дадому інакш, чым звычайнай дарогай, але калі б Паліцыя Думак пра гэта даведалася, гэтага было б дастаткова, каб прыцягнуць да сябе ўвагу. Раптам уся вуліца ўспудзілася. Адусюль пачалі даносіцца засцярожлівыя крыкі. Людзі, нібы трусы, заскоквалі ў дзверы. Проста перад Ўінстанам нейкая маладая жанчына вылецела з дому, схапіла маленькага хлопчыка, што гуляў у лужыне, загарнула яго ў фартух і скочыла назад у дом. і ўсё гэта адзіным рухам. У той самы момант з бакавога завулка проста на Ўінстана выскачыў чалавек у чорным гарнітуры і ўзрушана паказаў пальцам угору. Паравік! закрычаў ён. — Паберажыся, пане! Зараз лясне! Уцякай хутчэй! «Паравік» — гэтым словам пролы чамусьці называлі ракетныя бомбы. Ўінстан адразу ўпаў ніцма. Пролы амаль ніколі не памыляліся ў сваіх прагнозах. Здавалася, у іх быў нейкі інстынкт, які папярэджваў іх за некалькі секунд. што набліжаецца ракетная бомба, хоць самі бомбы даляталі хутчэй, чым іх гук. Ўінстан закрыў галаву рукамі. Пачуўся страшэнны трэск, здалося. што брук раскалоўся, і цэлы град лёгкіх прадметаў пасыпаўся на спіну Ўінстану. Калі ён падняўся, ён убачыў, што ўвесь абсыпаны асколкамі шкла з бліжэйшых вокнаў. Ён пайшоў далей. Бомба разбурыла купку дамоў за дзвесце метраў вышэй па вуліцы. Чорны слуп дыму ўзнімаўся ў неба, пад ім стаяла воблака пылу ад тынку. Вакол руін ужо сабраўся натоўп людзей. Перад ім на бруку ляжала кучка тынку, у сярэдзіне якой віднелася пунсовая ручаінка. Калі ён падышоў бліжэй, ён заўважыў, што гэта адарваная да запясця чалавечая рука. Уся кроў з рукі выцекла, і яна нагадвала гіпсавы злепак. Ён адкінуў руку нагой у канаву і павярнуў направа ў завулак, каб абмінуць натоўп. Праз тры-чатыры хвіліны ён пакінуў раён выбуху за сабою, тут бруднае мітуслівае жыццё працягвалася, быццам нічога асаблівага не адбылося. Было ўжо амаль дваццаць гадзін, і ўсе пролаўскія пітныя крамы («пабы», як яны іх называлі) былі перапоўненыя. Праз брудныя закураныя дзверы. што без супыну адчыняліся і зачыняліся, даносіўся пах мачы, пілавіння і кіслага піва. У кутку за выступам фасада стаялі ўсутыч адзін да аднаго тры чалавекі, і той, што стаяў пасярэдзіне, трымаў у руцэ разгорнутую газету, а два астатнія глядзелі яму цераз плячо. Яшчэ перад тым, як падысці дастаткова блізка, каб убачыць выразы іх твараў, Ўінстан заўважыў засяроджанасць у іх паставе. Відаць, яны чыталі нейкае надзвычай важнае паведамленне. Ён мінуў іх і не паспеў прайсці пары крокаў, як група раптоўна распалася, і двое з іх пачалі злосна сварыцца. На нейкі момант здалося, што зараз пачнецца бойка. Раскрый вушы, калі я табе што кажу! Ніводзін нумар на сем не выйграў ні разу за апошнія чатырнаццаць месяцаў. — Ды далібог, выйграваў! — Ну што ты мне кажаш! Я запісваў два гады на паперку. Я заўсёды запісваю ўсе вынікі. Кажу табе, ніводзін нумар, што канчаецца на сем... А я кажу, нумар на сем выйграваў! Я магу табе дакладна сказаць нумар, канчалася на 4, 0, 7. Гэта было ў лютым, другі тыдзень лютага. — Сам ты люты! У мяне ўсё запісана. Кажу табе... — Заткніся! — сказаў трэці. Яны гаварылі пра Латарэю. Прайшоўшы трыццаць метраў, Ўінстан азірнуўся. Яны яшчэ спрачаліся з чырвонымі. узрушанымі тварамі. Латарэя са штотыднёвымі выплатамі вялізных выйгрышаў была адзінай грамадскай падзеяй, на якую пролы звярталі сур’ёзную ўвагу. Цалкам верагодна, што для мільёнаў пролаў Латарэя была галоўным, калі не адзіным сэнсам існавання. Яна была іх захапленнем, іх вар'яцтвам, іх суцяшэннем. іх духоўным натхненнем. Як толькі справа тычылася Латарэі, людзі, што ледзь маглі чытаць і пісаць, рабіліся здольнымі да найскладанейшых падлікаў і надзвычайных цудаў памяці. Цэлая катэгорыя людзей зарабляла сабе на жыццё выключна продажам сістэм, прагнозаў і абярэгаў. Сам Ўінстан не меў ніякага дачынення да Латарэі, арганізаванай Міністэрствам Дастатку, але ён вельмі добра ведаў (у Партыі ўсе гэта ведалі), што выйгрышы збольшага існавалі толькі на паперы. Толькі маленькія сумы выплачваліся ў сапраўднасці. галоўныя ж выйгрышы даставаліся асобам, якіх ніколі не існавала. Зрабіць гэта было няцяжка, бо паміж асобнымі часткамі Акіяніі не існавала ніякай сувязі. I ўсё ж, калі і была надзея, дык толькі ў пролаў. За гэта трэба было трымацца. На словах гэта гучала разумна, але, калі паглядзець на людзей на вуліцы, тэзіс гэты рабіўся справай веры. Вуліца, на якую ён павярнуў, спускалася з узгорка. Яму здалося, што ён ужо аднойчы быў у гэтым месцы і недзе непадалёку павінна праходзіць галоўная вуліца. Аднекуль спераду да яго данёсся шум галасоў. Вуліца паварочвала і канчалася прыступкамі, што вялі ў вузенькі завулак, у якім стаяла пара латкоў са звялай гароднінай. У гэты момант Ўінстан згадаў, дзе ён быў. Завулак выходзіў на галоўную вуліцу. і за наступным паваротам, менш чым за пяць хвілін адсюль, была антыкварная крама, дзе ён купіў альбом з чыстымі старонкамі, што цяпер быў яго дзённікам. А ў маленькай папяровай краме непадалёк адсюль ён купіў пяро і бутэлечку чарніла. Ён пастаяў нейкі момант на верхняй прыступцы. На тым баку завулка быў невялічкі брудны шынок, вокны якога выглядалі заледзянелымі. напраўду ж былі пакры- тыя тоўстым слоем пылу. Нейкі надта стары чалавек, пахілы ад часу, але япічэ бадзёры. з белымі вусамі, піто тырчалі наперад, як у рака. штуршком расчыніў дзверы і ўвайшоў. Пакуль Ўінстан стаяў і глядзеў, яму ў галаву прыйшла думка. што гэты стары, якому было сама меней восемдзесят гадоў, быў ужо дарослым чалавекам. калі адбылася Рэвалюцыя. Ён і нешматлікія іншыя людзі яго пакалення былі апошнім злучвом са светам капіталізму, што знік назаўсёды. У Партыі ўжо амаль не засталося людзей, светапогляд якіх склаўся да Рэвалюцыі. Старэйшыя пакаленні былі знішчаныя падчас вялікіх чыстак 50-х і 60-х гадоў, а тыя нешматлікія, што ацалелі, даўно стэрарызаваныя да поўнай духоўнай пакоры. Калі яшчэ заставаўся хоць адзін жывы чалавек, які б мог паведаміць што-небудзь праўдападобнае пра жыццё ў першай палове стагоддзя, дык гэта мог быць толькі прол. Раптам Ўінстан зноў згадаў урывак, што ён перапісаў з падручніка гісторыі ў свой дзённік, і яго ахапіла вар'яцкае жаданне. Ён зойдзе ў шынок, пазнаёміцца са старым і распытае яго. Ён скажа яму: «Раскажыце мне пра сваё жыццё, пра сваё дзяцінства. Як тады ўсё выглядала? Ці было ўсё лепш, чым цяпер, ці, можа, горш?» Хутка, толькі каб не паспець спалохацца, ён спусціўся па прыступках і перайшоў вузкі завулак. Натуральна, гэта было чыстае вар’яцтва. Як заўсёды, не было ніякай канкрэтнай забароны гаварыць з проламі або наведваць іх шынкі, але гэтыя дзеянні былі болей чым нязвыклыя, каб застацца незаўважанымі. Калі б з’явіўся патруль, ён мог бы прыкінуцца, што яму зрабілася блага, але было непраўдападобна, што яму паверылі б. Ён расчыніў дзверы, і жахлівы сырны пах кіслага піва ўдарыў яму ў нос. Калі ён зайшоў, шум галасоў напалову прыцішыўся. Ён адчуваў, як за спінай усе ўтаропіліся ў яго сіні камбінезон. Партыя гульні ў «дроцікі», што адбывалася на другім канцы залы, спынілася на нейкія паўхвіліны. Стары чалавек, за якім ён зайшоў, стаяў каля стойкі і за нешта сварыўся з барменам, каржакаватым дзецюком з вялізнымі рукамі. Іншыя стаялі з куфлямі ў руках і назіралі за сцэнай. Я вас прыстойна папрасіў, што, не? — казаў стары, ваяўніча распростваючы плечы. А вы кажаце, што ў вашым няшчасным будане няма куфля ў адну пінту? А што за трасца гэтая пінта? — пытаўся бармен і нахіляўся цераз стойку, абапіраючыся на яе кончыкамі пальцаў. — Паглядзіце на яго! Лічыць сябе барменам, а сам не ведае, што такое пінта! Пінта — гэта палова кварты, а чатыры кварты — гэта галон. Можа, яшчэ навучыць цябе чытаць? Ніколі ў жыцці не чуў, — рэзка адказаў бармен. Літр і паўлітра — усё, чым мы мераем. Вунь куфлі на паліцы. А я хачу пінту, упарта паўтараў стары. — Гэтак жа вы можаце мне наліць і адну пінту. Калі я быў малады, мы гэтых дурных літраў не ведалі. — Калі вы былі малады, мы ўсе яшчэ жылі на дрэвах, — сказаў бармен, скоса паглядзеўшы на кліентаў. Пачуўся выбух смеху, і збянтэжанасць, выкліканая Ўінстанавым прыходам, здавалася, рассеялася. Парослы белай шчэццю твар старога злёгку пачырванеў. Мармычучы нешта сабе пад нос, ён павярнуўся ад стойкі і наткнуўся на Ўінстана. Той асцярожна ўзяў яго пад руку. — Ці магу я вас запрасіць выпіць са мной? — спытаўся ён. Вы джэнтльмен, — адказаў стары і зноў расправіў плечы. Здавалася, ён не заўважыў Ўінстанавага сіняга камбінезона. Адну пінту! — крыкнуў ён ваяўніча бармену. — Адну пінту светлага. Бармен наліў два паўлітра цёмна-бурага піва ў тоўстыя куфлі, якія ён папаласкаў у цэбры пад стойкай. Піва было адзіным напоем, які можна было атрымаць у пролаўскіх шынках. Пролам не дазвалялася піць джын, хоць на практыцы яны даволі лёгка маглі яго здабыць. Кіданне дроцікаў зноў было ў разгары, а група людзей каля стойкі пачала абмяркоўваць вынікі розыгрышу Латарэі. Пра Ўінстана на нейкі час забыліся. Пад акном стаяў маленькі столік, дзе ён і стары маглі спакойна пагаварыць, не баючыся. што іх падслухаюць. Гэта было надзвычай небяспечна, але, ва ўсялякім разе, у зале не было тэлегляда. У гэтым Ўінстан упэўніўся адразу, як толькі ўвайіпоў. Ён мог спакойна наліць мне адну пінту, — бурчаў стары, займаючы месца за столікам. — Гэтага мне будзе замала. А цэлы літр — замнога. Будзе ціснуць мне на мачавы пузыр. He кажучы ўжо пра цану. — 3 таго часу, як вы былі малады, шмат чаго, напэўна, змянілася, — сказаў Ўінстан, нібы прымерваючыся. Позірк пабляклых блакітных вачэй старога перайшоў ад круга для кідання дроцікаў да стойкі. ад стойкі да дзвярэй з надпісам «М». быццам гаворка ішла пра змены, што адбыліся ў шынку. — Піва было лепшае, — урэшце сказаў ён. — I таннейшае! Калі я быў малады, піва каштавала — мы называлі яго «светлае» — чатыры пенсы за пінту. Гэта было недзе перад вайной. — Перад якой вайной? — спытаўся Ўінстан. Вайна ёсць вайна, — неяк незразумела адказаў стары. Ён падняў куфаль, яго плечы зноў выпрасталіся. Ваша здароўе! Востры кадык на схуднелай шыі старога незвычайна рэзка таргануўся, і піва знікла. Ўінстан схадзіў да стойкі і вярнуўся з яшчэ двума паўлітрамі. Здаецца, стары забыўся пра свае перасцярогі што да цэлага літра.