1984  Джордж Оруэл

1984

Джордж Оруэл
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 338с.
Мінск 2022
61.86 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
А казачныя лічбы ўсё яшчэ гучалі з тэлегляда. У параўнанні з мінулым годам было болей ежы, болей адзення, болей дамоў, болей мэблі, болей посуду, болей паліва, болей караблёў. болей верталётаў, болей кніг, болей дзяцей — болей усяго, акрамя хвароб, злачынстваў і вар’яцтваў. Штогод, штохвіліны ўсё навокал перажывала бурны росквіт. Як і Сайм, Ўінстан цяпер узброіўся лыжкай і вырабляў з рэшткаў поліўкі на стале разнастайныя ўзоры. Ён з прыкрасцю разважаў пра фізічныя асаблівасці жыцця. Ці заўсёды яно было такое? Ці заўсёды ежа здавалася яму такой смачнай? Ён агледзеў сталоўку. Нізкая столь, напханая да берагоў зала. сцены, брудныя ад незлічоных дотыкаў. Паўгінаныя металічныя сталы і крэслы, так цесна папрытыканыя адно да аднаго, што седзячы можна было дакрануцца локцем да суседа. Пагнутыя лыжкі, місы са шчарбатымі краямі, вялікія белыя кубкі, бліскучыя
ад тлушчу, бруд куды ні глянь. I над усім гэтым кіслы смурод ад дрэннага джыну, ад нізкаякаснай кавы, ад поліўкі з металічным прысмакам і ад бруднага адзення. I ўвесь час у страўніку і на скуры адчуванне гідкасці, нібы нейкі пратэст, пачуццё. быццам цябе ашукалі з тым. на што ты меў права. I, аднак, яго памяць не захавала нічога іншага. Наколькі ён помніў, ежы не хапала ніколі, шкарпэткі і споднікі ў людзей заўсёды былі ў дзірках. мэбля заўсёды была паламаная і нетрывалая, кватэры недастаткова ацяпляліся, у метро было не ўбіцца. дамы развальваліся, хлеб быў толькі чорны. гарбата была рэдкасцю, кава смярдзела, цыгарэт было замала. Усё было дарагое, усяго не хапала, удосталь было толькі сінтэтычнага джыну. I хоць з гадамі ўсё навокал горшала. гэта нікому не здавалася ненатуральным: не здавалася ненармальным, што ўвесь час баліць сэрца ад няўтульнасці і бруду. недахопу тавараў, бясконцых зім, дзіравых шкарпэтак, заўсёды сапсаваных ліфтаў, сцюдзёнай вады, пясочнага мыла, пакрышаных цыгарэт, штучных харчовых прадуктаў з падазроным смакам. Чаму нясцерпнасць усяго гэтага мог адчуць толькі той, хто захаваў нешта накшталт памяці продкаў пра тое, што калісьці ўсё было зусім інакшае?
Ён яшчэ раз агледзеў сталоўку. Амаль усе людзі навокал былі брыдкія і засталіся б брыдкімі і тады, калі б насілі не аднолькавыя сінія камбінезоны, а нешта іншае. У дальнім канцы залы сядзеў адзін за столікам маленькі, надзіва падобны да жука чалавек і піў каву, пры гэтым яго вочкі недаверліва зіркалі то ў адзін, то ў другі бок. Як лёгка можна было паверыць, калі толькі не глядзець вакол сябе, што абвешчаны Партыяй фізічны ідэал — высокія дужыя хлопцы і паўнагрудыя дзяўчаты, бялявыя, жыццярадасныя, загарэлыя і бесклапотныя — сапраўды існаваў і нават пераважаў. У сапраўднасці ж, наколькі можна было меркаваць.
большасць людзей ва Ўзлётна-пасадачнай паласе № 1 былі маленькія, чарнявыя і брыдкія. Было дзіўна, як гэты жукападобны тып шырока распаўсюдзіўся ў Міністэрствах: маленькія каржакаватыя людзі, што ўжо ў дзяцінстве былі тоўстыя. з кароткімі нагамі, рэдкімі нервовымі рухамі і азызлымі абыякавымі тварамі з вельмі маленькімі вачыма. Здавалася, што пад панаваннем Партыі гэты тып людзей дасягаў усё большага росквіту.
Паведамленне Міністэрства Дастатку скончылася фанфарамі, якія змяніліся духавой музыкай. Парсанз, якога навала лічбаў прывяла ў стан няўцямнага захаплення, дастаў з рота люльку.
— Міністэрства Дастатку сапраўды шмат чаго дасягнула сёлета, — сказаў ён з выглядам знаўцы. — Дарэчы, Сміт, ці ў цябе выпадкам няма лёзаў для галення, якія ты мог бы мне саступіць?
Ніводнага, адказаў Ўінстан. Я сам галюся ўжо шосты тыдзень адным лязом.
— А... Ну я толькі хацеў у цябе спытацца...
— На жаль, — сказаў Ўінстан.
Качыны голас за суседнім столікам, які падчас паведамлення змоўк, загучаў зноў на поўную моц. Невядома чаму, Ўінстану раптам прыгадалася пані Парсанз з яе кудлатымі валасамі і пылам у зморшчынах на твары. Праз два гады дзеці здадуць яе Паліцыі Думак. Пані Парсанз выпараць. Бязвокую істоту з качыным голасам ніколі не выпараць. Маленькіх жукападобных людзей, што так спрытна сноўдаюць па калідорах Міністэрстваў, таксама ніколі не выпараць. I дзяўчыну з чорнымі валасамі з аддзела мастацкай літаратуры — яе таксама ніколі не выпараць. Яму здавалася, што ён інстынктыўна адчувае, хто застанецца жыць. а хто будзе знішчаны, хоць і нельга было адразу сказаць. адкуль гэтае адчуванне.
У гэты момант ён раптам прачнуўся ад сваіх летуценняў. Дзяўчына за суседнім столікам напалову павярнулася і глядзела цяпер на яго. Гэта была тая самая чорнавалосая дзяўчына. Яна глянула на яго крадком, але з дзіўнай праніклівасцю. Калі іх позіркі сустрэліся. яна зноў адвярнулася.
Ўінстан абліўся халодным потам. Яго працяў дзікі страх. Пасля страх суняўся. але засталася нейкая неадчэпная трывога. Чаму яна назірала за ім? Чаму яна ўвесь час ходзіць за ім? На жаль. ён ужо не мог прыгадаць, ці сядзела яна за столікам, калі ён прыйшоў, ці прыйшла пазней. Ва ўсялякім разе, учора, падчас Двуххвілінкі Нянавісці, яна села якраз за ім, хоць не мела ў гэтым ніякай пільнай патрэбы. Цалкам верагодна, што яе заданнем было ўважліва прыслухоўвацца, ці дастаткова актыўна ён далучаецца да ўхвальных воклічаў.
Да яго зноў вярнулася думка: магчыма, яна і не была агентам Паліцыі Думак, але віжы-аматары яшчэ болей небяспечныя. Ён не ведаў. як доўга яна за ім ужо назірала, можа, усяго пяць хвілін, і магчыма, што ён не ўвесь гэты час добра кантраляваў свой твар. Было страшэнна небяспечна даваць сваім думкам неяк выяўляцца на твары падчас публічных мерапрыемстваў або ў полі зроку тэлегляда. Найменшая дробязь магла выдаць. Нервовая дрыготка, несвядомы трывожны позірк, звычка мармытаць сабе пад нос — усё магло абудзіць падазрэнне. Адзін толькі недарэчны выраз твару (напрыклад, недаверлівы позірк падчас паведамлення пра вайсковыя перамогі) быў ужо сам па сабе злачынствам. У навамове было нават адмысловае слова — тварзлачын.
Дзяўчына зноў павярнулася да яго спінай. Можа, яна за ім і не сачыла, можа, яна выпадкова другі дзень запар сядзела так блізка ад яго. Цыгарэта патухла, і ён асцярожна наклаў яе на край стала. Ён дакурыць яе пасля працы, калі
толькі за гэты час з яе не высыплецца тытунь. Цалкам магчыма, што асоба за суседнім столікам была агентам Паліцыі Думак, і вельмі верагодна, што праз тры дні яго кінуць у сутарэнні Міністэрства Любові — але ўсё роўна ён не меў права змарнаваць недакурак! Сайм склаў сваю паперку і засунуў у кішэню. Парсанз зноў пачаў сваю балбатню.
— Я табе не расказваў, стары, — сказаў ён усміхаючыся, з люлькай у зубах, — як мае дзеткі падпалілі спадніцу старой гандлярцы на рынку, бо ўбачылі, што яна загортвае сасіскі ў плакат з партрэтам Вялікага Брата? Яны крадком падышлі да яе ззаду і падпалілі спадніцу запалкамі. Думаю. ладна яе падсмалілі. Во падшыванцы, га? Але ж чуйныя, як паляўнічыя сабакі! Сёння яны атрымліваюць у Разведчыках першакласную падрыхтоўку — нават лепшую, чым у мае часы. Чым, ты думаеш, іх апошнім часам узброілі? Слухавымі трубкамі, каб падслухоўваць праз замочную шчыліну! Мая дачка прынесла адну ўчора дадому — паспрабавалі яе на дзвярах у спальню, і выявілася, што чуваць у два разы лепей, чым калі проста прыставіць вуха. Вядома, гэта толькі цацка, ты ж разумееш. Але, ва ўсялякім разе, гэта скіроўвае іх думкі ў добры бок, праўда?
У гэты момант з тэлегляда пачуўся пранізлівы свіст. Гэта быў сігнал пачатку работы. Усе трое ўскочылі з крэслаў. каб праціснуцца скрозь натоўп да ліфта, і з Ўінстанавай цыгарэты высыпаўся астатні тытунь.
6
Ўінстан пісаў у сваім дзённіку:
Гэта было тры гады таму. Адным цёмным вечарам, у адньш з вузкіх завулкаў побач з адньш вялікім вакзалам.
Яна стаяла каля падваротні пад цьмяным вулічным ліхтаром. У яе быў малады, густа нафарбаваны твар. Якраз гэтая фарба, падобная да белай маскі, мяне і прыцягнула, а таксама ярка-чырвоныя вусны. Жанчыны з Партыі ніколі не фарбуюцца. На вуліцы не было нікога. тэлегляда таксама не было. Яна сказала: два даляры. Я...
Пісаць раптам стала вельмі цяжка. Ён заплюшчыў вочы і націснуў на павекі пальцамі, спрабуючы выгнаць з думак вобраз, што не даваў яму спакою. Ён адчуў амаль непераможнае жаданне выкрыкнуць на поўны голас брудныя словы лаянкі. Або разбегчыся і ўдарыцца галавою аб сцяну, або перакуліць стол і шпурнуць чарніліцу праз акно — зрабіць што-небудзь гвалтоўнае, аглушальнае, балючае, каб пазбавіцца ад пакутлівых успамінаў.
«Найгоршы вораг, — разважаў ён, — гэта твае ўласныя нервы. Кожную хвіліну ўнутранае напружанне магло выявіцца ў вонкавых сімптомах». Яму прыгадаўся адзін чалавек, якога ён спаткаў на вуліцы пару тыдняў таму: зусім звычайны з выгляду чалавек, член Партыі трыццаці пяці або сарака гадоў, даволі высокі і худы, з партфелем пад пахай. Паміж імі заставалася колькі метраў, калі левая палова твару чалавека сутаргава перасмыкнулася. Той самы рух паўтарыўся яшчэ раз у той момант. калі яны размінуліся: гэта быў кароткі, амаль незаўважны рух, сутарга, імгненная, як пстрычка фотаапарата, але відавочна хранічная. Ён згадаў, што тады падумаў: небарака, тваё становіпіча безнадзейнае! I самае жахлівае ў гэтым было тое, што хутчэй за ўсё той чалавек рабіў гэты рух зусім несвядома. Аднак найвялікшай небяспекай было размаўляць праз сон. Наколькі ён ведаў, засцерагчыся ад гэтага не было ніякай магчымасці.
Ён уздыхнуў і стаў пісаць далей:
Я ўвайшоў з ёй у падваротню, прайшоў праз задні двор і трапіўу нейкую кухню ў падвальным паверсе дома. Ля сцяны стаяў ложак. стол і на ім цьмяная лямпа. Яна...
Яму зрабілася гідка. Захацелася плюнуць. Адначасова з думкай пра жанчыну яму прыгадалася Катарына, яго жонка. Ўінстан быў жанаты ці. прынамсі, быў калісьці жанаты; магчыма, ён быў жанаты яшчэ і цяпер. бо, наколькі ён ведаў, яго жонка не памерла. Яму здалося. што ён зноў удыхае цёплы, задушлівы пах кухні ў падвальным паверсе, пах клапоў, бруднай бялізны і агіднай таннай, але ўсё ж прывабнай парфумы. Жанчыны з Партыі ніколі не карысталіся парфумай, гэта ўвогуле немагчыма было сабе ўявіць. Толькі пролы карысталіся парфумай. У ягоным уяўленні гэты пах быў чамусьці звязаны з распустай.
Калі ён пайшоў з гэтай жанчынай, гэта было яго першай правінаю за амаль два гады. Зносіны з прастытуткай былі, вядома ж, забароненыя, але гэта быў адзін з тых законаў, які час ад часу можна было наважыцца парушыць. Гэта было небяспечна, але гэта не было справай жыцця і смерці. Быць заспетым з прастытуткай значыла пяць гадоў лагераў прымусовай працы, але не болей, калі не дапушчана іншых правіннасцей. А гэта ўжо было вельмі проста, калі абладзіць усё так, каб цябе не заспелі за справай. У бедных кварталах было шмат жанчын, гатовых прадацца. Некаторых нават можна было займець за бутэльку джыну, зрэшты, забароненага для пролаў. Партыя нават схілялася цішком да таго, каб спрыяць прастытуцыі як сродку разняволення інстынктаў, якія немагчыма цалкам заглушыць. Да найбруднейшае распусты ставіліся спакойна, пакуль яна была неперыядычнай і не прыносіла радасці і калі ў ёй бралі ўдзел толькі жанчыны прыгнечаных і пагарджаных класаў. 3 другога боку, недаравальным зла-