• Газеты, часопісы і г.д.
  • 1984  Джордж Оруэл

    1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 338с.
    Мінск 2022
    61.86 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Якая яна была, твая жонка? — спыталася Джулія.
    Яна была... Ці ты ведаеш навамоўнае слова добрадумны, гэта значыць добранадзейны, той, хто думае правільна, хто няздатны на благія думкі?
    — He. Слова я не ведаю, але я ведаю даволі шмат такіх людзей.
    Ён пачаў апавядаць ёй гісторыю свайго жанімства, але, на яго здзіўленне. яна ўжо ведала асноўныя моманты. Яна апісала яму, быццам сама бачыла ці адчувала, як дранцвела цела Катарыны, калі ён да яе дакранаўся. і як яна
    адпіхвала яго з усяе моцы, нават калі яго абдымала. Ён не адчуваў ніякай няёмкасці, гаворачы з Джуліяй пра такое. Ва ўсялякім разе Катарына даўно ўжо перастала быць пакутлівым успамінам. Яна стала проста непрыемным успамінам.
    — Я б вытрымаў, калі б не адна рэч, — сказаў ён.
    Ён расказаў Джуліі пра маленькую халодную цырымонію, да якой Катарына змушала яго адзін вечар на тыдзень.
    — Яна ненавідзела гэта, але нішто не магло прымусіць яе ад гэтага адмовіцца. Звычайна яна называла гэта... ты ніколі не ўгадаеш як.
    Наш абавязак перад Партыяй, — дагаварыла за Ўінстана Джулія.
    — Адкуль ты ведаеш?
    Я таксама вучылася ў школе, каханы. Для тых, каму споўнілася шаснаццаць, раз на месяц былі гутаркі пра палавое жыццё. Пасля тое самае было ў Юнацкім Саюзе. Гадамі ўдзёўбваюць у галаву. Здаецца, у болыпасці выпадкаў гэта дае вынікі. Але хто яго ведае. Людзі такія крывадушныя!
    Яна пачала развіваць гэтую тэму. У Джуліі ўсё зводзілася да яе інтымнага жыцця. Як толькі гаворка набліжалася да гэтай тэмы, яна рабілася дасціпная і красамоўная. У адрозненне ад Ўінстана, яна зразумела прыхаваны сэнс партыйнага пурытанізму. Палавы інстынкт трэба было па магчымасці знішчыць не толькі таму, што ён ствараў асобны, непадкантрольны Партыі сусвет. Яшчэ важнейшым было тое, што палавы аскетызм вёў да істэрыі, што было вельмі пажадана, бо яе можна было ператварыць у ваяўнічы запал і адданасць партыйным правадырам. Джулія растлумачыла сваю думку гэткім чынам:
    Калі займаешся каханнем, растрачваеш сваю энергію. А пасля адчуваеш сябе шчаслівым і плюеш на ўсё
    астатняе. Яны не могуць дапусціць, каб так было. Яны хочуць, каб у табе заўсёды кіпела энергія. Усе гэтыя маршы, дэманстрацыі, лозунгі, сцягі — усё гэта проста пракіслы палавы інстынкт. Калі ты шчаслівы ў душы, ці будзеш ты захапляцца Вялікім Братам, трохгадовымі планамі, Двуххвілінкай Нянавісці і ўсёй іншай іхняй лухтой?
    Усё гэта вельмі слушна, падумаў ён. Была непасрэдная сувязь паміж цнатлівасцю і палітычнай добранадзейнасцю. Бо як яшчэ можна падтрымліваць у членаў Партыі на патрэбным узроўні страх, нянавісць і фанатычную веру, так патрэбныя Партыі, калі не апанаваўшы нейкі магутны інстынкт і не выкарыстаўшы яго як рухавую сілу? Палавая цяга была небяспечная для Партыі, і Партыя павярнула яе на сваю карысць. У тую самую гульню яна гуляла і з бацькоўскім інстынктам. Скасаваць сям’ю было нерэальна, і людзей заахвочвалі любіць сваіх дзяцей амаль як раней. 3 другога боку, дзяцей сістэматычна скіроўвалі супраць бацькоў. Іх вучылі сачыць за бацькамі і паведамляць аб іх злачынствах. Сям’я сталася, па сутнасці, працягам Паліцыі Думак. Гэта быў прыём, дзякуючы якому ўсе людзі, удзень і ўначы, жылі сярод шпіёнаў, якія іх вельмі блізка ведалі.
    I раптам ён зноў падумаў пра Катарыну. Яна без сумневу выдала б яго Паліцыі Думак, калі б не была занадта дурная, каб заўважыць нядобранадзейнасць яго поглядаў. Але пра Катарыну яму нагадала не гэта, а задушлівая спёка, ад якой на лбе выступіў пот. Ён пачаў расказваць Джуліі. што адбылося, ці ледзь не адбылося, адзінаццаць гадоў таму. спякотным летнім днём.
    Гэта было праз тры ці чатыры месяцы пасля вяселля. Яны заблудзілі падчас калектыўнага паходу недзе ў Кенце. Яны адсталі ад іншых і затрымаліся ўсяго на некалькі хвілін, але пасля павярнулі на другую дарогу і нечакана апынуліся на краі старога вапнавага кар’ера. Яны стаялі на вышыні
    ад дзесяці да дваццаці метраў, унізе былі скалы. Навокал не было нікога, у каго можна было б спытацца дарогі. Катарына, як толькі зразумела, што яны заблудзілі, адчула сябе вельмі няўтульна. Быць далёка, нават на кароткі час, ад гаманлівага паходнага натоўпу было ў яе вачах благім учынкам. Яна адразу захацела вярнуцца і паспрабаваць шукаць у другім баку. Але ў гэты момант Ўінстан заўважыў некалькі кусцікаў чальчаку, што раслі якраз пад імі, у выступе скалы. Кветкі былі двух колераў, цагляна-чырвонага і барвовага, хоць раслі з аднаго кораня. Ён ніколі не бачыў нічога падобнага і паклікаў Катарыну паглядзець на кветкі.
    — Глядзі, Катарына! Паглядзі на гэтыя кветкі. Вунь той кусцік унізе, каля падножжа скалы. Бачыш, яны розных колераў.
    Яна ўжо была павярнулася, каб пайсці, але ўсё ж з раздражненнем падышла. Яна нават схілілася над стромай, каб пабачыць тое, што ён паказваў. Ён стаяў ззаду і трымаў яе за талію. Раптам ён адчуў, якія яны самотныя. Нідзе не было ніводнае чалавечае істоты, ніводзін лісток не варушыўся, ніводная птушка не абудзілася. У такім месцы можна было амаль не баяцца, што недзе схаваны мікрафон, а нават калі б ён і быў, ён запісаў бы толькі лёгкі шоргат. Была самая спякотная, самая сонная гадзіна. Сонца паліла, пот цёк па Ўінстанавым ілбе. I тады яму прыйшла ўгалаву думка...
    Што ж ты яе не штурхануў? — спыталася Джулія. — Я абавязкова б яе скінула.
    — Так, каханая, ты б скінула. I я таксама, калі б я быў тады такі, як цяпер. А можа... нават не ведаю.
    — Ты шкадуеш, што не зрабіў гэтага?
    — Так, увогуле шкадую.
    Яны сядзелі побач на пыльнай падлозе. Ён прытуліў яе да сябе. Галава Джуліі ляжала ў яго на плячы, і прыем-
    ны водар яе валасоў перабіваў пах галубінага памёту. «Яна маладая, — падумаў ён, — яна яшчэ нечага чакае ад жыцця. Яна не разумее, што, калі скінеш са скалы таго, хто табе не даспадобы. гэта яшчэ нічога не вырашыць».
    — Па праўдзе кажучы, гэта нічога б не змяніла, — сказаў ён.
    — Дык чаму ж ты шкадуеш?
    Таму што я прыхільнік пазітыўных рашэнняў, вось і ўсё. У гульні, у якую мы гуляем, мы не можам выйграць. Ёсць толькі паразы, менш балючыя за іншыя паразы, і болей нічога.
    Ён адчуў, як плячо Джуліі варухнулася на знак пярэчання. Яна заўсёды пярэчыла яму, калі ён казаў штосьці падобнае. Яна не згаджалася з тым, што існуе нейкі прыродны закон. згодна з якім паасобны чалавек заўсёды прайграе. Яна таксама неяк усведамляла, што яна асуджаная, што paHeft ці пазней Паліцыя Думак схопіць яе і заб’е. Але, з другога боку, яна спадзявалася, што можна пабудаваць свой патаемны сусвет, дзе можна жыць, як хочаш. На гэта былі патрэбныя толькі ўдача, хітрасць і адвага. Яна не разумела, што шчасця не існуе ўвогуле, што адзіная перамога чакае ў будучыні, ужо пасля смерці, і што з таго моманту, як ты абвясціў вайну Партыі, лепш адразу лічыць сябе мёртвым.
    — Мы мёртвыя. — сказаў ён.
    — Мы яшчэ не мёртвыя, — празаічна адказала Джулія.
    He, не фізічна, вядома. Можна дапусціць, што мы пратрымаемся яшчэ шэсць месяцаў, год, пяць гадоў. Я баюся смерці. А ты маладая, ты, напэўна, баішся яшчэ болей за мяне. Вядома ж, мы будзем адсоўваць канец. колькі здолеем. Але гэта мала дапаможа. Пакуль людзі застаюцца людзьмі, паміж жыццём і смерцю розніцы няма.
    Усё гэта лухта! 3 кім ты хочаш спаць? Са мною ці са шкілетам? Ці ты не задаволены, што жывы? Ці табе
    не падабаецца адчуваць, што гэта ты, гэта твая рука, гэта твая нага, што ты сапраўдны, трывалы, жывы? А вось гэта, скажы, хіба гэта табе не падабаецца? Яна павярнулася і прытулілася. Ён адчуў праз камбінезон яе спелыя, пругкія грудзі. Здавалася, ад цела Джуліі яму перадаліся яе маладосць і сіла.
    — Гэта мне падабаецца, адказаў ён.
    -■ Дык перастань тады гаварыць пра смерць. А цяпер слухай, мой любы. нам трэба дамовіцца аб наступнай сустрэчы. Мы зноў можам прыйсці на палянку ў лесе. Ужо мінула дастаткова часу. Але гэтым разам мы пойдзем туды іншай дарогай. Я ўсё прадумала. Ты сядзеш на цягнік... Глядзі, я табе намалюю.
    I, са сваёй заўсёднай практычнасцю, яна зграбла грудок пяску, разраўняла яго і, выцягнуўшы з галубінага гнязда галінку, пачала маляваць карту.
    4
    Ўінстан акінуў позіркам убогі пакойчык на другім паверсе крамы пана Чэрынгтана. Вялікі ложак каля акна быў засланы падранай коўдрай. на ім ляжала падушка без навалачкі. На каміннай палічцы цікаў старасвецкі гадзіннік з дванаццацігадзінным цыферблатам. У куце на складным століку лагодна свяцілася ў прыцемку шкляное прэс-пап’е, якое ён купіў. калі апошні раз быў тут.
    На каміннай кратцы стаялі керагаз, каструлька і два кубачкі, пазычаныя ў пана Чэрынгтана. Ўінстан запаліў керагаз і пачаў гатаваць ваду. Ён прынёс з сабою пакецік кавы «Перамога» і некалькі кавалачкаў сахарыну. Стрэлкі гадзінніка паказвалі сем дваццаць. А было дзевятнаццаць дваццаць. Яна мелася прыйсці ў дзевятнаццаць трыццаць.
    Вар’яцтва, вар’яцтва, гучала ў яго ў галаве. Свядомае, беспрычыннае, згубнае вар'яцтва. 3 усіх злачынстваў, якія мог зрабіць член Партыі, гэтае было найцяжэй схаваць. Па праўдзе кажучы, гэтая думка спачатку прамільгнула ў яго ў галаве, як нейкае відмо: шкляное прэс-пап'е, адлюстраванае на гладкай паверхні стала. Як ён і прадбачыў, пан Чэрынгтан без ніякіх ваганняў здаў яму пакой. Ён быў відавочна задаволены. што мог зарабіць некалькі даляраў. Пры гэтым ён не надта здзівіўся і не выказаў навязлівага разумення, калі даведаўся, што пакой быў патрэбны Ўінстану для спаткання з жанчынай. Наадварот, позірк яго зрабіўся адсутны. ён пачаў гаварыць агульнымі словамі, з такім далікатным выглядам, што, здавалася, ён зрабіўся часткова нябачны. Вельмі важна мець магчымасць адасобіцца, сказаў ён. Кожны хацеў бы мець месца, дзе можна час ад часу пабыць аднаму, пры зручнай нагодзе. I калі такое месца знойдзецца, дык найбольшай пачцівасцю з боку таго, хто пра гэта ведае, было б захоўваць маўчанне. Ён нават дадаў, ужо амаль цалкам растаўшы ў паветры і перастаўшы існаваць, што ў доме ёсць два ўваходы, другі вядзе праз задні двор у бакавы завулак.
    Пад акном нехта спяваў. Ўінстан, схаваны за муслінавай фіранкай, выглянуў на вуліцу. Чэрвеньскае сонца стаяла яшчэ высока ў небе, а ўнізе, у залітым сонечным святлом дворыку жанчына з грубымі чырвонымі рукамі. са зрэбным фартухом, падвязаным за пояс, хадзіла, кульгаючы, ад вялікай балеі да вяроўкі з бялізнай. Пачварная і магутная, як рымская калона, яна вешала на вяроўку белыя чатырохкутнікі, у якіх Ўінстан пазнаў дзіцячыя пялюшкі. Як толькі яе рот вызваляўся ад зашчапак, яна спявала магутным кантральта: