1984  Джордж Оруэл

1984

Джордж Оруэл
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 338с.
Мінск 2022
61.86 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У гэты момант адбыўся спусташальны выбух ці нешта падобнае да выбуху, хоць і не было ясна, ці пачуўся пры гэтым нейкі гук. Прынамсі, без ніякага сумневу, асляп-
ляльна бліснула святло. Ўінстану нічога не балела, але ён быў цалкам зняможаны. 1 хоць ён ужо і так ляжаў на спіне, калі гэта адбылося, у яго было дзіўнае пачуццё, што яго збілі з ног. Яго зваліў нейкі жахлівы бязбольны ўдар. I яшчэ нешта адбылося ў яго ў галаве. Калі да яго вярнуўся зрок, ён прыгадаў, хто ён такі і дзе ён, ён пазнаў твар, што быў перад ім; але недзе зеўрала пустка. быццам яму выразалі частку мозга.
Гэта ненадоўга, сказаў О’Браен. Глядзіце мне ў вочы. 3 якой краінай ваюе Акіянія?
Ўінстан падумаў. Ён ведаў, што такое Акіянія і што сам ён — грамадзянін Акіяніі. Ён памятаў таксама пра Еўразію і Усходазію. Але хто з кім цяпер ваяваў, ён не ведаў. Па праўдзе кажучы. ён і не заўважаў, што ідзе нейкая вайна.
— Я не памятаю.
— Акіянія ваюе з Усходазіяй. Цяпер вы памятаеце?
— Так.
Акіянія заўсёды ваявала з Усходазіяй. Ад пачатку вашага жыцця, ад пачатку існавання Партыі, ад пачатку гісторыі гэтая вайна цягнулася няспынна, і гэта была заўсёды тая самая вайна. Памятаеце?
— Так.
Адзінаццаць гадоў таму вы прыдумалі легенду пра трох людзей, асуджаных на смерць за здраду. Вы сцвярджалі, што бачылі кавалак паперы. які нібыта сведчыў, што яны невінаватыя. Такога кавалка паперы не існавала. Вы прыдумалі яго, а пасля самі ва ўсё паверылі. Цяпер вы памятаеце той самы момант, калі вы ўпершыню гэта ўсё прыдумалі. Памятаеце?
Так.
— Толькі іпто я паказаў вам пальцы на руцэ. Вы бачылі пяць пальцаў. Памятаеце?
— Так.
О’Браен падняў левую руку, схаваў вялікі палец і выставіў астатнія.
— Тут пяць пальцаў. Бачыце пяць пальцаў?
— Так.
I ён сапраўды бачыў іх нейкі няўлоўны момант, пакуль вобразы ў яго свядомасці не змяніліся на іншыя. Ён бачыў пяць пальцаў. і гэта была не памылка. Пасля зноў усё навокал сталася нармальным, і тады стары страх, нянавісць і замяшанне зноў вярнуліся да яго. Але да гэтага быў момант — ён не ведаў, колькі ён цягнуўся, можа, паўхвіліны, — прамяністай яснасці, калі кожнае новае слова О’Браена запаўняла пустку ў свядомасці і рабілася абсалютнай ісцінай, калі двойчы два магло з лёгкасцю раўняцца і тром, і пяці, калі гэта неабходна. Гэтае адчуванне знікла яшчэ перад тым, як О'Браен апусціў руку; і хоць ён не мог вярнуць яго, ён мог пра яго памятаць, як нехта памятае пра нейкі цікавы выпадак з далёкага перыяду свайго жыцця, калі ён і сапраўды быў зусім іншым.
Цяпер вы бачыце, — сказаў О'Браен. — што, ва ўсялякім разе, гэта магчыма.
Так, — адказаў Ўінстан.
О’Браен устаў задаволены. Злева за яго спінай Ўінстан убачыў, як чалавек у белым халаце абламаў ампулу і набраў яе змесціва ў шпрыц. О’Браен павярнуўся да Ўінстана і ўсміхнуўся. I амаль як некалі, ён паправіў акуляры на носе.
Памятаеце, як аднойчы вы напісалі ў вашым дзённіку, — сказаў ён, — што не істотна, сябар я вам або вораг, бо я чалавек, які, прынамсі, вас разумее і з якім можна пагаварыць? Вы мелі рацыю. Я люблю гаварыць з вамі. Ваш розум мяне цікавіць. Ён падобны да майго розуму, з той толькі розніцай. што ваш — нездаровы. Перш чым скончыцца сеанс, вы можаце задаць мне некалькі пытанняў. калі хочаце.
— Любыя пытанні?
Любыя. ён убачыў, што Ўінстан глядзіць на шкалу. — Прылада выключаная. Ваша першае пытанне?
Што вы зрабілі з Джуліяй?
О’Браен зноў усміхнуўся.
— Яна здрадзіла вам. Ўінстан. Адразу, не чакаючы. Я рэдка бачыў, каб нехта пераходзіў на наш бок так хутка. Вы наўрад ці пазналі б яе, калі б пабачылі. Уся яе бунтоўнасць, уся хітрасць і безразважнасць, уся непрыстойнасць — усё было ўмомант выпалена з яе. Гэта было дасканалае наверненне, хрэстаматыйны выпадак.
— Вы катавалі яе?
О’Браен не адказаў.
Наступнае пытанне. сказаў ён.
Ці існуе Вялікі Брат?
Вядома ж, ён існуе. Партыя існуе, Вялікі Брат — увасабленне Партыі.
Ці існуе ён гэтаксама, як існую я?
Вы не існуеце, адказаў О’Браен.
I зноў яго агарнула пачуццё бездапаможнасці. Ён ведаў або мог сабе ўявіць усе аргументы, што даводзілі яго няіснасць, але яны былі бяссэнсіцай, гульнёй слоў. Ці не змяшчала ў сабе сцверджанне «Вы не існуеце» лагічнай абсурднасці? Але што было пра гэта гаварыць. Яго мозг сціснуўся ад адной думкі пра тыя неаспрэчныя, вар'яцкія аргументы, якімі О’Браен раздушыць яго.
— Я думаю. што я існую. — стомлена сказаў ён. — Я ўпэўнены ў сваёй сапраўднасці. Я нарадзіўся, і я памру. У мяне ёсць рукі і ногі. Я займаю пэўнае месца ў прасторы. Ніводнае іншае цвёрдае цела не можа адначасова займаць тое самае месца. Ці існуе Вялікі Брат у гэтым сэнсе?
— Усё гэта не так важна. Ён існуе.
— Ці можа Вялікі Брат калі-небудзь памерці?
— Вядома ж. не. Як жа ён можа памерці? Наступнае пытанне.
— Ці існуе Братэрства?
Пра гэта, Ўінстан, вы не даведаецеся ніколі. Калі. скончыўшы з вамі працаваць, мы вырашым вас вызваліць і калі вы дажывяце да дзевяноста гадоў, вы ўсё роўна ніколі не будзеце ведаць адказу на гэтае пытанне. Пакуль вы жывы, гэта застанецца ў вашай свядомасці неразгаданай загадкай.
Ўінстан ляжаў моўчкі. Яго дыханне пачасцілася. Ён усё яшчэ не мог задаць пытанне, якое першае прыйшло яму ў галаву. Ён мусіў спытацца, але язык адмаўляўся вымавіць гэтае пытанне. Твар О'Браена засвяціўся задавальненнем. Здавалася, што нават яго акуляры іранічна бліснулі. «Ён ведае, — раптам падумаў Ўінстан, — ён ведае, пра што я збіраюся запытацца!» Пры гэтай думцы словы самі вырваліся ў яго з вуснаў:
— Што адбываецца ў Пакоі 101 ?
Выраз твару О’Браена не змяніўся. Ён суха адказаў:
Вы ведаеце, што адбываецца ў Пакоі 101, Ўінстан. Усе ведаюць, што адбываецца ў Пакоі 101.
Ён зрабіў знак пальцам чалавеку ў белым халаце. Відаць, сеанс скончыўся. Іголка ўтыркнулася ў руку Ўінстану. I амаль адразу ён патануў у глыбокім сне.
3
Вашае лячэнне будзе складацца з трох стадый, сказаў О’Браен. — А менавіта: навучанне, разуменне, прыняцце. Цяпер якраз настаў час перайсці да другой стадыі.
Як заўсёды, Ўінстан ляжаў на спіне. Але апошнім часам яго прывязвалі слабей. Ён усё яшчэ быў прымацаваны
да ложка, але мог ужо варушыць каленямі і паварочваць галаву, а таксама трошкі прыўзнімаць рукі ў локцях. Шкала таксама была ўжо не такая страшная. Ён ужо мог пазбегнуць болю, калі быў дастаткова кемлівы: звычайна О’Браен націскаў на рычаг, калі Ўінстан выяўляў неразумнасць. Часам яны за ўвесь сеанс ні разу не ўжывалі страшнай прылады. Ён не памятаў, колькі ўсяго ўжо было сеансаў. Увесь працэс расцягнуўся на доўгі, бясконцы час — цэлыя тыдні — а перапынкі паміж сеансамі складалі часам некалькі дзён, а часам адну-дзве гадзіны.
— За час, што вы лежыце тут, — сказаў О’Браен, — вы часта задумваліся — вы нават пыталіся ў мяне пра гэта, — чаму Міністэрства Любові траціць на вас столькі часу і клопатаў. Дый калі вы былі на свабодзе, вас займала амаль тое самае пытанне. Вы маглі зразумець механізм грамадства, у якім вы жылі, але не маглі зразумець яго матываў. Памятаеце, як вы напісалі ў дзённіку: «Я разумею як, я не разумею чаму»? Якраз калі вы думалі пра «чаму». вы сумняваліся, ці ўсё ў парадку з вашым розумам. Вы чыталі Ккігу, кнігу Гольдштэйна ці. прынамсі, часткі з яе. Ці знайшлі вы там штосьці, пра што не ведалі дагэтуль?
— А вы чыталі яе? — спытаўся Ўінстан.
— Я напісаў яе. Дакладней кажучы, удзельнічаў у яе напісанні. Вы ж ведаеце, ніводная кніга не пішацца адным чалавекам.
— Ці праўда тое, што там напісана?
Само апісанне — так. А праграма, якая там выкладзена, — чыстая бязглуздзіца. Патаемнае назапашванне ведаў — паступовае пашырэнне асветы — урэшце, пралетарскае паўстанне — звяржэнне ўлады Партыі. Вы самі маглі прадбачыць, пра што там будзе напісана. Усё гэта бязглуздзіца. Пралетарыі ніколі не паўстануць. ні праз тысячу гадоў, ні праз мільён. Яны не могуць. I мне не трэба казаць
вам прычыну — вы яе ўжо ведаеце. А калі вы яшчэ песціце надзеі на бурнае паўстанне, дык пакіньце іх. Партыю ніяк нельга звергнуць. Партыя будзе панаваць вечна. Прыміце гэта зыходным пунктам сваіх разважанняў.
Ён падышоў бліжэй да ложка.
Вечна! — паўтарыў ён. А цяпер вернемся да пытання пра «як» і «чаму». Вы даволі добра разумееце, як Партыя ўтрымлівае ўладу. Цяпер скажыце мне, чаму мы трымаемся за ўладу. Чым мы кіруемся? Чаму мы жадаем улады? Ну давайце, кажыце, — дадаў ён, бо Ўінстан маўчаў.
Аднак Ўінстан не спяшаўся з адказам. Яго ахапіла пачуццё страшэннай стомы. Ледзь заўважны прамень вар’яцкай радасці зноў бліснуў на твары О’Браена. Ён загадзя ведаў, што скажа О'Браен. Што Партыя дамагаецца ўлады не дзеля сваіх мэт, а дзеля агульнага дабрабыту. Што яна дамагалася ўлады, бо людзі ў цэлым — кволыя баязлівыя стварэнні, якія не выносяць свабоды і не могуць глядзець у вочы праўдзе, і таму іншыя. мацнейшыя за іх, павінны імі кіраваць і сістэматычна іх падманваць. Што чалавецтва стаяла перад выбарам паміж свабодай і шчасцем і што для большасці чалавецтва шчасце было важнейшым. Што Партыя была адвечным абаронцам слабых, таемнай сектай, якая чыніць злое, каб з яго выйшла добрае, ахвяруючы сваім шчасцем дзеля шчасця іншых. Самым жахлівым. думаў Ўінстан, было тое, што, калі О'Браен скажа гэта, ён гэтаму паверыць. Гэта было напісана ў яго на твары. О’Браен ведаў усё. У тысячу разоў лепш за Ўінстана ён ведаў, што ўяўляе сабой навакольны свет. у якой галечы жывуць велізарныя масы чалавечых істот і якой хлуснёй і зверствамі Партыя ўтрымлівае іх у гэтай галечы. Ён усё гэта зразумеў, усё ўзважыў, усё гэта было не істотна: усё апраўдвалася канчатковай мэтай. Што ж ты зробіш, думаў Ўінстан, з гэтым
вар’ятам, які разумнейшы за цябе, які спакойна выслухоўвае твае аргументы і зноў упарціцца ў сваім вар'яцтве?
Вы кіруеце намі дзеля нашай карысці, ледзь чутна вымавіў ён. Вы лічыце, што людзі не могуць кіраваць самі сабой. і таму...
Ён здрыгануўся і ледзь не закрычаў. Страшны боль скалануў усё цела. О'Браен падняў стрэлку да трыццаці пяці.
— Вы кажаце глупства, Ўінстан, глупства! — сказаў ён. — Маглі б прыдумаць што-небудзь разумнейшае.
Ён адпусціў рычаг і працягваў:
А зараз я скажу вам адказ на маё пытанне. Вось ён. Партыя дамагаецца ўлады выключна дзеля сваіх уласных інтарэсаў. Нас не цікавіць дабрабыт іншых; нас цікавіць толькі ўлада. He здароўе, не багацце, не доўгае жыццё. не шчасце — толькі ўлада, чыстая ўлада. Што значыць чыстая ўлада, вы зараз зразумееце. Мы адрозніваемся ад усіх алігархій мінулых часоў тым, што мы ведаем, што мы робім. Усе іншыя, нават тыя, што былі падобныя да нас, былі баязлівыя і крывадушныя. Нямецкія нацысты і камуністы ў Расіі падышлі блізка да нас у сваіх метадах, але ў іх ніколі не было мужнасці прызнацца ў сваіх матывах. Яны рабілі выгляд, а можа, нават і верылі, што яны захапілі ўладу вымушана і на нядоўгі час і што недзе зусім блізка чакае зямны рай, дзе ўсе людзі будуць роўныя і свабодныя. Мы не такія. Мы ведаем, што ніхто ніколі не захоплівае ўладу. каб пасля ад яе адмовіцца. Улада — гэта не сродак, улада — мэта. Дыктатура ўсталёўваецца не на тое, каб адстаяць заваёвы рзвалюцыі; наадварот, рэвалюцыя робіцца на тое, каб усталяваць дыктатуру. Мэта прыгнёту — прыгнёт. Мэта катавання катаванне. Мэта ўлады улада. Цяпер вы пачынаеце мяне разумець?