1984  Джордж Оруэл

1984

Джордж Оруэл
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 338с.
Мінск 2022
61.86 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
па-за падазрэннем. Гэта знаходзіла свой выраз у партыйным лозунгу: «Пролы і жывёлы — свабодныя».
Ўінстан нахіліўся і асцярожна пачухаў сваю язву. якая зноў пачала свярбець. Пунктам, да якога непазбежна вярталіся думкі, была немагчымасць даведацца, якім было жыццё да Рэвалюцыі. Ён выцягнуў з шуфляды падручнік гісторыі для школьнікаў, які пазычыў у пані Парсанз, і пачаў перапісваць адтуль у свой дзённік:
У старыя часы, да слаўнай Рэвалюцыі, Лондан не быў такім цудоўным і прыгожым горадам, як цяпер. Гэта была змрочная, брудная, занядбаная мясціна, дземалахто еўудосталь, дзе сотні і тысячы бедных людзей не мелі чаго абуць і не мелі нават даху над галавой, пад якім можна было б спаць. Такія дзеці, як вы, былі вымушаны дванаццаць гадзін на дзень цяжка працаваць на жорсткіх гаспадароў, якія білі іх бізунамі, калі тыя працавалі занадта павольна, і давалі ім есці толькі сухары і ваду. Але сярод гэтай страшэннай убогасці стаяла некалькі вялікіх прыгожых дамоў, у якіх жылі багатыя, што мелі да трыццаці слуг, якія іх абслугоўвалі. Гэтыя багатыя зваліся капіталістамі. Гэта былі тоўстыя. брыдкія людзі са злымі тварамі, як гэта можна бачыць на малюнку. Як вы бачыце, яны насілі доўгі чорны пінжак, які зваўся сурдут, і смешны бліскучы капялюш, падобны да коміна, што зваўся цыліндр. Гэта была ўніформа капіталістаў, і ніхто болей не меў права яе насіць. Капіталістам належалаўсё, што знаходзілася на зямлі, іўсе астатнія людзі былі іх рабамі. Ім належала ўся зямля, усе дамы, усе заводы і ўсе грошы. Калі нехта іх не слухаўся, яны маглі кінуць яго ў турму або адабраць у яго працу, каб ён памёр з голаду. Калі звычайна чалавек гаварыў з капіталістам, ён мусіў нізка схіляцца і выдыгаць перад ім, здымаць шапку і звяртацца да яго: «Сэр». Галоўны сярод капіталістаў зваўся Каралём. і...
Але ён ужо ведаў, што будзе далей. Далей пойдуць апісанні біскупаў з батыставымі манжэтамі, суддзяў у гарнастаевых мантыях, ганебнага слупа, кайданоў, катавальнага кола, «дзевяціхвостага ката», банкету ў лонданскага лорд-мэра і звычаю цалаваць папскі чаравік. Было тут таксама і гэтак званае права першай ночы, пра што, напэўна, няварта было пісаць у школьным падручніку. Гэта быў закон. згодна з якім капіталіст меў права пераспаць з любой жанчынай, што працавала на любой яго фабрыцы.
Адкуль даведацца, колькі ва ўсім гэтым было хлусні? Можа, і праўда, што звычайнаму чалавеку сёння жылося лепей, чым да Рэвалюцыі. Адзіным сведчаннем супраць гэтага быў глухі пратэст уласных костак, інстынктыўнае адчуванне, што цяперашнія ўмовы жыцця былі невыносныя і раней мусіла быць іначай. Ён адзначыў, што сапраўднай адметнасцю цяперашняга жыцця была не жорсткасць і небяспечнасць, а проста яго нікчэмнасць, яго ўбогасць, яго ніякасць. Калі азірнуцца навокал, можна было заўважыць, што жыццё не толькі не мела нічога агульнага з той хлуснёй. што валіла патокам з тэлегляда, але нават не адпавядала ідэалам, вызначаным Партыяй. Большая частка жыцця нават члена Партыі праходзіла нейтральна і апалітычна і складалася з клопатаў пра тое, як захапіць месца ў метро, як зацыраваць падраную шкарпэтку, як выпрасіць пару таблетак сахарыну звыш убогай нормы, як захаваць недакурак. Ідэалам, да якога імкнулася Партыя, было He­rnia вялізнае, пагрозлівае, бліскучае свет са сталі і бетону, свет гіганцкіх машын і грознай зброі, нацыя воінаў і фанатыкаў, якія б маршыравалі наперад у дасканалай еднасці, думаючы аднолькавыя думкі і выкрыкваючы аднолькавыя лозунгі; свет, дзе ўсе б няспынна працавалі, змагаліся, перамагалі, пераследавалі трыста мільёнаў чалавек, усе на адзін твар. А ў сапраўднасці існавалі гарады, што паволі
ператвараліся ў руіны, па вуліцах сноўдаліся галодныя людзі ў дзіравых чаравіках, людзі гэтыя жылі ў абы-як адрамантаваных дамах дзевятнаццатага стагоддзя, дзе заўсёды смярдзела капустай і сапсаванымі прыбіральнямі. Лондан здаваўся яму вялізным горадам-руінай, горадам мільёна сметнікаў, і на гэтым фоне ён бачыў вобраз пані Парсанз, жанчыны з маршчыністым тварам і раскудлачанымі валасамі, якая бездапаможна корпаецца ў забітай ракавіне.
Ён нагнуўся і зноў пачухаў нагу. Удзень і ўночы тэлегляды забівалі галаву лічбамі, з якіх вынікала, што людзі цяпер маюць болей ежы, болей адзення, лепшыя кватэры і лепшыя забавы; што яны жывуць даўжэй, што іх працоўны дзень карацейшы, што яны вышэйшыя, здаравейшыя. мацнейшыя, шчаслівейшыя. разумнейшыя, адукаванейшыя, чым пяцьдзясят гадоў таму. Пры гэтым ніводнае слова нельга было ні пацвердзіць, ні абвергнуць. Партыя, напрыклад, сцвярджала, што цяпер 40 працэнтаў дарослых пролаў маглі чытаць і пісаць. Да Рэвалюцыі ж, як сцвярджалася, гэтая лічба складала толькі 15 працэнтаў. Партыя сцвярджала, што дзіцячая смяротнасць складала цяпер толькі 160 на тысячу. тым часам як да Рэвалюцыі — 300, і гэтак далей. Гэта было як адно ўраўненне з двума невядомымі. Цалкам магчыма, што літаральна кожнае слова ў падручніках гісторыі, нават тое, што прымалася без ніякіх сумневаў, проста прыдуманае. Такі закон, як права першай ночы, такая істота. як капіталіст, ці такі ўбор, як цыліндр, маглі і ўвогуле ніколі не існаваць.
Усё расплывалася ў тумане. Мінуласць знішчалася, факт знішчэння забываўся, хлусня рабілася праўдай. Толькі аднойчы ў жыцці — пасля самой падзеі, што вельмі істотна, — ён меў відавочны і бясспрэчны доказ фальшавання. Ён трымаў яго ў руках цэлыя трыццаць секунд. Гэта было недзе ў 1973 годзе — прыблізна тады, калі яны
разышліся з Катарынай. Але дата, якой датычыў гэты доказ, адстаяла ў часе яшчэ на сем ці восем гадоў раней.
Уласна кажучы, гэтая гісторыя сягае пачаткамі ў сярэдзіну 60-х гадоў, час вялікіх чыстак, калі былыя правадыры Рэвалюцыі раз і назаўсёды былі зліквідаваныя. Недзе каля 1970 года нікога з іх ужо не засталося, акрамя самога Вялікага Брата. Усе астатнія былі тым часам выкрытыя як здраднікі і контррэвалюцыянеры. Гольдштэйн паспеў уцячы і недзе схаваўся, з іншых некаторыя проста зніклі, а большасць была пакараная смерцю пасля сенсацыйных паказальных працэсаў, дзе яны прызналіся ў сваіх злачынствах. Сярод апошніх ацалелых былі тры чалавекі Джоўнз, Эрансан і Радэрфорд. Каля 1965 ro­fla гэтых трох таксама арыштавалі. Як часта здаралася. яны зніклі на нейкі год ці болей, так, што было невядома, ці яны яшчэ жылі, а тады зноў нечакана з'явіліся і, як звычайна, выступілі з самаабвінавачаннямі. Яны прызналі сябе вінаватымі ў змове з ворагам (тады таксама ворагам была Еўразія), у растраце грамадскіх грошай, у забойстве некаторых старых членаў Партыі, у змове супраць Вялікага Брата, якую яны рыхтавалі яшчэ задоўга да Рэвалюцыі, і ўрэшце ў актах сабатажу, якія пацягнулі за сабой смерць сотняў тысяч людзей. Пасля гэткіх прызнанняў ім даравалі віну, аднавілі ў Партыі і даверылі пасады з гучнымі назвамі, якія ў сапраўднасці былі толькі сінекурай. Усе трое надрукавалі ў «Таймз» аб’ёмныя нізкапаклонныя артыкулы, дзе падрабязна тлумачылі прычыны сваёй здрады і абяцалі выправіцца.
Праз нейкі час пасля іх вызвалення Ўінстан нават сустрэў усіх трох у кавярні «Каштан». Ён памятаў тое пачуццё страху і захаплення, з якім ён скоса на іх пазіраў. Яны былі значна старэйшыя за яго, гэтыя рэшткі мінулага свету, амаль апошнія вялікія постаці з гераічных часоў
нараджэння Партыі. Вакол іх яшчэ трымаўся арэол герояў падпольнага руху і грамадзянскай вайны. У яго з'явілася пачуццё — хоць ужо і тады пачалі блытацца факты і даты, — што ён ведаў іх імёны яшчэ раней за імя Вялікага Брата. Але ў той самы час яны былі адрынутыя, ворагі Партыі, якім з абсалютнай пэўнасцю праз год або два пагражала знішчэнне. Ніводнаму чалавеку, які хоць раз трапляў у рукі Паліцыі Думак, не ўдавалася выбавіцца ад яе назаўсёды. Яны былі жывымі мерцвякамі, што чакалі часу, каб сысці ў магілу.
Усе столікі побач з імі былі пустыя. Было б вялікай неасцярожнасцю сесці блізка да такіх людзей. Яны сядзелі моўчкі, перад імі стаялі шклянкі з джынам, прыпраўленым гваздзікай, — гэта быў фірменны напой кавярні. Найбольшае ўражанне зрабіў на Ўінстана выгляд Радэрфорда. Раней Радэрфорд быў вядомым карыкатурыстам, яго бязлітасныя малюнкі да Рэвалюцыі і падчас яе спрыялі актывізацыі грамадскай думкі. Нават яшчэ і цяпер у «Таймз» часам з’яўляліся яго карыкатуры. Але яны былі толькі імітацыяй яго ранейшай манеры і заставаліся на дзіва нежывымі і непераканаўчымі. Гэта было вечнае перабіранне старых тэм: убогія кватэры, галодныя дзеці, вулічныя бойкі, капіталісты ў цыліндрах — нават на барыкадах капіталісты чапляліся за свае цыліндры, — бясконцыя безнадзейныя спробы зноў аджывіць мінуласць. Гэта быў нязграбны высокі чалавек з тлустымі сівымі валасамі, прышчавым азызлым тварам і тоўстымі, як у мурына, губамі. Напэўна, некалі ён быў страшэнна дужы; але цяпер яго цяжкае цела было сагнутае. разбітае, распоўзлае. Здавалася, што ён рассыпаецца на вачах, як гара пяску.
А пятнаццатай гадзіне паўсюль было ціха. Ўінстан ужо не мог згадаць, чаму ён прыйшоў у кавярню менавіта ў гэты час. Зала была амаль пустая. 3 тэлеглядаў лілася
духавая музыка. Тыя трое сядзелі амаль нерухома ў сваім куце і маўчалі. Без ніякіх замоў афіцыянт прыносіў шклянкі з джынам. Побач з імі на стале стаяла шахматная дошка з расстаўленымі фігурамі. але ніхто з трох не гуляў. I тады адбылося нешта незвычайнае з тэлеглядамі — цягнулася гэта не болей за паўхвіліны. Нешта зрабілася з музыкай — змянілася не толькі мелодыя, але і тэмбр. У яе быццам нешта ўлезла але цяжка было апісаць, што гэта было. Нейкія дзіўныя, рэзкія. пранізлівыя, з’едлівыя ноты. I тады голас з тэлегляда заспяваў старую песню:
Там, пад раскідзістым каштанам, Ты здрадзіў мне, а я табе.
Мы манім у шчасці і ў журбе
Там, пад раскідзістым каштанам.
Ніхто з трох не варухнуўся. Але калі Ўінстан употай глянуў на старэчы твар Радэрфорда, ён убачыў, што яго вочы былі поўныя слёз. I тады ён упершыню заўважыў і нешта ўнутры яго здрыганулася, хоць ён яшчэ не ведаў чяліу, — што і ў Эрансана. і ў Радэрфорда былі перабітыя насы.
У хуткім часе пасля гэтага ўсіх трох зноў арыштавалі. Выявілася, што з моманту іх вызвалення яны пачалі рыхтаваць новыя падкопы. Падчас свайго другога працэсу яны прызналіся яшчэ раз у сваіх старых злачынствах, а таксама ў цэлым шэрагу новых. Яны былі пакараныя смерцю, а іх лёс як папярэджанне наступным пакаленням быў занесены ў партыйныя аналы. Гадоў праз пяць пасля гэтага, у 1973 годзе, калі Ўінстан аднойчы разгарнуў скрутак дакументаў, што выпаў з трубкі пнеўматычнай пошты на яго пісьмовы стол, ён наткнуўся на выразку з газеты, якая, відаць, згубілася між іншых папер і была забытая.