• Газеты, часопісы і г.д.
  • 1984  Джордж Оруэл

    1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 338с.
    Мінск 2022
    61.86 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Нічога, бо праз пару хвілін я выкінуў тую паперку. Але, калі б гэта адбылося сёння, я б яе захаваў.
    А я — не, — адказала Джулія. — Я гатовая рызыкаваць, але дзеля чагосьці вартага, не дзеля нейкага газетнага шматка. Што б ты з ім рабіў, нават калі б і захаваў?
    — Можа б, і нічога, але гэта быў доказ. Магчыма, сямтам ён пасеяў бы сумненні, калі б я наважыўся яго некаму паказаць. He думаю, каб мы маглі нешта змяніць за сваё жыццё. Але можна ўявіць, што вузельчыкі супраціву маглі б сям-там завязацца, купкі людзей злучаліся б, і іх было б усё болей і болей, і яны маглі б нават пакінуць па сабе нейкія запісы, каб наступнае пакаленне магло прадоўжыць справу там. дзе спыніліся мы.
    Наступнае пакаленне мяне не цікавіць, любы. Што мяне цікавіць, дык гэта — мы.
    Ты бунтаўніца толькі ніжэй поясу, — адказаў Ўінстан.
    Яго жарт здаўся ёй страшна дасціпным, і яна абняла яго ў захапленні.
    Яе зусім не цікавіла вучэнне Партыі ў дэталях і падрабязнасцях. Кожны раз, як ён пачынаў гаварыць пра прынцыпы Ангсоцу, пра дваядум, пра зменлівасць мінуласці, пра адмаўленне аб’ектыўнай рэальнасці і ўжываў пры гэтым навамоўныя словы, яна нудзілася, і бянтэжылася, і казала, што ніколі не звяртала ўвагі на гэтыя рэчы. I так
    вядома, што ўсё гэта лухта, дык нашто сабе галаву забіваць? Яна ведала, калі пляскаць у далоні. калі крычаць ад абурэння. і гэтага было дастаткова. Калі ён упарта працягваў гэткія размовы, яна звычайна засынала. Яна была з тых людзей, што могуць засынаць у любы час і ў любым становішчы. Гаворачы з ёй, ён зразумеў, як лёгка ўдаваць добранадзейнасць. не маючы нават найменшага ўяўлення, што гэта значыць. У пэўным сэнсе, партыйны светагюгляд найбольш паспяхова прышчапляўся тым, хто няздолыіы яго зразумець. Такія людзі маглі прыняць нават самае відавочнае перакрыўленне рэальнасці, бо яны ніколі не маглі ахапіць розумам велізарнасць таго, што ад іх патрабавалі, і недастаткова цікавіліся грамадскімі праблемамі, каб заўважыць, што адбываецца навокал. Недахоп разумення дазваляў ім захаваць здаровы розум. Яны папросту праглыналі ўсё, і праглынутае ніколі не прыносіла ім ніякай шкоды, бо не пакідала ў іх ніякіх рэшткаў, гэтаксама як зярняты, праглынутыя птушкай. выходзяць з птушынага арганізма неператраўленыя.
    6
    Нарэшце гэта адбылося. Доўгачаканая вестка прыйшла. Ўінстану здавалася, што ён чакаў гэтага моманту ўсё сваё жыццё.
    Ён ішоў доўгім міністэрскім калідорам і амаль на тым самым месцы, дзе Джулія ўсунула яму ў руку цыдулку, пачуў, што нехта мажнейшы за яго ступае ззаду. Невядомая пакуль што асоба кашлянула. відавочна, падаючы знак, каб загаварыць. Ўінстан раптоўна спыніўся і азірнуўся. Гэта быў О’Браен.
    Нарэшце яны былі сам-насам, і Ўінстану здавалася, што адзіным яго жаданнем цяпер было ўцячы. Сэрца шалёна калацілася. Ён не здолее вымавіць ні слова. О’Браен, аднак. прайшоў спакойна, на момант па-сяброўску ўзяў Ўінстана за руку, так. што яны пайшлі побач. Ён загаварыў з паважнай і асаблівай высакароднасцю. якая адрознівала яго ад большасці членаў Унутранай Партыі.
    — Я чакаў нагоды з вамі пагаварыць, — сказаў ён. — Неяк днямі я прачытаў ваш навамоўны артыкул у «Таймз». Вы, відаць, цікавіцеся навамовам як спецыяліст?
    Да Ўінстана пачаў вяртацца разважлівы спакой.
    Спецыяліст? 0 не. Я ўсяго толькі аматар, — адказаў ён. — Гэта не мая галіна. Я ніколі не меў дачынення да сучаснага моўнага будаўніцтва.
    Але вы пішаце вельмі зграбна, сказаў О’Браен. I не адзін я так думаю. Нядаўна я гаварыў з адным вашым сябрам. ён. пэўна, эксперт у гэтай справе. He магу цяпер прыгадаць яго імя.
    Ўінстанава сэрца зноў шалёна забілася. Гэта не магло быць нічым іншым, як згадкай пра Сайма. Але Сайм быў не толькі мёртвы. ён быў выпараны. ён быў нечалавек. Любая відавочная спасылка на яго была смяротна небяспечная. Заўвага О’Браена, напэўна. мусіла быць зразуметая як сігнал, як шыфр. Учыніўшы гэткі думзлачын. яны сталі супольнікамі. Яны павольна ішлі далей па калідоры, пакуль О'Браен не спыніўся. Забаўным, даверліва-прыязным рухам ён паправіў на носе акуляры і сказаў:
    — Што я хацеў вам сказаць — у вашым артыкуле вы ўжылі састарэлыя словы. Але састарэлі яны зусім нядаўна. Ці бачылі вы Дзясятае выданне Слоўніка навамову?
    He, — адказаў Ўінстан. — Я не думаў, што яно ўжо выйшла. Мы ў аддзяленні дакументацыі яшчэ карыстаемся дзявятым.
    — Дзясятае выданне, я думаю, з’явіцца толькі праз пару месяцаў. Але некалькі асобнікаў ужо пушчаныя ва ўжытак. Я сам маю адзін. Можа, вам будзе цікава паглядзець?
    Вельмі цікава, — адказаў Ўінстан, адразу зразумеўшы, куды хіліць гутарку О'Браен.
    — Некаторыя навінкі там проста геніяльныя. Скарачэнне колькасці дзеясловаў — думаю, вам гэта найбольш спадабаецца. Як жа мне перадаць вам слоўнік? Можа, паслаць каго, каб вам занеслі? Але я баюся, што я, як звычайна, проста забудуся. Ці, можа, зойдзеце да мяне, як будзе час? Пачакайце, я дам вам адрас.
    Яны стаялі перад тэлеглядам. Няўважна абмацаўшы кішэні, О’Браен выцягнуў адтуль маленькі нататнік у скураной вокладцы і залаты чарнакрэс. Пад самым тэлеглядам, так, што любы наглядчык на другім канцы мог прачытаць, што ён піша, ён накрэмзаў адрас, вырваў старонку і падаў яе Ўінстану.
    — Вечарамі я звычайна бываю дома, — сказаў ён. — Ka­ni не будзе мяне, слоўнік перадасць вам мой слуга.
    Ён пайшоў, пакінуўшы Ўінстана з паперкайу руцэ. Гэтым разам цыдулку не трэба было хаваць. Тым не меней ён уважліва прачытаў і запомніў напісанае і праз некалькі гадзін кінуў цыдулку разам з кучай іншых паперак у дзіру памяці.
    Яны гаварылі не болей за дзве хвіліны. Сустрэча гэтая магла значыць толькі адно: яна была задумана, каб паведаміць Ўінстану адрас О’Браена. Гэта было неабходна. бо даведацца пра нечы адрас можна было, толькі спытаўшыся ў самога адрасата. Ніякіх даведнікаў не існавала. «Ka­ni захочаце мяне ўбачыць, знойдзеце мяне там», — вось што сказаў яму О'Браен. А можа, нейкае сакрэтнае пасланне будзе схаванае ў самім споўніку. Але, ва ўсялякім разе, бьыо зразумепа адно. Змоўніцкая арганізацыя, пра якую ён марыў, існавала, і ён выйшаў з ёю на сувязь.
    Ён ведаў, што раней ці пазней яму давядзецца падпарадкоўвацца загадам О’Браена. Можа, заўтра, а можа. яшчэ не так хутка ён не ведаў. Ва ўсялякім разе, тое, што цяпер адбывалася, было працягам працэсу, які пачаўся шмат гадоў таму. Першым крокам была патаемная, міжвольная думка. Другім крокам быў дзённік. Ён перайшоў ад думак да слоў, а цяпер пераходзіў ад слоў да спраў. Апошнім крокам будзе нешта. што адбудзецца ў Міністэрстве Любові. I ён загадзя пагадзіўся з гэтым. Канец можна было прадбачыць ужо напачатку. Але было ў гэтым нешта жахлівае, ці, дакладней кажучы, гэта было нібы прадчуванне смерці, гэта было як быць трошкі меней жывым. Нават калі ён гаварыў з О'Браенам. яго працінаў ледзяны холад, калі да яго свядомасці даходзіў сэнс слоў. Яму здавалася. што ён сыходзіць у глыбокую магілу, і яму не было лягчэй ад таго, што ён ведаў заўсёды: магіла тут, яна яго чакае.
    7
    Ўінстан прачнуўся з мокрымі ад слёз вачыма. Заспаная Джулія прытулілася да яго і прамармытала нешта накшталт: «Што з табой?»
    Я прысніў... пачаў ён і замаўчаў. Было вельмі складана выказаць гэта словамі. Быў сон. і былі звязаныя з гэтым сном успаміны, якія ў гэтыя першыя хвіліны абуджэння не ішлі яму з галавы.
    Ён зноў лёг, заплюшчыў вочы і зноў акунуўся ў мроі. Гэта быў прасторны і светлы сон, у якім усё ягонае жыццё паўстала перад ім, як краявід летнім вечарам пасля дажджу. Усё адбывалася ўнутры шклянога прэс-пап’е, але паверхня шкла была нябесным скляпеннем, і пад скляпеннем гэтым усё было прасякнута ясным мяккім свят-
    лом, так што можна было бачыць бязмежныя далячыні. У гэтым сне быў таксама рух рукой — у пэўным сэнсе ён і адыгрываў галоўную ролю, — рух ягонае маці, паўтораны праз трыццаць гадоў яўрэйскай жанчынай у кінахроніцы, рух, якім яна спрабавала схаваць ад куль маленькага хлопчыка, пакуль верталёты не разнеслі іх на шматкі.
    — Ты ведаеш, я дагэтуль думаў. што забіў сваю маці, — сказаў Ўінстан.
    Чаму ты яе забіў? — перапытала Джулія праз сон.
    — Ну як забіў, не фізічна.
    У сне перад ім паўстаў вобраз маці, якою ён бачыў яе апошні раз, і ў першыя хвіліны пасля абуджэння яму прыгадаліся дробныя ўрыўкі падзей, звязаных з тым вобразам. Гэта быў успамін. які ён гадамі свядома выцясняў са сваёй памяці. Ён не памятаў дакладна, калі гэта адбылося, але яму было не менш за дзесяць гадоў, можа. нават і дванаццаць, калі гэта здарылася.
    Яго бацька знік незадоўга да таго. Калі дакладна ён ужо не мог прыгадаць. Ён лепей памятаў замяшанне і трывогу. якімі былі пазначаны тыя часы. Перыядычная паніка падчас авіяналётаў, пошукі сховішча ў станцыях метро, паўсюль крушні камення з бруку, нечытэльныя пракламацыі, развешаныя на ўсіх скрыжаваннях, атрады моладзі ў аднолькавых кашулях, бясконцыя чэргі каля хлебных крамаў, перарывісты грукат кулямётаў удалечыні і асабліва заўсёдны недахоп ежы. Ён памятаў, як доўгімі вечарамі яны з іншымі хлопчыкамі корпаліся ў сметніках і кучах адкідаў, знаходзілі жылкі капусных лістоў, бульбяныя лупіны, а часам нават засохлыя хлебныя скарынкі. якія яны старанна адціралі ад попелу. Яны таксама чакалі, калі па вуліцы будуць праязджаць грузавікі з кормам для жывёлы. Часам іх трэсла на выбоінах. і на дарогу высыпалася макуха.
    Калі знік бацька, маці не выказала ні здзіўлення, ні смутку. але ў ёй адбылася раптоўная перамена. Здавалася, яна страціла ўсю сваю сілу. Нават Ўінстану было зразумела. што яна чакала падзеі, якая мусіла неўзабаве адбыцца. Яна рабіла ўсё, што трэба, гатавала, мыла, цыравала, засцілала ложак, мяла падлогу, выцірала пыл, заўсёды вельмі павольна, без лішніх рухаў, як манекен, які ажыў сам па сабе. Яе мажное, ладнае цела, здавалася, само сабой знерухомела. Цэлымі гадзінамі яна сядзела на ложку, амаль без руху, і карміла малодшую Ўінстанаву сястрычку — маленькую, хворую і ціхмяную дзяўчынку двух ці трох гадоў. падобную худзенькім тварыкам да малпачкі. Зрэдку яна абдымала Ўінстана і моўчкі туліла яго да сябе. Ён разумеў нягледзячы на свой узрост і эгаізм, што рух гэты быў нейкім чынам звязаны з невядомай падзеяй, што мусіла адбыцца.
    Ён прыгадаў пакойчык, у якім яны жылі, цьмяны пакойчык з цяжкім духам, палову якога, здавалася, займаў ложак, накрыты белай падшыванай коўдрай. У каміннай кратцы была газавая фаерка, там была яшчэ палічка, дзе ляжалі прадукты, а звонку, у калідоры, была бурая фаянсавая ўмывальня, адна на некалькі пакояў. Ён успамінаў застылую постаць маці, калі яна схілялася над фаеркай і мяшала нешта ў каструльцы. Асабліва добра ён памятаў свой заўсёдны голад і брыдкія злосныя сваркі за сталом. Ён безупынку папракаў маці і пытаўся ў яе. чаму ў іх так мала ежы. Ён крычаў і сварыўся на яе. (Ён памятаў нават розныя адценні свайго голасу, што ўжо пачынаў заўчасна ламацца і часам неяк асабліва выбухаў.) Або яшчэ ён крывадушна падлізваўся, каб атрымаць болей. Маці і рада была б даць яму болей. Яна пагаджалася, што ён, «хлопец», мусіць мець болыпую порцыю. Але колькі б яна яму ні клала, ён заўсёды патрабаваў болей. Кожны раз яна маліла яго не быць эгаістам, памятаць, што яго сястрычка хво-