1984  Джордж Оруэл

1984

Джордж Оруэл
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 338с.
Мінск 2022
61.86 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
аўтамабілях або экіпажах з бакавымі вокнамі. Ніхто не ведаў, колькі ў гэтай легендзе было праўды, а колькі прыдуманага. Ўінстан не мог нават прыгадаць, калі ўпершыню з'явілася на свет сама Партыя. Яму здавалася, што да 1960 года ён ніколі не чуў слова «Ангсоц», але, магчыма, яно ўжывалася і раней у сваёй старамоўнай форме — «Ангельскі Сацыялізм». Усё расплывалася ў тумане. Але часам можна было заўважыць відавочную хлусню. Напрыклад, было няпраўдай — хоць гэта і сцвярджалася ў падручніках гісторыі Партыі. — што Партыя вынайшла самалёты. Ён помніў, што бачыў самалёты яшчэ ў далёкім маленстве. Але давесці гэта было немагчыма. He было ніякіх доказаў. Толькі аднойчы ў сваім жыцці ён трымаў у сваіх руках відавочны дакументальны доказ фальсіфікацыі гісторыі. Гэта было тады, калі...
— Сміт! — закрычаў атрутны голас з тэлегляда. — 6079, Сміт У.! Так, ВЫ! Ніжэй нахіляцца. Вы можаце рабіць значна лепей, чым робіце цяпер. Вы не стараецеся. Ніжэй, калі ласка! ТАК ужо лепей. таварыш. Усім вольна! Паглядзіце ўсе на мяне!
Па ўсім целе Ўінстана раптоўна выступіў цёплы пот. Твар яго заставаўся безуважны. Ніколі не выдаваць свайго незадавальнення! Ніколі не абурацца! Варта толькі здрыгануцца воку — і ён прапаў. Ён стаяў і ўважліва глядзеў, як трэнерка падняла рукі над галавой і — не сказаць каб грацыёзна, але з дзіўнай дакладнасцю і спрытам — нізка нахіліла тулава, дастаўшы пры гэтым рукамі пальцы на нагах.
— Вось так, таварышы. Вось так я хачу, каб рабілі і вы. Паглядзіце ўважліва яшчэ раз. Мне трыццаць дзевяць гадоў, у мяне чацвёра дзяцей. А зараз глядзіце! — яна нахілілася яшчэ раз. — Бачыце, мае калені не сагнуліся. I вы таксама здолееце. калі захочаце, — дадала яна. выпроства-
ючыся. — Кожны чалавек да сарака пяці гадоў абавязкова павінен даставаць да пальцаў ног. He ўсім нам выпала шчасце змагацца на фронце, — працягвала яна, — але мы, прынамсі, павінны заўсёды быць у добрай форме. Падумайце пра нашых хлопцаў на Малабарскім фронце! I пра матросаў на Плывучых Крэпасцях! Падумайце толькі пра тое, колькі ім даводзіцца зносіць. А цяпер паспрабуйце яшчэ раз. Вось так ужо лепей, таварыш, так ужо значна лепей, — дадала яна, падбадзёрваючы, калі Ўінстан рэзкім рухам упершыню за многія гады здолеў, не згінаючы каленяў, дастаць пальцы ног.
4
Ўінстан глыбока ўздыхнуў, не зважаючы цяпер, на пачатку працоўнага дня, нават на блізкасць тэлегляда, падсунуў да сябе мовапіс, здзьмухнуў пыл з мікрафона і надзеў акуляры. Пасля ён разгарнуў і сашчапіў разам чатыры маленькія скруткі паперы, што вылецелі з трубкі пнеўматычнай пошты справа ад яго стала.
У сценах кабінета былі тры адтуліны. Справа ад мовапіса была маленькая трубка пнеўматычнай пошты для пісьмовых паведамленняў, злева — трошкі большая для газет; у бакавой сцяне, якраз пад рукой у Ўінстана, была вялікая выцягнутая шчыліна, закрытая драцянымі кратамі. Гэтая шчыліна замяняла сметнік, гэткія самыя шчыліны былі раскіданыя тысячамі ці нават дзясяткамі тысяч па ўсім будынку, не толькі ў кожным кабінеце, але праз кароткія прамежкі нават у кожным калідоры. Зваліся яны чамусьці дзірамі памяці. Калі нейкі дакумент падлягаў знішчэнню або недзе валяўся непатрэбны шматок паперы, любы службовец Міністэрства аўтаматычным рухам адкі-
даў краткі найбліжэйшай дзіры памяці і кідаў туды паперу, а далей павеў цёплага паветра нёс яе да вялізных печаў, што былі схаваныя ў патаемных глыбінях будынка.
Ўінстан разгарнуў і прачытаў чатыры цыдулкі. У кожнай было кароткае паведамленне-інструкцыя з аднаго ці двух радкоў на скарочаным жаргоне, які ўжываўся ў Міністэрстве ва ўнутраных мэтах і меў шмат паасобных слоў з навамову. Там было напісана:
таіімз 17.3.84 вб прамова афрыка памылзвест выправіць таймз 19.12.83 прагноз 3 гп 4 кв 83 памылдрук праверыць новавыд
таймз 14.2.84 міндаст шакалад памылцыт выправіць
таймз 3.12.83 справаздача вб загад дня звышплюснядобра называе нечалавекаў усё перапісаць угору перадархіў
Ўінстан задаволена адклаў апошняе паведамленне ўбок. Г эта было складанае і адказнае заданне. і ён вырашыў адкласці яго на пасля. Тры астатнія былі звычайнымі, хоць другое і патрабавала нуднага перагляду шматлікіх лічбаў.
Ўінстан набраў на тэлеглядзе «Старыя нумары», замовіў «Таймз» за адпаведныя дні, і праз пару імгненняў яны ўжо выпалі з трубкі пнеўматычнай пошты. Паведамленні. што ён атрымаў, датычылі газетных артыкулаў і рэпартажаў, якія з той або іншай прычыны было патрэбна выправіць ці, паводле афіцыйнай тэрміналогіі, удакладніць. Так, напрыклад, з «Таймз» за 17 сакавіка вынікала. што напярэдадні Вялікі Брат у сваёй прамове прадказаў, што на Паўднёваіндыйскім фронце ўсё будзе спакойна, а ў Паўночнай Афрыцы хутка пачнецца еўразійскі наступ. У сапраўднасці, аднак, Еўразійскае Вышэйшае Камандаванне запланавала наступ у Паўднёвай Індыі. а ў Афрыцы панаваў спакой. Таму трэба было напісаць новы варыянт пра-
мовы Вялікага Брата. які б прадказваў тое, што адбылося на самай справе. У другім выпадку «Таймз» за 19 снежня змясціла афіцыйныя прагнозы вытворчасці розных тавараў шырокага ўжытку на чацвёрты квартал 1983 года, які адначасна быў шостым кварталам Дзявятай Трохгодкі. Сённяшні выпуск змяшчаў справаздачу пра фактычны ўзровень прадукцыі, з якой вынікала, што шмат у якіх галінах прагнозы не спраўдзіліся. Ўінстанава задача палягала цяпер у тым, каб выправіць старыя лічбы і прывесці іх у адпаведнасць з новымі. Што да трэцяй паперкі, дык тут была простая памылка, якую можна выправіць за пару хвілін. Яшчэ ў лютым Міністэрства Дастатку выступіла з абяцаннем (у афіцыйнай мове — «катэгарычнай гарантыяй»), што ў 1984 годзе не будзе ніякіх скарачэнняў нормы на шакалад. У сапраўднасці, як ужо ведаў Ўінстан, у канцы гэтага тыдня норма шакаладу змяншалася з трыццаці да дваццаці грамаў. Заставалася толькі замест ранейшага абяцання падставіць папярэджанне, што, магчыма, будзе неабходна скараціць норму на працягу красавіка.
Апрацаваўшы тры гэтыя паведамленні, Ўінстан прышпіліў свае надыктаваныя на мовапіс папраўкі да адпаведных нумароў «Таймз» і паклаў іх у цыліндр пнеўматычнай пошты. Пасля ён амаль зусім машынальна скамячыў усе свае нататкі і ўкінуў іх у дзіру памяці, аддаючы іх пажыральнаму полымю.
Што адбывалася ў нябачным лабірынце, куды збягаліся ўсе трубкі пнеўматычнай пошты, ён ведаў толькі ў агульных рысах. Калі ўсе папраўкі, неабходныя для аднаго нумару «Таймз», збіраліся і крытычна параўноўваліся адна з адной, нумар друкаваўся нанова, старыя нумары знішчаліся, а іх месца на архіўных паліцах займалі новыя. выпраўленыя выданні. Гэты няспынны працэс пераробкі ахопліваў не толькі газеты, але і кнігі, часопісы, брашуры,
плакаты. улёткі, фільмы, магнітазапісы, мультфільмы, фотаздымкі — усе віды літаратуры ці дакументацыі, якія маглі мець хоць якое палітычнае ці ідэалагічнае значэнне. Мінуласць асучаснівалася штодзённа, нават штохвілінна. Гэткім чынам зацвярджалася дакументальна слушнасць кожнага партыйнага выказвання. Натуральна ж. не пакідалася ніякіх пісьмова зафіксаваных паведамленняў і выказванняў, якія б супярэчылі інтарэсам бягучага моманту. Уся гісторыя была палімпсестам, з якога саскрэбвалі старыя пісьмёны і пісалі новыя, так часта. як гэта было неабходна. Пасля таго, як справа была зробленая, было абсалютна немагчыма выявіць фальшаванне. Самая вялікая секцыя аддзела дакументацыі. значна большая за тую, дзе працаваў Ўінстан, складалася з людзей, задачай якіх было вышукваць і збіраць усе асобнікі кніг, газет і іншых дакументаў. што сталі несапраўднымі і падлягалі знішчэнню. Такім чынам, адзін нумар «Таймз» з прычыны змены палітычнай кан’юнктуры або незбыцця памылковых прагнозаў Вялікага Брата быў ужо, магчыма, тузін разоў перапісаны, аднак усё яшчэ стаяў у архіве пад першапачатковай датай, і нідзе не існавала супярэчнага яму асобніка. Кнігі таксама канфіскоўвалі, хутка перапісвалі і выдавалі зноў без найменшай спасылкі на змены ў тэксце. Нават у пісьмовых інструкцыях, якія Ўінстан атрымліваў і, выканаўшы, заўсёды адразу знішчаў, не ўпаміналася ні слова пра тое, што трэба было зрабіць фальшаванне: гаворка заўсёды ішла пра недагляд, памылкі ці неправераныя цытаты, якія дзеля дакладнасці трэба было прывесці да ладу.
I сапраўды, думаў ён. выпраўляючы лічбы Міністэрства Дастатку. гэта было нават не фальшаванне. Проста адну бязглуздзіцу замянялі на другую. Матэрыял. які трэба было перарабіць, у большасці выпадкаў не меў нічога агульнага з рэчаіснасцю. Лічбы ў першапачатковым варыянце былі
гэткім жа прадуктам фантазіі, як і выпраўленні. Часцей за ўсё іх проста выдумлялі. Напрыклад, Міністэрства Дастатку ў сваіх прагнозах прадугледжвала. што выпуск ботаў за квартал складзе 145 мільёнаў пар. Паводле фактычных дадзеных, было выпушчана 62 мільёны. Перапісваючы прагнозы, Ўінстан, аднак, зменшыў лічбу да 57 мільёнаў, каб стварыць падставы для звычайнага сцверджання. што план быў перавыкананы. Аднак 62 мільёны былі не бліжэй да рэчаіснасці, чым 57 або 145 мільёнаў. Вельмі верагодна, што ўвогуле не было выпушчана ніводнага бота. Яшчэ верагодней было тое, што ніхто не ведаў, колькі ботаў выпушчана. не кажучы ўжо пра тое, што гэта нікога не цікавіла. Вядома было толькі, што на паперы за квартал выпушчана астранамічная колькасць ботаў. тым часам як, можа, палова насельніцтва Акіяніі хадзіла босая. I гэтак было з кожным дакументальна зафіксаваным фактам, незалежна ад яго важнасці. Усё расплывалася ў нейкім свеце ценяў, дзе ўрэшце нават даты сталі няпэўнымі.
Ўінстан кінуў позірк праз залу. У гэткай самай нішыкабінеце з другога боку працаваў Тылатсан, маленькі педантычны чалавек са скамечанай газетай на каленях, з мікрафонам мовапіса каля самага рота. Ён трымаўся так, быццам тое, што ён казаў, мусіла застацца таямніцай паміж ім і тэлеглядам. Ён падняў вочы, і яго акуляры варожа бліснулі.
Ўінстан мала ведаў Тылатсана і не меў ніякага ўяўлення, чым ён займаецца. Людзі ў аддзеле дакументацыі не любілі гаварыць пра сваю працу. У вялікай зале без вокнаў з двума радамі ніш, з заўсёдным шамаценнем паперы і ціхім гоманам галасоў, што дыктавалі на мовапісы, было з дзясятак людзей. якіх Ўінстан не ведаў нават па імёнах, хоць і бачыў іх штодня, калі яны паспешліва сноўдалі сюдытуды па калідоры або махалі рукамі падчас Двуххвілінкі