• Газеты, часопісы і г.д.
  • 1984  Джордж Оруэл

    1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 338с.
    Мінск 2022
    61.86 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Значная частка літаратуры мінуласці ўжо была перакладзеная такім чынам. 3 меркаванняў прэстыжу было пажадана захаваць памяць пра пэўныя гістарычныя постаці.
    адначасова ўзгадніўшы іх дзейнасць з філасофіяй Ангсоцу. Розныя пісьменнікі, такія як Шэкспір, Мілтан, Свіфт. Байран, Дыкенс і некаторыя іншыя, праходзілі такім чынам працэс перакладу: як толькі гэтая праца будзе завершаная. іх арыгінальныя творы, а таксама ўсё іншае, што застанецца ад літаратуры мінулых часоў, будзе знішчана. Такі пераклад быў справай павольнай і складанай, і меркавалася. што скончаны ён будзе не раней за першыя дзесяцігоддзі дваццаць першага стагоддзя. Была таксама вялізная колькасць чыста спецыяльнай літаратуры неабходныя тэхнічныя дапаможнікі і да таго падобнае, — якая мусіла прайсці такую самую перапрацоўку. I якраз дзеля таго, каб выдзеліць дастаткова часу на папярэднюю перакладчыцкую працу, для канчатковага пераходу на навамоў была прызначаная такая далёкая дата — 2050 год.
    «1984». ДОЎГАЯ ДАРОГА ДА КНІГІ*
    (Пасьляслоўе перакладчыка)
    Першы раз пра Оруэла я пачуў даволі позна — быў, можа, які 1981 ці 1982 год, і пра яго кнігу «1984» захоплена расказваў мне мой студэнцкі сябар з ангельскай групы. Шура А.. які меў «гаварашчую» мянушку «Шура-дысыдэнт». Ад таго часу я пачаў сям-там у савецкім друку натыкацца на згадкі пра кнігу і аўтара ў надзвычай крытычным тоне.
    He, усё ж гэта было яшчэ пазьней, бо калі б я ведаў пра раман у часы побыту ў Францыі (1981-1982), я б калі не купіў (бо ўсё роўна празь мяжу не правезьці), то прынамсі б прачытаў яго. I я быў ужо ў Майстроўні (вясна 1983 г.), бо пасьля Шуравых апавяданьняў па сьвежых сьлядах запрапанаваў яму прыйсьці да нас на сходку і расказаць пра Вялікага Брата і яго сяброў.
    Сходка была ў большай аўдыторыі Палацу Белсаўпрофу. Здаецца, была яна з дзьвюх частак і ў першай выступаў ці ня Адам Глобус. А пасьля Шура, які проста разабраў па пунктах 10 рысаў таталітарных рэжымаў зь ілюстрацыямі з Оруэла. Пазнаючы ў кожным пункце роднае, савецкае, слухачы насьцярожваліся, а лідэры — Вінцук Вячорка і Сяргей Дубавец — відавочна пахмурнелі, а пасьля падышлі да мяне
    * Упершыню апублікавана на www.svaboda.org 8 чэрвеня 2019 г.
    і сказалі: «Каго ты прывёў! Нас жа пасьля такога к чорту адсюль выганяць!» Бо і праўда, на адкрытых сходках Майстроўні тэмы і размовы былі пераважна вэгетарыянскія. (Памятаю толькі адзін момант, калі школьнік Сярожка Харэўскі расказваў пра эканоміку і ўжыў тэрмін «у краінах сапраўднай дэмакратыі», у мяне трошкі вочы палезьлі на лоб.)
    3 такімі літаратурнымі інфармацыямі я ў жніўні 1983 г. адбыў на месца вайсковай службы ў в/ч 15335 — Армейскі агітацыйны атрад пры палітаддзеле 1-й Гвардзейскай танкавай арміі ў горадзе-героі Дрэздэне. Мой калега Вова 3. трапіў служыць у сталіцу ГСВГ Вюнсдорф, дзе пачытваў заходненямецкія газэты. Пачаўся той самы 1984 год, і Вова пачаў мне дасылаць выцінкі з тых газэтаў з публікацыяй з працягам Оруэлавага раману «Siiddeutsche Zeitung» і «Frankfurter Allgemeine Zeitung» — прычым гэта былі два розныя нямецкія пераклады.
    Ня доўга думаючы, за няйменьнем тэксту арыгіналу, я і пачаў тыя ўрыўкі перакладаць... 3 таго, што надасылаў мне Вова, набралася каля 80 % тэксту, я іх усе акуратна пераклаў і склаў у шуфляду да лепшых часоў.
    Вярнуўшыся ў 1985-м з войска, я выпадкова праз знаёмых маіх знаёмых натрапіў на францускі пераклад «1984» — і хуценька даперакладаў усе лякуны. Поўны тэкст перакладу быў гатовы і зноў лёг у шуфляду.
    Недзе ў 1986-1987 гадох, калі ўсё навокал заварушылася, я запрапанаваў вялікі фрагмэнт перакладу для публікацыі нейкага зборніку «Тутэйшых». Памятаю размову з Дубаўцом на гэтую тэму ў кулюарах Першага вальнага сойму ў Палачанцы (сьнежань 1987 г.). Але ўрэшце гэтая задума нічым ня скончылася.
    Тэма публікацыі набыла новую вастрыню, калі ў верасьні 1988-га «Новый мнр» анансаваў, што надрукуе «1984» у наступным, 1989 годзе. Я тут жа пабег па рэдакцыях часопісаў, выбар быў невялікі — «Полымя» і «Маладосьць». Можам жа надрукаваць Оруэла не пазьней за Маскву, адначасна! Тады гэта было страшна істотна.
    У «Маладосьці» галоўны рэдактар Уладзімер Дамашэвіч наўпрост спытаўся ў мяне: «А гэты твой... як ты кажаш? Оруэл? — ён за нас ці не за нас?» На гэтым размова скончылася. У «Полымі» Генадзь Пашкоў сказаў адназначна: «Не. Ведаеш, студзеньскі нумар будзе юбілейны, гэта ж як-ніяк 70-годзьдзе БССР. Там ужо ўсё занятае. ёсьць Васіль Быкаў, і іншыя вядомыя і заслужаныя аўтары. А ёсьць пераклады — будзе раман Грэма Грына! Мы ж ня можам рызыкаваць і друкаваць нейкіх невядомых аўтараў. А Грэм Грын — гэта ж сусьветна вядомы празаік!»
    Я тады працаваў рэдактарам у «Мастацкай літаратуры». Пахадзіў па калідорах, шукаючы хто б мог націснуць на «Полымя» і растлумачыць ім, пра што і пра каго тут гаворка, але ніхто мне нічым дапамагчы ня мог. Рыгор Іванавіч, які быў «фхож» у літаратурныя кабінэты і мог бы зь некім пагаварыць — якраз быў недзе ў адпачынку.
    3 апошняй надзеяй я затэлефанаваў Быкаву -бо ж ягоныя творы плянаваліся ў той першы нумар, ён мог бы ўвайсьці ў сытуацыю... Быкаў стомлена і адсутна выслухаў і сказаў: «Ведаеце, а хто я такі. Мяне ніхто слухаць ня будзе». Я на ўсялякі выпадак перапытаўся — ці чытаў ён Оруэла. «Ну чытаў. Выбачайце, нічым не магу дапамагчы...» і паклаў слухаўку.
    Пасьля гэтага я ўпаў у творчую дэпрэсію, можа. паўгода ня мог ні перакладаць. ні наогул чытаць што б там ні было...
    Прыйшоў студзень 1989 г. Выйшаў першы нумар «Нового мнра». Бяз Оруэла! Мы маглі быць першымі ў СССР, хто легальна апублікаваў «1984»...
    Я зайшоў у «ЛіМ» і паплакаўся аб маім горы Анатолю Ільлічу Вярцінскаму. Ён адразу сказаў — «Дык давай хутчэй! Зараз жа надрукуем!» Публікацыя ўрыўку выйшла на цэлым развароце ў лютым — у тую суботу мы ехалі ў Вільню на Другі вальны сойм і чыталі газэту ў цягніку. За што я Анатолю Ільлічу бязьмежна ўдзячны. (Пасьля той пераклад страшна ганіў Анатоль Клышка — і сёньня я зь ім шмат у чым быў бы згодны.)
    Працяг гісторыі быў такі. Летам 1989 г. у Менск упершыню прыехаў Данчык і прывёз мне перададзены Юркам Кіпе-
    лем арыгінал (зь Юркам мы сустрэліся перад тым на Купальлі ў Белавежы). Я спакойна адрэдагаваў пераклад «1984» (прызнаюся. найлепшы з усіх трох тэкстаў, зь якіх я перакладаў, быў нямецкі!). пераклаў «Animal Farm».
    Загадчык аддзелу замежнай літаратуры «Мастацкай літаратуры» Барыс Сачанка бязь лішніх размоваў паставіў «1984» і «Фэрму» ў тэмплян, і кніга пасьпяхова выйшла ў 1992 годзе ў сэрыі «Бібліятэка замежнай прозы».
    Сяргей Шупа
    ЗМЕСТ
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ	5
    ЧАСТКА ДРУГАЯ	113
    ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ	241
    ДАДАТАК. Прынцыпы навамову	317
    «1984». Доўгая дарога да кнігі	332
    (пасляслоўе перакладчыка)
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Оруэл Джордж
    1984
    Раман
    Адказны за выпуск Андрэй Янушкевіч
    Падпісана да друку 25.02.2022. Фармат 70x100/32.
    Папера кніжная. Друк лічбавы.
    Ум. друк. арк. 9,8. Ул.-выд. арк. 14,4. Нжлад 500 экз. Заказ 177093.
    Індывідуальны прадпрымальнік Янушкевіч Андрэй Мікалаевіч. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/218 ад 18.03.2015. Вул. Шафарнянская. 3/135, 220125 г. Мінск.
    www.januskevic.by
    Акцыянернае таварыства «Т8 Нздательскне технологпн». Валгаградскі пр-т, 42. к. 5. 109316 г. Масква. Расійская Федэрацыя. www.t8print.ru
    У выдавецтве «ЯНУШКЕВІЧ » апошнім часам выйшлі
    Альгерд Бахарэвіч Сабакі Эўропы
    Даніэль Кельман Тыль
    А.нджэй Сапкоўскі
    Вядзьмар. Меч наканавання
    У выдавецтве «ЯНУШКЕВІЧ» рыхтуюцца да друку
    Кормак Макарці
    Дарога
    Дамініка Словік Зімоўка
    Шчэпан Твардах Кароль
    Шукайце нашы кнігі ў выдавецкай анлайн-кнігарні JANUSKEVIC.BY
    Галоўная рыса, якая надае раману «1984» неверагодную сілу, — гэта сапраўды яго рэалістычнасць. Уся гэтая маса дэталяў і праўдзівых апісанняў, якім мы верым, гэтая духата запыленых бюракратычных кантор, гэты тупат абутых у цяжкія боты ног, адчай разлучаных каханкаў, рэальнасць болю катаванняў, урэшце — разведзеная алкаголем самотнасць. Чытач адчувае холад па спіне ад усведамлення, што ўсё намаляванае ён яшчэ ўбачыць, што напісанае можа здарыцца з ім самім. Мы верым, што аднойчы ўсё так і можа здарыцца. Хай бы гэты дзень ніколі не надышоў.
    Усё, што адбываецца ў рамане, адбываецца згодна з логікай пэўных законаў. У выпадку, калі большасць грамадзян гатова адмовіцца ад сваіх правоў у абмен на прывідную абарону ўладнай машыны, мы разумеем, якія механізмы пачнуць дзейнічаць: пошук ворагаў, ціск на іншадумцаў, знішчэнне абвінавачаных.
    Чаму Оруэл такі пераканаўчы? Мы верым яму, таму што ён сам верыць сабе.
    Расціслаў Сэмкіў, літаратуразнаўца, аўтар кнігі «Як пісалі класікі»
    ТТРМ Ч7ДЧДс;7Р1ПЦкЦ
    ОЯНУШКЕВІЧ
    выдавецтва