунгі, гульні. калектыўныя паходы — уся гэтая лухта. I ты думаў, што, калі б
    у мяне была хоць найменшая магчымасць, я б выдала цябе як думзлачынцу і цябе забілі б?
    Ну, нешта падобнае да таго. Большасць маладых дзяўчат якраз такія і ёсць, ты ж ведаеш.
    Уся прычына вось у гэтым паскудстве, — сказала яна, сарваўшы з сябе чырвоны пояс Антысексуальнага Саюза Моладзі і кінуўшы яго на галінку.
    Пасля, як быццам нешта прыгадаўшы, яна пашукала рукой у кішэні камбінезона і дастала адтуль маленькую плітку шакаладу. Яна пераламала яе напалам і дала адзін кавалак Ўінстану. Яшчэ перш чым узяць плітку, ён здагадаўся па паху, што гэта быў не звычайны шакалад. Гэты быў цёмны і бліскучы, загорнуты ў срэбную паперу. Звычайна ж шакалад быў крохкім рэчывам брудна-бурага колеру і меў смак, калі яго можна было апісаць, дыму ад гарэння адкідаў. Але некалі даўно Ўінстану даводзілася каштаваць шакалад, падобны да таго, што дала яму Джулія. Першая хваля паху абудзіла ў ім успамін. невыразны, але неадчэпны і хвалюючы.
    — Адкуль ты гэта ўзяла? — спытаўся ён.
    — Чорны рынак, — няўважна адказала яна. — Калі паглядзець збоку, дык я і ёсць менавіта такая дзяўчына. Я вельмі спрытная ў гульнях. У Разведчыках я была важатай атрада. Тры вечары на тыдзень я працую дадаткова ў Антысексуальным Саюзе Моладзі. Цэлымі гадзінамі я расклейваю іхняе паскудства па ўсім Лондане. На дэманстрацыях я заўсёды нясу сцягі. Я заўсёды ў добрым гуморы і ніколі не ўцякаю ад цяжкай працы. Заўсёды крычы разам з натоўпам — вось як. Гэта адзіная магчымасць жыць спакойна.
    Першы кавалачак шакаладу растаў на Ўінстанавым языку. Смак быў чароўны. А той самы ўспамін усё яшчэ лунаў недзе на ўзмежку свядомасці, пачуццё было вельмі
    моцнае, але яго немагчыма было дакладна акрэсліць, як нешта, што бачыш краем вока. Ён адагнаў яго, зразумеўшы толькі, што ўспамін датычыў учынку. які ён хацеў бы не рабіць, але не мог.
    — Ты вельмі маладая, — сказаў ён. — Ты гадоў на дзесяць-пятнаццаць маладзейшая за мяне. Што можа вабіць цябе ў такім чалавеку, як я?
    — Нешта ёсць у тваім твары. Я падумала, ці не паспрабаваць. Я добра ўмею высочваць людзей, якія думаюць не так, як усе. Як толькі я цябе ўбачыла, я зразумела, што ты супраць іх.
    «Іх», відаць, азначала Партыю, а дакладней Унутраную Партыю, пра якую яна гаварыла, не хаваючы з’едлівай нянавісці. і ад гэтага Ўінстану рабілася трохі няёмка, хоць ён і ведаў, што калі дзе і ёсць такое месца, у якім яны маглі пачуваць сябе ў бяспецы, дык толькі тое, дзе яны цяпер былі. Адна рэч у ёй здзіўляла яго грубасць яе мовы. Члены Партыі, як правіла, не лаяліся, дый сам Ўінстан лаяўся рэдка, ва ўсялякім разе не ўголас. А Джулія, здавалася, не магла гаварыць пра Партыю, і асабліва пра Унутраную Партыю, не ўжываючы слоў, якія пішуць крэйдай на сценах бедных брудных вулак. Але ён не меў нічога супраць гэтага. Проста ў гэтым выяўляўся яе бунт супраць Партыі і яе метадаў. У нейкім сэнсе гэта было натуральна. як чмыханне каня. які чуе нясвежае сена. Яны пакінулі палянку і зноў брылі цяпер праз плямы святла і ценю. абдымаючы адно аднаго за талію, калі шырыня сцежкі дазваляла ім ісці побач. Ён заўважыў, наколькі яе талія зрабілася гнутчэйшай, калі яна скінула пояс. Іх галасы гучалі не мацней за шэпт. Па-за палянай, папярэдзіла Джулія, лепш ісці цішэй. Яны дайшлі да ўзлеску. Яна спыніла яго.
    He выходзь далей. Нехта можа сачыць. Мы ў бяспецы, пакуль нас хавае лістота.
    Яны стаялі ў цені зарасніку ляшчыны. На тварах яны адчувалі цёплы дотык сонечных промняў, што прабіваліся скрозь густую лістоту. Ўінстан паглядзеў на поле, што распасцерлася за лесам, і раптам застыў, уражаны. Ён пазнаў поле. Ён яго ўжо бачыў. Гэта быў колішні выган, сям-там паточаны кратамі, пасярод яго ў траве гублялася сцяжынка. Насупраць, у здзічэлым жываплоце галінкі вязаў ледзь заўважна гайдаліся пад лёгкім ветрыкам, лісце калыхалася густымі хвалямі, нібы валасы жанчыны. Недзе зусім блізка, хоць і не было відаць, мусіла цячы ручаінка з зялёнымі плёсамі, дзе мітусяцца маленькія рыбкі.
    Ці няма тут недзе побач ручаінкі? — спытаўся ён шэптам.
    I праўда. Ёсць ручаінка. Якраз на краі суседняга поля. У ёй ёсць рыба. Вялікія, тоўстыя рыбіны. Можна нават убачыць, як яны плаваюць і варушаць хвастамі ў плёсах пад вербамі.
    — Амаль як у Залатой Краіне, — сказаў ён сам сабе.
    — У Залатой Краіне?
    — He, не, гэта я так. Краявід, які я часам сню.
    — Глядзі, — шапнула Джулія.
    Проста перад імі, метраў за пяць, на галінку сеў дрозд. Напэўна, ён іх не бачыў. Ён быў на сонцы, яны у засені. Ён выпрастаў крылы, акуратна склаў іх, нахіліў галоўку, быццам кланяючыся сонцу, і — звонкім патокам пацяклі чароўныя мелодыі. У перадвячорнай цішы моц яго голасу проста здзіўляла. Ўінстан і Джулія ў захапленні прытуліліся адно да аднаго. Музыка гучала, яшчэ і яшчэ, хвіліну за хвілінай, з цудоўнымі варыяцыямі, якія ні разу не паўтараліся, быццам птушка хацела паказаць усё сваё ўмельства. Часам дрозд на хвілінку перапыняўся, раскрываў і складаў крылы, надзімаў рабенькае валлё і зноў рассыпаўся спевамі. Ўінстан глядзеў на яго з павагай. Дзеля каго, дзеля
    чаго спявала гэтая птушка? Ніводнага таварыша, ніводнага суперніка побач не было. Што ж вымушала яго сядзець тут, на краі самотнага лесу, і разліваць чароўную музыку ў суцэльную пустату? Ўінстан падумаў. ці не схаваны тут недзе побач мікрафон. Ён і Джулія гаварылі толькі шэптам. Яны не запішуць іх размову, але яны маглі запісаць драздовыя спевы. Можа, недзе на другім канцы дроту маленькі жукападобны чалавечак напружана слухаў, слухаў вось гэта. Але цудоўная музыка паступова выцясняла ў яго з галавы трывожныя развагі. На яго быццам ліліся струменьчыкі нейкае вадкасці, яны мяшаліся з прамянямі сонечнага святла, што сеялася праз лістоту. Думкі зніклі. засталіся толькі пачуцці. Пад сваёй далонню ён адчуваў мяккую і цёплую талію дзяўчыны. Ён павярнуў яе да сябе і прытуліў да грудзей. Цела Джуліі быццам раставала ў ягоным целе. Яно было пяшчотнае і паслухмянае. Іх вусны злучыліся ў пацалунку. Гэта былі ўжо не тыя халодныя пацалункі, якімі яны абмяняліся раней. Адарваўшы вусны. абое глыбока ўздыхнулі. Птушка спалохалася і паляцела. лопаючы крыламі.
    Ўінстан шапнуў на вуха Джуліі:
    — Цяпер.
    Толькі не тут, — адказала яна, таксама шэптам. Хадзем у схованку. Гэтак будзе надзейней.
    Яны хуценька прабраліся на палянку. абламаўшы з трэскам некалькі сухіх галінак. Калі яны апынуліся на ўзгорачку, абкружаным маладымі дрэўцамі, яна павярнулася і паглядзела на яго. Абое дыхалі перарывіста, але ў куточках вуснаў Джуліі зноў прытаілася ўсмешка. Нейкі момант яна глядзела на яго, пасля намацала замок свайго камбінезона. I так, усё было амаль як у ягоным сне. Амаль такім самым хуткім рухам, як ён сабе ўяўляў, яна сцягнула з сябе адзенне і адкінула яго ўбок тым самым веліч-
    ным рухам, які. здавалася. абвяргаў цэлую цывілізацыю. Яе белая скура зіхацела на сонцы, але нейкі момант ён не глядзеў на яе цела. Ён не мог адвесці позірку ад яе рабаціністага твару з задзірлівай усмешкай. Ён укленчыў перад ёй і ўзяў яе за рукі.
    Ты ўжо рабіла гэта?
    Вядома. Сто разоў... Ну, разоў дваццаць дакладна.
    3 членамі Партыі?
    — Ага. Заўсёды з членамі Партыі.
    — 3 членамі Унутранай Партыі?
    — 3 гэтымі свіннямі не. Але сярод іх ёсць безліч такіх, хто хацеў бы, каб меў хоць якую магчымасць. He такія яны ўжо і святыя, як прыкідваюцца.
    Ўінстанава сэрца падскочыла. Яна рабіла гэта разоў дваццаць. Хай бы зрабіла гэта сотні, тысячы разоў. Усё. што хоць неяк сведчыла аб сапсаванасці ладу, заўсёды поўніла яго шалёнай надзеяй. Хто ведае, можа, Партыя знутры ўжо ўся прагніла? Можа, яе культ ахвярнасці і энергіі быў усяго толькі камедыяй, за якой хавалася беззаконне і несправядлівасць? Калі б ён мог усіх іх заразіць праказай або сіфілісам. з якой ахвотай ён зрабіў бы гэта! Усё, што можа раз’есці, аслабіць. падарваць. Ён пацягнуў яе да зямлі, і яны сталі на калені адно перад адным.
    — Слухай. Чым болей ты мела мужчын, тым болей я цябе кахаю. Разумееш?
    — Разумею. Выдатна.
    — Я ненавіджу цнатлівасць. Я ненавіджу дабрыню. Я не выношу нідзе ніякай дабрачыннасці. Я хачу, каб усе былі ўшчэнт сапсаваныя заганамі.
    — Ну дык я табе падыду, каханы. Я ўшчэнт сапсаваная.
    — Ці ты любіш гэта рабіць? Я кажу не пра мяне, а пра сам акт.
    Вельмі люблю.
    Менавіта гэта ён больш за ўсё жадаў пачуць. He проста каханне, скіраванае на адну асобу, але жывёльны інстынкт, простае непераборлівае жаданне вось сіла, якая разарве Партыю на шматкі. Ён паклаў яе на траву, сярод рассыпаных пралесак. Гэтым разам ніякіх цяжкасцей не было. Дыханне, што ўздымала і апускала іх грудзі, супакоілася і аднавіла свой нармальны рытм. Яны разлучыліся ў нейкай салодкай знямозе. Сонца, здавалася, пякло яшчэ мацней. Абое хацелі спаць. Ён пашукаў кінуты побач камбінезон і накрыў яе. Амаль адразу яны заснулі і праспалі каля паўгадзіны.
    Ўінстан прачнуўся першы. Ён сеў і стаў глядзець на рабаціністы твар. Яна яшчэ спакойна спала, падклаўшы далонь сабе пад галаву. Калі б не вусны, дык і не сказаў бы, што яна прыгожая. Калі глядзець зблізу, вакол вачэй можна было ўбачыць адну-дзве зморшчынкі. Кароткія чорныя валасы былі незвычайна густыя і мяккія. Ён падумаў, што так і не ведае ні яе прозвішча, ні яе адраса.