— Вы баіцеся, — сказаў О’Браен, паглядзеўшы яму ў твар, — што зараз у вас нешта зломіцца. Асабліва вы баіцеся за ваш хрыбет. Вы яскрава сабе ўяўляеце. як разрываюцца пазванкі і хрыбтовая вадкасць выліваецца вонкі. Вы ж пра гэта думаеце, праўда, Ўінстан? Ўінстан не адказаў. О’Браен пацягнуў рычаг назад. Хваля болю сунялася гэтак жа хутка, як і ўзнікла. — Гэта было сорак, — сказаў О'Браен. Бачыце, лічбы на шкале ідуць да ста. Запомніце, калі ласка, на ўвесь час нашай размовы, што я магу спрычыніць вам боль у любую хвіліну і з любою сілай. Калі вы будзеце маніць, або паспрабуеце неяк ухіліцца, або проста будзеце дурнейшы, чым вы ёсць, вы адразу закрычыце ад болю. Зразумелі? — Так, — адказаў Ўінстан. О’Браен палагаднеў. Ён старанна паправіў акуляры і зрабіў пару крокаў сюды і туды. Калі ён гаварыў, голас ягоны гучаў мякка і цярпліва. Ён быў падобны да доктара. настаўніка і нават святара, які хоча растлумачыць і пераканаць, а не пакараць. — Я гэтак клапачуся пра вас, Ўінстан, — сказаў ён, — бо вы вартыя клопату. Вы цудоўна ведаеце, што з вамі. Вы ведалі гэта на працягу гадоў, і ўсе гэтыя гады вы змагаліся супраць гэтага ведання. Ваш розум не ў парадку. У вас пашкоджана памяць. Вы няздольныя памятаць пра рэальныя падзеі. і разам з тым пераконваеце сябе, што памятаеце пра тое, чаго ніколі не было. На шчасце, гэта можна вылечыць. Вы ніколі не лячыліся, бо не хацелі. Вы не былі гатовыя зрабіць невялічкае намаганне волі. Нават цяпер, я бачу, вы чапляецеся за сваю хваробу, думаючы, што яна ўяўляе сабой маральную вартасць. Ну, вось вам прыклад. 3 якой краінай у гэты момант ваюе Акіянія? — Калі мяне арыштавалі, Акіянія ваявала з Усходазіяй. — 3 Усходазіяй. Добра. I Акіянія заўсёды ваявала з Усходазіяй, праўда? Ўінстан уздыхнуў. Ён раскрыў рот, каб сказаць, і не сказаў. Ён не мог адвесці вачэй ад шкалы з лічбамі. Калі ласка, праўду, Ўінстан. Вашу праўду. Скажыце мне, што вы памятаеце. Я памятаю, што яшчэ толькі за тыдзень перад тым, як мяне арыштавалі, мы ваявалі зусім не з Усходазіяй. Мы былі саюзнікамі з імі. Вайна была з Еўразіяй. Яна цягнулася чатыры гады. А перад тым... О’Браен знакам рукі спыніў яго. — Яшчэ адзін прыклад, — сказаў ён. — Некалькі гадоў таму ў вас была вельмі небяспечная манія. Вам здавалася, што тры чалавекі, тры колішнія члены Партыі Джоўнз, Эрансан і Радэрфорд — людзі, пакараныя за здраду і сабатаж пасля найпадрабязнейшых прызнанняў, — не былі вінаватыя ў злачынствах, у якіх іх вінавацілі. Вам здавалася. што вы бачылі неаспрэчны дакументальны доказ таго, што іх прызнанні былі несапраўдныя. Вы бачылі ў галюцынацыі нейкі фотаздымак. Вам здавалася. што вы і сапраўды трымалі яго ў руках. Здымак быў прыблізна такі. Між пальцаў О'Браена з'явілася выцягнутая газетная выцінка. Нейкіх пяць секунд яна была ў полі зроку Ўінстана. Гэта быў фотаздымак, і ў яго аўтэнтычнасці не магло быць сумненняў. Гэта быў той фотаздымак. Гэта быў яшчэ адзін асобнік фатаграфіі Джоўнза, Эрансана і Радэрфорда на партыйным мерапрыемстве ў Нью-Ёрку, на якую ён натрапіў выпадкова адзінаццаць гадоў таму і якую ён адразу знішчыў. Толькі нейкі момант яна была перад яго вачыма і пасля зноў знікла. Але ён яе бачыў, без сумнення, ён яе бачыў! Ён зрабіў адчайдушнае намаганне вызваліць верхнюю палову свайго цела. Але было немагчыма зварухнуцца хоць на сантыметр у любы бок. На хвіліну ён нават забыўся пра шкалу. Ён хацеў аднаго зноў трымаць у руках тую фатаграфію ці хоць бы зноў яе пабачыць. — Яна існуе! — закрычаў ён. -He, — сказаў О’Браен. Ён прайшоў праз увесь пакой да процілеглай сцяны. Там была дзіра памяці. О'Браен падняў кратку. Маленькую палоску паперы незаўважна падхапіў паток цёплага паветра, і яна знікла ў водблісках полымя. О’Браен павярнуўся да Ўінстана. Попел. сказаў ён. — Попел, у якім ужо нічога не распазнаеш. Пыл. Яна не існуе. Яна ніколі не існавала. Але ж яна існавала! Яна існуе! Яна існуе ў памяці. Я памятаю яе. Вы памятаеце яе. — Я не памятаю яе, — сказаў О’Браен. У Ўінстана абарвалася сэрца. Гэта быў дваядум. Ён адчуў смяротную бездапаможнасць. Калі б ён мог быць упэўнены. што О’Браен хлусіць, было б яшчэ не страшна. Але было цалкам магчыма. што О'Браен і сапраўды забыўся пра фатаграфію. А калі так, дык цяпер ён мусіў забыцца пра адмаўленне, што ён яе памятае, і ўрэшце забыцца пра сам акт забыцця. Як можна было з усёй пэўнасцю лічыць, што гэта простае махлярства? Можа, гэты вар'яцкі зрух у свядомасці і сапраўды быў магчымы — гэтая думка яго дабіла. О’Браен у роздуме глядзеў на яго. Болып чым калі ён быў падобны цяпер на настаўніка, які б’ецца над свавольным, але здатным вучнем. Ёсць партыйны лозунг, у якім гаворыцца пра кантроль над мінуласцю, -сказаў ён. — Паўтарыце яго, калі ласка. «Хто кантралюе мінуласць — той кантралюе будучыню, хто кантралюе сучаснасць — той кантралюе мінуласць», — паслухмяна паўтарыў Ўінстан. — «Хто кантралюе сучаснасць той кантралюе мінуласць», — пацвярджаючы, ківаў галавою О'Браен. — Дык вы думаеце, Ўінстан. што мінуласць існуе рэальна? I зноў Ўінстана агарнула пачуццё бездапаможнасці. Ён крадком глянуў на шкалу. Ён не толькі не ведаў, які адказ — «так» або «не» — вызваліць яго ад пакуты; ён нават не ведаў, які адказ ён сам лічыў слушным. О'Браен ледзь заўважна ўсміхнуўся. — Вы не метафізік, Ўінстан, — сказаў ён. — Дагэтуль вы ніколі не задумваліся над тым, што такое існаванне. Скажу больш дакладна. Ці мінуласць існуе канкрэтна ў прасторы? Ці ёсць дзе-небудзь месца ў свеце матэрыяльных прадметаў, дзе ўсё яшчэ адбываецца мінуласць? He. — Тады дзе ж існуе мінуласць. калі яна ўвогуле існуе? — У пісьмовых запісах. Яна занатаваная. — У запісах. I...? — У свядомасці. У чалавечай памяці. — У памяці. Цудоўна. Мы, Партыя, кантралюем усе запісы, мы кантралюем усю памяць. Значыць, мы кантралюем мінуласць. Так ці не? — Але як вы можаце зрабіць так, каб людзі нічога не памяталі? — закрычаў Ўінстан, зноў на хвіліну забыўшыся пра шкалу. — Яно ж запамінаецца само, незалежна ад чалавека. Як вы можаце кантраляваць памяць? Вы ж не кантралявалі маю памяць?! О’Браен зноў пасуравеў і паклаў руку на рычаг. Наадварот, — сказаў ён, — гэта вы не кантралявалі яе. I таму вы цяпер тут. Вы тут, бо вам не хапіла пакорлівасці і самадысцыпліны. Вы адмовіліся ад падпарадкавання — платы за здаровы розум. Вы палічылі за лепшае быць вар’ятам, самотным вар'ятам. Толькі дысцыплінаваны розум можа ўспрымаць рэчаіснасць, Ўінстан. Вам здаецца, што рэчаіснасць — гэта нешта аб'ектыўнае, знешняе, што існуе само па сабе. Вам такса,ма здаецца, што рэчаіснасць паводле сваёй натуры самавідавочная. Калі вы, падманваючы сябе, думаеце, што вы нешта бачыце, вы мяркуеце, што ўсе бачаць тое самае гэтак жа, як і вы. Але я кажу вам, Ўінстан, што рэчаіснасць не знешняя. Рэчаіснасць існуе ў чалавечым розуме, і нідзе болей. He ў розуме індывіда, які можа памыляцца і ва ўсялякім разе жыве нядоўга, — толькі ў розуме Партыі, калектыўным і несмяротным. Калі Партыя лічыць нешта праўдай, дык гэтае нешта і ёсць праўда. Бачыць рэчаіснасць можна толькі праз вочы Партыі. Вось гэтаму вы мусіце зноў навучыцца, Ўінстан. Гэта патрабуе самазнішчэння, намагання волі. Вы павінны скарыцца, перш чым да вас вернецца здаровы розум. Ён памаўчаў хвіліну, нібы хочучы, каб сказанае запала ў галаву Ўінстану. — Ці памятаеце вы, — працягваў ён. — як вы напісалі ў сваім дзённіку: «Свабода — гэта свабода казаць, што двойчы два ёсць чатыры»? — Так, — адказаў Ўінстан. О’Браен падняў левую руку і павярнуў далонь тыльным бокам да Ўінстана. схаваў вялікі палец і выпрастаў чатыры астатнія. — Колькі пальцаў, Ўінстан? — Чатыры. А калі Партыя скажа, што тут не чатыры пальцы, а пяць — тады колькі? — Чатыры. Слова гэтае абарваў дзікі боль. Стрэлка на шкале падскочыла да пяцідзесяці пяці. Усё цела Ўінстана залілося потам. Паветра ўрывалася яму ў лёгкія і выходзіла назад з глыбокім стогнам, які ён не мог стрымліваць, нават моцна сціскаючы зубы. О’Браен глядзеў на яго, усё яшчэ трымаючы перад ім чатыры пальцы. Ён адцягнуў рычаг. Гэтым разам боль адно трошкі паменеў. — Колькі пальцаў, Ўінстан? — Чатыры. Стрэлка скокнула да шасцідзесяці. — Колькі пальцаў, Ўінстан? Чатыры! Чатыры! Што я яшчэ магу сказаць? Чатыры! Стрэлка, відаць. пасунулася яшчэ далей, але ён ужо не глядзеў на яе. Цяпер ён бачыў толькі цяжкі суровы твар і чатыры пальцы. Пальцы стаялі ўваччу, як калоны, вялізныя, расплывістыя, яны нібы калыхаліся, але іх было чатыры, роўна чатыры. — Колькі пальцаў, Ўінстан? — Чатыры! Спыніце, спыніце! He мучце мяне! Чатыры! Чатыры! — Колькі пальцаў, Ўінстан? — Пяць! Пяць! Пяць! — He, Ўінстан, дарма. Вы маніце. Вы ўсё яшчэ думаеце, што іх чатыры. Колькі палыдаў? Чатыры! Пяць! Чатыры! Колькі вы захочаце. Толькі спыніце. не мучце болей! Раптам ён заўважыў, што сядзіць, а О'Браен абдымае яго за плечы. Відаць, ён некалькі секунд быў непрытомны. Кайданы, якімі было прыкута яго цела, аслаблі. Яму было вельмі холадна, ён нястрымна дрыжаў і ляскаў зубамі, па шчоках каціліся слёзы. На хвіліну ён учапіўся за О'Браена, як дзіця, цяжкая рука на плячах стварала дзіўную ўтульнасць. У яго ўзнікла пачуццё, што О'Браен яго абаронца, што пакуты прыходзяць аднекуль звонку, з нейкае іншае крыніцы. і што менавіта О'Браен уратуе яго ад гэтых пакут. — Вы не надта старанны вучань, Ўінстан, — ласкава сказаў О’Браен. — А што я магу зрабіць? — зарумзаў ён. — Што ж я магу зрабіць, калі я так бачу? Двойчы два — чатыры. — He заўсёды, Ўінстан. Часам бывае пяць. А часам тры. А часам усё адразу. Трэба спрабаваць настойлівей. He так проста вылечыць розум. Ён паклаў Ўінстана на ложак. Цела зноў знерухомела, але боль адступіў і дрыготка сунялася, засталіся толькі слабасць і холад. О'Браен даў знак галавой чалавеку ў белым халаце, які дагэтуль стаяў нерухома і чакаў. Той схіліўся над Ўінстанам. зазірнуў яму ў вочы, памацаў пульс, прыклаў вуха да грудзей, пастукаў сям-там пальцам і кіўнуў О’Браену. — Яшчэ, — сказаў О'Браен. Боль напоўніў Ўінстанава цела. Стрэлка паказвала. напэўна, семдзесят ці семдзесят пяць. Гэтым разам ён заплюшчыў вочы. Ён ведаў, што пальцы ўсё яшчэ там, іх усё