• Газеты, часопісы і г.д.
  • 1984  Джордж Оруэл

    1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 338с.
    Мінск 2022
    61.86 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Новыя вучэнні ўзніклі дзякуючы назапашаным гістарычным ведам, а таксама дзякуючы глыбейшаму разуменню гісторыі, якога амаль не было да дзевятнаццатага стагоддзя. Цыклічны рух гісторыі цяпер быў заўважны, ці, прынамсі, так магло здавацца. Але калі ён быў заўважны, значыць, яго можна было змяніць. Аднак галоўная глыбокая прычына ўзнікнення гэтых вучэнняў палягала ўтым, што з пачатку дваццатага стагоддзя роўнасць людзей зрабілася тэхнічна дасягальнай. Праўда.людзі ўсё яшчэ былі няроўныя паводле прыродных здольнасцей, і для размеркавання функцый між людзьмі ўсё яшчэ мусіў існаваць выбар, які аддаваў бы перавагу
    адным за кошт другіх.Але не існавала ўжо ніякай рэальнай неабходнасці для размежавання паводле класаў або розніцы маёмаснага стану. Раней класавыя адрозненні былі не толькі непазбежнымі, але і пажаданымі. Няроўнасць была платаю за цывілізацыю. Становішча, аднак, змянілася з развіццём машыннае вытворчасці. Нават калі яшчэ і заставалася неабходнасць таго, каб людзі выконвалі розную працу, дык было ўжо зусім неабавязкова, каб яны жылі на розным сацыяльным або эканамічным узроўні. Вось чаму з гледзішча новых груп, якія рыхтаваліся да захопу ўлады, чалавечая роўнасць была ўжо не ідэалам.да якога трэба імкнуцца,а небяспекаю, якой трэба было пазбегнуць. Раней, калі справядлівае і мірнае грамадства было сапраўды немагчымае, было вельмі лёгка ў яго верыць. Ідэя аб зямным раі, дзе людзі будуць жыць разам у братняй згодзе, без законаў і без цяжкае працы, тысячагоддзямі вабіла чалавечую фантазію. Гэтае ўяўленне зрабіла пэўны ўплыў нават на тыя групы людзей, якія мелі рэальную карысць ад кожнай гістарычнай перамены. Спадкаемцы французскай, ангельскай і амерыканскай рэвалюцый часткова і самі верылі сваім словам аб правах чалавека, свабодзе слова, роўнасці перад законам, словы гэтыя ўплывалі ў пэўнай ступені нават на іх паводзіны. Але ўжо ў чацвёртым дзесяцігоддзі XX стагоддзя ўсе асноўныя плыні палітычнае думкі былі аўтарытарныя. Рай зямны быў развянчаны якраз тады, калі ён зрабіўся дасягальным. Любая новая палітычная тэорыя, як бы яна ні называлася, вяртала назадда іерархізаванага і строга рэгламентаванага грамадства. А ў 50-я гады, з агульным пагаршэннем палітычнае атмасферы, метады, ад якіх даўно ўжо, часам сотні гадоў назад, адмовіліся зняволенне без суду, выкарыстанне ваеннапалонных у якасці рабоў,
    публічныя пакаранні, катаванні дзеля здабычы паказанняў, узяцце закладнікаў і дэпартацыя цэлых народаў, не толькі зноў зрабіліся звычайнымі, але не выклікалі пратэсту і нават бараніліся людзьмі, што лічылі сябе адукаванымі і прагрэсіўнымі.
    Толькі паслядзесяці гадоўсусветных і грамадзянскіх войнаў, рэвалюцый і контррэвалюцый ва ўсіх частках светуАнгсоц і яго канкурэнты склаліся ўдакладна акрэсленыя палітычныя тэорыі.Але ім папярэднічалі розныя сістэмы, звычайна званыя таталітарнымі, якія з’явіліся раней у гэтым стагоддзі, і галоўныя абрысы свету, які павінен быў нарадзіцца з пануючага бязладдзя, былі ўжо даўно відавочныя. Што за тып чалавека мусіў уладарыць у гэтым свеце таксама было відавочна. Новая арыстакратыя складалася пераважна з бюракратаў, навукоўцаў, тэхнікаў, прафсаюзных дзеячаў, прапагандыстаў, сацыёлагаў, выкладчыкаў, журналістаў і прафесійных палітыкаў. Гэтыя людзі, якія паходзілі з аплачваных прадстаўнікоў сярэдняга класа і вышэйшых пластоў рабочых, былі сфармаваныя і аб’яднаныя бясплодным светам манапалізаванай прамысловасці і цэнтралізаванага кіраўніцтва. У параўнанні з адпаведнымі сіламі мінулых часоў яны былі менш хцівыя, менш прывабленыя раскошаю, затое болей прагныя чыстай улады і, што характэрна, больш свядомыя ў сваіх дзеяннях і больш рашучыя ў знішчэнні апазіцыі. Гэтае апошняе адрозненне было самае істотнае. У параўнанні з сённяшнімі, усе тыраніі мінуласці былі млявыя і недзеяздольныя. Кіраўнічыя колы заўсёды былі ў пэўнай ступені заражаныя ліберальнымі ідэямі, былі рады паўсюль папускаць лейцы, сурезна ўспрымалі толькі відавочныя факты і не цікавіліся, пра што думаюць іх падуладныя. Нават сярэднявечная каталіцкая царква здавалася талерантнаю
    ў параўнанні з сучаснымі стандартамі. Прычына часткова палягае ў тым, што ў мінуласці ніводзін урад не мог трымаць сваіх грамадзян пад сталым наглядам. Аднак ужо вынаходства кнігадрукавання дазволіла лягчэй маніпуляваць грамадскай думкай. Кіно і радыё дапамаглі тут яшчэ болей. 3 развіццём тэлебачання і з тэхнічным прагрэсам, які дазволіў стварыць апарат, што працуе і на перадачу і на прыём.прыватнамужыццю людзей настаў канец. Кожнага грамадзяніна ці, прынамсі, кожнага вартага таго, каб за ім сачылі, можна было трымаць дваццаць чатыры гадзіны ў суткі пад вокам паліцыі, у траскатні афіцыйнае прапаганды, тым часам як усе іншыя каналы камунікацыі перакрытыя. Упершыню ўзнікла магчымасць навязаць падуладным не толькі поўную паслухмянасць дзяржаўнай волі, але і поўную аднастайнасць думак.
    Пасля рэвалюцыйнага перыяду пяцідзясятых-шасцідзясятых гадоў грамадства зноў, як і раней, перагрупавалася на Вышэйшых, Сярэдніх і Ніжэйшых. Але новыя Вышэйшыя, у адрозненне ад папярэднікаў, дзейнічалі ўжо не інстынктыўна. Яны ведалі, што трэба рабіць, каб захаваць свае пазіцыі. Ужо даўно было заўважана, што адзіная надзейная падстава алігархіі калектывізм. Багацце і прывілеі абараняць лягчэй, калі валодаеш імі супольна з іншымі. Гэтак званая «ліквідацыя прыватнай уласнасці», што адбывалася ў сярэдзіне стагоддзя, значыла на справе канцэнтрацыю ўласнасці ў значна меншай, чым дагэтуль, колькасці рук, ды яшчэ з тым адрозненнем, што новыя ўласнікі не былі ўжо масаю індывідаў, а ўтваралі групу. Ніводзін асобна ўзяты член Партыі не валодае нічым, апроч нязначных асабістых рэчаў. Супольна Партыя валодае ўсім у Акіяніі, бо яна кантралюе ўсё і распараджаецца прадукцыяй, як толькі
    хоча.У першыя паслярэвалюцыйныя гады яна здолела заняць пануючае становішча, амаль не сустрэўшы супраціву, бо ўвесь працэс адбываўся як акт калектывізацыі. Заўсёды лічылася, што пасля экспрапрыяцыі капіталістаў настане сацыялізм, і капіталістаў без лішніх пытанняў экспрапрыявалі. У іх забралі ўсё фабрыкі, шахты, зямлю, дамы, транспарт, а як усё гэта перастала быць прыватнай уласнасцю, дык яно мусіла стацца ўласнасцю грамадскай. Ангсоц, які нарадзіўся на глебе ранейшага сацыялістычнага руху і пераняў яго фразеалогію, сапраўды выканаў галоўны пункт сацыялістычнае праграмы, з тым загадзя прадбачаным і жаданым вынікам, што эканамічная няроўнасць сталася вечнаю.
    Але праблемы ўсталявання вечнага іерархічнага грамадства на гэтым не канчаюцца. Кіраўнічыя колы могуць страціць уладу ў чатырох выпадках. Яны могуць або быць пераможаныя звонку, або кіраваць так дрэнна, што паўстануць масы, або дазволіць сфармавацца моцнай і незадаволенай сярэдняй групе, або страціць давер да саміх сябе і жаданне кіраваць. Гэтыя прычыны не дзейнічаюць паасобку і звычайна выступаюць у нейкай ступені ўсе чатыры разам. Кіраўнічы клас.які здолеўбы супрацьстаяць усім гэтым небяспекам, заставаўся б пры ўладзе вечна.Урэшце, вырашальным фактарам з’яўляецца духовы стан самога кіраўнічага класа.
    3 паловы гэтага стагоддзя першая небяспека, па сутнасці, знікла. Кожная з трох дзяржаў, што цяпер падзяляюць свет, сапраўды непераможная і магла б перастаць быць такою толькі праз паступовыя дэмаграфічныя змены, якіх урад з шырокаю ўладай можа лёгка пазбегнуць. Другая небяспека таксама застаецца толькі тэарэтычнаю. Масы ніколі не паўстаюць самі па сабе, і яны ніколі не паўстануць толькі таму, што іх
    прыгнятаюць. Пакуль ім няма з чым параўнаць сваё становішча, яны ніколі не ўсвядомяць, што іх прыгнятаюць. Частыя эканамічныя крызісы мінуласці былі зусім непатрэбныя, не дапускаюцца яны і цяпер, але іншыя гэткія ж важныя перабоі могуць адбывацца і адбываюцца, не даючы палітычных вынікаў, бо няма ніякае магчымасці адкрыта выказаць незадаволенасць. Што да праблемы перавытворчасці, якая прыхавана існуе ў нашым грамадстве з часоў узнікнення машыннае тэхнікі, дык яна вырашаецца шляхам вядзення перманентнае вайны (гл. Раздзел III), якая служыць таксама для дасягнення ў грамадстве неабходнага маральнага духу. Вось жа, з гледзішча нашых цяперашніх кіраўнікоў застаюцца наступныя рэальныя пагрозы: вылучэнне новае групы здольных людзей, якія займаюць пасады ніжэйшыя за іх здольнасці, людзей, прагных улады; развіццё лібералізму і скептыцызму ў іх уласных шэрагах.Такім чынам, праблема маедакбы мовіць,адукацыйны характар. Яна палягае ў тым, каб няспынна фармаваць свядомасць і кіраўнічай групы, і больш шматлікай выканаўчай групы, што ідзе непасрэдна за першаю. Што да свядомасці мас, дык яна патрабуе ўплыву толькі ў негатыўным сэнсе.
    Грунтуючыся на гэтых дадзеных, можна ўявіць сабе, калі яна яшчэ не вядомая, агульную структуру акіянійскага грамадства. На вяршыні піраміды стаіць Вялікі Брат. Вялікі Брат бясхібны і ўсемагутны. Кожны поспех, кожнае дасягненне, кожная перамога, кожнае навуковае адкрыццё, усе веды, уся мудрасць, усё шчасце, уся цнота непасрэдна прыпісваюцца яго кіраўнічай і натхняльнай ролі. Ніхто ніколі не бачыў Вялікага Брата. Ён — твар на плакатах, голас у тэлеглядзе. Мы можам быць пэўныя, што ён ніколі не памрэ, а наконт даты яго нараджэння ўжо і цяпер існуе вялікая няпэўнасць. Вялікі
    Брат маска, пад якою Партыя вырашыла выступаць перад светам. Яго функцыя быць зборным аб’ектам любові, страху і павагі пачуццяў, якія лягчэй прысвяціць аднаму чалавеку, чым цэлай арганізацыі. За Вялікім Братам ідзе Унутраная Партыя, якая налічвае шэсць мільёнаў чалавек, або трохі меней за два працэнты насельніцтва Акіяніі. За Унутранай Партыяй ідзе Знешняя Партыя. Калі Унутраная Партыя разглядаецца як мозг дзяржавы, дык Знешнюю Партыю было б справядліва параўнаць з рукамі дзяржавы. Далей ідуць безаблічныя глухія масы,звычайна называныя «проламі», якія складаюць каля васьмідзесяці пяці працэнтаў насельніцтва. Паводле нашай папярэдняй тэрміналогіі, пролы гэта Ніжэйшыя. Што да рабскага насельніцтва экватарыяльных раёнаў, якое ўвесь час пераходзіць ад аднаго заваёўніка да другога, дык яно не складае сталай групы ўагульнай структуры.
    У прынцыпе, прыналежнасць да гэтых трох груп не перадаецца ў спадчыну. Дзіця члена Унутранай Партыі з тэарэтычнага гледзішча не нараджаецца членам Унутранае Партыі. Прыём у адну або другую галіну Партыі праводзіцца праз экзамен ва ўзросце шаснаццаці гадоў. He існуе таксама ніякай расавай дыскрымінацыі, ні істотных пераваг адной правінцыі над другой. На найвышэйшых партыйных пасадах можна сустрэць яўрэяў, чорных, паўднёваамерыканцаў чыста індзейскае крыві, а мясцовыя кіраўнікі заўсёды выбіраюцца сярод жыхароў гэтае тэрыторыі. Нідзе ў Акіяніі людзі не адчуваюць сябе каланіяльным насельніцтвам, кіраваным з далёкае сталіцы. У Акіяніі няма сталіцы, а яе намінальны кіраўнік чалавек, чыё месца жыхарства нікому не вядомае. За выключэннем таго, што ангельская мова з’яўляецца галоўнай lingua franca, а навамоў афіцыйнай моваю