• Газеты, часопісы і г.д.
  • 1984  Джордж Оруэл

    1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 338с.
    Мінск 2022
    61.86 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Разгледзеўшы яе, ён адразу зразумеў, што яна значыла. Гэта была палова старонкі. выдраная з «Таймз» прыблізна дзесяцігадовай даўнасці — верхняя палова старонкі, нават дата была відна, на ёй быў здымак дэлегатаў на нейкім партыйным мерапрыемстве ў Нью-Ёрку. У цэнтры групы выразна вылучаліся Джоўнз, Эрансан і Радэрфорд. Іх было лёгка пазнаць, тым болей што іх імёны стаялі ў подпісе пад здымкам.
    Самае цікавае было тое, што на абодвух працэсах усе трое сцвярджалі, што былі якраз у гэты час на еўразійскай тэрыторыі. 3 патаемнага аэрадрома ў Канадзе яны вылецелі на сустрэчу, што мусіла адбыцца недзе ў Сібіры, правялі нараду з членамі Еўразійскага Генеральнага Штаба і выдалі ім важныя ваенныя сакрэты. Дата выразна адбілася ў памяці Ўінстана, бо выпадкова супала з днём сонцавароту. Але гэта можна было праверыць па шматлікіх іншых крыніцах. Заставалася толькі адна магчымая выснова: прызнанні былі хлуснёй.
    Вядома, само па сабе гэта не было нейкім адкрыццём. Нават тады Ўінстан ні на хвіліну не верыў, што пакараныя ў выніку чыстак людзі сапраўды ўчынілі злачынствы, у якіх іх абвінавацілі. Але тут гаворка ішла пра відавочны доказ: ён трымаў у руках кавалак выкараненай мінуласці, як нейкую скамянелую костку, што трапілася не ва ўласцівым земляным пласце і таму абвяргала пэўную геалагічную тэорыю. Калі б нейкім чынам можна было апублікаваць гэты дакумент і растлумачыць яго значэнне, гэтага б хапіла, каб разбіць Партыю на кавалачкі.
    Ён спакойна працаваў далей. Як толькі ён убачыў здымак і зразумеў, што гэта значыла, ён накрыў выразку аркушам паперы. На шчасце. калі Ўінстан разгарнуў выразку, яна была павернутая другім бокам да тэлегляда.
    Ён паклаў папку з паперамі на калені і адсунуў крэсла назад, каб як мага болей аддаліцца ад тэлегляда. Захоўваць безуважны выраз твару было няцяжка, а адпаведным напружаннем волі можна было нават кантраляваць дыханне; але немагчыма было кантраляваць біццё сэрца, а тэлегляд быў дастаткова адчувальны, каб гэта заўважыць. Прайшло, паводле яго падлікаў, хвілін дзесяць, увесь гэты час яго мучыў страх, бо любы выпадак — напрыклад, нечаканы павеў ветру над сталом мог бы яго выдаць. I толькі тады ён, нават не здымаючы аркупіа, кінуў выцінку разам з іншым папяровым смеццем у дзіру памяці. Праз хвіліну яна ўжо напэўна ператварылася ў попел.
    Гэта адбылося дзесяць-адзінаццаць гадоў таму. Сёння ён, можа, і захаваў бы той здымак. Было дзіўна, што сам факт трымання яго ў руках яшчэ і сёння меў для яго значэнне, хоць і сам здымак, і падзея, якую ён адлюстроўваў, так далёка адстаялі ў часе. Ці ўлада Партыі над мінуласцю не меншала, пытаўся ён у сябе. калі нейкі маленькі доказ, які ўжо болей не існаваў, прынамсі, некалі ўсё ж існаваў?
    Аднак сёння той здымак, нават калі б яго можна было аднавіць з попелу, напэўна ўжо не мог быць ніякім доказам. Ужо тады, калі ён яго знайшоў, Акіянія болей не ваявала з Еўразіяй, і такім чынам усе тры забітыя мусілі б здрадзіць сваёй Бацькаўшчыне на карысць агентаў Усходазіі. 3 таго часу стан рэчаў мяняўся ўжо колькі разоў, два ці тры, ён ужо не памятаў дакладна. Зусім верагодна, што іх прызнанні былі ўжо не раз перапісаныя, аж пакуль першапачатковыя факты і даты перасталі мець найменшае значэнне. Мінуласць не проста зменьвалася, яна зменьвалася бесперапынна. Найболей, як нейкі кашмарны сон, яго прыгнятала тое, што ён ніколі не мог да канца ўсвядоміць, нашто ўвогуле рабілася ўся гэтая велізарная хлусня. Непасрэдная карысць фальшавання мінуласці была віда-
    вочная. але галоўная, асноўная прычына заставалася таямніцай. Ён зноў узяў пяро і напісаў:
    Я разумею ЯК, я не разумею ЧАМУ.
    Ён усё часцей пытаўся ў сябе, ці ён не звар'яцеў. Можа, вар’яты былі меншасцю, што складалася толькі з аднаго чалавека. Некалі знакам вар’яцтва было лічыць. што Зямля круціцца вакол Сонца, а сёння лічылася вар'яцтвам верыць, што мінуласць нязменная. Можа, ён быў адзіны, хто ў гэта верыў, калі ж ён быў адзіны, дык ён і быў вар’ятам. Але думка пра тое, што, можа, ён вар’ят, непакоіла яго значна меней, чым боязь, што, можа, ён не мае рацыі.
    Ён узяў у рукі падручнік гісторыі для дзяцей і пачаў разглядаць партрэт Вялікага Брата на тытульным аркушы. Гіпнатычныя вочы нязводна глядзелі ў вочы Ўінстану. Яго быццам прыгнятала нейкая гвалтоўная сіла, нешта ўваходзіла ў яго чэрап, свідравала мозг. выганяла ўласныя перакананні. амаль вымушала не давяраць болей сведчанням сваіх пачуццяў. Урэшце Партыя калі-небудзь абвесціць, што двойчы два ёсць пяць, і ў гэта трэба будзе верыць. Раней ці пазней яны непазбежна гэта сцвердзяць: гэтага патрабавала ўся логіка іх пазіцыі. Партыйная філасофія фактычна адмаўляла не толькі вартасць практычнага досведу людзей, але ўвогуле наяўнасць дадзенай рэчаіснасці. Найвялікшай ерассю быў здаровы людскі розум. I самым жахлівым было не тое, што яны забівалі таго, хто думаў інакш, а тое, што яны маглі мець рацыю. Бо сапраўды, ці можам мы быць пэўныя, што двойчы два — чатыры? Або што закон прыцягнення правільны? Або што мінуласць нязменная? Калі і мінуласць, і навакольны свет існуюць толькі ў нашым уяўленні, а само ўяўленне трымаецца пад пільным кантролем — што тады?
    Але ж не! Яго адвага, здавалася, узмацнілася сама па сабе. Ён міжволі згадаў твар О’Браена. 3 яшчэ большай пэўнасцю, чым раней, ён ведаў, што О'Браен быў на яго баку. Ён пісаў дзённік для О’Браена — ён пісаў яго О’Браену; гэта быў нібы бясконцы ліст, які ніхто ніколі не прачытае, які, аднак, адрасаваны пэўнаму чалавеку і напісаны з думкай пра яго.
    Партыя патрабавала не верыць сваім вачам і вушам. Гэта было яе галоўнае, самае істотнае патрабаванне. Адвага пакідала Ўінстана, калі ён думаў пра гэтую велізарную моц, што была нацэлена супраць яго, пра лёгкасць, з якой любы партыйны інтэлектуал падчас якой-небудзь спрэчкі мог абвергнуць усе яго доказы, пра тыя мудрагелістыя аргументы, якія ён не здолеў бы нават зразумець, не тое што аспрэчыць. 1 ўсё ж ёя меў рацыю! He яны, а ён меў рацыю! Відавочнае, простае і сапраўднае неабходна абараняць. Элементарныя ісціны — сапраўдныя, за гэта ён мусіў трымацца! Матэрыяльны свет існуе, і яго законы не мяняюцца. Камяні цвёрдыя, вада мокрая, кожны прадмет, выпушчаны з рук, падае ў кірунку цэнтра Зямлі. Нібы размаўляючы з О’Браенам і высоўваючы нейкі важны закон, ён напісаў:
    Свабода — гэта свабода казаць, што двойчы два ёсць чатыры. Як толькі гэта будзе гарантавана, усё астатняе прыйдзе само па сабе.
    8
    Недзе з дна праходу пацягнула водарам смажанай кавы — сапраўднай кавы, не кавы «Перамога». Ўінстан мімаволі спыніўся. На нейкія пару імгненняў ён зноў апынуўся
    ў паўзабытым свеце дзяцінства. Але раптам дзверы зачыніліся. і водар знік, так хутка і раптоўна, як спыненая на паўслове песня. Ён прайшоў некалькі кіламетраў па тратуары, і язва не давала яму спакою. Ужо другі раз за тры тыдні ён прапусціў вечар у Доме Культуры: рызыкоўная неабачлівасць, бо без ніякага сумневу ў Доме Культуры старанна адзначалася колькасць наведванняў. У прынцыпе, у члена Партыі не было вольнага часу, і ён ніколі не быў адзін, калі толькі не ў ложку. Меркавалася, што, калі ён не працуе, не есць або не спіць, ён мусіць браць удзел у якім-небудзь мерапрыемстве калектыўнага адпачынку, і таму рабіць нешта такое, што магло б выдаць схільнасць да адзіноты, хоць бы гіроста гуляць аднаму, было заўсёды трошкі небяспечна. У навамове існавала слова сваяжыт, якое азначала індывідуалізм і дзівацтва. Але тым вечарам, калі ён выйшаў з Міністэрства, пяшчотнае красавіцкае паветра спакусіла яго. Неба ўпершыню за той год свяцілася нейкім цёплым блакітам. і раптам доўгі, тлумны вечар у Доме Культуры, нудныя ўтомныя гульні, лекцыі, балбатлівае, падагрэтае джынам сяброўства здаліся яму невыноснымі. У нейкім раптоўным парыве ён павярнуў ад аўтобуснага прыпынку ў другі бок і згубіўся ў лабірынце лонданскіх вулак; спачатку ён пайшоў на поўдзень, пасля на ўсход, пасля на поўнач. Ён блукаў незнаёмымі вуліцамі. не зважаючы на напрамак.
    «Калі ёсць надзея, — напісаў ён калісьці ў дзённіку, дык толькі ў пролаў». Гэтыя словы не выходзілі з галавы. яны былі нібы сцверджаннем таямнічае ісціны і відавочнае бязглуздзіцы. Ён быў у нейкім закінутым брудным жабрацкім квартале на паўночны ўсход ад колішняга вакзала Сэнт-Пэнкрас і ішоў па брукаванай вуліцы з маленькімі двухпавярховымі дамкамі паабапал, перакошаныя дзверы якіх адчыняліся адразу на брук. Дамкі гэтыя моцна нагадвалі пацучыныя норы. Сям-там між брыламі бруку
    стаялі брудныя лужыны. 3 цёмных брам дамоў і з завулкаў, што з абодвух бакоў выходзілі на вуліцу, цёк туды і сюды незлічоны натоўп людзей — пышныя дзяўчаты з густа нафарбаванымі вуснамі. маладыя хлогіцы, што цягнуліся за імі, і азызлыя нязграбныя кабеты, што паказвалі сабой, як будуць выглядаць праз дзесяць гадоў тыя дзяўчаты; апроч іх старыя сагнутыя стварэнні, што няспешна шоргалі па вуліцы. і занядбаныя босыя дзеці, што гулялі ў лужынах і імгненна разбягаліся, як толькі чуліся раз'юшаныя крыкі іх матак. Амаль чвэрць вокнаў на вуліцы павыбіваныя, замест шыбаў дошкі. Большасць людзей зусім не зважала на Ўінстана, толькі некаторыя паглядвалі на яго з асцярожнай цікаўнасцю. Праходзячы міма дзвюх вялізных кабецін, што стаялі пад брамай аднаго дома, склаўшы пад фартухамі свае цагельна-чырвоныя рукі, і пляткарылі, Ўінстан пачуў урыўкі размовы:
    — Так, кажу я ёй, ну добра, хай ужо так, кажу. Але калі б вы былі на маім месцы, вы б зрабілі тое самае, што зрабіла я. Ганіць лёгка, кажу, але ў вас няма гэткага клопату, яку мяне.
    — I праўда, — адказала другая, — а як жа ж, так і ёсць.
    Пранізлівыя галасы раптам сціхлі. Жанчыны разглядалі яго з варожым маўчаннем, пакуль ён не прайшоў. Уласна кажучы, гэта была нават не варожасць, а толькі нешта накшталт асцярожнасці, хвілінная напружанасць, як пры сустрэчы з невядомым зверам. Сіні камбінезон члена Партыі мог на гэтай вуліцы выглядаць незвычайна. Папраўдзе, было неразумна без пільнай патрэбы паказвацца ў гэткім месцы. Калі б выпадкам надарыўся патруль, ён мог бы затрымаць. «Вашы дакументы. таварыш? Што вы тут робіце? Калі вы выйшлі з працы? Ці заўсёды вы ходзіце дадому гэтай дарогай?» I гэтак далей, і гэтак далей. Хоць і не было ніякага закону. які забараняў бы ісці