1984  Джордж Оруэл

1984

Джордж Оруэл
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 338с.
Мінск 2022
61.86 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Пачаць дзённік вось што ён збіраўся цяпер зрабіць. Гэта не было незаконна (нічога не было незаконна, бо Hi-
якіх законаў ужо не існавала), але калі б пра гэта нехта даведаўся, Ўінстана, без сумнення, чакала б смерць або. прынамсі, дваццаць пяць гадоў лагера прымусовай працы. Ён уставіў сталёвае пяро ў асадку і намачыў яго языком. Пяро было старасвецкаю прыладай, ім ужо рэдка карысталіся, нават каб паставіць подпіс. Патаемна, з вялікімі цяжкасцямі ён здабыў адно пяро, бо адчуваў. што гэтая цудоўная гладкая папера заслугоўвае на тое, каб на ёй пісала сапраўднае пяро, а не крэмзаў нейкі чарнакрэс. Праўда, ён ужо даўно адвык пісаць рукой; за выключэннем зусім кароткіх нататак, ён звычайна дыктаваў усё на мовапіс, але ж цяпер, вядома, пра гэта не магло быць і гаворкі. Ён абмакнуў пяро ў чарніла і на хвілінку задумаўся. Па спіне прабеглі дрыжыкі. Періпая рыска на паперы была адважным учынкам. Ён вывеў маленькімі нязграбнымі літарамі:
4 красавіка 1984 г.
Ён адхіліўся на спінку крэсла. Пачуццё поўнай бязраднасці агарнула яго. Па-першае. ён зусім не быў пэўны, што цяпер сапраўды быў 1984 год. Але мусіла быць нешта блізкае да таго, бо ён з пэўнасцю ведаў, што яму самому трыццаць дзевяць гадоў, а нарадзіўся ён у 1944 або 1945 годзе. I ўсё ж цяпер было немагчыма вызначыць дату з дакладнасцю да аднаго ці двух гадоў.
Дзеля каго ён піша гэты дзённік, раптам узнікла ў галаве пытанне. Дзеля будучыні, дзеля нашчадкаў. Яго думкі круціліся яшчэ нейкую хвіліну вакол гэтае няпэўнае даты на першай старонцы і раптам наткнуліся на навамоўнае слова дваядум. I ён упершыню адчуў усю значнасць свайго намеру. Як можна зносіцца з будучыняй? Паводле яе сутнасці, гэта немагчыма. Калі б будучыня была падобная да сучаснасці, дык тады б яна не стала яго слухаць; калі ж
будучыня — нешта зусім іншае, дык тады яго цяперашняе замяшанне не мае ніякага сэнсу.
Нейкі час ён сядзеў, ачмурэла ўтаропіўшы вочы ў паперу. Тэлегляд трансляваў грымлівую вайсковую музыку. Дзіўна, але Ўінстану здавалася, што ён не толькі страціў здольнасць выказвацца, але забыўся нават на тое, пра што збіраўся сказаць. Тыднямі рыхтаваўся ён да гэтага. і ніколі яму не прыходзіла ў галаву, што ў гэты момант аднае толькі адвагі будзе недастаткова. Само пісанне раней не здавалася цяжкім. Яму заставалася толькі запісаць на паперы бясконцы ўнутраны маналог, што гадамі гучаў у яго ў галаве. Але цяпер змоўк і той маналог. Да таго ж Ўінстан адчуў нясцерпны сверб у назе, але не наважыўся дакрануцца, каб не засвярбела яшчэ болей. Міналі секунды. Ён адчуваў адно некранутую бель аркуша, што ляжаў перад ім, сверб у назе, грымлівую музыку і лёгкую млявасць ад выпітага джыну.
Раптам ён спахапіўся і пачаў паспешліва пісаць, нават не ўсведамляючы дакладна. што ён піша. Яго дробны дзіцячы почырк радок за радком пакрываў аркуш. Хутка ён перастаў зважаць на пачатковыя вялікія літары, а пасля і на знакі прыпынку:
4 красавіка 1984 г. Учора вечар у кіно. Адны ваенныя фільмы. Адзін вельмі добры пра карабель з уцекачамі, бамбаваны недзе ў Міжземным моры. Усім вельмі спадабаліся кадры пра тоўстага мужчыну, за якім ляціць верталёт, спачатку ён валтузіццаў вадзе, як бегемот, пасляяго відаць праз аптычны прыцэл верталёта. тады ён раптам увесь у дзірках. і мора робіцца ружовым, і ён тоне так хутка, быццам вада набралася праз дзіркі. Гледачы раўлі ад смеху. калі ён ішоў на дно. Пасля паказвалі ратавальны карабель поўны дзяцей і над ім верталёт, жанчына сярэдняга веку, напэўна
яўрэйка, сядзіць з хлопчыкам гадоў трох на носе карабля. Хлопчык крычыць ад страху іхавае галаву на грудзяхужанчыны, а жанчына закрыла яго рукамі і суцяшае яго хоць яна і сама калоціцца ад страху хавала як магла быццам верыла што яе рукі могуць закрыць ад куль. тады верталёт скінуў бомбу 20 кг страшны выбух і ўвесь карабель разлятаецца як кучка запалак. тады былі яшчэ выдатныя кадры з дзіцячай рукой што ляцела ўгору ўгору ўгору ўсё вышэй і вышэй у паветра напэўна верталёт з камерай у кабіне ляцеў за ёй і было шмат воплескаў з партыйных ложаў але адна жанчына ўнізе дзе сядзяць пролы ўзняла гвалт і пачала крычаць што гэткае нельга паказваць дзецям гэткае дзеці не павінны бачыць пакуль паліцыя не выкінула яе вонкі я не думаю што з ёй нешта асаблівае здарылася ніхто не зважае на тое што кажуць пролы тыповая пролаўская рэакцыя яны ніколі...
Ўінстан спыніўся, бо ў яго здранцвелі пальцы. Ён не ведаў, што прымушала яго выліваць з сябе гэты бязладную плынь слоў. Але дзіўным было тое, што, пакуль ён гэта рабіў, у яго ў галаве прасвятліўся зусім іншы ўспамін, ды так выразна, што ён амаль быў здольны яго запісаць. Цяпер ён зразумеў, што якраз тое другое здарэнне было прычынай яго раптоўнага вяртання дадому і намеру пачаць пісаць дзённік сёння.
Гэта адбылося таго самага дня раніцай у Міністэрстве, калі ўвогуле можна сказаць «адбылося» пра нешта няяснае, няўлоўнае, неакрэсленае.
Было амаль адзінаццаць нуль-нуль, і ў аддзел дакументацыі, дзе працаваў Ўінстан. вынеслі крэслы з кабінетаў і паставілі іх пасярод залы насупраць вялікага тэлегляда, бо мелася пачацца Двуххвілінка Нянавісці. Ўінстан якраз сядаў на сваё месца ў адным з сярэдніх радоў, калі ў залу нечакана ўвайшлі дзве асобы. Ён ведаў іх з твару. але ніколі
не абмяняўся з імі ані словам. Адна з іх была дзяўчына. якую ён часта сустракаў у калідорах. Ён не ведаў яе імя, ведаў толькі, што працавала яна ў аддзеле мастацкай літаратуры. Ён бачыў некалькі разоў, як яна несла гаечныя ключы, рукі яе былі ў машыннай змазцы — напэўна, яна выконвала нейкія тэхнічныя функцыі пры адным з раманапісальных варштатаў. Гэта была нахабная з выгляду дзяўчына гадоў дваццаці сямі, з густымі чорнымі валасамі, рабаціністым тварам і хуткімі пругкімі рухамі. Вузкі чырвоны пояс — азнака Антысексуальнага Саюза Моладзі — некалькі разоў быў абвязаны вакол таліі паверх камбінезона, дастаткова туга, каб падкрэсліць акругласць яе клубоў. Ўінстан не мог яе цярпець з таго моманту, як першы раз яе ўбачыў. I ён ведаў чаму. За дух спортпляцоўкі, халодных купальняў, калектыўных вандровак і агульнай чысціні перакананняў, якім ад яе патыхала. Жанчыны. асабліва маладыя, — гэта заўсёды слепа адданыя прыхільніцы Партыі, бяздумныя паўтаральніцы лозунгаў, добраахвотныя шпіёнкі. высочніцы нядобранадзейнасці. Але гэтая дзяўчына здавалася яму яшчэ болып небяспечнай за іншых. Аднойчы яны размінуліся ў калідоры. і яна працяла яго позіркам, нібы свердлам, і на імгненне ён адчуў пякелыіы жах. Ён нават падумаў, што яна магла быць агентам Паліцыі Думак, што, аднак, было непраўдападобна. Аднак, калі яна была недзе паблізу, ён адчуваў нейкую дзіўную трывогу, у якой адначасна мяшаліся страх і варожасць.
Другой асобай быў мужчына, які зваўся О’Браен, член Унутранай Партыі, які займаў такую важную і таямнічую пасаду, што Ўінстан меў пра яе толькі самае прыблізнае ўяўленне. Супрацоўнікі, што стаялі каля крэслаў. прыціхлі, убачыўшы, як да іх набліжаецца нехта ў чорным камбінезоне члена Унутранай Партыі. О’Браен быў высокі.
грубаваты з выгляду мужчына з тоўстай шыяй і простым, поўным гумару тварам. Нягледзячы на несамавітую знешнасць, у яго паставе была нейкая далікатнасць. Ён умеў неяк асабліва падпраўляць акуляры на носе, і гэты ягоны рух неяк дзіўна абяззбройваў, выклікаў прыхільнасць. Гэты рух нагадваў калі ўвогуле нехта яшчэ мог думаць такімі катэгорыямі — арыстакрата васямнаццатага стагоддзя. які прапануе свайму суразмоўцу табакерку. За дванаццаць гадоў Ўінстан бачыў О'Браена разоў дванаццаць. Ён адчуваў да яго шчырую прыхільнасць, і не толькі таму, што яго вабіла неадпаведнасць арыстакратычных манер О’Браена ягонай знешнасці баксёра-чэмпіёна. Прыхільнасць гэтая грунтавалася на затоенай у глыбіні душы веры — ці, можа, толькі спадзяванні, што палітычная добранадзейнасць О’Браена не была бязмежная. Нешта ў ягоным твары неадольна наводзіла на гэтую думку. I ўсё ж гэтае «нешта» было хутчэй адзнакай інтэлігентнасці, а не недахопу добранадзейнасці. Ва ўсялякім разе, ён быў падобны да чалавека, з якім можна было б загаварыць, калі б надарылася нагода схавацца ад тэлегляда і застацца з ім сам-насам. Ўінстан ніколі не спрабаваў спраўдзіць свае здагадкі на практыцы, дый гэта было немагчыма. У гэтую хвіліну О'Браен паглядзеў на ручны гадзіннік, убачыў, што было ўжо амаль адзінаццаць нуль-нуль, і, напэўна, вырашыў застацца ў аддзеле дакументацыі, пакуль не скончыцца Двуххвілінка Нянавісці. Ён сеў у тым самым радзе. што і Ўінстан, за два крэслы ад яго. Паміж імі сядзела маленькая жанчына з валасамі пясочнага колеру, што працавала ў суседнім з Ўінстанам кабінеце. Дзяўчына з чорнымі валасамі села якраз за спінай.
У наступную хвіліну з тэлегляда, што стаяў у канцы залы, пачуўся гідкі скрыгатлівы голас, быццам пачаў працаваць вялізны нязмазаны механізм. Ад гэтых гукаў выва-
рочвала нутро і валасы ўставалі дыбарам. Двуххвілінка Нянавісці пачалася.
На экране. як звычайна, з’явіўся твар Bopara Народа Эмануіла Гольдштэйна. Сям-там сярод гледачоў пачуўся свіст. Маленькая жанчына побач завішчала ад страху і агіды. Гольдштэйн быў рэнегат і адступнік, які калісьці, вельмі даўно (як даўно ніхто ўжо дакладна не памятаў), быў адным з партыйных кіраўнікоў і стаяў ледзь не на адным узроўні з Вялікім Братам, але пасля ўцягнуўся ў контррэвалюцыйную дзейнасць, быў засуджаны на смерць і знік пры таямнічых абставінах. Змест Двуххвілінак Нянавісці мяняўся з дня на дзень, але не было ніводнай, дзе б Гольдштэйн не выступаў у галоўнай ролі. Ён быў галоўны здраднік і галоўны апаганшчык чысціні Партыі. Усе наступныя антыпартыйныя злачынствы. усе здрады, акты сабатажу. іншадумствы, адхіленні ад партыйнай лініі мелі пачаткам яго фальшывае вучэнне. Ён яшчэ недзе жыў і строіў свае падкопы — можа. недзе за акіянам, пад аховай сваіх шчодрых замежных гаспадароў. ці, можа нават. калі верыць чуткам, недзе ў добрым сховішчы ў самой Акіяніі.
Ўінстану заняло дух. Заўсёды, калі ён бачыў Гольдштэйнаў твар, яго апаноўвалі супярэчлівыя пачуцці. Гэта быў худы яўрэйскі твар з густою капой кучаравых сівых валасоў і казлінай бародкай разумны і чамусьці трохі агідны твар. Доўгі тонкі нос, на канцы якога віселі акуляры, дадаваў твару старэчасці. Твар быў падобны да авечае морды, нешта авечае было і ў голасе. Гольдштэйн выступаў са сваімі звычайнымі злоснымі нападамі на вучэнне Партыі, такімі недарэчнымі і бязглуздымі. што іх марнасць зразумела б нават дзіця. I, аднак, яны былі дастаткова праўдападобныя, каб абудзіць трывогу, што яны могуць звесці з добрага шляху трохі меней перакананых людзей. Ён знеслаўляў Вялікага Брата. асуджаў