най уніформе, запатрабуе ў яго дакументы і загадае выйсці. Аднак слуга О’Браена сустрэў іх абаіх без пярэчанняў. Гэта быў нізенькі чарнявы чалавечак, падобны да кітайца, апрануты ў белы пінжак, з ромбападобным безуважным тварам. Калідор, па якім ён іх вёў, быў засланы пышным дываном, на сценах былі крэмавыя шпалеры і белая шалёўка, усё блішчала ад чысціні. I гэта таксама дадавала страху. Ўінстан не памятаў, ці бачыў ён калі ў жыцці калідор са сценамі, не запэцканымі плямамі ад дотыкаў чалавечых цел. О'Браен трымаў у руках кавалачак паперы і, здавалася, уважліва яго вывучаў. Яго важкі твар, нахілены так. што былі відны абрысы носа, здаваўся адначасова страшным і інтэлігентным. Секунд дваццаць ён сядзеў нерухома. Пасля падсунуў да сябе мовапіс і прадыктаваў распараджэнне на гібрыдным міністэрскім жаргоне: «Пункт адзін коска пяць коска сем цалкам прыняты кропка прапанова пункт шэсць звышплюссмешны блізка думзлачын скасаваць кропка спыніць будаўніцтва перадмець плюс поўны разлік тэхніка кропка канец распарад». Ён паспешна падняўся з крэсла і выйшаў ім насустрач па дыване. што мякка заглушаў яго крокі. Нешта афіцыйнае, здавалася, адляцела ад яго разам з навамоўнымі словамі. але твар у яго быў змрачнейшы, чым звычайна, быццам ён быў незадаволены, што яго патурбавалі. Да страху, якім быў ахоплены Ўінстан, цяпер дадалося і нейкае звычайнае замяшанне. Яму здалося цалкам магчымым, што ён зрабіў недарэчную памылку. Бо і сапраўды, які ён меў рэальны доказ, што О’Браен — нейкі палітычны змоўнік? Адзін толькі абмен позіркамі і нязначная двухсэнсоўная заў- вага. Ну і яшчэ яго ўласныя патаемныя меркаванні, заснаваныя на даўнім сне. Ён не мог нават спаслацца на тое, што прыйшоў, толькі каб узяць слоўнік, бо тады немагчыма было б растлумачыць прысутнасць Джуліі. Калі О’Браен праходзіў міма тэлегляда. яму ў галаву прыйшла нейкая ідэя. Ён спыніўся, павярнуўся і націснуў кнопку на сцяне. Штосьці рэзка пстрыкнула. Голас змоўк. Джулія крыкнула ад здзіўлення. Нягледзячы на свой страх, Ўінстан быў так уражаны, што не змаўчаў. Вы можаце яго выключыць! — сказаў ён. Так, — адказаў О'Браен. — Мы можам яго выключыць. Мы маем такую прывілею. Цяпер ён стаяў перад імі. Яго магутная гюстаць узвышалася над імі, выраз твару ўсё яшчэ быў непранікальны. Ён чакаў, нават з нейкай непрыязнасцю. пакуль Ўінстан пачне гаварыць. Але што яму было сказаць? Нават і цяпер цалкам можна было дапусціць. што О'Браен проста вельмі заняты чалавек, які раздражнёна пытаўся, нашто яго патурбавалі. Усе маўчалі. Пасля таго, як быў выключаны тэлегляд, у пакоі запанавала мёртвая ціша. Пакутліва цягнуліся секунды. Ўінстан працягваў напружана глядзець у вочы О’Браену. Раптам змрочны твар памякчэў, на ім прамільгнуў лёгкі цень усмешкі. Сваім характэрным рухам О'Браен падправіў на носе акуляры. — Ну што, сказаць мне ці вы самі скажаце? — запытаўся ён. Скажу я, паспешліва прамовіў Ўінстан. — Гэтая штука сапраўды выключаная? Так, усё выключана. Мы адны. — Мы прыйшлі, каб... Ён спыніўся, упершыню адчуўшы цьмянасць і невыразнасць сваіх памкненняў. Ён папраўдзе і не ведаў, якое дапамогі чакае ад О'Браена, і таму яму было цяжка ска- заць. чаму ён прыйшоў. Ён працягваў, адчуваючы, што словы яго гучаць напышліва і непераканаўча. Мы думаем, што існуе нейкая таямнічая падпольная арганізацыя, якая дзейнічае супраць Партыі, і што вы да яе належыце. Мы хочам далучыцца да гэтай арганізацыі і працаваць на яе. Мы ворагі Партыі. Мы не верым у прынцыпы Ангсоцу. Мы — думзлачынцы. I яшчэ мы чужаложнікі. Я кажу гэта вам, бо мы хочам аддацца на вашу літасць. Калі вы хочаце, каб мы абвінавацілі сябе іншым чынам, дык мы гатовыя. Ўінстан спыніўся і паглядзеў цераз плячо, адчуўшы, што дзверы расчыніліся. I праўда, у пакой, не пастукаўшы. увайшоў жаўтатвары слуга. Ўінстан убачыў, што ён нясе паднос з графінам і чаркамі на ім. Марцін — адзін з нашых, — сказаў безуважна О'Браен. — Сюды чаркі, Марцін. Пастаў іх на круглы столік. Крэслаў хапае? Тады мы можам сесці і гаварыць. Прынясі сабе крэсла, Марцін. Мы будзем гаварыць пра справы. Можаш хвілін на дзесяць перастаць быць слугой. Чалавечак сеў. уладкаваўся ямчэй у крэсле, але ўсё ж неяк па-прыслужніцку, як упрывілеяваны лёкай. Ўінстан разглядаў яго краем вока. Ён зразумеў. што ўсё жыццё гэтага чалавека было тэатрам і ён баяўся хоць на імгненне выйсці са сваёй ролі. О’Браен узяў графін за рыльца і наліў у чаркі цёмначырвонай вадкасці. Гэты яго рух абудзіў ва Ўінстане цьмяны ўспамін аб нечым, што ён бачыў даўным-даўно на нейкім муры ці рэкламным шчыце: вялізная бутэлька з неонавых трубак, якая нібыта паднімалася і нахілялася і вылівала змесціва ў шклянку. Калі глядзець зверху, вадкасць здавалася амаль чорнай, але ў графіне яна свяцілася. як рубін. Пахла яна кісла-салодка. Ён убачыў. як Джулія ўзяла сваю чарку і са шчырай цікаўнасцю панюхала. Гэта завеццавіном, сказаўО'Браензлёгкайусмешкай. — Вы павінны ведаць пра яго з кніжак. На жаль, знешняй Партыі яго дастаецца няшмат. — Яго твар зноў зрабіўся паважны. і ён падняў чарку. — Я думаю, цяпер самая пара за нешта выпіць. За нашага Правадыра — Эмануіла Гольдштэйна! Ўінстан нецярпліва схапіў чарку. Пра віно ён чытаў і даўно пра яго марыў. Як і прэс-пап’е, і напалову прыгаданыя панам Чэрынгтанам вершыкі, віно належала да зніклай рамантычнай мінуласці, да даўніны. як ён патаемна яе называў. Чамусьці ён заўсёды думаў, што віно вельмі салодкае. як парэчкавае варэнне, і адразу п’яніць. Цяпер жа. глынуўшы, ён зусім расчараваўся. Пасля ўсіх тых гадоў, калі ён піў толькі джын, ён ужо быў няздатны адчуць смак віна. Ён апусціў на стол пустую чарку. — Дык, значыць, чалавек, які завецца Гольдштэйн. сапраўды існуе? — спытаўся ён. — Так. Ён існуе, і ён жывы. Дзе — не ведаю. — А падполле? Арганізацыя? Яна сапраўдная? Ці гэта проста выдумка Паліцыі Думак? He. Яна сапраўдная. Мы называем яе Братэрства. Вы ніколі не даведаецеся пра Братэрства нічога. апроч таго. што яно існуе і што вы да яго належыце. Я яшчэ буду пра гэта гаварыць, — ён зірнуў на гадзіннік. — Нават для членаў Унутранай Партыі непажадана выключаць тэлегляд болей чым на паўгадзіны. Вам не варта было прыходзіць удваіх, ва ўсякім разе адсюль вы пойдзеце паасобку. Вы. таварыш, — сказаў ён, кіўнуўшы Джуліі, — пойдзеце першая. У нас застаецца каля дваццаці хвілін. Вы разумееце. што спачатку я мушу задаць вам некалькі пытанняў. Увогуле: што вы гатовыя зрабіць? — Усё, на што мы толькі здольныя, — адказаў Ўінстан. О’Браен трошкі павярнуўся ў крэсле, цяпер ён сядзеў тварам да Ўінстана. Ён амаль зусім не зважаў на Джулію, лічачы само сабой зразумелым, што Ўінстан будзе гаварыць за абаіх. На імгненне ён апусціў павекі. Пасля пачаў задаваць пытанні ціха. безуважна, быццам гэта для яго найзвычайнейшая справа, як нейкі катэхізіс, на большасць пытанняў якога ён ужо ведаў адказы. — Ці гатовыя вы ахвяраваць жыццём? — Так. — Ці гатовыя вы забіваць? Так. Учыняць акты сабатажу, якія могуць пацягнуць за сабою смерць тысяч бязвінных? — Так. — Здрадзіць сваёй краіне на карысць замежных дзяржаў? Так. ■ Ці гатовыя вы абдурваць, падрабляць дакументы, шантажаваць, баламуціць розум дзецям, распаўсюджваць наркотыкі, заахвочваць прастытуцыю, разносіць венерычныя хваробы. карацей кажучы, рабіць усё. што дэмаралізуе і аслабляе ўладу Партыі? — Так. Калі б спатрэбілася, напрыклад, заліць твар дзіцяці сернай кіслатой. ці былі б вы гатовыя гэта зрабіць? Так. — Ці гатовыя вы страціць вашую асабовасць і прабыць да канца жыцця афіцыянтам або докерам? Так. — Ці гатовыя вы скончыць самагубствам, калі б мы загадалі вам гэта зрабіць? — Так. — Ці гатовыя вы абое разлучыцца і ніколі больш не бачыцца? — He! — крыкнула Джулія. Ўінстану здалося, што, пакуль ён адказваў, мінула шмат часу. На нейкі момант яму здалося, што яму заняло мову. Язык варушыўся бязгучна, мераючыся вымавіць то адно слова, то другое. Ён так і не ведаў, што адкажа, пакуль не пачуў свой адказ: He! — Добра, што вы мне пра гэта паведамілі, — сказаў О’Браен. — Нам неабходна ведаць усё. Ён павярнуўся да Джуліі і дадаў трошкі выразней: Вы разумееце, што, нават калі ён застанецца жывы, ён будзе зусім іншай асобай? Мабыць. нам прыйдзецца змяніць яго знешнасць. Яго твар. яго рухі, форма рук, колер валасоў, нават голас будуць іншыя. Можа, і вы станеце зусім іншай асобай. Нашы хірургі ўмеюць рабіць людзей абсалютна непазнавальнымі. Часам гэта патрэбна. Часам нам прыходзіцца адняць руку ці нагу. Ўінстан яшчэ раз крадком зірнуў на мангольскі твар Марціна. На ім не было відаць ніякіх слядоў аперацыі. Джулія трошкі збялела, і на яе твары выразней азначыліся рабацінкі, аднак яна адважна глядзела ў вочы О’Браену. Яна нешта шапнула, і гэта прагучала як згода. Добра. Значыць. дамовіліся. На стале ляжала срэбная скрынка з цыгарэтамі. О’Браен безуважна падсунуў скрынку да іх. Ён сам узяў адну цыгарэту, устаў і пачаў павольна хадзіць па пакоі, быццам ходзячы яму лепей думалася. Цыгарэты былі выдатныя, вельмі тоўстыя і добра набітыя, у нязвыкла шаўкавістай паперы. О’Браен зноў паглядзеў на гадзіннік. Вам было б лепей зноў вярнуцца на кухню. Mappin, — сказаў ён. — Праз чвэрць гадзіны я ўключу тэлегляд. Але перш чым пайсці, запомніце добра твары гэтых таварышаў. Вы іх яшчэ ўбачыце. А я ўжо напэўна не. Чалавечак слізгануў позіркам па іх тварах, зусім гэтаксама як і тады, калі яны ўвайшлі ў дом. У яго паводзінах не было ні следу прыязнасці. Ён адбіваў у сваёй памяці іх знешнасць. не выяўляючы да іх, здаецца, ніякае цікаўнасці. Ўінстан падумаў, што штучны твар, мабыць, не можа мяняць свайго выразу. He сказаўшы ні слова і не развітаўшыся, Марцін пайшоў, бязгучна зачыніўшы за сабою дзверы. О'Браен хадзіў сюды-туды па пакоі, засунуўшы адну руку ў кішэню свайго чорнага камбінезона, трымаючы ў другой цыгарэту. Вы разумееце, — сказаў ён, — што вы будзеце змагацца ў цемры. Вы заўсёды будзеце ў цемры. Вы будзеце атрымліваць загады і выконваць іх, не ведаючы нашто. Пазней я перадам вам кнігу, адкуль вы даведаецеся пра сапраўдную сутнасць грамадства. у якім мы жывём. і пра тое, як мы яго разбурым. Калі вы прачытаеце гэтую кнігу, вы станеце сапраўднымі членамі Братэрства. Але апроч галоўных мэт, за якія мы змагаемся. і непасрэдных задач бягучага моманту, вы ніколі нічога не будзеце ведаць. Я кажу вам, што Братэрства існуе, але я не магу вам сказаць, налічвае яно сотню членаў ці дзесяць мільёнаў. 3 таго, што вы асабіста будзеце ведаць, вы ніколі не зможаце сказаць, ці налічвае яно хоць бы тузін членаў. Вы будзеце кантактаваць з трыма ці чатырма асобамі, якія час ад часу будуць мяняцца — па меры таго, як яны будуць знікаць. Я — першы, з кім вы скантактаваліся, і таму сувязь паміж намі захаваецца. Загады вы будзеце атрымліваць ад мяне. Калі мы палічым патрэбным з вамі звязацца, мы паведамім вам праз Марціна. Калі вас урэшце схопяць, вы прызнаецеся. Гэта непазбежна. Але апроч уласных учынкаў, вам мала пра што будзе прызнавацца. Вы зможаце выдаць толькі жменьку людзей без асаблівай важнасці. Можа, вы нават мяне не выдасце.