Па локці! Ён асеў на калені, амаль спаралізаваны. схапіўшыся рукою за збіты локаць. Уваччу ўсё выбухнула жоўтым святлом. Немагчыма, немагчыма, каб толькі адзін удар мог спрычыніць такі боль! Зрок трохі прасвятлеў. і ён мог бачыць, як тыя двое паглядаюць зверху на яго. Ахоўнік душыўся смехам. Ва ўсялякім разе, на адно пытанне адказ быў гатовы. Ніколі, нізавошта на свеце ён не пажадае. каб памацнеў яго боль. Што да болю. дык тут можна было хацець толькі аднаго: каб ён спыніўся. Няма ў свеце нічога страшнейшага за фізічны боль. «Перад болем няма герояў, няма герояў», — думаў ён зноў і зноў, калі курчыўся на падлозе, марна сціскаючы сваю знявечаную левую руку. 2 Ён ляжаў на нечым, што нагадвала раскладанку, толькі значна вышэй ад зямлі, і быў прывязаны так, што не мог варухнуцца. У твар яму біла святло, мацнейшае. чым звычайна. О’Браен стаяў побач і ўважліва глядзеў на яго. 3 другога боку стаяў чалавек у белым халаце са шпрыцам У руцэ. Нават расплюшчыўшы вочы, ён не адразу зразумеў, што адбываецца навокал. У яго было ўражанне, што ён нібы ўсплыў у гэтым пакоі з нейкага зусім іншага, глыбокага, падводнага свету. Колькі ён там прабыў, ён не ведаў. 3 таго часу. як яго арыштавалі, ён болей не бачыў ні дня, ні ночы. Дый успаміны яго былі перарывістыя. Былі часы, калі свядомасць, нават тая, што маеш у сне, спыняла свой ток і пачыналася зноў пасля нічым не запоўненага перапынку. Але як доўга цягнуліся гэтыя перапынкі — дні, тыдні або толькі секунды. даведацца было немагчыма. Кашмарны сон пачаўся з таго першага ўдару па локці. Пасля ён зразумеў, што ўсё, што тады адбылося, было толькі папярэдняй падрыхтоўкай. звычайным допытам, якому падлягалі амаль усе вязні. Быў доўгі спіс злачынстваў — шпіянаж, сабатаж і іншыя. — у якіх кожны мусіў прызнацца. што ўспрымалася як сама сабой зразумелая рэч. Прызнанне было фармальнасцю, хоць катавалі па-сапраўднаму. Колькі разоў яго білі, як доўга — ён не памятаў. Заўсёды пры ім было адначасова пяць ці шэсць чалавек у чорнай уніформе. Часам білі кулакамі, часам кіямі, часам сталёвымі прутамі, часам ботамі. Часам бывала. што ён качаўся на падлозе, не маючы сораму, нібы жывёла, курчачыся сяк і так у бясконцым, безнадзейным намаганні ўхіліцца ад удараў. а замест таго падстаўляючыся ўсё новым і новым ударам у рэбры, у жывот, па локцях, па лытках. у пахвіну, па машонцы, па хрыбце. Бывала часам, што катаванне цягнулася так доўга, што яму пачынала здавацца жорсткім, агідным, непрабачальным не тое, што ахоўнікі яго білі, але што ён ніяк не мог прымусіць сябе страціць прытомнасць. Бывала, што нервы здраджвалі яму, і ён пачынаў крычаць аб літасці яшчэ перад тым. як яго пачыналі біць, калі аднаго толькі выгляду кулака. занесенага для ўдару, было дастаткова, каб ён пачаў сыпаць прызнанні аб сапраўдных і выдуманых злачынствах. Бывала таксама, што ён вырашаў ні ў чым не прызнавацца, і кожнае слова трэба было вырываць з яго праз нясцерпны боль, бывала і так, што ён спрабаваў ісці на кампраміс. кажучы сабе: «Я прызнаюся, але толькі не цяпер. Буду трываць, пакуль здолею. Яшчэ тры ўдары, яшчэ два ўдары, і тады я скажу ім усё, што яны хочуць». Часам яго збівалі так, іпто ён не мог стаяць. пасля кідалі, як мех з бульбай, на каменную падлогу ў камеры і давалі некалькі гадзін ачомацца, а тады зноў выводзілі і білі. Былі таксама працяглыя перыяды аднаўлення сілы. Ён помніў іх цьмяна. бо праводзіў іх часцей за ўсё ў сне ці здранцвенні. Ён памятаў камеру з дашчаным ложкам, нейкай паліцай, што тырчала са сцяны, і бляшанай умывальняй, памятаў ежу: гарачы суп, хлеб і часам KaBa. Ён памятаў пахмурнага цырульніка, які прыходзіў паскубці яму бараду і абстрыгчы галаву, памятаў дзелавых, непрыемных людзей у белых халатах, што мацалі яму пульс, правяралі рэфлексы. выварочвалі павекі, прабягалі па ўсім целе грубымі пальцамі, шукаючы зламаныя косткі. і калолі яму нешта ў руку, каб ён заснуў. Біць яго сталі радзей, само біццё зрабілася цяпер проста пагрозай, застрашэннем, да якога можна было звярнуцца ў любы момант, калі яго адказы будуць незадавальняючыя. Яго дапытнікамі былі цяпер не грамілы ў чорнай уніформе, а партыйныя інтэлектуалы, тоўстыя чалавечкі з рэзкімі рухамі і бліскучымі акулярамі, якія працавалі з ім наперамену асобнымі сеансамі, што цягнуліся — як яму здавалася, ён не мог быць пэўны — па дзесяць-дванаццаць гадзін. Гэтыя новыя дапытнікі рупіліся аб тым, каб ён увесь час пакутаваў ад няспыннага лёгкага болю. Але не болю надавалі яны галоўную ўвагу. Яны давалі яму поўхі, круцілі яму вушы, цягалі за валасы, прымушалі стаяць на адной назе, не давалі яму мачыцца, свяцілі яму ў твар асляпляльным святлом, пакуль з вачэй не ліліся слёзы: галоўнаю мэтай усяго гэтага было прынізіць яго і задушыць у ім здольнасць разважаць і спрачацца. Іх сапраўднай зброяй быў бязлітасны допыт, які працягваўся бясконца, гадзіну за гадзінай, блытаючы яго, падстаўляючы пасткі, перакручваючы ўсе яго словы, пераконваючы яго скрозь і ўсюды, што ён маніць і супярэчыць сам сабе, пакуль ён не пачынаў плакаць — і ад сораму, і ад нервовай стомы. Часам ён плакаў разоў шэсць за адзін сеанс. Часцей за ўсё яны брыдка лаяліся на яго і, як толькі ён пачынаў вагацца, пагражалі зноў перадаць яго ахоўнікам; але часам яны раптоўна мянялі тон, называлі яго таварышам, заклікалі яго ў імя Ангсоцу і Вялікага Брата і з прыкрасцю ў голасе пыталіся, няўжо і цяпер у яго недастаткова адданасці Партыі, каб ён захацеў адкупіць усё тое благое, што ён нарабіў. Калі нервы яго былі ладна пашкуматаныя пасля шматгадзінных допытаў, нават гэткага закліку было дастаткова, каб выціснуць з яго слёзы. Урэшце назольныя галасы зламалі яго канчаткова, лепш за боты і кулакі ахоўнікаў. Ён стаўся толькі языком, што вымаўляў, рукою, што паказвала ўсё, што толькі ад яго ні патрабавалі. Адзіным яго клопатам было здагадацца. якія прызнанні ад яго хацелі пачуць, і тады хутчэй прызнацца, пакуль зноў не пачнецца застрашэнне. Ён прызнаўся ў забойстве выдатных партыйных дзеячаў, у распаўсюджванні бунтаўнічых бра- шур, прамантачванні грамадскіх сродкаў, выдаванні ваенных сакрэтаў, разнастайным сабатажы. Ён прызнаўся, што быў шпіёнам на службе ўсходазійскага ўрада яшчэ ў 1968 годзе. Ён прызнаўся, што ён вернік, прыхільнік капіталізму і сексуальны маньяк. Ён прызнаўся, што забіў сваю жонку, хоць і ведаў. і яго дапытнікі таксама мусілі ведаць, што яна жывая. Ён прызнаўся, што на працягу гадоў меў асабістыя зносіны з Гольдштэйнам і быў членам падпольнай арганізацыі, што складалася амаль з усіх людзей, якіх ён толькі ведаў. Было прасцей прызнацца ва ўсім і выдаць усіх. Да таго ж у нейкім сэнсе ўсё гэта было праўдай. Праўдай было тое, што ён быў ворагам Партыі, а ў вачах Партыі не было розніцы паміж думкай і справай. Засталіся ў яго і іншыя ўспаміны. Яны паўставалі ў свядомасці бязладна. як карціны сярод суцэльнай цемры. Ён быў у камеры, дзе магло быць і цёмна і светла, бо ён не мог бачыць нічога, акрамя пары вачэй. Зусім побач павольна і мерна цікаў нейкі інструмент. Вочы зрабіліся большыя і святлейшыя. Раптам яго нібы змыла з месца, ён нырнуў у вочы і патануў у іх. Ён быў прывязаны да фатэля, вакол былі шматлікія датчыкі, у вочы біла сляпучае святло. Чалавек у белым халаце правяраў паказанні датчыкаў. 3 калідора пачуўся тупат цяжкіх ботаў. Дзверы з бразгатам расчыніліся. Увайшоў афіцэр з вайсковым тварам, за ім два ахоўнікі. — Пакой 101, — сказаў афіцэр. Чалавек у белым халаце не павярнуўся. Ён болей не глядзеў на Ўінстана, ён глядзеў цяпер толькі на датчыкі. Ён каціўся па вялізным калідоры, кіламетр ушыркі, поўным урачыстага залатога святла, рагочучы на ўсё горла і выкрыкваючы прызнанні. Ён прызнаваўся ва ўсім, нават у тым, пра што здолеў змаўчаць падчас катаванняў. Ён выкладаў усю гісторыю свайго жыцця слухачам, якія яе ўжо ведалі. Побач з ім былі ахоўнікі. іншыя дапытнікі. людзі ў белых халатах, О’Браен, Джулія, пан Чэрынгтан. і ўсе каціліся ўніз па калідоры з крыкам і смехам. Нешта жахлівае, што хавалася ў будучыні, было нейкім дзівам абыдзена і не адбылося. Усё было цудоўна, болей не было болю, найдрабнейшыя дэталі яго жыцця былі цяпер адкрытыя, зразуметыя, дараваныя. Ён падхапіўся з дашчанага ложка амаль упэўнены, што пачуў голас О’Браена. Падчас усіх яго допытаў, хоць ён ніколі яго і не бачыў, ён заўсёды адчуваў, што О’Браен недзе зусім побач, яго толькі не відаць. Усім кіраваў О’Браен. Гэта ён прыставіў да Ўінстана ахоўнікаў і папярэдзіў, каб яны яго не забівалі. Гэта ён вырашаў, калі Ўінстану крычаць ад болю, калі яму адпачываць ад катаванняў, калі яго карміць, калі яму спаць, калі яму калоць у руку лекі. Гэта ён ставіў пытанні і падказваў адказы. Ён быў катам, ён быў абаронцам. ён быў інквізітарам, ён быў сябрам. I аднойчы — Ўінстан не памятаў, ці было гэта ў сне пасля ўколу, ці ў звычайным сне, ці на яве, нейкі голас прашаптаў яму ў вуха: «Не хвалюйся, Ўінстан; ты ў маіх руках. Сем гадоў я назіраў за табою. Цяпер настала вырашальная хвіля. Я ўратую цябе, я зраблю цябе дасканалым». Ён не быў пэўны, ці быў гэта голас О’Браена; але гэта быў той самы голас, які некалі сказаў яму: «Мы сустрэнемся там, дзе няма цемры», у тым іншым сне, сем гадоў таму. Ён не памятаў, ці яго допыты нечым скончыліся. Была проста нейкая цемра, а пасля камера або пакой, у якім ён цяпер апынуўся, паступова матэрыялізавалася вакол яго. Ён ляжаў пластом на спіне, няздольны рухацца, ва ўсіх важных частках ягонае цела было прымацавана да ложка. Нават патыліца была неяк заціснута. О'Браен глядзеў на яго зверху ўніз паважна і трохі смутна. Твар яго. бачаны знізу, здаваўся грубым і стомленым, з мяшкамі пад вачмі і зморпічынамі ад носа да падбародка. Ён быў старэйшы, чым здавалася Ўінстану; яму было гадоў сорак восем ці пяцьдзясят. Пад рукою ў яго была нейкая прылада са шкалой і рычагом зверху. Я казаў вам, — сказаў О’Браен. — што калі мы і сустрэнемся яшчэ, дык толькі тут. — Так. — адказаў Ўінстан. Зусім нечакана, калі не лічыць лёгкага руху рукі О'Браена, хваля болю напоўніла яго цела. Гэта быў страшэнны боль, бо ён не ведаў, што адбылося, адчуваў толькі, што яму нанеслі нейкую смяротную рану. Ён не ведаў, ці сапраўды яму нешта знявечылі. ці гэта быў толькі вынік уздзеяння электрычнасці, але ўсё цела ягонае нібы вывернулася навыварат, усе суставы павольна разрываліся. I хоць у яго на лбе выступіў пот ад болю, найгоршым, аднак, быў страх, што яго хрыбет зараз з хрустам разломіцца. Ён дрыжаў усім целам і цяжка дыхаў праз нос, спрабуючы маўчаць як мага даўжэй.