«Калі гэта адбываецца, — сказала яна, — ты якраз тое і маеш на ўвазе». Ён якраз тое і меў на ўвазе. Ён не проста сказаў гэта, ён і сапраўды хацеў гэтага. Ён хацеў, каб яе, а не яго аддалі гэтым... Нешта змянілася ў музыцы, што лілася з тэлегляда. У ёй загучалі пранізлівыя, з’едлівыя ноты. 1 тады — можа, гэтага і не было, можа, проста ўспаміны набылі форму гукаў — голас з тэлегляда заспяваў: Там, пад раскідзістым каштанам Ты здрадзіў мне, а я табе... Вочы ў яго наліліся слязьмі. Афіцыянт, праходзячы міма. заўважыў, што шклянка ў яго пустая. і вярнуўся з бутэлькай джыну. Ён падняў шклянку і панюхаў яе. Пойла смярдзела не менш, а яшчэ болып жахліва з кожным глытком. Але джын стаўся стыхіяй, у якую ён цяпер акунуўся з галавою. Гэта было яго жыццё. яго смерць і яго ўваскрэсенне. Джын знячульваў яго штовечар, і джын штораніцы ажыўляў яго. Калі ён прачынаўся, а гэта рэдка здаралася раней за адзінаццаць нуль-нуль, са зліплымі павекамі, з агнём у роце і спінай, што. здавалася, зараз пераломіцца напалам, ён ніколі не змог бы нават падняцца з ложка, калі б яшчэ звечара не ставіў побач з ложкам бутэльку і кубачак. Удзень ён сядзеў са шкляным тварам з бутэлькай пад рукою і слухаў тэлегляд. Ад пятнаццаці нуль-нуль і да закрыцця ён быў неадменнай часткай інтэр'ера «Каштана». Ніхто болей не цікавіўся, што ён робіць, ніякая сірэна яго болей не будзіла, ніякі тэлегляд яму не дапякаў. Час ад часу, можа, разы два на тыдзень, ён прыходзіў у пыльны, занядбаны кабінет у Міністэрства Праўды і рабіў дробную працу або тое, што звалася працай. Ён уваходзіў у склад падкамітэта аднаго іншага падкамітэта. які адгалінаваўся ад аднаго з незлічоных камітэтаў, што займаліся дробнымі праблемамі, узніклымі падчас працы над Адзінаццатым выданнем Слоўніка навамову. Яны займаліся складаннем нечага, што звалася «Папярэдняе паведамленне», але пра што ў ім паведамлялася, ён гэтак да канца і не разабраўся. Там было нешта звязанае з пытаннем пра тое, дзе трэба ставіць коску унутры двукосся ці па-за ім. Разам з ім працавала яшчэ чацвёра, усе гэткія, як і ён сам. Былі дні, калі яны збіраліся і адразу разыходзіліся, шчыра прызнаўшыся адзін аднаму, што рабіць, па праўдзе кажучы, дык і няма чаго. Але былі і іншыя дні, калі яны з ахвотаю сядалі за працу, выяўляючы надзвычайную заўзятасць у пісанні дробных нататак і складанні доўгіх тлумачальных запісак, якія пасля ніколі не дапісваліся да канца: калі аргументы ў іхніх уяўных спрэчках рабіліся неверагодна цьмянымі і заблытанымі. з дробязнымі бойкамі над дэфініцыямі. бясконцымі спаўзаннямі на староннія тэмы. сваркамі і нават пагрозамі звярнуцца да вышэйшага начальства. Але тады раптам іх запал сунімаўся і яны сядзелі вакол стала і глядзелі адзін на аднаго згаслымі вачыма. як здані, што знікаюць з першым крыкам пеўня. Тэлегляд на хвіліну заціх. Ўінстан зноў падняў галаву. Навіны! Але ж не, проста памянялася музыка. Уваччу ў яго стаяла карта Афрыкі, на якой схематычна быў пазначаны рух войскаў: чорная стрэлка нястрымна рвецца на поўдзень. белая імкне на ўсход праз хвост першай. Каб супакоіцца, ён падняў вочы на партрэт з непарушным тварам. Ці можна было сабе ўявіць, што другой стрэлкі ўвогуле не існуе? Яго ўзрушанасць сціхла. Ён выпіў яшчэ адзін глыток джыну, узяў белага каня і зрабіў спробны ход. Шах. Але ход быў відавочна няслушны, бо... У яго ў думках міжволі ўсплыў даўні ўспамін. Ён убачыў асветлены свечкай пакой з вялікім ложкам, укрытым белай падшыванай коўдрай, і самога сябе, хлопчыка гадоў дзевяці-дзесяці. які сядзіць на падлозе, трасе скрыначку з кубікамі і шчасліва смяецца. Насупраць яго сядзіць маці і таксама смяецца. Гэта адбылося прыблізна за месяц да яе знікнення. Гэта былі часы прымірэння, калі галоднае ныццё ў жываце было забыта, а яго колішняя любоў да яе на нейкі час аджыла зноў. Ён добра памятаў той дзень, пахмурны і дажджлівы дзень. калі вада цякла ручаінамі па шыбах і ў пакоі было так цёмна, што немагчыма было чытаць. Дзецям было нясцерпна нудна ў цьмяным цесным пакойчыку. Ўінстан енчыў і бурчаў, марна просячы есці, сноўдаў па пакоі, раскідваў рэчы, абіваў нагамі шалёўку, пакуль суседзі не пачалі калаціць у сцяну, а малая сястрычка тым часам сядзела і ціха плакала. Урэшце маці сказала: «Ну, не плачце, я куплю вам цацку. Прыгожую цацку — вам спадабаецца», — і пайшла ў самы дождж у маленькую крамку побач з домам, якая яшчэ час ад часу працавала. Вярнулася яна з кардоннай скрынкай з гульнёй «Змейкі і лесвіцы». Ён усё яшчэ памятаў пах мокрага кардону. Гульня была ўбогая. Дошка была патрэсканая, а маленькія драўляныя кубікі так кепска вытачаныя, што не клаліся на бакі. Ўінстан панура і без цікавасці глядзеў на падарунак. Але маці запаліла свечку, і яны селі на падлогу гуляць. Хутка ён ужо ў дзікім захапленні крычаў і смяяўся, калі фішкі безнадзейна караскаліся па лесвіцах і саслізгвалі ўніз па змейках, вяртаючыся на зыходныя пазіцыі. Яны згулялі восем разоў, кожны выйграў па чатыры партыі. Сястрычка, яшчэ занадта малая, каб зразумець сэнс гульні, сядзела, абапёршыся на валік, і смяялася, бо смяяліся іншыя. I ўвесь вечар яны былі шчаслівыя разам, як некалі раней. Ён выгнаў з думак гэты вобраз. Гэта быў фальшывы ўспамін. Такія фальшывыя ўспаміны час ад часу яго наведвалі. Але, ведаючы, чаго яны вартыя, можна было не хвалявацца. Нешта калісьці адбылося, а нешта не адбылося ніколі. Ён павярнуўся да дошкі і зноў узяў белага каня. I ў тую самую хвіліну конь выпаў у яго з рукі, грукнуўшыся аб дошку. Ўінстан здрыгануўся. нібы ўколаты іголкай. Пранізлівы гук фанфар прарэзаў паветра. Гэта быў выпуск навін! Перамога! Фанфары перад навінамі заўсёды азначалі перамогу. Па кавярні нібы прайшла электрычная хваля. Нават афіцыянты здрыгануліся і наставілі вушы. Фанфары абудзілі неверагодны шум. Узрушаны голас ужо нешта балабоніў з тэлегляда, але не паспеў ён пачаць, як патануў у буры радасных крыкаў з вуліцы. Навіна з дзівоснай хуткасцю разляцелася па горадзе. 3 таго, што ён мог разабраць у сказаным з тэлегляда. ён зразумеў: адбылося тое, што ён прадбачыў: патаемна сабраная і перакінутая па моры магутная армада, нечаканы ўдар па супраціўніку з тылу, белая стрэлка адрэзала хвост чорнай. Урыўкі радасных сказаў прабіваліся праз гаману: «Шырокі стратэгічны манеўр — дасканалая каардынацыя канчатковы разгром паўмільёна палонных — поўная дэмаралізацыя — кантроль над усёй Афрыкай — вайна адчувальна наблізілася да канца перамога найвялікшая перамога ў гісторыі чалавецтва — перамога, перамога. перамога!» Ўінстанавы ногі міжвольна торгаліся пад сталом. Ён не зрушыўся з месца, але ў думках ён бег. бег што было моцы. ён быў з натоўпам на вуліцы і аглушальна крычаў ад радасці. Ён зноў паглядзеў на партрэт Вялікага Брата. Волат, які асядлаў планету! Скала, аб якую разбіліся азіяцкія орды! Ён падумаў. што яшчэ дзесяць хвілін таму — так, усяго дзесяць хвілін — ён усё яшчэ сумняваўся ў душы, не ведаючы, якую вестку прынясуць навіны з фронту перамогу ці паразу. 0, было пераможана штосьці большае за еўразійскую армію! Шмат што змянілася ў ім з таго першага дня ў Міністэрстве Любові, але канчатковая, неабходная, збаўчая змена адбылася толькі цяпер. Голас з тэлегляда яшчэ нешта казаў пра палонных. пра трафеі і пра страты. але крыкі на вуліцы ўжо трохі сціхлі. Афіцыянты вярнуліся да сваёй працы. Адзін з іх падышоў з бутэлькай джыну. Ўінстан, акунуўшыся ў шчасныя летуценні, не заўважыў. як напоўнілася яго шклянка. Ён ужо болей не бег і не крычаў. Ён зноў быў у Міністэрстве Любові. усё было прабачана, душа ў яго была чыстая, як шкельца. Ён быў на лаве падсудных, ён прызнаўся ва ўсім, ён выдаў усіх. Ён ішоў па калідоры з белымі кафлянымі сценамі, з адчуваннем, што гуляе пад сонцам, а ззаду ішоў узброены ахоўнік. Доўгачаканая куля прабіла яму галаву. Ён паглядзеў на вялізны твар. Сорак гадоў пайшло ў яго на тое, каб даведацца. што за ўсмешка хавалася за чорнымі вусамі. 0, прыкрае недарэчнае непаразуменне! 0, упартае самавольнае выгнанне ад дарагога ўлоння! Дзве прапахлыя джынам слязіны скаціліся па шчоках. Але ўсё было добра. усё было выдатна. Змаганне завяршылася. Ён перамог самога сябе. Ён любіў Вялікага Брата. ДАДАТАК ПРЫНЦЫПЫ НАВАМОВУ Навамоў быў афіцыйнай моваю Акіяніі. Ён быў распрацаваны дзеля забеспячэння ідэалагічных патрэб Ангсоцу, або Ангельскага Сацыялізму. У 1984 годзе не было яшчэ нікога, хто б карыстаўся навамовам як адзіным сродкам вусных і пісьмовых зносін. На навамове друкаваліся рэдакцыйныя артыкулы ў «Таймз». але гэта было складанай працай, на якую былі здатныя толькі спецыялісты. Меркавалася, што навамоў канчаткова заменіць старамоў (ці літаратурную (ангельскую) мову, як бы мы яе назвалі) да 2050 года. Пакуль жа навамоў паступова заваёўваў усё новыя пазіцыі, і члены Партыі ўсё часцей ужывалі навамоўныя словы і граматычныя канструкцыі ў штодзённых размовах. Варыянт, ужываны ў 1984 годзе і замацаваны ў Дзявятым і Дзясятым выданнях Слоўніка навамову, быў толькі часовым варыянтам, у якім было яшчэ шмат лішніх слоў і архаічных формаў, што пазней мусілі быць скасаваныя. Разгледзім цяпер канчатковы. удасканалены варыянт, пададзены ў Адзінаццатым выданні Слоўніка. Мэтаю навамову было не толькі забяспечыць сродкамі выказвання светапогляд і разумовыя звычкі прыхільнікаў Ангсоцу, але і зрабіць немагчымым любы іншы лад мыслення. Лічылася, што калі ўжо навамоў будзе раз і назаўсёды прыняты да ўжытку, а старамоў будзе забыты, дык любая ерэтычная думка. гэта значыць думка, што адхіляецца ад прынцыпаў Ангсоцу будзе немагчымая, прынамсі, у той меры. у якой думка залежыць ад слоў. Слоўнік навамову быў пабудаваны такім чынам. што дазваляў перадаць дакладна і часагМ вельмі трапна тыя сэнсавыя значэнні, якія члену Партыі хацелася б выказаць, разам з тым усе іншыя значэнні выключаліся, было немагчыма выйсці на іх наватускосным шляхам. Гэта дасягаласячасткова вынаходніцтвам новых слоў, але галоўным чынам — праз скасаванне непажаданых слоў і ліквідацыю ў астатніх словах нядобранадзейных значэнняў ды ўвогуле ўсіх пераносных значэнняў там, дзе гэта магчыма. Прывядзём толькі адзін прыклад. Слова свабодны яшчэ існавала ў навамове, але яно магло ўжывацца толькі ў выказваннях накшталт «Сабака свабодны ад ашыйніка» або «Поле свабоднае ад пустазелля». Яно не магло ўжывацца ў сваім старым сэнсе «палітычна свабодны» або «інтэлектуальна свабодны», бо палітычная і інтэлектуальная свабода не існавалі ўжо нават як паняцці і таму не мелі наймення. У адрозненне ад скасавання відавочна шкодных слоў, скарачэнне слоўніка разглядалася як самамэта, і ніводнае слова, без якога можна абысціся. не мела права на выжыванне. Навамоў прадугледжваў не пашырэнне, а звужэнне абсягу думкі, і скарачэнне да мінімуму выбару слоў пэўным чынам спрыяла дасягненню гэтае мэты.