1984  Джордж Оруэл

1984

Джордж Оруэл
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 338с.
Мінск 2022
61.86 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Маршавыя песні, дэманстрацыі, сцягі, вандроўкі, ваенныя практыкаванні з драўлянай зброяй, выкрыкванне лозунгаў, услаўленне Вялікага Брата усё гэта было для іх займальнай гульнёй. Усё іхнае дзікунства накіроўвалася вонкі, супраць ворагаў Радзімы, супраць чужынцаў, здраднікаў, сабатажнікаў, думзлачынцаў. Было ўжо амаль звычайна, што людзі, якім за трыццаць, баяліся ўласных дзяцей. I на гэта былі сур’ёзныя падставы. бо не праходзіла і тыдня, каб у «Таймз» не друкавалі паведамлення, што які-небудзь чуйны маленькі даносчык — звычайна іх называлі «дзеці-героі» — падслухаў нейкія падазроныя выказванні і выдаў сваіх бацькоў Паліцыі Думак.
Боль у шыі суняўся. Ўінстан нерашуча ўзяў пяро і падумаў, што б яму яшчэ запісаць у дзённік. Раптам яму зноў прыгадаўся О'Браен.
Неяк аднойчы колькі ж прамінула часу? гадоў сем таму — ён прысніў, што ідзе праз цёмны пакой. I нехта, хто сядзеў побач у цемры, сказаў, калі Ўінстан праходзіў міма: «Мы яшчэ сустрэнемся там, дзе няма цемры». Гэта было сказана цалкам спакойна. неяк між іншым — гэта было сцверджанне. не загад. Ўінстан прайшоў, не спыніўшыся. Дзіўна было тое, што тады, у сне, гэтыя словы не зрабілі на яго ніякага ўражання. I, напэўна, толькі пазней яны пачалі паступова набываць значэнне. Цяпер ён ужо не мог згадаць, калі ён упершыню ўбачыў О’Браена да гэтага сну ці пасля, гэтаксама ён не памятаў, калі ён упершыню атаясаміў голас у сне з голасам О’Браена. Ва ўсялякім разе, цяпер гэта быў для яго голас О’Браена. 3 цемры да яго гаварыў О’Браен.
Ўінстан ніколі не мог дакладна вызначыць нават пасля двухсэнсоўнага позірку гэтай раніцай, — быў О'Браен сябрам ці ворагам. Але, здавалася, гэта не мела ніякага значэння. Паміж імі існавала разуменне. нешта значна
важнейшае за прыхільнасць або супольніцтва. «Мы яшчэ сустрэнемся там, дзе няма цемры», — сказаў ён. Ўінстан не ведаў, што б гэта магло значыць, але верыў, што гэтыя словы нейкім чынам некалі спраўдзяцца.
Голас у тэлеглядзе змоўк. Чысты і прыгожы гук фанфар прарэзаў застаялае паветра. Скрыгатлівы голас працягваў:
Увага! Увага! Толькі што мы атрымалі надзвычайнае паведамленне з Малабарскага фронту. Нашы войскі ў Паўднёвай Індыі дамагліся бліскучай перамогі. Звесткі дазваляюць меркаваць, што вайсковая аперацыя, пра якую мы толькі што паведамілі, значна наблізіла канец вайны. А цяпер паслухайце надзвычайнае паведамленне...
«Гэта не вяшчуе нічога добрага». падумаў Ўінстан. I сапраўды, пасля крывавага апісання поўнага знішчэння адной з еўразійскіх армій, пасля абвяшчэння велізарнай лічбы забітых і палонных была прачытана абвестка пра тое, што ад наступнага тыдня норма шакаладу паменшае з трыццаці да дваццаці грамаў.
Ўінстану япічэ раз адрыгнулася. Уздзеянне джыну прайшло, ад яго засталося толькі пачуццё млявасці. 3 тэлегляда загрымелі гукі гімна: «За цябе, мая Акіянія...» — у гонар перамогі, а можа, каб прымусіць забыцца пра шакалад. Мелася на ўвазе, што ўсе гледачы мусяць устаць па стойцы «смірна». Але Ўінстана ўсё роўна ніхто не бачыў.
Гімн змяніла лёгкая музыка. Ўінстан падышоў да акна і стаў спінай да тэлегляда. На вуліцы ўсё яшчэ было светла і холадна. Недзе ўдалечыні грымнула глухое рэха ад выбуху ракетнай бомбы. Цяпер іх падала на Лондан дваццаць — трыццаць штук за тыдзень.
Унізе на вуліцы вецер шкуматаў падраны плакат, і слова АНГСОЦ на ім то з’яўлялася, то зноў знікала. Ангсоц.
Свяшчэнныя прынцыпы Ангсоцу: навамоў, дваядум і зменлівасць гісторыі. Ўінстану здавалася, што ён блукае ў густых лясах на марскім дне, заблудзіўшы ў нейкім пачварным свеце. дзе ён і сам быў пачварай. Ён быў адзін. Мінуласць была мёртвая, а ўявіць будучыню было немагчыма. Ці мог ён быць пэўны, што хоць адзін жывы чалавек стаяў на яго баку? I як ён мог ведаць. ці панаванне Партыі не будзе цягнуцца вечна? Нібы адказ, яму прыгадаліся тры лозунгі на белым фасадзе Міністэрства Праўды:
ВАЙНА ГЭТА МІР
СВАБОДА ГЭТА РАБСТВА НЯВЕДАННЕ ГЭТА СІЛА
Ён выцягнуў з кішэні 25-цэнтавую манету. На ёй таксама выразнымі маленькімі літарамі былі выбіты тыя самыя лозунгі. на другім баку манеты была выява Вялікага Брата. Нават з манеты за табою сачылі вочы. 3 грошай, паштовых марак, вокладак кніг, сцягоў, плакатаў, цыгарэтных пачкаў — вочы сачылі адусюль. Адусюль глядзелі вочы, адусюль гучаў голас. Удзень і ўначы, на працы і за абедам, дома і на вуліцы, у ванне і ў ложку нідзе ад іх нельга было схавацца. Табе не належала нічога, акрамя пары кубічных сантыметраў мозгу, схаванага пад тваім чэрапам.
Сонца перайшло на другі бок, і незлічоныя вокны Міністэрства Праўды, на якія ўжо не падалі яго промні, пахмурна чарнелі, нібы байніцы крэпасці. Ўінстан адчуваў роспач і бездапаможнасць перад гэтай вялізнай пірамідай. што пагрозліва высілася над іншымі дамамі. Яна была непахісная, тысячы ракетных бомбаў не здолелі б яе разбурыць. Ўінстан зноў спытаўся ў сябе. дзеля каго ён піша свой дзённік. Дзеля будучыні, дзеля мінуласці дзеля
той эпохі, якая, можа, існуе толькі ў марах. Яго чакала не толькі смерць. але і поўнае знішчэнне. выкараненне памяці аб ім. Дзённік ператворыцца ў попел, а сам ён — у струменьчык дыму. Толькі Паліцыя Думак прачытае напісанае ім, перш чым яно знікне са свету і з памяці. Як можна было звяртацца да будучыні, калі ад цябе магло не застацца ні следу, ні шматочка паперы з парай накрэмзаных на ёй безыменных слоў?
У тэлеглядзе прабіла чатырнаццатая гадзіна. Праз дзесяць хвілін яму трэба было выходзіць. У чатырнаццаць трыццаць ён мусіў быць на працы.
Са здзіўленнем ён адчуў, што бой гадзінніка зноў надаў яму адвагі. На гэтай зямлі ён быў самотным прывідам, што абвяшчае праўду, якую ніхто не пачуе. Але пакуль ён будзе яе абвяшчаць, нітка існавання не перарвецца. Спадчына перадаецца чалавецтву не тады, калі дамагаешся, каб цябе слухалі, а калі здолееш застацца жывы. Ён зноў вярнуўся да стала. абмакнуў пяро і напісаў:
Будучыні або мінуласці, у якой запануе свабода думкі, у якой людзі будуць розніцца адны ад адных і не будуць жыць самотна, — таму часу, у якім будзе існаваць праўда, у якім з існага нельга будзе зрабіць няіснае, — з эпохі аднастайнасці і адчужанасці, эпохі Вялікага Брата. эпохі дваядуму — прывітанне!
«Я ўжо мёртвы», — падумаў ён. Яму здалося, што толькі цяпер, калі ён адчуў здольнасць выкладаць свае думкі. ён зрабіў вырашальнЕЯ крок. Вынік кожнага дзеяння прысутнічае ўжо і ў самім дзеянні. Ён напісаў:
Думзлачын не цягне за сабою смерць: думзлачын сам ужо ёсць смерць.
Аднак цяпер, калі ён прызнаў сябе за мёртвага, зрабілася вельмі важным як мага даўжэй заставацца ў жывых. Два пальцы правай рукі запэцкаліся чарнілам. Якраз такая дробязь магла яго загубіць. Які-небудзь праніклівы фанатык у Міністэрстве (хутчэй нават жанчына — тая маленькая з пясочнымі валасамі або чарнявая з аддзела мастацкай літаратуры) мог бы зацікавіцца, чаму ён нешта пісаў падчас перапынку на абед, чаму ён ужыў для гэтага старасвецкае пяро і што ён пісаў — а пасля даў бы знак адпаведным органам. Ён пайшоў у ванны пакой і старанна адмыў плямы цёмна-рудым пясочным мылам, якое драла рукі, як наждачная папера, і таму цяпер як найлепей прыдалося.
Ён засунуў дзённік у шуфляду стала. Хаваць яго не было сэнсу, але ён мог, прынамсі, прыняць захады, каб даведацца, ці хто падчас яго адсутнасці не знайшоў яго дзённік. Закладзены між старонак волас занадта б кідаўся ў вочы. Ён падчапіў кончыкам пальца ледзь бачны белы драбочак пылу і паклаў яго на рог вокладкі ён адразу ўпадзе, калі нехта возьме альбом.
3
Ўінстан сніў маці.
Яму было гадоў дзесяць-адзінаццаць. калі яго маці знікла. Гэта была высокая, самавітая, даволі спакойная жанчына з павольнымі рухамі і цудоўнымі светлымі валасамі. Бацька прыгадваўся яму невыразна: чарнявы і худы, заўсёды ў густоўным чорным гарнітуры (асабліва добра Ўінстану запомніліся вельмі тонкія падэшвы бацькавых чаравікаў) і ў акулярах. Праўдападобна, абое сталіся ахвярамі адной з першых хваляў вялікіх чыстак 50-х гадоў.
У сне маці сядзела недзе далёка ўнізе і трымала на руках яго маленькую сястрычку. Ён помніў сястру толькі кволым, хваравітым, заўсёды маўклівым дзіцём з вялікімі ўважлівымі вачыма. Абедзве глядзелі з долу на яго. Яны былі глыбока ўнізе — на дне шахты або ў вельмі глыбокай магіле, і лапік зямлі, на якім яны сядзелі, апускаўся ўсё глыбей і глыбей. Яны былі ў каюце карабля. што ііпоў на дно, і глядзелі ўгору на яго скрозь ваду, што ўсё болей і болей цямнела. У каюце яшчэ было паветра, яны яшчэ маглі бачыць яго, а ён іх. але ўвесь час яны апускаліся ўсё глыбей і глыбей у зялёныя воды, што праз нейкі момант павінны былі пахаваць іх назаўсёды. Вакол яго было святло і паветра, а яны паміралі, яны былі ўнізе, таму што ён застаўся наверсе. 1 ён і яны гэта ведалі, ён мог прачытаць гэтае веданне ў іх тварах. Але ні ў іх тварах, ні ў іх сэрцах не было папроку, толькі ўсведамленне таго, што яны павінны памерці, каб ён застаўся жыць. і што гэткі быў непазбежны лад рэчаў.
Ён не мог згадаць. што адбылося ў сапраўднасці, але ў сваім сне ён ведаў, што маці і сястра ахвяравалі сваім жыццём дзеля яго. Гэта быў адзін з тых сноў, якія. хоць і захоўваюць уласцівыя снам атрыбуты, з’яўляюцца працягам свядомых разумовых працэсаў і ў якіх выяўляюцца факты і думкі, што і пасля абуджэння здаюцца арыгінальнымі і каштоўнымі. Раптам Ўінстан зразумеў, што смерць маці амаль трыццаць гадоў таму несла з сабою трагізм і смутак — пачуцці, якія сёння ўжо не існавалі. «Смутак», — думаў ён, — «гэта нешта з тых даўніх часоў, калі яшчэ існавалі чуллівасць. каханне і сяброўства і калі сямейныя дапамагалі адзін аднаму, не маючы на гэта асаблівае прычыны». Успаміны пра маці былі балючыя, бо яна памерла праз любоў да яго, калі сам ён яшчэ быў занадта малы і эгаістычны, каб адказаць на гэтую любоў. I яшчэ таму, што яна
нейкім чынам — ён ужо не ведаў як ахвяравала сабой дзеля непахіснае вернасці. Цяпер штосьці падобнае было немагчымае. Цяпер існавалі страх, нянавісць і боль, але не было годных пачуццяў, не было глыбокага і сапраўднага смутку. Здавалася, ён бачыў гэты смутак у вачах у маці і сястры, калі яны глядзелі на яго скрозь зялёную ваду, ужо далёка ўнізе, апускаючыся ўсё глыбей і глыбей.