1984  Джордж Оруэл

1984

Джордж Оруэл
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 338с.
Мінск 2022
61.86 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Раптам ён апынуўся на пругкім дзірване, быў летні вечар. Касыя промні сонца залацілі зямлю. Краявід гэты так часта вяртаўся да яго ў снах. што ён ужо не быў пэўны, ці не бачыў ён яго ў рэальным жыцці. Ён зваў яго Залатой Краінай. Гэта быў стары трусіны выган, сям-там паточаны кратавіннем, пасярод яго ў траве гублялася сцежачка. У здзічэлым жываплоце па той бок поля пяшчотна гайдаліся пад цёплым ветрыкам галінкі вязу, і лісце калыхалася густымі хвалямі, нібы валасы жанчыны. Недзе зусім блізка павольна цякла нябачная ручаінка, у якой пад ніцымі вербамі мітусіліся маленькія рыбкі.
Чорнавалосая дзяўчына ішла да яго праз поле. Адным рухам яна сцягнула з сябе адзенне і рашуча адкінула яго ўбок. Цела яе было белае і гладкае. аднак яно не абуджала ў ім ніякага жадання, ён нават не надта ўважліва на яго глядзеў. Ён быў зачараваны тым рухам. якім яна адкінула адзенне. Здавалася, што яе павабнасць і бестурботнасць здольныя знішчыць цэлую цывілізацыю, цэлую сістэму ідэй, быццам ад аднаго гэткага ўзмаху рукі могуць знікнуць назаўсёды і Вялікі Брат, і Партыя. і Паліцыя Думак. Гэты ўзмах рукі таксама быў са старых часоў. Ўінстан прачнуўся са словам «Шэкспір» на вуснах.
3 тэлегляда чуўся пранізлівы свіст, бесперапынны аднастайны сігнал, што цягнуўся трыццаць секунд. Было нуль сем пятнаццаць — час пад’ёму службоўцаў. Ўінстан саскочыў з ложка — голы, бо член Знешняй Партыі атрымлі-
ваў на год толькі тры тысячы талонаў на адзенне, а піжама каштавала шэсцьсот — і схапіў з крэсла зашмальцаваную майку і трусы. Праз тры хвіліны пачыналася Ранішняя гімнастыка. Але раптам ён зайшоўся моцным кашлем, які амаль заўсёды нападаў на яго, як толькі ён прачынаўся. Кашаль спустошыў лёгкія, і ён мусіў ляжаць пластом на спіне і прагна хапаць ротам паветра. Ад напружання напухлі жылы і засвярбела язва на назе.
Група ад трыццаці да сарака! пранізліва вішчаў жаночы голас. — Група ад трыццаці да сарака! Калі ласка, заняць месцы! Ад трыццаці да сарака!
Ўінстан стаў «смірна» перад тэлеглядам, у якім ужо паказалася жанчына-трэнерка. яшчэ не старая, худая і жылістая, у трыко і спартыўных чаравіках.
Рукі сагнуць і разагнуць! камандавала яна. — Разам са мной. Раз. два, тры, чатыры! Раз, два, тры, чатыры! Ну, таварышы, жывей, жывей! Раз, два, тры, чатыры!..
Пакутлівы прыступ кашлю не выцесніў да канца Ўінстанавы ўражанні ад сну, а рытмічныя рухі гімнастыкі нават яшчэ болей іх асвяжылі. Пакуль ён машынальна кідаў рукі ўперад і ўзад і рабіў пры гэтым задаволены твар як лічылася патрэбным падчас Ранішняй гімнастыкі, ён напружана спрабаваў аднавіць у памяці цьмяныя часы свайго маленства. Гэта было надзвычай цяжка. Усё, што адбылося да канца 50-х гадоў, сцерлася з памяці. Без нейкіх знешніх пунктаў адліку, за якія можна было б учапіцца, нават уласная біяграфія траціла выразныя абрысы. Прыгадваліся больш ці менш вялікія падзеі. якія, цалкам верагодна, зусім не адбываліся, прыгадваліся падрабязнасці нейкіх здарэнняў, аднак іх атмасферу ўжо немагчыма было аднавіць, а пасля цягнуліся беззмястоўныя адцінкі часу. ад якіх увогуле нічога ў памяці не засталося. Тады ўсё было інакшае. Нават назвы краін і іхнія абрысы
на картах. Узлётна-пасадачная паласа № 1. напрыклад, не насіла тады гэтага назову, а звалася Англіяй або Вялікабрытаніяй. Аднак Лондан, ён быў упэўнены, заўсёды называўся Лонданам.
Ўінстан не мог з пэўнасцю прыгадаць час, калі б яго краіна не ваявала, але, з другога боку, у часы ягонага дзяцінства мусіў быць даволі працяглы мірны перыяд, бо адным з першых яго ўспамінаў быў паветраны напад. які, як здавалася, быў для ўсіх нечаканасцю. Можа, гэта было якраз тады. калі ўпала атамная бомба на Колчэстэр. Ён ужо не памятаў самога паветранага нападу, але прыгадваў, як моцна сціскала бацькава рука ягоную, калі яны спалохана беглі ўніз, усё глыбей і глыбей. глыбока пад зямлю. спускаючыся па спіральных сходах, што рэхам адгукаліся пад нагамі, і ўрэшце яго ногі так стаміліся, што ён пачаў енчыць, і яны прысталі, каб трошкі адпачыць. Маці, як заўсёды павольная і задуменная. бегла даволі далёка ззаду. Яна несла сястрычку або, можа. толькі скрутак коўдраў — ён не памятаў, ці была ўжо тады сястрычка. Урэшце яны дабраліся да перапоўненага людзьмі памяшкання, у якім ён пазнаў станцыю падземкі.
На выкладзенай пліткаю падлозе паўсюль скурчыўшыся сядзелі людзі, іншыя сядзелі, цесна скупіўшыся, на лавах каля сцен. Ўінстан, маці і бацька знайшлі месца на падлозе, побач з імі на лаве сядзелі, шчыльна прытуліўшыся адно да аднаго, стары і старая. Стары быў апрануты ў добры цёмны гарнітур, з-пад чорнага капелюша тырчалі сівыя валасы. Ягоны твар быў пунсовы. блакітныя вочы поўныя слёз. Ад яго моцна пахла джынам, здавалася, што яго скура выдзяляла джын замест поту, і можна было падумаць, што нават слёзы, што каціліся ў яго з вачэй, былі чыстым джынам. Але, нягледзячы на ап’янеласць, ён пакутаваў ад нейкага гора. сапраўднага і нясцерпнага. Сваім дзіцячым
розумам Ўінстан адчуваў. што толькі што здарылася нешта жахлівае. нешта недаравальнае, назаўжды непапраўнае. Яму нават здавалася, быццам ён ведае, што здарылася. Загінуў нехта, каго гэты стары вельмі любіў, можа, яго маленькая ўнучка. Штохвіліны стары ўзрушана казаў:
— He трэба было ім верыць. Я ж заўсёды казаў. ці ж не так? Усё гэта праз тое, што мы ім верылі. Я заўсёды казаў. He трэба было верыць гэтым нягоднікам.
Але якім нягоднікам не трэба было верыць, пра гэта Ўінстан цяпер ужо не мог прыгадаць.
I якраз з таго часу вайна літаральна зрабілася штодзённай з’явай, хоць, уласна кажучы. гэта ўжо была не заўсёды тая самая вайна. Калі ён быў малы, у самім Лондане некалькі месяцаў ішлі зацятыя вулічныя баі. пра некаторыя з іх ён яшчэ вельмі добра памятаў. Але дакладна прасачыць цяг гістарычных падзей і сказаць, хто тады з кім ваяваў, зрабілася цалкам немагчыма. бо ніякія пісьмовыя дакументы, ніякая вусная традыцыя ніколі не згадвалі іншага стану рэчаў, чым той, што існаваў цяпер. Так, напрыклад, у гэты момант, у 1984 годзе (калі цяпер і праўда быў 1984 год), Акіянія была ў стане вайны з Еўразіяй і ў альянсе з Усходазіяй. Hi ў адным публічным або прыватным паведамленні ніколі не дапускалася, каб гэтыя тры дзяржавы былі калі-небудзь у нейкіх іншых адносінах адна да аднае. У сапраўднасці ж. і Ўінстан добра гэта ведаў, усяго толькі чатыры гады таму Акіянія ваявала з Усходазіяй і мела Еўразію за саюзніка. Але гэта быў толькі пробліск гістарычнага ведання, які быў магчымы толькі таму, што яго памяць не была як след кантраляваная. Афіцыйна ж ніякіх змен у камбінацыі партнёраў і ворагаў ніколі не адбывалася. Акіянія вяла вайну з Еўразіяй — значыць.
Акіянія ваявала з Еўразіяй заўсёды і ва ўсе часы. Цяперашні вораг заўсёды быў увасабленнем зла, і з гэтага вынікала, што ўсялякае пагадненне з ім у мінуласці або ў будучыні было немагчымае.
Страшнейшым за ўсё было тое дзесяцітысячны раз адзначаў сабе Ўінстан, балюча напружваючы плечы (яны рабілі цяпер нахілы тулавам — практыкаванне, што ўмацоўвае мышцы спіны), — страшнейшым за ўсё было тое, што ўсё гэта магло быць праўдай. Калі ўжо Партыя магла гэтак умешвацца ў мінуласць і сцвярджаць пра тую або іншую падзею, што яна ніколі не адбылася, — ці не было гэта страшнейшым за катаванні і смерць?
Партыя казала, што Акіянія ніколі не была саюзнікам Еўразіі. Ён, Ўінстан Сміт, ведаў, што Акіянія не даўней як усяго чатыры гады таму была ў альянсе з Еўразіяй. Але дзе існавала гэтае веданне? Толькі ў яго свядомасці, якая ў хуткім часе непазбежна расцярушыцца ў пыл. I калі ўсе іншыя верылі ў ману, якую навязвала Партыя, калі ўсе пісьмовыя запісы падзей гучалі аднолькава, тады мана ўваходзіла ў гісторыю і рабілася праўдай. «Хто кантралюе мінуласць — той кантралюе будучыню, хто кантралюе сучаснасць — той кантралюе мінуласць», гучаў партыйны лозунг. I ўсё ж мінуласць, якой бы зменлівай ад прыроды яна ні была, ніколі не мянялася. Сённяшняя ісціна была ісцінай спрадвеку і назаўсёды. Гэта было вельмі проста. Патрэбная была толькі няспынная чарада перамог над уласнаю памяццю. Гэта называлася «кантроль рэчаіснасці», або на навамове — «дваядум».
— Вольна! — гыркнула трэнерка ўжо трохі прыязней.
Ўінстан апусціў рукі і павольна набраў у лёгкія паветра. Яго думкі блукалі ў заблытаным сусвеце дваядуму. Ведаць і не ведаць: быць упэўненым у сваёй праўдзівасці, расказваючы старанна збудаваную ману; адначасна падтрымліваць
два ўзаемавыключныя меркаванні, ведаць, што яны супярэчаць адно аднаму, і верыць у абодва; абвяргаць логіку логікай; адкідаць мараль, адначасна ёю прыкрываючыся; верыць, што дэмакратыя немагчымая і што Партыя, аднак, ёсць аплот дэмакратыі; забыцца на тое, на што цябе вымушаюць забыцца, каб пасля, калі будзе трэба, зноў успомніць пра гэта, аднавіць забытае ў памяці, а пасля зноў старанна забыцца; і перадусім — выкарыстоўваць супраць ужытага прыёму той самы прыём. У гэтым была найвялікшая хітрасць: свядома прыкрывацца несвядомасцю і рабіць выгляд, што не заўважыў толькі што праведзенага табою сеансу гіпнозу. Нават каб зразумець слова «дваядум», трэба было ўжыць дваядум.
Трэнерка зноў скамандавала «смірна».
А зараз ну-тка паглядзім, хто з нас можа дастаць пальцы на нагах! — вымавіла яна з падкрэсленай бадзёрасцю. — У поясе са-гнуцца! Раз — два! Раз — два!..
Ўінстан ненавідзеў гэтае практыкаванне, бо яно спрычыняла нясцерпны боль у нагах ад пят да азадка і часта канчалася новым прыступам кашлю. Яго пакінулі ўсе хоць колькі прыемныя думкі. «Мінуласць», — падумаў ён. «не толькі мянялася, яна проста знішчалася. Бо як можна было пацвердзіць нават самыя відавочныя факты, калі пра іх не было ніякай інфармацыі, акрамя сваіх успамінаў?» Ён паспрабаваў прыгадаць, у якім годзе ён упершыню пачуў пра Вялікага Брата. Яму здавалася, што гэта было ў 60-я гады. але ён не мог ведаць напэўна. Вядома ж, згодна з партыйным выкладам гісторыі, Вялікі Брат выступаў як правадыр і вартавы Рэвалюцыі ад самых яе вытокаў. Яго подзвігі паступова адсоўваліся назад у часе, пакуль не дасягнулі міфічнага свету саракавых і трыццатых гадоў, калі капіталісты ў сваіх дзівацкіх цыліндрычных капелюшах яшчэ ездзілі па вуліцах Лондана ў сваіх бліскучых