можна лічыць разумным і добранадзейным. На старамове гэта звалася зусім шчыра: «Кантроль рэчаіснасці». На навамове гэта завецца дваядум, хоць паняцце дваядуму значна шырэйшае. Дваядум азначае здольнасць трымаць у свядомасці два супярэчныя меркаванні адначасова і пагаджацца з абодвума. Партыйны інтэлектуал ведае, у якім кірунку трэба трансфармаваць сваю памяць; такім чынам, ён ведае, што маніпулюе рэчаіснасцю; але, ужываючы дваядум, ён пераконвае сябе, што рэчаіснасць застаецца непарушаная. Гэты працэс мусіць быць свядомы, бо інакш ён не будзе выкананы з дастатковай дакладнасцю, але ён мусіць быць таксама і несвядомы, бо інакш ён выклікае пачуццё несапраўднасці, а значыць, і віны. Дваядум спачывае ў самім сэрцы Ангсоцу, бо асноўны метад Партыі палягае ўтым,каб свядома чыніць махлярства.захоўваючы пры гэтым цвёрдасць намераў, заснаваных на поўнай шчырасці. Наўмысна казаць хлусню, шчыра верачы ў яе, забыцца на факты, што сталіся неадпаведнымі бягучаму моманту, а калі зноў будзе неабходна, вярнуць іх з забыцця якраз настолькі, наколькі трэба, адмаўляць існаванне аб’ектыўнае рэчаіснасці, але ўвесь час лічыцца з гэтай адмоўленай рэчаіснасцю усё гэта абсалютна неабходна. Нават ужываючы слова «дваядум», трэба праявіць дваядум, бо той, хто ўжывае гэтае слова, разумее, што тым самым фальшуе рэчаіснасць, і каб сцерці са свядомасці гэтае разуменне, неабходны новы акт дваядуму і так да бясконцасці, прычым мана заўсёды будзе на адзін крок апераджаць праўду. Урэшце з дапамогаю дваядуму Партыя здолела і, як усе мы ведаем, яшчэ тысячы гадоў будзе здольная спыняць хаду гісторыі. Усе былыя алігархіі страцілі ўладу або праз тое, што яны закасцянелі, або праз тое, што змякчэлі і адрузлі. Яны або сталіся напышлівымі і фанабэрыстымі, няздольнымі прыстасавацца да зменлівых абставін, і былі зрынутыя; або, стаўшы ліберальнымі і баязлівымі, саступалі там, дзе мусілі ўжыць сілу, і таксама былі зрынутыя. Гэта значыць, што яны загінулі або праз свядомасць.або праз несвядомасць. Дасягненнем Партыі было тое, што яна выпрацавала сістэмудумак.у якой абедзве ўмовы могуць існаваць адначасова. I толькі на гэтай інтэлектуальнай падставе панаванне Партыі магло ўсталявацца навечна. Той.хто пануе і хоча працягнуць сваё панаванне, мусіць умець дэфармаваць пачуццё рэчаіснасці. Бо сакрэт панавання палягае ў тым, каб спалучаць веру ў сваю бясхібнасць з уменнем вучыцца на сваіх памылках. Наўрад ці трэба казаць, што найбольш спрактыкаваныя ў дваядуме тыя, хто вынайшаў дваядум і ведае, што гэта шырокая сістэма разумовага махлярства.У нашым грамадстве тыя, хто найлепш ведае, што адбываецца навокал, якраз найменш за ўсіх здольныя ўспрымаць свет, якім ён ёсць. Увогуле: чым болей разумення, тым болей аблуды, чым чалавек больш інтэлігентны.тым менш у яго здаровага розуму. Яскравы прыклад гэтаму факт, што ваенная істэрыя павышаецца разам з падняццем угору па сацыяльнай лесвіцы. Найбольш набліжаецца да разумнага ўспрымання вайны жыхарства спрэчных тэрыторый. Для гэтых людзей вайна гэта проста бясконцае бедства, што пракочваецца па іх зямлі, як прыліў і адліў. Які з бакоў перамагае ім абсалютна ўсё адно. Яны ведаюць, што змена ўладара значыць толькі, што яны будуць рабіць тую самую працу, што і раней, на новых гаспадароў, якія будуць ставіцца да іх гэтаксама, як і старыя. Трошкі менш паняволеныя рабочыя, якіх мы называем «проламі», усведамляюць сутнасць вайны толькі часткова. Калі неабходна, у іх можна распа- ліць шал страху і нянавісці, але калі іх не чапаць, яны могуць надоўга забыцца, што ідзе вайна. Сапраўдны ж ваенны запал можна сустрэць у шэрагах Партыі, і асабліва Унутранай Партыі. Найбольш непахісна ў заваёву свету вераць тыя, хто ведае, што гэта немагчыма. Гэтае адмысловае злучэнне процілегласцяўведаўз невуцтвам, цынізму з фанатызмам адна з галоўных характэрных рыс акіянійскага грамадства. Афіцыйная ідэалогія перапоўнена супярэчнасцямі, хоць у гэтым няма ніякае практычнае патрэбы.Так, Партыя адкідае і зневажае ўсе тыя прынцыпы, на якіх першапачаткова грунтаваўся сацыялістычны рух, сцвярджаючы, што робіць гэта ў імя сацыялізму. Яна заклікае да нечуванай у былыя стагоддзі пагарды да рабочага класа, а тым часам апранае сваіх членаў ва ўніформу, што калісьці насілі рабочыя, і якраз таму выбраную. Яна сістэматычна разбурае сямейныя сувязі, але называе свайго лідара імем.якое непасрэдна звязана з пачуццём сямейнае лучнасці. Нават назвы чатырох Міністэрстваў, якія намі кіруюць, выдаюць бессаромнае і адкрытае перакручванне фактаў. Міністэрства Міру займаецца вайною, Міністэрства Праўды хлуснёй, Міністэрства Любові катаваннямі, а Міністэрства Дастатку морыць людзей голадам. Супярэчнасці гэтыя невыпадковыя.яны выкліканы не звычайнай крывадушнасцю гэта свядомае ўжыванне дваядуму. Бо толькі прымірыўшы супярэчнасці, можна захаваць уладу навечна. Ніяк іначай стары лад гісторыі не можа быць разбіты. Калі неабходна пазбегнуць роўнасці ўсіх людзей калі Вышэйшыя, як мы іх назвалі, збіраюцца захаваць свае пазіцыі навечна, дык тады пераважным ладам мыслення мусіць зрабіцца кантраляванае вар’яцтва. Але застаецца адно пытанне, якое мы дагэтуль амаль не закраналі: чаму неабходна пазбегнуць роўнасці ўсіх людзей? Дапусцім, што сам механізм дзеяння грамадства быўдакладна апісаны.Дык чым жа выклікана гэтая гіганцкая,дасканала спланаваная спроба спыніць плынь гісторыі ў пэўны момант? Тут мы падыходзім да цэнтральнага сакрэту. Як мы ўжо бачылі, таемнасць Партыі, і перадусім Унутранай Партыі, грунтуецца на дваядуме. Але яшчэ глыбей ляжыць першапачатковая прычына, ніколі не стаўлены пад сумненне інстынкт, які прывёў спачатку да захопу ўлады, а пасля спарадзіў дваядум, Паліцыю Думак, перманентную вайну і ўсе іншыя неабходныя прыналежнасці. На самай справе прычына гэтая палягае ў... Ўінстан заўважыў, што ў пакоі зрабілася ціха, — гэтак, як заўважаеш нейкі новы гук. Яму здалося. што ўжо нейкі час Джулія маўчыць. Яна ляжала на баку, раздзетая вышэй пояса, паклаўшы шчаку на далонь, цёмная пасмачка валасоў упала ёй на вочы. Яе грудзі павольна і мерна падымаліся і апускаліся. — Джулія. Маўчанне. — Джулія, ты спіш? Маўчанне. Яна спала. Ён загарнуў кнігу, асцярожна паклаў яе на падлогу, лёг сам і накрыў сябе і Джулію коўдрай. Ён усё яшчэ не ведаў галоўнага сакрэту. Ён разумеў як, але не разумеў чаму. I ў раздзеле I, і ў раздзеле III ён не прачытаў нічога, чаго б ён ужо не ведаў, ён проста ўпарадкаваў свае веды. Але прачытаўшы, ён яшчэ болей упэўніўся, што не быў вар’ятам. Тое, што ты ў меншасці, нават калі меншасць гэтая складаецца толькі з аднаго чалавека, яшчэ не значыць, што ты вар’ят. Існуе праўда і няпраўда, і калі ты трымаешся праўды, нават насуперак усяму свету, значыць. ты не вар'ят. Косы прамень веча- ровага сонца зазірнуў у пакой і ўпаў на падушку. Ўінстан заплюшчыў вочы. Сонца ў яго на твары і дотык гладкага цела дзяўчыны напоўнілі яго здаровым і спакойным пачуццём надзейнасці. Ён быў у бяспецы, усё было добра. Ён прашаптаў: «Здаровы розум не паддаецца вымярэнню», адчуваючы, што ў гэтай заўвазе хаваецца глыбокая мудрасць, і спакойна заснуў. 10 Калі ён прачнуўся, яму здалося, што спаў ён вельмі доўга, але, зірнуўшы на старамодны гадзіннік, ён убачыў, што было яшчэ толькі дваццаць трыццаць. Ён яшчэ трошкі падрамаў, пакуль з двара не пачуўся знаёмы грудны голас: To была безнадзейная мара, Што сплыла, як вясною вада. Ды ад позіркаў тых і ад слоў дарагіх Назаўжды ў маім сэрцы нуда. Гэтая бязглуздая песня, відаць, усё яшчэ была папулярная. Яна гучала адусюль і перажыла нават «Песню Нянавісці». Спевы абудзілі Джулію, яна з асалодай пацягнулася і ўстала з ложка. Я хачу есці, — сказала яна. — Давай зварым яшчэ кавы. Халера! Керагаз патух, і вада астыла, — яна падняла керагаз і патрэсла. Газа скончылася. — Я думаю. можна пазычыць у старога Чэрынгтана. — Дзіўна, але мне здавалася, што ён быў поўны. Я адзенуся, дадала яна. Здаецца, пахаладнела. Ўінстан таксама ўстаў і адзеўся. Нястомны голас працягваў: Кажуць, з часам загояцца раны І неўспомніш пра боль, праману. Але слёзы і смех тых далёкіхуцех Закрануць майго сэрца струну. Зашпіліўшы рэмень свайго камбінезона, ён прайшоў праз пакой да акна. Сонца ўжо схавалася за дамамі і болей не асвятляла двор. Брук быў мокры, нібы яго толькі што памылі, і яму здалося, што неба таксама толькі што памылі, — такі свежы і бледны быў блакіт паміж комінамі. Жанчына нястомна хадзіла сюды-туды, займаючы рот зашчэпкамі і вызваляючы яго, спяваючы і замаўкаючы, чапляючы і чапляючы на вяроўку пялюшкі, адну за адной. Ён падумаў: ці яна зарабляе праннем на жыццё, ці проста рабыня дваццаці або трыццаці ўнукаў. Джулія падышла і стала побач. Яны стаялі разам і з нейкім захапленнем пазіралі на мажную постаць унізе. Ён глядзеў на жанчыну, што стаяла ў сваёй звычнай позе, падняўшы тоўстыя рукі да вяроўкі і выставіўшы магутны кабылін азадак, і ўпершыню яму прыйшла ў галаву думка, што яна прыгожая. Дагэтуль ён ніколі не задумваўся над тым, што цела пяцідзесяцігадовай жанчыны, распёртае да пачварных памераў шматлікімі цяжарнасцямі, зацвярдзелае і агрублае, зморшчанае, як пераспелая рэпа, можа быць прыгожае. Але гэтак было, дый урэшце чаму так не магло быць? Магутнае, бясформеннае, як глыба граніту, цела, грубая чырвоная скура былі ў параўнанні з дзявочым целам, як плод шыпшыны ў параўнанні з кветкаю. Чаму ж плод мусіць цаніцца ніжэй за кветку? Яна прыгожая, — прашаптаў ён. — У клубах не менш за метр, — сказала Джулія. — У яе свая прыгажосць, — адказаў Ўінстан. Ён стаяў, абдымаючы Джулію за яе гнуткую талію, і адчуваў яе нагу ад клуба да калена. 3 іх целаў ніколі не наро- дзіцца дзіця. Гэта было адзінае, чаго яны ніколі не змаглі б зрабіць. Толькі праз словы з аднаго розуму ў другі маглі яны перадаць свой сакрэт. У жанчыны з двара не было розуму, у яе былі толькі дужыя рукі, цёплае сэрца і плоднае ўлонне. Ён падумаў, колькі ж дзяцей яна магла нарадзіць за сваё жыццё. Магчыма, пятнаццаць. Некалі яна перажыла кароткую пару цвіцення, мо які год красавала, як шыпшына, а пасля раптоўна разбухла, як угноены плод, счырванела, агрубела, і пасля пачалося бясконцае мыццё, прасаванне, прыборка, шыццё, гатаванне. падмятанне, выціранне, цыраванне, мыццё, прасаванне, спачатку праца на дзяцей, пасля на ўнукаў — і гэтак трыццаць гадоў без прыстанку. I пасля ўсяго гэтага яна яшчэ і спявала. Таемная павага, якую ён адчуваў да яе, нейкім чынам мяшалася з выглядам бледнага бясхмарнага неба, што неабсяжна распасціралася за комінамі бліжніх дамоў. Было дзіўна ўявіць сабе, што неба было аднолькавае для ўсіх — і тут, і ў Еўразіі, і ва Усходазіі. I людзі пад гэтым небам былі таксама вельмі падобныя — паўсюль, ва ўсім свеце, сотні тысяч мільёнаў людзей былі зусім такія самыя, яны не ведалі нічога адны пра адных, падзеленыя мурамі нянавісці і хлусні, і ўсё ж зусім такія самыя — людзі, якія ніколі не вучыліся думаць, якія назапашвалі ў сэрцах, жыватах і мышцах сілу, якая аднойчы перакуліць свет. Калі і ёсць надзея, дык сярод пролаў! He дачытаўшы да канца Кнігу, ён ужо ведаў, што гэткае будзе апошняе слова Гольдштэйна. Будучыня належала пролам. Але ці мог ён быць пэўны, што, калі надыдзе іх час, свет, што яны пабудуюць, не будзе яму, Ўінстану Сміту, гэткі ж чужы, як і свет Партыі? Мог, бо гэта быў бы, прынамсі, свет здаровага розуму. Раней ці пазней гэта мусіць адбыцца, сіла саступіць месца свядомасці. Пролы бессмяротныя, у гэтым можна было не сумнявацца, пабачыўшы гэтую самавітую постаць у двары. Урэшце яны абудзяцца. А пакуль