За ўвесь чэрвень яны сустрэліся чатыры, пяць, шэсць, сем разоў. Ўінстан страціў звычку піць джын абы-калі. Здавалася. ён быў яму болей непатрэбны. Ён памажнеў, язва на назе загаілася, засталася толькі рудая плямка. Ранішні кашаль болей не мучыў яго. Жыццё перастала быць невыносным, яму ўжо болей не хацелася строіць грымасы тэлегляду і крычаць дзікім голасам брыдкія словы. Цяпер, калі ў іх быў патаемны і надзейны прытулак, амаль што дом, іх нават ужо не засмучала, што яны сустракаліся зрэдку і кожны раз толькі на некалькі гадзін. Важна, што гэты пакойчык над антыкварнай крамай увогуле існаваў. Ведаць. што ён там, некрануты, было амаль тое самае, што і быць там. Пакойчык быў сусветам, прыстаннем мінуласці, дзе можна сустрэць даўно вымерлых жывёлін. Пан Чэрынгтан, думаў Ўінстан, таксама вымерлая жывёліна. Перш чым падняцца ў пакойчык, ён звычайна затрымлі- ваўся на колькі хвілін, каб з ім пагаварыць. Здавалася, што стары выходзіць з крамы вельмі рэдка або нават увогуле не выходзіць. а з другога боку, як выглядала, да яго ніхто не заходзіў. Ён вёў прывіднае існаванне паміж маленькай цьмянай крамай і яшчэ меншай кухняй, дзе гатаваў сабе ежу. У гэтай кухні сярод іншага можна было ўбачыць неверагодна стары грамафон з вялізнай трубою. Пан Чэрынгтан, здавалася, быў вельмі рады пагаварыць. Калі ён хадзіў сярод сваіх нікому не патрэбных рэчаў, з доўгім носам, тоўстымі акулярамі, угнутымі плячыма, у аксамітнай куртцы, ён заўсёды нагадваў хутчэй калекцыянера, чым гандляра. 3 нейкім вялым захапленнем ён дакранаўся да тое або іншае рэчы — фарфоравай затычкі. маляванага вечка зламанай табакеркі, таннага медальёна з пасмачкай валасоў даўно памерлага дзіцяці. Ён ніколі не прапаноўваў Ўінстану купіць і задавальняўся тым, што выклікаў у яго захапленне. Гаварыць з ім было як слухаць старую музычную скрынку. Ён выцягнуў з глыбіняў памяці іншыя ўрыўкі забытых вершыкаў. У адным з іх гаварылася пра дваццаць чатыры дразды, у другім — пра карову з адламаным рогам. У яшчэ адным было пра смерць беднага пеўня Робіна. «Мне здалося. што гэта можа вас зацікавіць», — казаў ён, вінавата ўсміхаючыся, пасля кожнага новага ўрыўка. Але ён памятаў толькі некалькі радкоў з кожнага верша. Ўінстан і Джулія ведалі — так ці інакш яны заўсёды гэта ўсведамлялі — тое, што цяпер адбываецца, не можа працягвацца доўга. Былі хвіліны, калі думка пра непазбежную смерць была гэткая ж рэальная, як і ложак, на якім яны ляжалі, і тады яны абдымаліся з нейкай адчайдушнай пяшчотай, як засуджаныя на смерць, якія за пяць хвілін перад тым. як праб’е іх апошняя гадзіна. спрабуюць ухапіць апошнія глыткі шчасця. Але былі моманты, калі яны адчувалі сябе ў бяспецы, ім здавалася нават, што ўсё гэта можа цягнуцца доўга. Пакуль яны былі ў пакоі, абаім здавалася. што ім нічога не пагражае. Шлях туды быў цяжкі і небяспечны, але сам пакой быў недатыкальнай святыняй. Гэта было падобна на тое. як Ўінстан, узіраючыся ў глыбіні прэс-пап'е. уяўляў сабе, што ён можа пранікнуць у той шкляны сусвет і, апынуўшыся там, спыніць ток часу. Часта яны марылі пра ўцёкі. Ім будзе шанцаваць вечна, і да канца наканаванага ім жыцця яны будуць кахаць адно аднаго, як і дагэтуль. Або Катарына памрэ, і праз хітрыя манеўры ім удасца ажаніцца. Або яны разам скончаць самагубствам. Або яны знікнуць, непазнавальна зменяць аблічча, навучацца гаварыць з пролаўскім акцэнтам, знойдуць працу на нейкім заводзе і пражывуць усё жыццё незаўважна ў нейкім далёкім завулку. Але ўсё гэта, як яны абое ведалі, было пустым глупствам. У сапраўднасці ніякага паратунку не было. Яны нават не збіраліся ажыццяўляць адзіна рэальны план — самагубства. Трымацца дзень у дзень. тыдзень за тыднем, каб працягнуць сучаснасць, у якой не было будучыні, — гэта быў непераможны інстынкт, як, скажам, лёгкія чалавека працягваюць дыхаць, пакуль ёсць чым дыхаць. Часам яны гаварылі таксама пра адкрытае паўстанне супраць Партыі, але не мелі ніякага ўяўлення аб тым, з чаго пачаць. Нават калі легендарнае Братэрства і існавала, выйсці на яго было надзвычай цяжка. Ўінстан расказаў ёй пра дзіўную сувязь, што існавала, ці здавалася. што існавала, паміж ім і О'Браенам, пра тое, што часам яму хацелася проста пайсці да О'Браена, абвясціць яму, што ён, Ўінстан, — вораг Партыі, і папрасіць у яго дапамогі. Як ні дзіўна, немагчымая дзёрзкасць гэткага ўчынку не ўразіла Джулію. Яна прызвычаілася меркаваць аб людзях па іх тварах, і ёй здавалася натуральным, што Ўінстан паверыў О’Браену, толькі ўбачыўшы яго позірк. Да таго ж яна лічыла само сабой зразумелым, што ўсе ці амаль усе ў душы ненавідзяць Партыю і паўсталі б супраць яе законаў, калі б ведалі, што ім нічога не будзе пагражаць. Але яна адмаўлялася верыць, што існавала або магла існаваць шырока арганізаваная апазіцыя. Байкі пра Гольдштэйна і яго падпольную армію, казала яна, былі чыстай лухтой. якую Партыя прыдумала для сваіх мэт, і ўсе толькі прыкідваюцца, што гэтаму вераць. Незлічоную колькасць разоў на партыйных сходах, спантанных дэманстрацыях яна, крычучы на ўсё горла. патрабавала пакараць людзей, чыіх імёнаў яна дагэтуль ніколі не чула і ва ўяўныя злачынствы якіх ні на кроплю не верыла. Падчас паказальных працэсаў яна займала сваё месца ў атрадах Юнацкага Саюза, якія з раніцы да вечара стаялі перад будынкам суда і час ад часу крычалі: «Смерць здраднікам!» Падчас Двуххвілінак Нянавісці яна заўсёды гучней за іншых выкрыквала абразы Гольдштэйну. Нягледзячы на гэта. яна мела самае цьмянае ўяўленне пра тое, хто такі ўвогуле Гольдштэйн і з якімі ідэямі ён выступае. Яна вырасла пасля Рэвалюцыі і была занадта маладая, каб памятаць ідэалагічныя бітвы пяцідзясятых і шасцідзясятых гадоў. Гэткая рэч, як незалежны палітычны рух, была недасяжная яе ўяўленню: Партыя раз і назаўсёды была непераможная. Яна будзе існаваць заўсёды і заўсёды будзе заставацца такою. як дагэтуль. Паўстаць супраць яе можна было толькі праз патаемную непакорлівасць або ў крайнім выпадку праз асобныя гвалтоўныя акты — забіць некага або пусціць што-кольвек у паветра. У некаторых адносінах яна была значна разумнейшая за Ўінстана і значна менш падатная на партыйную прапаганду. Калі ён неяк выпадкова, гаворачы пра нешта іншае. прыгадаў вайну з Еўразіяй, яна вельмі здзівіла яго, сказаўшы. што, на яе думку, ніякай вайны ўвогуле няма. Ракетныя бомбы, якія штодня падаюць на Лондан, запускае, мабыць. сам урад Акіяніі, «проста каб трымаць людзей у страху». Гэтая думка ніколі не прыходзіла яму ў галаву. I яшчэ яму зрабілася ледзь не зайздросна, калі яна прызналася, што падчас Двуххвілінак Нянавісці яна больш за ўсё зважае на тое, каб не засмяяцца. Але яна ставіла пад сумнеў вучэнне Партыі толькі тады, калі яно нейкім чынам датычыла яе ўласнага жыцця. Часта яна была гатовая прыняць афіцыйны міф проста таму, што розніца паміж праўдай і хлуснёй уяўлялася ёй неістотнай. Яна верыла, напрыклад, што, як яе вучылі ў школе, Партыя вынайшла самалёты. (Ўінстан памятаў, што, калі ён вучыўся ў школе, у канцы пяцідзясятых, Партыя прыпісвала сабе толькі вынаходку верталёта: праз дзясятак гадоў, калі ў школе вучылася Джулія, Партыя ўжо дадала сюды і самалёты; яшчэ праз пакаленне яна прыпіша сабе і паравую машыну.) Калі ён сказаў ёй, што самалёты існавалі яшчэ да яго нараджэння і задоўга да Рэвалюцыі. яна не надала гэтаму вялікай увагі. Дый, зрэшты, якая розніца, хто там вынайшаў самалёты? Ён быў уражаны яшчэ больш, калі з нейкай нязначнай заўвагі зразумеў, што яна не памятае, як чатыры гады таму Акіянія ваявала з Усходазіяй і была ў міры з Еўразіяй. 1 хоць яна лічыла ўсю гэтую вайну фікцыяй, аднак, відаць, увогуле не заўважала, што імя ворага змянілася. А я думала, што мы заўсёды ваявалі з Еўразіяй, сказала яна безуважна. Гэта трошкі спалохала Ўінстана. Самалёты былі вынайдзены задоўга да яе нараджэння. але змена праціўніка ў вайне адбылася ўсяго чатыры гады таму, калі Джулія даўно ўжо была дарослая. Ён спрачаўся з ёй пра гэта, можа, чвэрць гадзіны. Урэшце яму ўдалося прымусіць яе заглыбіцца ў памяць і няясна прыгадаць, што некалі ворагам была не Еўразія, а Усходазія. Але і гэтая выснова не мела для яе асаблівае важнасці. — Ці не ўсё роўна? нецярпліва адказала яна. — Заўсёды гэтыя паскудныя войны, адна за адной, і ўсё роўна ведаеш: так ці так усе навіны з фронту — хлусня. Часамён расказваўёйпра аддзел дакументацыі і пра ганебныя фальшаванні, што там чыняцца. Здавалася. гэтыя справы зусім яе не палохалі. Яна не адчувала бездані пад нагамі пры думцы, што хлусня робіцца праўдай. Ён расказаў ёй гісторыю Джоўнза, Эрансана і Радэрфорда і пра тую надзвычай важную газетную выцінку, якую ён аднойчы трымаў у руках. Яе гэта не надта ўразіла. Спачатку яна нават не зразумела, у чым сутнасць гэтай гісторыі. Гэта былі твае сябры? спыталася яна. He, я ніколі іх не ведаў. Гэта былі члены Унутранай Партыі. Да таго ж, значна старэйшыя за мяне. Яны былі са старых, дарэвалюцыйных часоў. Я толькі ведаў іх з твару. — Дык за што ж ты тады так перажываў? Заўсёды ж некага забіваюць, праўда? Ён паспрабаваў ёй растлумачыць. — Гэта быў выключны выпадак. Тут гаворка не проста пра тое, што некага прыкончылі. Ці разумееш ты, што мінуласць, аж да ўчарашняга дня, была знішчаная, сцёртая з памяці! Калі яна дзе і застаецца, дык толькі ў нешматлікіх нежывых рэчах, да якіх не прывязаны словы, вось як гэты кавалак шкла на стале. Мы ўжо амаль нічога не ведаем пра Рэвалюцыю і пра тое, што было да яе. Усе дакументы былі знішчаныя або сфальшаваныя, усе кнігі перапісаныя, усе карціны перамаляваныя нанава. усе помнікі, вуліцы, будынкі перайменаваныя, усе даты змененыя. I працэс гэты працягваецца кожны дзень. кожную хвіліну. Гісторыя спынілася. He існуе нічога, акрамя вечнага цяпер, дзе Партыя заўсёды мае рацыю. Вядома, я ведаю, што мінуласць сфалыпаваная, але я ніколі б не здолеў гэтага давесці, нават калі я і сам удзельнічаў у фальшаванні. Як толькі справа зроблена, ніякіх доказаў не застаецца. Адзіны доказ існуе ў маёй галаве, і ў мяне няма ніякай пэўнасці, што яшчэ хоць адна чалавечая істота памятае тое, што і я. Толькі той адзіны раз у жыцці я трымаў у руках фактычны канкрэтны доказ. — I што гэта дало?