• Газеты, часопісы і г.д.
  • 1984  Джордж Оруэл

    1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 338с.
    Мінск 2022
    61.86 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Усе спрэчныя тэрыторыі маюць каштоўныя мінеральныя багацці, і некаторыя з іх вырабляюць важныя раслінныя прадукты, напрыклад, каўчук, сінтэз якога ў краінах з халаднейшым кліматам абыходзіцца параўнаўча дорага.Але перадусім яны змяшчаюцьу сабе невычэрпныя запасы таннай працоўнай сілы. Дзяржава, якая пануе над Экватарыяльнай Афрыкай, або краінамі Сярэдняга Усходу, або Паўднёвай Індыяй, або Iнданэзіяй, мае праз гэта ўсваім распараджэнні сотні мільёнаў кулі,якія за сваю цяжкую працу атрымліваюць вельмі мала. Насельнікі гэтых краін, болын ці менш адкрыта даведзеныя да стану рабоў, пераходзяць увесь час ад аднаго заваёўніка да другога. Іх выкарыстоўваюць гэтаксама, як вугаль або нафту, у барацьбе за павелічэнне вытворчасці зброі, за пашырэнне заваяваных тэрыторый, за павышэнне колькасці працоўнае сілы, каб тая вырабляла больш зброі, спрыяла заваяванню тэрыторый і гэтак да бясконцасці. Трэба адзначыць, што барацьба ніколі не пераходзіць межаў спрэчных тэрыторый. Граніцы Еўразіі перасоўваюцца то ў адзін бок, то ў другі паміж ракою Конга і паўночным берагам Міжземнага мора. Выспы Індыйскага і Ціхага акіянаў увесь час заваёўваюцца Акіяніяй або Усходазіяй. У Манголіі лінія, што аддзяляе Еўразію ад Усходазіі, ніколі не бывае стабільная. Усе тры дзяржавы аспрэчваюць разлеглыя тэрыторыі вакол Полюса, якія фактычна застаюцца ненаселеныя і недаследаваныя. Але раўнавага сіл заўсёды прыблізна тая самая, а тэрыторыя, што складае аснову кожнай
    звышдзяржавы, застаеццз заўсёды нязменная. Да таго ж праца паняволеных народаў, што жывуць вакол Экватара, сусветнай эканоміцы, па праўдзе кажучы, непатрэбная. Яна нічога не дадае да сусветнага багацця, бо ўсё вырабленае выкарыстоўваецца на ваенныя патрэбы. Вайна заўсёды вядзецца дзеля таго, каб лепей узброіцца да наступнай вайны. Сваёй працай паняволеныя масы спрыяюць павышэнню інтэнсіўнасці перманентнай вайны.Але калі б іх і не існавала, структура сусветнага грамадства і прынцыпы, паводле якіх яно падтрымлівае сваё існаванне, наўрад ці былі б істотна адрознымі.
    Галоўная мэта сучаснае вайны (згодна з прынцыпамі дваядуму, кіраўнічыя галовы Унутранай Партыі адначасова прызнавалі і не прызнавалі гэтую мэту) палягае ў тым, каб поўнасцю спажываць прадукты прамысловай вытворчасці, не павышаючы пры гэтым агульнага ўзроўню жыцця. Пачынаючы з канца дзевятнаццатага стагоддзя праблема выкарыстання лішкаў прадуктаў спажывання існавала ў прыхаваным выглядзе ў індустрыяльным грамадстве. Цяпер жа, калі вялікая колькасць людзей не забяспечаная дастатковым харчаваннем, праблема гэтая, відавочна, не стаіць так востра, дый,відаць,не стане.наваткалі не прыбягацьда штучных сродкаў знішчэння. Сённяшні свет больш убогі, галодны і заняпалы, чым свет, які існаваў да 1914 года, а калі параўнаць яго з той фантастычнай будучыняй, аб якой марылі людзі ў тыя часы, дык адрозненне будзе яшчэ страшнейшае. На пачатку дваццатага стагоддзя карціна будучага грамадства, неверагодна багатага, раскошнага, упарадкаванага і высокапрадукцыйнага бліскучага здаровага светуса шкла, сталі і снежна-белага бетонужыла ў свядомасці амаль кожнага адукаванага чалавека. Навука і тэхніка развіваліся так хутка, што дух займала,
    і было натуральна меркаваць, што гэтае развіццё будзе працягвацца і далей.Аднак гэтага не адбылося, часткова праз збядненне, спрычыненае доўгай чарадою войнаў і рэвалюцый, часткова праз тое, што навукова-тэхнічны прагрэс залежаў ад эмпірычнага ладу мыслення, а лад гэты не мог захавацца ва ўмовах сцісла рэгламентаванага грамадства. Агулам беручы, сённяшні свет больш прымітыўны, чым пяцьдзясят гадоў таму. Некаторыя адсталыя рэгіёны дасягнулі прагрэсу, былі ўдасканалены некаторыя прылады, звязаныя з вайною або паліцэйскім наглядам, але навуковыя даследаванні і адкрыцці паступова спыніліся. Да таго ж страты, спрычыненыя атамнай вайною 50-х гадоў, ніколі не былі цалкам кампенсаваныя. I ўсё ж небяспека, што хавалася ў машынах, усё яшчэ існавала. Калі з'явілася першая машына, усім здольным да развагі людзям стала відавочным, што неабходнасць у цяжкай чалавечай працы, а значыць, у пэўнай меры, і ў чалавечай няроўнасці, знікла. Калі б машыны свядома выкарыстоўвалі з гэтаю мэтай.дык голад, цяжкую працу, бруд, непісьменнасць і хваробы можна было б выкараніць на працягу некалькіх пакаленняў. I сапраўды, нават калі яны яшчэ не выкарыстоўваліся з гэтаю мэтай, машыны вырабляючы столькі прадукту, што яго часам немагчыма было размеркаваць, — узнялі ўзровень жыцця людзей за нейкія пяцьдзясят гадоў у канцы XIX і на пачатку XX стагоддзя.
    Але было таксама відавочным, што павелічэнне агульнага багацця пагражала далейшаму існаванню іерархізаванага грамадства, а ў нейкім сэнсе ўжо нават значыла і знішчэнне гэтага грамадства.У свеце,дзе працоўны дзеньбудзе кароткі.дзе ўкожнага будзе дастаткова ежы, кожны будзе жыць у доме з ваннай і халадзільнікам, будзе мець аўтамабіль ці нават самалёт, найбольш
    відавочная і найбольш істотная форма няроўнасці знікне. Стаўшы ўсеагульным, багацце перастане быць падставай для няроўнасці. Можна было, без сумневу, уявіць сабе грамадства, у якім багацце ў значэнні прыватнай уласнасці і раскошы будзе падзеленае пароўну, тым часам як улада застанецца ў руках малой упрывілеяванай касты. Але ў сапраўднасці такое грамадства не магло б доўга заставацца стабільным. I сапраўды, калі б усе аднолькава жылі ў раскошы і бяспецы, дык вялікая маса людзей, звычайна здзічэлых ад беднасці, магла б атрымаць адукацыю і навучыцца думаць самастойна, і тады б яна раней ці пазней заўважыла, што ўпрывілеяваная меншасць не мае ніякае рацыі існавання, і зрынула б яе. Карацей кажучы, іерархізаванае грамадства магло грунтавацца толькі на беднасці і невуцтве.
    Зваротда аграрнае мінуласці.як пра гэта марылі некаторыя мысляры на пачатку дваццатага стагоддзя, не быў бы практычным выйсцем. Ён пярэчыў тэндэнцыі да механізацыі, якая зрабілася ва ўсім свеце амаль інстынктыўнай. Да таго ж індустрыяльна адсталая краіна была б бездапаможнай у ваенных адносінах і хутка падпала б пад панаванне, ускоснае або непасрэднае, сваіх больш індустрыяльна развітых супраціўнікаў.
    Трымаць масы ў галечы, скарачаючы вытворчасць і гэта было б не найлепшае выйсце. Гэты сродак быў ужыты ў шырокім маштабе ў фінальнай фазе капіталізму, прыблізна паміж 1920 і 1940 гадамі. У эканоміцы шмат якіх краін панаваў застой, палі не ўрабляліся, абсталяванне не абнаўлялася, і вялікія масы насельніцтва былі пазбаўленыя працы. Дзяржаўныя дабрачынныя арганізацыі не давалі ім памерці з голаду. Але і гэткае вырашэнне цягнула за сабою ваенную слабасць.Усе нягоды і беды былі відавочна неапраўданыя, што непаз-
    бежна спараджала апазіцыю. Праблема была ў тым, каб круціць колы прамысловасці, не павышаючы рэальнага багацця свету. Тавары мусілі вырабляцца, але не размяркоўвацца. На практыцы адзіным сродкам дасягнення гэтае мэты была няспынная, перманентная вайна.
    Галоўнае дзеянне ў вайне гэта знішчэнне, не абавязкова людзей, але прадуктаў чалавечае працы. Вайна гэта сродак знішчыць, распыліць у стратасферы, патапіць на дне мора матэрыяльныя багацці, якія ў іншым выпадку маглі б быць выкарыстаныя на тое, каб зрабіць масы занадта заможнымі, а значыць, урэшце, занадта разумнымі. Нават калі зброя і не знішчаецца ў вайне, яе вытворчасць ужо сама па сабе з'яўляецца лёгкім сродкам такога выкарыстання працоўнае сілы, каб не выраблялася нічога, што можна было б спажыць. Напрыклад, працоўнай сілы, выкарыстанай на пабудову адной Плывучай Крэпасці, хапіла б на тое, каб вырабіць некалькі сотняў грузавых суднаў. Пасля, не прынёсшы нікому ніякай матэрыяльнай карысці, яна спісвалася на пераплаўку. I тады,з яшчэ большымі працоўнымі выдаткамі,будавалася новая Плывучая Крэпасць.У прынцыпе ўсе ваенныя дзеянні скіроўваліся на тое, каб знішчыць дадатковы прадукт, які мог застацца пасля таго, як самыя пільныя патрэбы насельніцтва былі задаволеныя. На практыцы пільныя жыццёвыя патрэбы насельніцтва заўсёды недаацэньваюцца. У выніку адбываецца так, што хранічна не стае нават паловы таго, што неабходна для жыцця.Але гэта разглядаецца як станоўчы факт. Шляхам свядомае палітыкі ўсё насельніцтва, у тым ліку і ўпрывілеяваныя яго групы, трымаецца на мяжы галечы. Усеагульная нястача сапраўды павышае важнасць дробных прывілеяў і тым самым павялічвае розніцу паміж адной групай і другой. Паводле стандартаў
    пачатку дваццатага стагоддзя, нават члены Унутранай Партыі цяпер працуюць цяжка і жывуць, абмяжоўваючы сябе ва ўсім.Тым не меней тая кропля камфорту, што яны маюць, іх вялікія і добра мэбляваныя кватэры, іх адзенне з лепшае тканіны, добрая якасць іх ежы, пітва, тытуню, іх двое ці трое слугаў, іх прыватныя аўтамабілі і верталёты даюць ім магчымасць узвысіцца над светам членаўЗнешняе Партыі.А члены Знешняе Партыі маюць падобныя перавагі ў параўнанні з прыгнечанымі масамі, якія мы называем «проламі». Сацыяльная зтмасфера нагадвае абложаны горад, дзе валоданне кавалкам каніны пазначае розніцу паміж багзццем і беднасцю. Разам з тым усведамленне таго, што ідзе вайна, а знзчыць, адусюль пагражае небяспека, робіць натуральнай і непазбежнай умовай для выжывання перадачу ўлады ў рукі невялікае касты.
    Вайна, як мы далей пабачым, не толькі прыносіць неабходныя разбурэнні, але і робіць гэтыя разбурэнні псіхалагічна прымальнымі. У прынцыпе было б вельмі проста затраціць збыткоўную працу на пабудову святыняў і пірамід, на раскопванне і закопванне ям ці нават на вытворчасць вялізнае колькасці тавараў, якія пасля б спальваліся. Але гэта прыдалося б для стварэння эканамічных, а не псіхалагічных падстаў іерархічнага грэмадства. Тут маецца на ўвазе не мараль мас, думка якіх не мае ніякага значэння, пакуль яны будуць моцна прыкутыя да сваёй працы, а мараль самой Партыі. Нават ад самага простага члена Партыі патрабуецца, каб ён быў у пэўных вузкіх межах здольны, старанны і нават разумны. Разам з тым неабходна, каб ён быў даверлівым фанатыкам, галоўнымі пачуццямі якога былі б страх, нянавісць,ліслівасць і злараднасць. Інакш кажучы, ён мусіць мець лад думак, характэрны для стану вайны.
    Зусім няважна,была сапраўды абвешчана вайна або не, няважна, ідзе яна паспяхова або не, бо ніякая канчатковая перамога немагчымая. Важна толькі, каб існавала ваеннае становішча. Спецыялізацыя разумовае скіраванасці, якой патрабуе Партыя ад сваіх членаў і якая найлягчэй дасягаецца ў атмасферы вайны, цяпер сталася амаль усеагульнаю, але чым вышэйшы ранг, тым болыл адметная гэтая спецыялізацыя. Якраз ва Унутранай Партыі ваенная істэрыя і нянавісць да ворага выяўляюцца найбольш яскрава. Пры выкананні сваёй кіраўнічай ролі члену Унутранае Партыі часам неабходна ведаць, што той або іншы пункт ваенных навін сфальшаваны, часам яму выпадае даведацца, што ўся вайна фальшыўка і яе або ўвогуле няма, або прычыны яе абвяшчэння зусім не тыя, што паведамляліся раней. Але гэтае веданне нейтралізуецца прыёмамі дваядуму. Тым часам ніводзін член Унутранае Партыі ні хвіліны не вагаецца ў сваім містычным перакананні, што вайна ідзе, што яна мусіць скончыцца перамогаю Акіяніі і што Акіянія стане неаспрэчнай уладаркаю ўсяго свету.