1984  Джордж Оруэл

1984

Джордж Оруэл
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 338с.
Мінск 2022
61.86 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Калі-небудзь Сайма выпараць, адчуў Ўінстан у глыбіні душы. Ён занадта разумны. Ён бачыць занадта ясна і гаворыць занадта шчыра. Партыі такія людзі не падабаюцца. Калі-небудзь ён знікне. Гэта ў яго напісана на твары.
Ўінстан даеў хлеб і сыр. Ён павярнуўся на крэсле трошкі ўбок, каб выпіць каву. За столікам злева ад яго чалавек з пранізлівым голасам працягваў сваю бязлітасную прамову. Нейкая маладая жанчына, напэўна, яго сакратарка. што сядзела спінай да Ўінстана, уважліва яго слухала і, здавалася, заўзята яго падтрымлівала. Час ад часу да Ўінстана даляталі заўвагі накшталт: «Вы маеце рацыю. Я цалкам з вамі згаджаюся», прамоўленыя голасам, які, відаць, належаў маладой і не надта разумнай асобе. Але першы голас не сціхаў ні на хвіліну, нават тады. калі гаварыла дзяўчына. Ўінстан ведаў мужчыну з твару, але ведаў пра яго толькі тое, што ён займае нейкую важную пасаду ў аддзеле мастацкай літаратуры. Гэта быў чалавек гадоў трыццаці з мускулістай шыяй і вялікім рухавым ротам. Ягоная галава была трошкі адхілена назад, ён быў павернуты якраз так, што шкельцы акуляраў адбівалі святло, і таму Ўінстан бачыў замест вачэй два пустыя бліскучыя круглячкі. Як ні дзіўна, але было амаль немагчыма зразумець
хоць адно слова з таго бурлівага патоку, што вырываўся ў яго з рота. Толькі аднаго разу Ўінстан пачуў больш зразумелы ўрывак: «...поўнае і канчатковае выкараненне гольдштэйнізму», — вылецела вельмі хутка, адным кавалкам, як нейкае цвёрдае цела. Астатняе было незразумелым краканнем: кра-кра-кра... Аднак, нават не чуючы, што кажа гэты чалавек, можна было не сумнявацца ў змесце яго прамовы. Ці ён цяпер абвінавачваў Гольдштэйна і патрабаваў больш суровых захадаў супраць думзлачынцаў і сабатажнікаў, ці ён выкрываў зверствы еўразійскіх салдатаў, ці ён услаўляў Вялікага Брата або герояў Малабарскага фронту — гэта было ўжо не так істотна. Што б ён ні казаў, можна было быць пэўным, што кожнае яго слова слушнае, ідэалагічна вытрыманае і адпавядае прынцыпам Ангсоцу.
Пакуль Ўінстан разглядаў бязвокі твар, ніжняя сківіца якога хадзіла ўверх і ўніз, у яго з’явілася дзіўнае пачуццё, што гэта быў не сапраўдны чалавек, а нейкі манекен, і што яго прамова нараджалася не ў мозгу, а ў ягонай глотцы. Тое, што пры гэтым чулася, хоць і складалася са слоў, аднак не было чалавечай мовай у сапраўдным сэнсе слова; гэта былі несвядомыя. цалкам аўтаматычна вымаўленыя гукі, падобныя да качынага кракання.
Сайм на хвіліну замоўк і пачаў кончыкам лыжкі складаць нейкія ўзоры з рэшткаў поліўкі. Голас за суседнім столікам не сціхаў, ён быў добра чутны, нягледзячы на гаману навокал.
У навамове ёсць адно слова, — сказаў Сайм, — не ведаю, ці ты яго калі чуў: качакрак. Гэта адно з найцікавейшых слоў, бо мае два супрацьлеглыя значэнні. Ужытае ў дачыненні да ворага, яно з’яўляецца лаянкай; сказанае ж аб некім, хто падзяляе твае погляды. яно з’яўляецца пахвалой.
Без сумнення Сайма выпараць, зноў падумаў Ўінстан з нейкім шкадаваннем, хоць і ведаў дакладна, што Сайм
ставіўся да яго з пагардай і мог бы выдаць яго як думзлачынца. калі б на гэта была хоць якая прычына. Нешта ў Сайме было не ў парадку. Яму нечага бракавала: тактоўнасці, стрыманасці, нейкай уратавальнай дурасці. Яго нельга было назваць нядобранадзейным. Ён верыў у прынцыпы Ангсоцу, паважаў Вялікага Брата, радаваўся перамогам, ненавідзеў адступнікаў не толькі з пераканання, зацята і непахісна. але і свядома, з пранікнёнасцю, якой бракуе звычайным членам Партыі. I ўсё ж было ў ім штосьці, што выклікала падазрэнні. Ён казаў такое, чаго лепей было б не казаць. Ён прачытаў заіпмат кніг і быў сталым наведнікам кавярні «Каштан», улюбёнага прыстанішча мастакоў і музыкантаў. He было такога закона, нават неафіцыйнага, які б забараняў наведваць гэтую кавярню, і ўсё ж гэтая ўстанова мела благую славу. Старыя партыйныя дзеячы. што страцілі ласку ў кіраўніцтва, часта наведвалі гэтую кавярню, перш чым знікалі назаўсёды. Казалі нават, што самога Гольдштэйна бачылі тут часам некалькі гадоў ці дзесяцігоддзяў таму. Лёс Сайма было няцяжка прадбачыць. I, аднак, не было ніякага сумнення, што Сайм, калі б ён хоць на хвілінку даведаўся пра патаемныя намеры Ўінстана, адразу б выдаў яго Паліцыі Думак. Магчыма, што гэта зрабіў бы і любы іншы, але Сайм хутчэй за ўсіх. Заўзятай адданасці на гэта было недастаткова. Добранадзейнасць была ў бяздумнасці.
Сайм падняў вочы. «Сюды ідзе Парсанз», — сказаў ён.
Ён сказаў гэта такім тонам, што, здавалася, у думках ён дадаў: «Гэты ідыёт». I сапраўды. Парсанз, сусед Ўінстана ў жылым комплексе «Перамога», прабіваўся скрозь натоўп тоўсценькі невялічкі чалавек з бялявымі валасамі і жабіным тварам. У свае трыццаць пяць гадоў ён меў ужо ладны трыбух, але быў яшчэ рухавы і маладжавы. Усім сваім выглядам ён нагадваў хлопца-пераростка, ды так
моцна, што, нягледзячы на яго цяперашні камбінезон, яго цяжка было ўявіць інакш, як у кароткіх сініх mopTax, шэрай кашулі і з чырвоным разведчыцкім гальштукам. Калі спрабуеш уявіць яго, адразу бачыш голыя каленкі і пухленькія ручкі з закасанымі рукавамі. Як толькі выпадала найменшая нагода, накшталт калектыўнай вандроўкі або нейкай іншай формы фізічных практыкаванняў, ён заўсёды надзяваў шорты. Ён бадзёра прывітаўся і сеў за стол, пры гэтым адразу пачуўся моцны пах поту. Кропелькі поту спрэс пакрывалі яго ружовы твар. Яго здольнасць пацець была неверагодная. У Доме Культуры заўсёды можна было вызначыць па вільготнай ручцы ракеткі, што Парсанз толькі што гуляў у настольны тэніс. Сайм дастаў шматок паперы, на якім была напісаная доўгая калонка слоў, і пачаў уважліва іх вывучаць, трымаючы ў руцэ чарнакрэс.
Паглядзіце, як ён працуе падчас перапынку! — сказаў Парсанз і штурхнуў Ўінстана ў бок. — Вось гэта стараннасць! Што ў цябе там, стары? Напэўна, штосьці занадта мудрагелістае для мяне. Сміт, стары, зараз я табе скажу, чаму я цябе шукаю. Гэта наконт складкі. што ты мне яшчэ не здаў.
Што за складка? — спытаўся Ўінстан і аўтаматычным рухам намацаў у кішэні грошы. Амаль чвэрць яго заробку ішла на розныя добраахвотныя складкі, якіх было так шмат, што цяжка было іх усе запомніць.
— На Тыдзень Нянавісці. Ну, ты ж ведаеш, збор складак па кватэрах. Я адказны за наш комплекс. Мы ўжо шчыруем, як можам, будзе нешта грандыёзнае. Mary сказаць, што я буду не я, калі наш стары добры комплекс «Перамога» не вывесіць найпрыгажэйшых у горадзе сцягоў. Ты абяцаў мне два даляры.
Ўінстан выцягнуў з кішэні дзве тлуста-брудныя паперкі і перадаў іх Парсанзу, які адзначыў прынятую складку
ў маленькім нататніку старанным почыркам малапісьменнага чалавека.
Дарэчы, стары, — сказаў ён, — я чуў, што мой падшыванец стрэліў у цябе учора з рагаткі. Я за гэта добра яго адлупцаваў і сказаў, што, калі такое паўторыцца. я адбяру ў яго рагатку.
— Ён проста быў не ў гуморы, бо яму не дазволілі пайсці на павешанне, — сказаў Ўінстан.
Ну, нічога, але ж які ў яго добры кірунак думкі, табе не здаецца? Хай мае малыя трошкі і гарэзныя. але ж заўзятасці ім не бракуе! У іх у галаве толькі іхнія разведчыцкія справы, ну і, вядома, вайна. Ведаеце, што зрабіла ў тую суботу мая дачушка, калі яе атрад хадзіў у вандроўку ў Бэркхэмстэд? Яна і яшчэ дзве дзяўчынкі цішком уцяклі ад астатніх і ўвесь вечар ішлі след у след за нейкім падазроным чалавекам. Яны ішлі гэтак дзве гадзіны, па самым лясным гушчары, і калі прыйшлі ў Эмэрсхэм, здалі яго паліцэйскаму патрулю.
— Чаму яны гэтак зрабілі? — спытаўся ўражаны Ўінстан.
Парсанз урачыста працягваў:
— Майму дзіцяці здалося, што той быў нібыта накшталт варожага агента — яго. напрыклад, маглі скінуць з парашутам. Але што самае галоўнае, стары, што ёй перш за ўсё кінулася ў вочы? Яна заўважыла, што ў яго былі нейкія дзіўныя чаравікі — яна сказала, што раней ніколі не бачыла, каб хто такія насіў. Тады яна падумала, што гэта быў нейкі замежнік. Разумная галоўка як на сямігадовую смаркачку, га?
Што сталася з тым чалавекам? — пацікавіўся Ўінстан.
— Ну, гэта я ўжо, напэўна, не здолею сказаць. Але я б не здзівіўся, калі б... — Парсанз склаў з пальцаў пісталет і ляснуў языком, падрабляючы гук стрэлу.
— Добра, — сказаў няўважна Сайм. не паднімаючы вачэй з паперы.
Вядома, мы не павінны рызыкаваць, — паслухмяна згадзіўся Ўінстан.
— Урэшце. цяпер усё ж ідзе вайна. адказаў Парсанз.
Быццам пацвярджаючы яго словы, з тэлегляда, што вісеў якраз над імі, грымнулі фанфары. Гэтым разам. аднак, перадавалася не паведамленне пра перамогу на фронце, а ўсяго толькі абвестка Міністэрства Дастатку.
Таварышы! — закрычаў з запалам маладжавы голас. — Увага, таварышы! Мы маем для вас вельмі добрую навіну. Мы перамаглі ў працоўнай бітве! Апошнія афіцыйныя справаздачы пра вытворчасць тавараў народнага спажывання ўсіх катэгорый паказваюць, што ўзровень жыцця ў параўнанні з мінулым годам павысіўся не менш чым на дваццаць працэнтаў. Ва ўсёй Акіяніі сёння раніцай адбыліся стыхійныя дэманстрацыі, падчас якіх працоўныя прадпрыемстваў і ўстаноў маршыравалі са сцягамі па вуліцах, каб выказаць удзячнасць Вялікаму Брату за новае шчаслівае жыццё, якім надарыла нас яго мудрае кіраўніцтва. А зараз паслухайце ўдакладненыя лічбы: харчовыя прадукты...
Словы «наша новае шчаслівае жыццё» былі паўтораныя некалькі разоў. Апошнім часам яны сталі ўлюбёным выразам Міністэрства Дастатку. Парсанз, чыя ўвага была абуджаная фанфарамі. слухаў з нейкай здзіўленай урачыстасцю, нейкай павучальнай нудлівасцю. Ён не мог сачыць за лічбамі, але быў упэўнены, што яны нейкім чынам давалі падставу для задавальнення. Ён дастаў вялікую брудную люльку з напалову скураным тытунём. 3 нормай тытуню сто грамаў на тыдзень рэдка можна было напоўніць люльку да краёў. Ўінстан курыў цыгарэту «Перамога», старанна трымаючы яе гарызантальна. Наступная раздача
была толькі заўтра, а ў яго заставалася толькі чатыры цыгарэты. На хвілінку ён адключыўся ад гаманы ў зале і прыслухаўся да патоку слоў, што валіў з тэлегляда. Як выявілася, адбыліся нават дэманстрацыі, каб падзякаваць Вялікаму Брату за павышэнне нормы шакаладу да дваццаці грамаў на тыдзень. Але ж толькі ўчора, як ён памятаў, было паведамлена, што норма скарачаецца да дваццаці грамаў. Ці магчыма, каб прайшло ўсяго толькі дваццаць чатыры гадзіны, а народ ужо праглынуў гэтую хлусню? Так. яны праглынулі. Парсанз праглынуў лёгка, з дурасцю жывёліны. Бязвокае стварэнне за суседнім столікам праглынула фанатычна, з запалам, з шалёным жаданнем знайсці, выкрыць і выпарыць таго, хто наважыцца сцвярджаць, што на тым тыдні норма складала трыццаць грамаў. Сайм таксама праглынуў, але. вядома ж, больш складаным чынам, не без прысутнасці дваядуму. Значыць, ён, Ўінстан, быў адзіны, хто яшчэ меў памяць?