1984  Джордж Оруэл

1984

Джордж Оруэл
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 338с.
Мінск 2022
61.86 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
чынствам была распуста між членамі Партыі. Усё ж — хоць і гэта было адно са злачынстваў, у якіх нязменна прызнаваліся абвінавачаныя падчас вялікіх чыстак, — цяжка было сабе ўявіць, што гэткае сапраўды магло адбывацца.
Мэтай Партыі было не толькі не дапусціць заснаваных на вернасці сувязяў паміж мужчынамі і жанчынамі, якія яна, магчыма, была б няздольная кантраляваць. Яе сапраўдным, патаемным намерам было пазбавіць палавы акт усялякае радасці. He так само каханне, як эротыка разглядалася як нешта варожае, і ў шлюбе, і па-за ім. Усе шлюбы паміж членамі Партыі адбываліся толькі з дазволу адмысловае камісіі, і гэты дазвол не даваўся — хоць гэты прынцып і не быў дакладна вызначаны, — калі пара пакідала ўражанне. што яны маюць адно да аднаго нейкую фізічную цягу. Адзінай прызнанай мэтай шлюбу было нараджэнне дзяцей для служэння Партыі. Палавы акт лічыўся неістотнай і даволі непрыемнай справай, накшталт клізмы. I гэтае палажэнне не было выразна акрэсленае, яно ўскосна прышчаплялася кожнаму члену Партыі яшчэ з маленства. Існавалі нават арганізацыі. накшталт Антысексуальнага Саюза Моладзі, якія выступалі за поўную бясшлюбнасць абодвух полаў. Усе дзеці мусілі быць зачатыя шляхам штучнага апладнення (у навамове — штучаплод) і выхаваныя ў дзяржаўных установах. Ўінстан вельмі добра ведаў, што ўсё гэта было не надта сур езна, але гэта не пярэчыла агульнай партыйнай ідэалогіі. Партыя імкнулася знішчыць палавы інстынкт або, калі яго немагчыма было знішчыць, перакрывіць і апаганіць. Ён не ведаў, чаму так было, але здавалася натуральным, што так павінна быць. I што да жанчын, дык тут намаганні Партыі мелі поўны поспех.
Ён зноў падумаў пра Катарыну. Прайшло ўжо, пэўна, дзевяць, дзесяць — амаль адзінаццаць гадоў, як яны рассталіся. Было дзіўна, як рэдка ён пра яе думаў. Ён мог
цэлымі днямі нават не згадваць, што ён быў жанаты. Яны пражылі разам толькі месяцаў пятнаццаць. Партыя не дазваляла разводаў, але дапускала расстанне ў выпадку бяздзетнага шлюбу.
Катарына была высокая бялявая жанчына, яна мела зграбную постаць і далікатныя рухі. У яе быў адважны арліны твар, які можна было назваць высакародным, пакуль не заўважыш, што за ім абсалютна нічога няма. Ужо на самым пачатку свайго жыцця з Катарынай ён прыйшоў да думкі можа, таму, што ён ведаў яе бліжэй, чым іншых людзей, — што яна найдурнейшая, найзвычайнейшая і найпусцейшая істота, якую ён толькі бачыў у жыцці. У яе ў галаве не было ніякіх думак, адны толькі лозунгі, і не існавала ніводнага глупства, якое яна не прыняла б з радасцю, калі б толькі Партыя яго ёй падсунула. Ён цішком даў ёй мянушку «жывы гуказапіс». I ўсё ж ён здолеў бы з ёй пражыць, калі б не адна рэч — палавое жыццё.
Калі ён да яе дакранаўся, здавалася, што яна ўздрыгвала і дранцвела. Калі ён яе абдымаў, яму здавалася, што ён абдымае драўляную ляльку. I калі яна туліла яго да сябе. у яго ўзнікала дзіўнае пачуццё, быццам адначасова яна з усяе моцы адпіхвае яго ад сябе. Уражанне гэтае ўзнікала ад напружанасці яе мускулаў. Звычайна яна ляжала. заплюшчыўшы вочы, не супраціўлялася і не дапамагала, а толькі падпарадкоўвалася. Спачатку Ўінстану было надзвычай няёмка, а з цягам часу зрабілася агідна. Але і тады ён здолеў бы вытрымаць супольнае з ёй жыццё, калі б толькі яны дамовіліся, што будуць жыць кожнае само па сабе. Але, на дзіва, якраз Катарына была супраць. Яна казала, што яны мусяць, калі гэта магчыма. нарадзіць дзіця. Такім чынам, палавы акт адбываўся рэгулярна раз на тыдзень, выключаючы выпадкі, калі ён быў немагчымы. Звычайна ўжо раніцай адпаведнага дня яна нагадвала яму пра гэта.
як пра нешта, што павінна абавязкова адбыцца ўвечары і пра іпто нельга забыцца. Дзеля гэтага ў яе было два азначэнні: «зрабіць дзіця» і «выканаць наш партыйны абавязак». Неўзабаве ва Ўінстана развілося пачуццё сапраўднага страху, калі набліжаўся прызначаны дзень. Але, на шчасце. дзіця так і не з’явілася на свет, і ўрэшце яна адмовілася ад спроб. Неўзабаве пасля гэтага яны рассталіся.
Ўінстан ціха ўздыхнуў. Пасля зноў узяў пяро і напісаў далей у дзённіку:
Яна кінулася ў ложак і адразу, без ніякага папярэджання, самым брыдкім і агідным чынам, які толькі можна сабе ўявіць, задрала спадніцу. Я...
Ён уявіў сабе, як ён стаіць у цьмяным святле лямпы, ноздры раздзірае пах клапоў і таннай парфумы, а душу поўніць пачуццё прыгнечанасці і абурэння, і нават у гэты момант яго мучыць думка пра белае цела Катарыны, якое гіпнатычная сіла Партыі ператварыла ў лёд. Чаму так павінна быць заўсёды? Чаму ён не мог мець сваёй жанчыны замест гэтай бруднай валтузні раз на некалькі гадоў? Але сапраўднае каханне было амаль неверагодным. Жанчыны з Партыі былі ўсе аднолькавыя. Устрыманне было ім прышчэплена гэтаксама глыбока, як і вернасць Партыі. Праз стараннае ранняе выхаванне, праз спартыўныя гульні і халодную ваду, праз усю тую бязглуздзіцу, што ўбівалася ім у галовы ў школе, у Разведчыках і ў Саюзе Моладзі, праз лекцыі, парады, песні, партыйныя лозунгі і вайсковую музыку — праз усё гэта натуральныя пачуцці былі выкараненыя. Розум казаў яму, што мусілі быць выключэнні, але сэрца не верыла ў гэта. Жанчыны, як і хацела Партыя, былі абсалютна непахісныя. Яму вельмі хацелася, нават больш, чым быць каханым, знесці гэтыя муры
цноты, хай сабе хоць адзін раз у жыцці. Акт палавога зліцця. выкананы з радасцю. быў паўстаннем. Палавое жаданне было думзлачынам. Нават калі б ён абудзіў Катарыну калі б толькі гэта ў яго магло атрымацца. гэта лічылася б спакушэннем. хоць яна і была яго жонкай.
Але трэба было скончыць тую гісторыю. Ён напісаў:
Я запаліў лямпу ярчэй. Калі я ўбачыў яе на святле...
Пасля прыцемкаў слабае святло парафінавай лямпы здалося яму вельмі яркім. Упершыню ён мог як след разгледзець жанчыну. Ён зрабіў крок да яе і спыніўся, поўны жадання і жаху. Ён пакутліва ўсведамляў небяспеку, якую ён на сябе навёў, прыйшоўшы сюды. Было цалкам магчыма, што, калі ён будзе выходзіць, яго схопіць патруль; можа, у гэты момант яны ўжо чакалі пад дзвярыма. Калі б ён зараз пайшоў адсюль. нават не зрабіўшы таго, дзеля чаго прыйшоў!..
Трэба было дапісаць да канца, трэба было выспаведацца. Пад поўным святлом лямпы ён раптам заўважыў. што жанчына старая. Слой пудры на твары быў такі густы, што, здавалася, мог адваліцца, як маска з кардону. У яе валасах былі сівыя пасмы. Але самае жахлівае было тое, што яе разяўлены рот быў агіднай чорнай адтулінай — у яе зусім не было зубоў. Ён паспешліва запісаў крывымі літарамі:
Пры святле яна выглядала зусім старой жанчынай, як найменей пяцідзесяці гадоў. Але я не спыніўся іўсёроўна зрабіў тое, дзеля чаго прыйшоў.
Ён зноў націснуў пальцамі на павекі. Урэшце ён дапісаў. Але ўсё было дарма, лекі не дапамаглі. Яму яшчэ мацней, чым перад тым, хацелася на ўвесь голас крычаць брудныя словы.
7
Калі яшчэ і ёсць надзея, напісаў Ўінстан. дык толькі ў пролаў.
Калі была надзея, дык яна мусіла быць у пролаў, бо толькі там. у гэтай вялікай шэрай грамадзе. што складала 85 працэнтаў насельніцтва Акіяніі, магла калісьці нарадзіцца сіла, якая б разбіла Партыю. Знутры было немагчыма разбурыць Партыю. Яе ворагі. калі яны ўвогуле існавалі, не мелі ніякай магчымасці сабрацца разам ці нават пазнаць адзін аднаго. Нават калі б легендарнае Братэрства і сапраўды існавала, было ўсё ж неверагодна, каб яго члены маглі калісьці сабрацца болей чым удвох або ўтрох. Адзін толькі позірк у вочы, трымценне ў голасе ўжо былі бунтам, а пагатоў выпадкова прашаптанае слова. Але пролам, калі б толькі яны ўсвядомілі сваю сілу, не спатрэбілася б нават змова. Ім трэба было толькі ўстаць і абтрэсціся. як конь, што адганяе мух. Калі б яны захацелі, яны б ужо заўтра маглі разбіць Партыю на кавалкі. Далібог, такая думка мусіць раней ці пазней прыйсці ім у галаву! I ўсё ж!..
Ён згадаў, як аднойчы ішоў адной люднай вуліцай і пачуў з бліжняга завулка магутны крык тысяч галасоў — жаночых галасоў. Гэта быў жахлівы крык гневу і роспачы, глыбокае гучнае «О-о-о-о!», што адбівалася рэхам. як магутны звон. Яго сэрца замерла. «Пачалося! — падумаў ён. Народнае паўстанне! Нарэшце пролы абуджаюцца!» Калі ён дайшоў да месца. дык убачыў вялікі натоўп дзвесце ці трыста жанчын. якія з трагічнымі тварамі, як у пасажыраў карабля, што ідзе на акіянскае дно, збіліся вакол латкоў вулічнага кірмашу. Але ў гэты момант агульная роспач рассыпалася на мноства дробных сварак. Выявілася, што ў адным латку прадаваліся бляшаныя каструлі. Мізэрныя, убогія рэчы, але любы посуд было вельмі цяжка
дастаць. Цяпер жа запас вычарпаўся. Жанчыны, якім пашчасціла ўхапіць адну штуку, спрабавалі прабіцца праз натоўп, тым часам як дзясяткі іншых вакол латка крычалі і вінавацілі прадавачку, што яна выбірае. каму прадаваць. і сцвярджалі, што ў яе яшчэ недзе ў сховах засталіся каструлі. Пачуўся новы выбух галасоў. Дзве азызлыя жанчыны, адна з іх з раскудлачанымі валасамі, учапіліся ў адну каструлю і спрабавалі вырваць яе адна ў адной з рук. Яны торгалі кожная сабе, пакуль не адламалася ручка. Ўінстан з агідай назіраў за імі. I ўсё ж якая жахлівая сіла чулася ў гэтым крыку, што вырваўся на нейкі момант з пары соцень глотак! Чаму яны ніколі не крычаць дзеля нечага сапраўды важнага?
Ён запісаў:
Пакуль яны не зробяцца свядомымі, яны ніколі не паўстануць, а пакуль яны не паўстануць, яны не змогуць зрабіцца свядомымі.
Фраза амаль як з партыйнага падручніка, падумаў ён. Натуральна, Партыя сцвярджала, што яна вызваліла пролаў з рабства. Да Рэвалюцыі капіталісты няшчадна іх прыгняталі. Мучылі іх голадам і лупцавалі розгамі, жанчыны мусілі працаваць у вугальных шахтах (праўду кажучы, жанчыны і дагэтуль працавалі ў вугальных шахтах), дзеці з шасці гадоў прадаваліся на фабрыкі. Але адначасна, у поўнай згодзе з прынцыпамі дваядуму, Партыя вучыла, што пролы ад прыроды ніжэйшыя стварэнні, з якімі трэба абыходзіцца як з жывёлаю, стасуючы да іх некалькі простых правіл. У сапраўднасці ж пра пролаў вельмі мала было вядома. А шмат і не трэба было ведаць. Пакуль яны працавалі і пладзіліся, усе іншыя іхнія жыццёвыя праявы былі неістотныя. Кінутыя на волю лёсу, як жывёла, што пасвіц-
ца на лугах Аргенціны, яны вярнуліся да натуральнага для іх жыццёвага ладу, перанятага ад продкаў. Яны нараджаліся, вырасталі ў сцёкавых канавах, у дванаццаць гадоў ішлі працаваць, перажывалі кароткую пару фізічнай прыгажосці і пачуццёвых жаданняў, у дваццаць жаніліся, у трыццаць старэлі і ў болыпасці выпадкаў паміралі да шасцідзесяці гадоў. Цяжкая фізічная праца, клопаты пра дом і дзяцей, дробязныя сваркі з суседзямі, кіно, футбол, піва і асабліва азартныя гульні — вось што запаўняла абсяг іх думкі. Трымаць іх пад кантролем было няцяжка. Пару агентаў Паліцыі Думак увесь час былі сярод іх, каб распускаць фальшывыя чуткі, а таксама вышукваць і ліквідоўваць тых, хто здаваўся ім небяспечным. Аднак не рабілася ніякіх спроб прышчапіць пролам партыйную ідэалогію. Было непажадана, каб яны мелі выразныя палітычныя пачуцці. Ад іх патрабаваўся толькі прымітыўны патрыятызм, да якога можна заклікаць пры патрэбе, каб змусіць іх пагадзіцца з падаўжэннем працоўнага дня або скарачэннем нормаў прадуктаў. I нават калі яны былі нечым незадаволеныя, іх незадаволенасць нікуды не вяла, бо, не маючы кіраўнічай ідэі, яны засяроджвалі яе на паасобных нязначных праблемах. Болып важныя справы непазбежна заставаліся па-за іх увагай. Пераважная большасць пролаў не мела ў кватэры нават тэлегляда. Нават звычайная паліцыя вельмі рэдка ўмешвалася ў іх жыццё. У Лондане існавала шырокая сетка злачыннасці, цэлы свой сусвет зладзеяў, рабаўнікоў, прастытутак, гандляроў наркотыкамі. Але ўсё гэта адбывалася выключна сярод пролаў і таму не мела ніякага значэння. Ва ўсіх пытаннях маралі ім дазвалялася жыць паводле іх старых традыцый. Ім не навязваўся маральны пурытанізм Партыі. Чужаложніцтва не каралася, развод быў дазволены. Была б нават дазволена рэлігія, калі б пролы выказалі ў ёй хоць якую патрэбу або пажаданне. Яны былі