• Газеты, часопісы і г.д.
  • 1984  Джордж Оруэл

    1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 338с.
    Мінск 2022
    61.86 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    дыктатуру Партыі, патрабаваў неадкладнага заключэння міру з Еўразіяй. выступаў за свабоду слова, свабоду друку, свабоду сходаў, свабоду думак, істэрычна крычаў, што Рэвалюцыі здрадзілі — прамова была паспешлівая, шматслоўная, нібы пародыя на звычайны стыль партыйных прамоўцаў, у ёй былі нават некаторыя словы з навамову і нават болей навамоўных слоў, чым звычайна ўжывае любы член Партыі. I ўвесь гэты час, каб ні ў кога не ўзнікла ні каліва сумнення ў тым, што ў сапраўднасці хавалася за агіднымі выказваннямі Гольдштэйна, за яго спінай на экране тэлегляда праходзілі маршам бясконцыя калоны еўразійскага войска, бясконцыя шэрагі дужых з выгляду людзей з безвыразнымі азіяцкімі тварамі. Яны набліжаліся да гледачоў, расплываліся ў экране, саступаючы месца іншым. Аднастайны рытмічны грукат салдацкіх ботаў ствараў гукавы фон, праз які прабівалася авечае бляянне Гольдштэйна.
    He прайшло і паўхвіліны праграмы Нянавісці, як з глотак паловы людзей, сабраных у зале, вырваўся неўтаймаваны крык гневу. Самазадаволенага авечага твару на экране і пагрозлівай магутнасці еўразійскага войска было нават болей чым дастаткова: адзін толькі выгляд Гольдштэйна, адна думка пра яго міжволі спараджалі страх і лютасць. Ён быў болып трывалы аб’ект нянавісці. чым Еўразія або Усходазія, бо калі Акіянія ваявала з адной дзяржавай, дык звычайна з другой яна заставалася ў стане міру. Дзіўным было, аднак, тое, што нягледзячы на ўсеагульную нянавісць і пагарду, нягледзячы на тое, што кожнага дня тысячу разоў з трыбун, з тэлегляда, у газетах, у кнігах ідэі Гольдштэйна пракліналіся, абвяргаліся, высмейваліся, паказваліся перад грамадствам як нявартая ўвагі бязглуздзіца, — нягледзячы на ўсё гэта здавалася, што ўплыў Гольдштэйна ніколі не меншаў. Усё новыя і новыя ахвяры чакалі, каб
    паддацца ягонай спакусе. He праходзіла ніводнага дня, каб Паліцыя Думак не выкрывала шпіёнаў і сабатажнікаў, што дзейнічалі паводле ягоных загадаў. Ён быў галоўным кіраўніком вялікай прывіднай арміі, шырокай сеткі падземнікаў-змоўнікаў, што мелі за мэту скінуць урад. Казалі, што гэтая арганізацыя завецца Братэрства. Хадзілі таксама пагалоскі аб нейкай жахлівай кнізе, дзе былі сабраныя ўсе аблудныя тэорыі, аўтарам якіх быў Гольдштэйн. Кніга гэтая сям-там патаемна хадзіла па руках і не мела назову. Калі пра яе ішла гаворка, дык казалі проста Кніга. Але пра ўсё гэта можна было даведацца толькі з няпэўных чутак. Звычайныя члены Партыі стараліся, калі гэта было магчыма, не згадваць у размовах ні Братэрства, ні Кнігі.
    На другой хвіліне Нянавісць перайшла ў шаленства. Людзі падскоквалі з месцаў і дзіка крычалі, каб заглушыць дурманлівае бляянне, што гучала з экрана. Маленькая жанчына побач пачырванела і хапала ротам паветра, як выкінутая на бераг рыбіна. Нават цяжкі твар О’Браена змяніў колер. Ён сядзеў проста, нібы кій праглынуўшы, і яго важкае агруддзе надзімалася і дрыжала, быццам ён змагаўся з навальнай хваляй. Чарнявая дзяўчына, што сядзела за Ўінстанам, крычала: «Свіння! Свіння! Свіння!» Раптам яна схапіла цяжкі Слоўнік навамову і шпурнула яго ў экран. Ён трапіў Гольдштэйну ў нос і адскочыў. Голас няўмольна гучаў далей. У момант прасвятлення Ўінстан заўважыў, што ён крычыць разам з усімі і раз’юшана малоціць па більцы крэсла. Самае жахлівае ва ўсім гэтым было не тое, што трэба было саўдзельнічаць, а, наадварот, тое, што не саўдзельнічаць было немагчыма. Праз паўхвіліны ўжо не трэба было прыкідвацца. Жахлівае ачмурэнне ад страху і прагі помсты, жаданне забіваць, катаваць, трушчыць молатам галовы працяла, нібы электрычны ток, усіх гледачоў, ператварыўшы іх мімаволі ў раз’юшаных
    вар’ятаў. Але шаленства, якое ахапіла гледачоў, было пачуццём абстрактным, няпэўным, яго можна было перавесці з аднаго аб’екта на другі, як прамень пражэктара. Так, на нейкі момант Ўінстан адчуў, што яго нянавісць накіравана зусім не на Гольдштэйна, а на Вялікага Брата, Партыю і Паліцыю Думак. Гэткімі хвілінамі ён імкнуўся сэрцам да самотнага ерэтыка. аддаванага здзеку і глуму на экране, адзінага ахоўніка праўды і здаровага розуму ў свеце хлусні. Аднак праз хвіліну Ўінстан усёй душою быў ужо з людзьмі, што сядзелі навокал, і ўсё, што казалася пра Гольдштэйна, здавалася яму слушным. I тады патаемная агіда да Вялікага Брата саступала месца гарачай любові. Вялікі Брат, непераможны і бясстрашны абаронца Радзімы, узвышаўся неадольнай скалою перад азіяцкімі ордамі. Гольдштэйн. нягледзячы на адлучанасць, на бяссільнасць і на сумнеў наконт факта яго існавання, быў падобны да злавеснага чараўніка, што здольны ўладай свайго голасу разбурыць асновы цывілізацыі.
    Часамі можна было напружаннем волі скіраваць сваю нянавісць на той або іншы аб'ект. 3 намаганнем, роўным таму, з якім у жахлівым сне адрываеш галаву ад падушкі, Ўінстану раптам удалося перанесці нянавісць з твару, што быў на экране, на чорнавалосую дзяўчыну, якая сядзела ў яго за спінай. Перад яго вачыма паўсталі жывыя і яскравыя вобразы. Ён збівае яе насмерць гумовым кіем. Ён прывязвае яе голую да слупа і дзіравіць яе стрэламі, як святога Себастыяна. Ён гвалціць яе і ў момант аблягчэння пераразае ёй горла. I ён зразумеў лепш, чым калі paHeft, чаму менавіта ён яе ненавідзеў. Ён ненавідзеў яе. бо яна была маладая, прыгожая і бясполая, бо хацеў з ёй пераспаць, але не мог і не змог бы ніколі, бо вакол яе тонкай гнуткай таліі, якую так і хацелася абняць, быў абвязаны агідны чырвоны пояс — ваяўнічы сімвал цнатлівасці.
    Нянавісць дасягнула найвышэйшай ступені. Г олас Г ольдштэйна змяніўся сапраўдным авечым бляяннем, і на нейкі момант сам Гольдштэйн ператварыўся ў авечку. Пасля авечка незаўважна змянілася постаццю еўразійскага салдата, дужага і страшнага, з аўтаматам у руках, ён ступіў наперад і, здалося, выйшаў з экрана, так. што колькі чалавек у першым радзе адкінуліся назад. Але ў наступнае імгненне зала азвалася глыбокім уздыхам палёгкі, бо варожы твар на экране растаў, а замест яго з’явілася чорнавалосае і чарнавусае аблічча Вялікага Брата. поўнае сілы і загадкавага спакою і такое вялікае, што заняло амаль увесь экран. Ніхто не чуў, што казаў Вялікі Брат. Гэта былі нейкія простыя словы для ўзняцця духу, якія звычайна кажа камандзір падчас цяжкага бою. Іх нельга было разабраць, але ўжо тое, што яны прамаўляліся, супакойвала і вяртала веру ў свае сілы. Тады твар Вялікага Брата знік, і замест яго на экране з’явіліся напісаныя вялікімі літарамі тры партыйныя лозунгі:
    ВАЙНА ГЭТА МІР
    СВАБОДА ГЭТА РАБСТВА НЯВЕДАННЕ ГЭТА СІЛА
    Але здавалася, што твар Вялікага Брата яшчэ заставаўся некалькі секунд на экране, быццам выява адбілася ўваччу так моцна, што знікла не адразу. Маленькая жанчына з пясочнымі валасамі кінулася да тэлегляда. Дрыготкімі вуснамі яна прашаптала нешта накшталт «О Збавіцель!» і выцягнула рукі да экрана. Пасля яна закрыла твар рукамі. Было падобна, што яна малілася.
    I тады ўсе прысутныя зацягнулі глыбокі, павольны і рытмічны спеў: «Вэ-Бэ!.. Вэ-Бэ!.. Вэ-Бэ!..» — яшчэ і яшчэ, вельмі павольна, з доўгай паўзай паміж «Вэ» і «Бэ». Гэта быў цяжкі і гучны шэпт, невы.моўна дзікі, за ім чуўся mop-
    гат босых ног і пошчак тамтамаў. Спеў цягнуўся, можа. паўхвіліны. Гэтая мелодыя чулася часта, калі вырываліся на волю нестрыманыя пачуцці. Гэта было нечым накшталт гімна мудрасці і велічы Вялікага Брата, але хутчэй гэта быў акт самагіпнозу. наўмыснае зацямненне свядомасці рытмічным шумам. У Ўінстана ад спеву пахаладзела ў жываце. Падчас Двуххвілінкі Нянавісці ён не мог паўстрымацца ад удзелу ў агульным шаленстве, але гэты нялюдскі спеў «Вэ-Бэ!.. Вэ-Бэ!..» заўсёды поўніў яго дзікім страхам. Вядома ж, ён спяваў разам з усімі. Інакш было немагчыма. Прыхоўваць пачуцці, апаноўваць свае рухі. паводзіць сябе так, як іншыя, — усё гэта рабілася інстынктыўна. Але на працягу нейкай пары імгненняў яго вочы маглі яго выдаць. Якраз у гэты момант адбылося штосьці вельмі важнае — калі яно ўвогуле адбылося.
    Яго позірк на момант сустрэўся з позіркам О'Браена. О’Браен устаў. Ён прыўзняў акуляры і характэрным рухам падправіў іх на носе. Але на нейкае імгненне іх вочы сустрэліся, і, пакуль гэта адбывалася, Ўінстан ведаў — ён ведаўі — што О’Браен думаў гэтаксама, як і ён. Адбылася перадача думак. Быццам іх душы раскрыліся і думкі пераляцелі ад аднаго да другога праз вочы. «Я з вамі, — здавалася, казаў О’Браен. — Я дакладна ведаю вашы адчуванні. Я ведаю вашу пагарду, вашу нянавісць. вашу агіду. Але не бойцеся, я з вамі!» Прамень разумення раптам згас, і твар О’Браена зноў зрабіўся гэткі ж непранікальны, як і ўсе іншыя.
    Больш нічога не было, і Ўінстан пачаў ужо сумнявацца, ці было нешта ўвогуле. Такія выпадкі ніколі не мелі ніякіх вынікаў. Адзіным вынікам была жывая вера, надзея, што ў Партыі, апроч яго, ёсць яшчэ ворагі. Можа. і праўда, што недзе існуе шырокі канспіратыўны рух! Можа, і праўда, што існуе Братэрства! Нягледзячы на шматлікія арышты,
    прызнанні і пакаранні. было немагчыма ведаць напэўна. што Братэрства не ёсць усяго толькі міфам. Часам ён верыў у гэта, часам не. He было ніякіх доказаў, толькі слабыя пробліскі, якія маглі значыць усё або нічога: падслуханыя ўрыўкі размоў, неразборлівыя крамзолі на сценах у прыбіральнях або нават лёгкі рух рукой пры сустрэчы двух незнаёмых людзей, які мог быць паролем. Усё гэта былі толькі здагадкі. Магчыма, ён усё сам сабе навыдумляў. Ён вярнуўся ў свой кабінет, не зірнуўшы болей на О'Браена. Думка працягнуць іх імгненны кантакт ледзь закранула ягоны мозг. Гэта было б занадта небяспечна, нават калі б ён ведаў, як гэта зрабіць. За адну-дзве секунды яны абмяняліся двухсэнсоўным позіркам, і на гэтым усё скончылася. Але ў той невымоўнай адзіноце, у якой усе мусілі жыць, нават такая падзея надоўга западала ў памяць.
    Ўінстан устаў і выпрастаўся. Яму адрыгнулася — джын паднімаўся са страўніка.
    Яго ўвага зноў засяродзілася на паперы. Ён убачыў, што, пакуль ён лунаў у летуценнях, яго рука аўтаматычна пісала. Гэта быў ужо не той нязграбны сціснуты почырк. Пяро пажадліва слізгала па гладкай паперы. выпісваючы вялікія выразныя літары: ДАЛОЎ ВЯЛІКАГА БРАТА ДАЛОЎ ВЯЛІКАГА БРАТА ДАЛОЎ ВЯЛІКАГА БРАТА ДАЛОЎ ВЯЛІКАГА БРАТА ДАЛОЎ ВЯЛІКАГА БРАТА
    і гэтак была спісаная палова старонкі.