• Газеты, часопісы і г.д.
  • 1984  Джордж Оруэл

    1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 338с.
    Мінск 2022
    61.86 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    To была безнадзейная мара, Што сплыла, як вясною вада.
    Ды ad позіркаў тых і ад слоў дарагіх Назаўжды ў маім сэрцы нуда.
    Мелодыя была папулярная ў Лондане апошнімі тыднямі. Гэта была адна са шматлікіх, падобных адна да адной песенек, якія падсекцыя музычнага аддзялення выпускала для пролаў. Словы іх складалі без ніякага ўдзелу чалавека прылады, што называліся версіфікатарамі. Але жанчына спявала так мілагучна, што нават самая страшная лухта ператваралася ў амаль што прыемную песню. Ўінстан чуў, як спявае жанчына, як стукаюць па бруку яе абцасы, як крычаць на двары дзеці і як недзе далёка глуха гудзе транспарт. Але пакой, дзякуючы адсутнасці тэлегляда. здаваўся надзіва ціхім.
    «Вар’яцтва! вар’яцтва! вар’яцтва!» — зноў думалася яму. Было немагчыма ўявіць сабе, што яны маглі б спакойна наведваць гэтае месца больш чым некалькі тыдняў. Але спакуса мець патаемны прытулак, які б належаў толькі ім, у памяшканні, даступны, зусім побач, была занадта вялікая для абаіх. Пасля сустрэчы на званіцы нейкі час яны не маглі сустрэцца зноў. Напярэдадні Тыдня Нянавісці працоўны дзень рэзка падоўжыўся. Тыдзень меўся пачацца болей чым праз месяц, але ён вымагаў грандыёзных і складаных падрыхтоўчых мерапрыемстваў, у выніку чаго ўсіх перагружалі працай. Урэшце ім абаім удалося выкраіць сабе ў адзін дзень вольны вечар. Яны дамовіліся сустрэцца зноў на лясной палянцы. За дзень перад тым яны на хвілінку спаткаліся на вуліцы. Як звычайна, Ўінстан амаль не глядзеў на Джулію, пакуль іх нёс натоўп. Але аднаго кароткага позірку хапіла. каб заўважыць, што яна была бялейшая, чым звычайна.
    — Нічога не зробіш, — шапнула яна, як толькі адчула, што можна гаварыць не баючыся. — Я маю на ўвазе заўтра.
    Што?
    — Заўтра ўвечары я не змагу прыйсці.
    — Чаму?
    Ну, звычайная прычына. Гэтым разам пачалося раней.
    На нейкі момант яго ахапіла шалёная злосць. За гэты месяц, што яны сустракаліся, яго пачуццё да яе змянілася. Спачатку ў ім было мала сапраўднага жадання. Іх першы палавы кантакт быў проста валявым учынкам. Але пасля другога разу ўсё змянілася. Пах яе валасоў, смак яе вуснаў, дотык яе скуры, здавалася. напоўнілі яго самога і паветра вакол яго. Яна стала фізічнай неабходнасцю, нечым, чаго ён не проста хацеў, а адчуваў, што мае на гэта права. Калі яна сказала, што не зможа прыйсці, яму здалося, быццам яна яму здраджвае. Але якраз у гэты момант натоўп прыціснуў іх адно да аднаго, і іх рукі выпадкова сустрэліся. Яна хуценька паціснула кончыкі яго пальцаў, каб абудзіць у ім не жаданне, а пяшчотную прыязнасць. Ўінстану ў галаву прыйшла думка, што, калі жывеш з жанчынай, гэтыя перыядычныя расчараванні — звычайная рэч. Глыбокая пяшчота, якую ён яшчэ ніколі да яе не адчуваў, апанавала яго. Яму хацелася б, каб яны былі жанатыя ўжо дзесяць гадоў. Яму хацелася б, каб яны маглі гуляць па вуліцы, так, як цяпер, але адкрыта, не баючыся, і гаварыць пра звычайныя рэчы, купляючы нейкую дробязь для гаспадаркі. А больш за ўсё хацеў, каб у іх было месца, дзе яны маглі б заставацца адны, не мусячы пры кожнай сустрэчы займацца каханнем. Але ідэя наняць пакой у пана Чэрынгтана прыйшла яму не тады, а праз дзень. Калі ён сказаў пра гэта Джуліі, яна згадзілася з нечаканай гатоўнасцю. Абое ведалі. што гэта вар’яцтва. Яны нібы самахоць наблізіліся да магілы. I пакуль ён сядзеў на краі ложка і чакаў, яму зноў падумалася пра сутарэнні Міністэрства Любові. Было дзіўна, як гэты непазбежны наканаваны жах то з’яўляўся.
    то знікаў ca свядомасці. Ён быў тут, у найбліжэйшай будучыні, ён непазбежна папярэднічаў смерці, як дзевяноста дзевяць папярэднічае сотні. Пазбегнуць гэтага было немагчыма, можа, толькі адкласці; аднак жа час ад часу людзі свядома, наўмысна скарачалі час, што ім заставаўся да жахлівага наканавання.
    Са сходаў пачуліся хуткія крокі. Джулія ўварвалася ў пакой. Яна трымала ў руцэ торбу з грубага бурага палатна, ён часта бачыў яе з гэтай торбай у Міністэрстве. Ён кінуўся, каб абняць яе, але яна хуценька вырвалася з абдымкаў, усё яшчэ трымаючы торбу.
    — Хвілінку, — сказала яна. — Ятолькі пакажутабе, што я прынесла. Ты прынёс гэтую паскудную каву «Перамога»? Я так і думала. Можаш выкінуць яе. Яна нам не спатрэбіцца. Глядзі.
    Яна ўпала на калені, адкрыла торбу і выкінула адтуль ключы і шрубакрут, што ляжалі зверху. Пад імі было некалькі чыстых папяровых пакецікаў. Першы пакецік, які яна падала Ўінстану, выклікаў дзіўнае, але неяк няясна знаёмае пачуццё. У ім было цяжкае сыпкае рэчыва, мяккае навобмацак.
    — Што гэта? Цукар? — спытаўся ён.
    Сапраўдны цукар. He сахарын — цукар. А вось бохан хлеба, сапраўднага белага хлеба, а не гэтага паскудства, а вось — слоік з варэннем. А вось малако. Але глядзі! Гэта сапраўдная раскоша. Я мусіла нават абгарнуць тканінай, бо...
    Але ёй не трэба было казаць, нашто яна абгарнула. Пах ужо разліўся ў пакоі — багаты і густы пах, падобны да пахаў ранняга маленства, які часам сустракаўся нават і цяпер. Часам ён чуўся ў нейкім праходзе, пакуль з грукатам не зачыняліся дзверы; ён загадкава лунаў у натоўпе людзей, паяўляўся і губляўся зноў.
    Гэта кава, — прашаптаў ён, — сапраўдная кава.
    — Гэта кава для членаў Унутранай Партыі. Тут цэлы кілаграм, — сказала яна.
    — Як ты ўсё гэта дастала?
    Гэта ўсё прадукты для Унутранай Партыі. У гэтых свінняў ёсць усё, абсалютна ўсё. Але, вядома, афіцыянты, слугі, людзі крадуць патроху і... Глядзі, тут яшчэ ёсць пакецік з гарбатай.
    Ўінстан прысеў побач з ёй. Ён абарваў ражочак пакета і раскрыў яго.
    — Гэта сапраўдная гарбата. He парэчкавае лісце.
    Нядаўна завезлі вялікую партыю гарбаты. Яны заваявалі Індыю ці нейкую іншую краіну, сказала яна няпэўна. — Але паслухай, любы мой. Адвярніся, калі ласка, на тры хвіліны. Сядзь на той край ложка. He надта блізка да акна. I не паварочвайся, пакуль я не скажу.
    Ўінстан няўважна глядзеў праз муслінавую фіранку. Унізе, у двары, жанчына з чырвонымі рукамі ўсё яшчэ сноўдала паміж балеяй і вяроўкай. Яна дастала з рота дзве драўляныя зашчапкі і натхнёна заспявала:
    Кажуць, з часам загояцца раны
    І не ўспомніш пра боль, пра ману.
    Але слёзы і смех тых забытых уцех Закрануць майго сэрца струну.
    Здавалася, яна ведала на памяць усе словы гэтай ідыёцкай песні. Яе голас, мілагучны і шчасліва-сумны, гучаў у цёплым летнім паветры. Здавалася. што яна і сапраўды шчаслівая, толькі б гэты чэрвеньскі дзень цягнуўся бясконца, а балея з бялізнай была бяздонная; яна мела б за шчасце заставацца тут тысячу гадоў, развешваць пялюшкі і спяваць розную лухту. Ўінстана ўразіў дзіўны
    факт: ён ніколі не чуў, каб член Партыі спяваў адзін і сам сабе. Гэта здалося б трошкі нядобранадзейным, гэта быў бы небяспечны выбрык, як размова з самім сабой. Можа, толькі людзям, якім пагражае галодная смерць. няма чаго баяцца, і яны спяваюць.
    — А цяпер можаш павярнуцца, — сказала Джулія.
    Ён павярнуўся і нейкую хвіліну не мог яе пазнаць. Ён чакаў убачыць яе голую. але яна была не голая. Перамена, што адбылася ў ёй, была значна дзіўнейшая. Яна нафарбавала твар.
    Напэўна, яна зайшла ў нейкую крамку ў пролаўскіх кварталах і купіла поўны касметычны набор. Вусны ў яе былі цёмна-чырвоныя, шчокі нарумяненыя, нос напудраны. Нават пад вачыма было нешта, што дадавала ім бляску. Зроблена гэта было не надта ўмела, але Ўінстанавы веды ў гэтай галіне каштавалі няшмат. Ніколі раней ён не бачыў і не мог сабе ўявіць партыйную жанчыну з нафарбаваным тварам. Перамена ў яе абліччы была неверагодная. Усяго некалькі штрыхоў там, дзе трэба, і яна зрабілася не толькі прыгажэйшая, але і болып жаноцкая. Кароткія валасы і хлапечы камбінезон толькі ўзмацнялі ўражанне. Калі ён абняў яе, у нос яму ўдарыў пах штучных фіялак. Ён прыгадаў прыцемкі кухні ў сутарэнні і пусты рот жанчыны. Парфума была такая самая, але цяпер, здавалася, гэта было неістотна.
    — I парфума таксама! — сказаў ён.
    — Так, каханы, і парфума. А ведаеш, што я зраблю іншым разам? Я дастану сапраўдную жаночую сукенку і надзену яе замест гэтых ідыёцкіх штаноў. У мяне будуць шаўковыя панчохі і туфлікі на высокіх абцасах. У гэтым пакоі я буду жанчынай, а не таварышам па Партыі.
    Яны раздзеліся і залезлі ў вялізны ложак з чырвонага дрэва. Упершыню Ўінстан раздзяваўся перад ёй. Дагэтуль
    ён саромеўся свайго бледнага і худога цела, разбухлых жыл на нагах і бясколернай плямы над костачкай. Бялізны не было, але коўдра, на якую яны леглі. была працёртая і гладкая. Памеры і мяккасць ложка ўразілі іх абаіх.
    — Гэты ложак, напэўна, поўны клапоў? — сказала Джулія.
    Такіх ложкаў на дваіх болей нідзе нельга было ўбачыць, хіба што толькі ў пролаў. У дзяцінстве Ўінстану даводзілася спаць у такім ложку. Джулія, наколькі яна памятала, ніколі на такім ложку не ляжала.
    Яны на хвілінку заснулі. Калі Ўінстан прачнуўся, стрэлкі на гадзінніку ўжо перасунуліся на лічбу дзевяць. Ён не варушыўся, бо Джулія спала, паклаўшы галаву яму на плячо. Большая частка касметыкі была цяпер на Ўінстанавым твары і на падушцы, але лёгкае ружовае адценне яшчэ трымалася. падкрэсліваючы прыгажосць яе твару. Жоўты прамень вечаровага сонца ўпаў на ложак і асвятліў камін, дзе ў каструльцы кіпела вада. Унізе, у двары, жанчына ўжо не спявала, але адтуль даляталі прыглушаныя крыкі дзяцей. Ўінстан задумаўся, ці ў скасаванай мінуласці лічылася нармальным. калі свежым летнім вечарам мужчына і жанчына ляжалі вось у такім ложку раздзетыя і займаліся каханнем. калі хацелі, гаварылі, пра што хацелі, не адчуваючы патрэбы ўставаць, проста ляжалі і слухалі спакойныя гукі з вуліцы. Напэўна, не было такіх часоў, калі б гэта лічылася натуральным... Джулія прачнулася, працерла вочы, прыўзнялася і абаперлася на локаць, каб паглядзець на керагаз.
    — Палова вады выкіпела, — сказала яна. — Я ўстану і зраблю кавы. У нас яшчэ ёсць гадзіна. Калі ў цябе тушаць святло?
    — У дваццаць тры трыццаць.
    — У маім інтэрнаце ў дваццаць тры. Але табе трэба вярнуцца раней, бо... Гэй! Ідзі прэч, паганая жывёліна!
    Яна перавярнулася ў ложку. схапіла з падлогі туфлік і з размаху шпурнула яго ў кут. рэзкім юнацкім узмахам рукі, зусім гэтак. як аднойчы ўранку яна кінула слоўнік у Гольдштэйна падчас Двуххвілінкі Нянавісці.
    — Што гэта было? — здзіўлена запытаўся ён.