• Газеты, часопісы і г.д.
  • 1984  Джордж Оруэл

    1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 338с.
    Мінск 2022
    61.86 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Усе члены Унутранае Партыі вераць у непазбежнасць гэтае заваёвы, як у рэлігійны догмат. Яна адбудзецца або праз паступовы захоп новыхтэрыторый.што дазволіць пабудаваць магутную неадольную супердзяржаву, або праз вынаходства новае зброі, супраць якой не знойдзецца абарончых сродкаў. Пошук новых відаў зброі працягваецца няспынна. Гэта адна з апошніх ацалелых галін разумовае дзейнасці, дзе дух вынаходніцтва і даследніцтва мае нейкі ўжытак. Сёння ў Акіяніі навука, у старым сэнсе гэтага слова, амаль перастала існаваць. У навамове нават няма слова для паняцця «навука». Эмпірычны метад мыслення, на якім грунтаваліся ўсе навуковыя дасягненні мінуласці, пярэчыць най-
    галоўнейшым прынцыпам Ангсоцу. I наваттэхнічны прагрэс адбываецца толькі там, дзе ён можа нейкім чынам паспрыяць абмежаванню чалавечае свабоды. Ва ўсіх Bi­flax рамёстваў свет стаіць на месцы або адступае назад. Палі ўрабляюцца конным плугам, а кніжкі друкуюцца на машынцы.Але ўжыццёва важных галінах гэта значыць у ваеннай справе і ў паліцэйскім наглядзе эмпірычны падыход заахвочваецца або, прынамсі, цярпіцца. Партыя ставіць перад сабою дзве мэты заваяваць усю зямную паверхню і знішчыць раз і назаўсёды ўсялякую незалежную думку. 3 гэтага вынікаюць дзве задачы, якія Партыя мусіць вырашыць: як выявіць, супраць волі чалавека, пра што ён думае, і як за некалькі секундаў знішчыць без папярэджання сотні мільёнаў чалавек. Восьгалоўныя мэты Партыі.па мерытагоякпрацягваюцца навуковыя даследаванні. Сённяшні навуковец гэта або гібрыд псіхолага з інквізітарам, які з незвычайнай стараннасцю вывучае значэнні выразу твару, рухаў, інтанацый голасу і даследуе вынікі ўздзеяння на чалавека наркотыкаў, тэрапеўтычнага шоку, гіпнозу, фізічных катаванняўз мэтаю дамагчыся паказанняў; або гэта фізік, хімік ці біёлаг, зацікаўлены толькі тымі галінамі сваёй спецыяльнасці, якія маюць дачыненне да адабрання жыцця. У вялізных лабараторыях Міністэрства Міру і ў даследчых цэнтрах, схаваных у бразільскіх лясах, ці ў аўстралійскай пустыні, ці на выспах, што губляюцца ў Антарктыцы, нястомна працуюць групы экспертаў. Адны займаюцца распрацоўкаю планаў матэрыяльнатэхнічнага забеспячэння будучых войнаў, другія вынаходзяцьусё большыя ракетныя бомбы,усё магутнейшыя выбуховыя рэчывы, усё больш непрабівальную браню; іншыя вышукваюць новыя, больш смяротныя газы або растваральныя атруты, якія можна было б выра-
    біць у колькасці, дастатковай, каб знішчыць расліннасць цэлых кантынентаў, або віды вірусаў, адпорных на любыя вакцыны; іншыя працуюць над стварэннем механізму, які б мог перасоўвацца пад зямлёю, як падводная лодка пад вадой.або над пабудоваю самалёта, гэтак жа незалежнага ад сваёй базы, як парусны карабель; іншыя ж даследуюць нават самыя далёкія магчымасці, як, напрыклад, канцэнтраванне сонечных промняў лінзамі, падвешанымі за тысячы кіламетраў над зямлёю, або выкліканне штучных землятрусаў ці прыліваў і адліваў праз уздзеянне на тэмпературу ў цэнтры зямлі.
    Але ніводзін з гэтых праектаў ніколі не набліжаецца да ажыццяўлення, і ніводная з трох звышдзяржаў не можа істотна апярэдзіць астатнія. Самае важнае тое, што ўсе тры дзяржавы ўжо маюць атамную бомбу зброю значна магутнейшую за ўсё, што можна вынайсці ў выніку цяперашніх даследаванняў. I хоць Партыя, як звычайна, запісвае гэтую вынаходку на свой рахунак, атамныя бомбы з’явіліся яшчэ ў 40-я гады і былі першы раз шырока ўжытыя праз дзесяць гадоў. Каля сотні бомбаў было тады скінута на прамысловыя цэнтры, асабліва ў еўрапейскай частцы Расіі, Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Гэтыя акцыі мелі на мэце пераканаць кіраўнічыя колы ўсіх краін, што яшчэ некалькі бомбаў паставілі б крэс існаванню чалавецтва, а разам з тым і іх уладзе. У выніку, хоць і не было ніякіх спецыяльных пагадненняў ці нават прапаноў, болей бомбы не ўжываліся. Усе тры дзяржавы проста працягваюць вырабляць атамныя бомбы і назапашваць іх, чакаючы вырашальнага моманту, які, як думаюць усе яны, надарыцца рана ці позна. Тым часам ваенная тэорыя на працягу трыццаці або сарака гадоў не развівалася. Верталёты ўжываюцца больш, чым раней, бамбавікі ў большасці
    заменены на самарушныя снарады, а рухомыя і нетрывалыя крэйсеры саступілі месца амаль непатопным Плывучым Крэпасцям. Апроч гэтага, ніякіх удасканаленняў не адбылося. Танкі, падводныя лодкі, тарпеды, кулямёты і нават вінтоўкі і ручныя гранаты ўсё яшчэ ўжываюцца. I нягледзячы на бясконцыя паведамленні прэсы і тэлеглядаў аб жорсткіх баях, зацятыя бітвы мінулых войнаў, падчас якіх за пару тыдняў гінулі сотні тысяч ці нават мільёны людзей, ніколі ўжо не паўтараліся.
    Ніводная з трох звышдзяржаў не рызыкуе рабіцьтакіх крокаў, якія маглі б прывесці да сур’ёзных страт. Калі і праводзяцца шырокамаштабныя аперацыі,дык часцей за ўсё гэта нечаканыя напады на саюзніка.Усе тры дзяржавы прытрымліваюцца ці ўдаюць, што прытрымліваюцца, аднолькавае стратэгіі. План палягае ў тым, каб, спалучаючы баявыя аперацыі, маршы і добра запланаваныя здрады, замкнуць кола сваіх баз вакол адной ці другой дзяржавы-суперніцы, а пасля заключыць з ёю пакт аб дружбе і захоўваць з ёю мір даволі доўга, каб падмануць пільнасць. За гэты час ракеты з атамнымі зарадамі размесцяцца ва ўсіх стратэгічных пунктах. Калі ўсе іх адначасова запусцяць, разбуральны эфект будзе такі моцны, што адпор будзе немагчымы. Тады настане час заключыць пакт аб дружбе з другой сусветнай дзяржаваю для падрыхтоўкі другога нападу. He трэба, бадай, і казаць, што план гэты нездзяйсняльная мара. Да Ta­ro ж баі вядуцца выключна на спрэчных тэрыторыях вакол Экватара і Полюса. Ніякія ўварванні на тэрыторыю супраціўніка не прадпрымаюцца. Гэтым тлумачыцца факт, што на некаторых адцінках межы паміж звышдзяржавамі праведзены адвольна. Еўразія, напрыклад, магла б з лёгкасцю заваяваць Брытанскія выспы, якія геаграфічна ўваходзяць у Еўропу. 3 другога боку, Акіянія
    магла б пасунуць мяжуда Рэйна або наватда Віслы.Але гэта было б парушэннем шанаванага ўсімі няпісанага прынцыпу культурнае недатыкальнасці. Калі б Акіянія захапіла тэрыторыі, некалі вядомыя пад назвамі Францыя і Нямеччына, ёй давялося б або знішчыць усё насельніцтва, што было б звязана з вялікімі матэрыяльнымі цяжкасцямі, або асіміляваць каля ста мільёнаў жыхароў, якія ўзроўнем прамысловага развіцця набліжаюцца да Акіяніі. Праблема гэтая стаіць перад усімі трыма звышдзяржавамі. Для захавання іх структуры абсалютна неабходна выключыць любыя кантакты з іншаземцамі, дапускаючы іх хіба толькі, у абмежаванай ступені.з ваеннапалоннымі і каляровымі рабамі. Наватда афіцыйнага саюзніка прынята ставіцца са змрочным падазрэннем. Калі не ўлічваць ваеннапалонных,звычайны грамадзянін Акіяніі ніколі не бачыць грамадзян Еўразіі або Усходазіі, і яму забаронена ведаць замежныя мовы. Калі б яму былі дазволеныя кантакты з іншаземцамі, ён заўважыў бы, што гэта такія самыя людзі, як і ён, і што большая частка таго, што пра іх гавораць, няпраўда. Герметычныя муры свету, у якім ён жыве, разбурыліся б, і страх, нянавісць, упэўненасць у сваёй рацыі, ад якіх залежыць яго мараль, маглі б знікнуць. У выніку гэтага ўсе бакі пагадзіліся, што тым часам, як Іран, Егіпет, Ява ці Цэйлон пераходзяць з рук у рукі, галоўныя межы могуць парушацца толькі бомбамі.
    За ўсім гэтым хаваецца факт, ніколі не выказаны ўголас, але зразумелы ўсім, які абумоўлівае паводзіны кожнага, умовы жыцця ва ўсіх трох звышдзяржавах прыблізна аднолькавыя. У Акіяніі пануючая філасофія называецца Ангсоц, у Еўразіі неабальшавізм, ва Усходазіі яна азначаецца кітайскім словам, якое звычайна перакладаецца як Культ смерці, але дакладней было б
    перадаць яго як «забыццё самога сябе». Грамадзяніну Акіяніі не дазваляецца ведаць што б там ні было пра два іншыя філасофскія вучэнні, але яго вучаць ненавідзець іх і лічыць іх дзікунскай абразаю маралі і здаровага сэнсу. Папраўдзе.усе тры філасофіі мала адрозніваюцца адна ад адной, а грамадскія сістэмы, на іх пабудаваныя, не адрозніваюцца ўвогуле. Паўсюль тая самая пірамідальная структура, той самы культ кіраўніка-паўбога, тая самая эканамічная сістэма, што існуе праз пастаянную вайну і дзеля яе. 3 гэтага вынікае, што ўсе тры звышдзяржавы нетолькі не могуць заваявацьадна адну, але і не мелі б з гэтае заваёвы ніякае карысці. Наадварот, варагуючы паміж сабою, яны падтрымліваюць адна адну, як тры пшанічныя снапы. Звычайна кіраўнічыя групоўкі трох дзяржаў усведамляюць і адначасова не ўсведамляюць тое, што яны робяць. Яны прысвячаюць свае жыцці заваёве свету, але разам з тым яны ведаюць, што неабходна, каб вайна працягвалася без канца і без перамогі. Тым часам адсутнасць небяспекі заваявання робіць магчымым адмаўленне рэальнасці адмысловую рысу Ангсоцу і дзвюх астатніх філасофскіх сістэм. Тут неабходна паўтарыць сказанае вышэй праз тое, што вайна стала перманентнаю, істотна змяніўся сам яе характар.
    Ранейшымі часамі вайна.амаль паводле самой дэфініцыі.была нечым,што рана ці позна канчалася.звычайна бясспрэчнаю перамогай або паразай. Ранейшымі часамі вайна была таксама адным з асноўных сродкаў, праз які чалавечае грамадства трымалася ў кантакце з матэрыяльнай рэчаіснасцю. Усе кіраўнікі ва ўсе часы спрабавалі навязаць сваім падначаленым фальшывы светапогляд, але не маглі сабе дазволіць заахвочваць ілюзіі, якія маглі б знізіць баяздольнасць. Калі параза
    значыла страту незалежнасці ці нейкі іншы непажаданы вынік, трэба было сур’ёзна супрацьставіцца паразе. Тут ужо нельга было абысці матэрыяльныя факты. Двойчы два можа значыць пяць у філасофіі, рэлігіі, этыцы або палітыцы.але калі справа ідзе пра гармату або самалёт, двойчы два мусіць раўняцца чатыром. Недзеяздольныя нацыі рана ці позна асуджаны на заваяванне, і барацьба за дзеяздольнасць заўсёды была ворагам усіх ілюзій. Да таго ж, каб быць дзеяздольным, трэба ўмець вучыцца з мінуласці, гэта значыць дакладна ўяўляць сабе тое, што адбывалася раней. У газетах і гістарычных кнігах усё заўсёды прыхарошвалася і падганялася, але фальшаванні накшталт цяперашніх былі немагчымыя. Вайна была гарантам здаровага розуму, а што да кіраўнічых колаў, дык нават самым надзейным гарантам. Пакуль войны можна было выйграваць або прайграваць, ніводзін кіраўнічы клас не мог быць абсалютна безадказны.