• Газеты, часопісы і г.д.
  • 1984  Джордж Оруэл

    1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 338с.
    Мінск 2022
    61.86 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Да таго часу мяне ўжо, можа. і не будзе або я стану іншай асобай з іншым тварам.
    Ён працягваў хадзіць па мяккім дыване. Нягледзячы на яго мажнасць, рухі ў яго былі надзіва зграбныя. Гэта выяўлялася нават у тым, як ён засоўваў руку ў кішэню або трымаў цыгарэту. У ім адчувалася не толькі сіла, але і ўпэўненасць у сабе, і разуменне, і трохі іроніі. Але які б суровы ён ні быў, у ім не было нічога ад фанатычнай заўзятасці. Калі ён гаварыў пра забойствы, самагубства, венерычныя хваробы, ампутацыю членаў і пластычныя аперацыі, у ягоным голасе чулася лёгкая з’едлівасць. «Гэта непазбежна, — гучала ў ягоным голасе. — Мы мусім гэта рабіць не вагаючыся. Але калі жыццё зноў будзе людскае. нам не давядзецца болей гэтага рабіць». Ўінстана агарнула хваля захаплення. амаль што пабожнай пакорнасці перад О’Браенам. На нейкі момант ён забыўся нават пра таямнічую постаць Гольдштэйна. Гледзячы на магутныя плечы О'Браена і яго грубы твар, цяжкі, але такі інтэлігентны. немагчыма было ўявіць сабе. што нехта можа яго адолець. He было такой хітрасці. што была б яму не пад сілу, не было такой небяспекі, якую б ён не прадбачыў. Здавалася, што нават Джулія была ўражаная. Цыгарэта выпала ў яе з рота, яна ўважліва слухала. О'Браен працягваў:
    Вы, напэўна, чулі розныя пагалоскі пра існаванне Братэрства. Напэўна, вы склалі нейкае сваё ўяўленне пра яго. Вы, мабыць, уяўляеце сабе магутны падпольны свет змоўнікаў. што патаемна збіраюцца ў сутарэннях, што крэмзаюць надпісы на сценах і пазнаюць адзін аднаго з пароля або з адмысловага знаку рукой. Нічога гэткага няма. Члены Братэрства не маюць ніякай магчымасці пазнаць адзін аднаго. і кожны асобны член ведае асабіста толькі некалькіх іншых. Нават калі б сам Гольдштэйн трапіў у рукі Паліцыі Думак, ён не мог бы даць ёй поўнага спіса членаў
    або такую інфармацыю, што дазволіла б гэты спіс скласці. Такога спіса не існуе. Братэрства не можа быць знішчана, бо яно не ёсць арганізацыяй у звычайным разуменні. Нічога не злучае яго членаў, апроч незнішчальнай ідэі. У вас ніколі не будзе ніякай іншай падтрымкі. апроч гэтай ідэі. Вы ніколі не зможаце разлічваць ні на сяброў. ні на нечую дапамогу. Калі вас схопяць, вам ніхто не дапаможа. Мы ніколі не дапамагаем нашым членам. Калі нам любой цаною неабходна змусіць некага маўчаць, дык найбольшае, што мы можам, — гэта патаемна перадаць яму ў камеру лязо. Вы мусіце прызвычаіцца жыць без надзеі і без бачных вынікаў змагання. Нейкі час вы будзеце працаваць на нас, пасля вас схопяць, вы прызнаецеся і тады памраце. Вось адзіныя вынікі, што вы здолееце ўбачыць. Няма ніякай магчымасці. каб за наша жыццё адбыліся нейкія заўважныя змены. Мы мёртвыя. Адзінае наша сапраўднае жыццё — у будучыні. I мы паўдзельнічаем у ім як жменька пылу ці груда спарахнелых костак. Але як далёка ад нас гэтая будучыня — ніхто не ведае. Можа. праз тысячу гадоў. Цяпер жа мы можам толькі павольна, крок за крокам, пашыраць абсягі здаровага розуму. Мы не можам дзейнічаць супольна. Мы можам толькі перадаваць нашы веды ад чалавека да чалавека, ад пакалення да пакалення. Пакуль існуе Паліцыя Думак, у нас няма іншага шляху, ён спыніўся і трэці раз глянуў на гадзіннік.
    Вам ужо трэба ісці, таварыш, — сказаў ён Джуліі. Пачакайце, яшчэ засталося паўграфіна.
    Ён наліў віно ў чаркі і, падняўшы сваю за ножку, папытаўся ўсё з той самай іроніяй у голасе:
    За што мы гэтым разам вып’ем? За крушэнне Паліцыі Думак? За смерць Вялікага Брата? За чалавецтва? За будучыню?
    — За мінуласць, адказаў Ўінстан.
    Мінуласць важнейшая, паважна згадзіўся О'Браен.
    Яны выпілі, і праз хвіліну Джулія паднялася, каб ісці. О’Браен дастаў з шафкі маленькі пачак, падаў Джуліі белую таблетку і загадаў пакласці яе на язык. Трэба сцерагчыся, сказаў ён. каб не пахла віном, бо ліфцёры могуць быць занадта пільныя. Як толькі дзверы за Джуліяй зачыніліся, О’Браен, здавалася, забыўся пра яе існаванне. Ён яшчэ трохі пахадзіў па пакоі, пасля спыніўся.
    Трэба пагаварыць яшчэ пра некаторыя дэталі, сказаў ён. — Я думаю, у вас ёсць нейкае сховішча?
    Ўінстан расказаў пра пакойчык над крамай пана Чэрынгтана.
    Пакуль піто гэтага дастаткова. Пазней мы знойдзем вам што-небудзь іншае. Вельмі важна часта мяняць сваё сховішча. А пакуль што я перадам вам адзін асобнік Кнігі, — нават О'Браен, заўважыў Ўінстан, вымаўляў гэтае слова так, нібы яно напісана курсівам. Я маю на ўвазе Кнігу Гольдштэйна. Можа. прыйдзецца пачакаць пару дзён, перш чым я яе здабуду. Асобнікаў няшмат, як вы, можа, здагадваецеся. Паліцыя Думак палюе на іх і знішчае амаль гэтаксама хутка, як мы паспяваем іх выдаваць. Але гэта мала што ёй дае. Кніга гэтая незнішчальная. Калі б быў знішчаны нават апошні асобнік, мы б аднавілі яе з памяці амаль даслоўна. Ці носіце вы з сабой на працу партфель?
    — Звычайна нашу.
    — Які ён?
    — Чорны, вельмі стары. 3 двума раменьчыкамі.
    Чорны, два раменьчыкі, вельмі стары. Добра. Недзе днямі, не магу сказаць дакладна калі, у адной з вашых звычайных ранішніх інструкцый будзе памылка друку, і вы запросіце паўтору. На другі дзень вы прыйдзеце
    на працу без партфеля. У нейкую хвіліну на вуліцы нейкі чалавек дакранецца да вашай рукі і скажа: «Здаецца, вы згубілі партфель». У партфелі, што ён вам дасць, будзе ляжаць Гольдштэйнава кніга. Вернеце кнігу праз два тыдні.
    Нейкі час яны маўчалі.
    — Застаецца яшчэ дзве хвіліны, перш чым вы мусіце пайсці, — сказаў О’Браен. — Мы яшчэ ўбачымся, калі толькі ўбачымся...
    Ўінстан паглядзеў на яго.
    — Там. дзе няма цемры... — няўпэўнена вымавіў ён.
    О’Браен кіўнуў без ніякага здзіўлення.
    — Там, дзе не будзе болей цемры, — паўтарыў ён, быццам зразумеўшы намёк. — Можа, вы яшчэ што хочаце сказаць, перш чым пойдзеце? Перадаць вестку? Пра нешта запытацца?
    Ўінстан задумаўся. Здавалася, у яго не было болей пытанняў. He хацелася яму гаварыць і агульных напышлівых фраз. Замест таго, што непасрэдна звязана з О’Браенам ці Братэрствам, у яго ў думках паўстала няясная карціна. дзе быў убогі пакойчык, у якім правяла апошнія дні яго маці. і іх сховішча над крамай пана Чэрынгтана, і шкляное прэс-пап’е, і старая гравюра ў рамцы з ружовага дрэва. I ён спытаўся наўдачу:
    — Ці не даводзілася вам чуць калі-небудзь стары вершык — ён пачынаўся так: «Апельсіны і лімоны — у Клемента б’юць у звоны»?
    О’Браен зноў кіўнуў. 3 паважнай узнёсласцю ён дапоўніў страфу:
    Апельсіны і лімоны — у Клемента б’юць у звоны,
    Ты тры фартынгі мне вінны — б'юць у звоны у Марціна, Ці ты вернеш да нядзелі — б'юць званы Старога Бэйлі, Я ж без грошыкаў застаўся — звону Шордычы азваўся.
    — Вы ведаеце апошні радок! — уразіўся Ўінстан.
    Так, я ведаю апошні радок. А цяпер, я думаю, вам трэба ісці. Пачакайце. Дазвольце мне даць і вам адну таблетку.
    Ўінстан падняўся. О'Браен падаў яму руку і сціснуў Ўінстанаву так, што аж косці хруснулі. Каля дзвярэй Ўінстан азірнуўся, але О'Браен, здавалася, ужо выкрасліў яго са сваёй памяці. Ён чакаў, трымакічы руку на кнопцы ўключэння тэлегляда. За ім, у канцы пакоя, Ўінстан бачыў стол, лямпу з зялёным каптуром. мовапіс, запоўненыя паперкамі драцяныя кошыкі. Справа зроблена. Праз трыццаць секунд, падумаў ён, О'Браен зноў возьмецца за перапыненую важную партыйную працу.
    9
    Ўінстан ад стомы ператварыўся ў жэле. Менавіта ў жэле гэтае слова неяк само прыйшло яму ў галаву. Здавалася, што цела было не толькі мяккае і расплывістае, як квашаніна, але і гэткае ж празрыстае. У яго было такое пачуццё, што, падняўшы руку, ён можа глядзець праз яе на святло. Уся яго кроў была высмактаная працоўным шалам, застаўся толькі кволы каркас з нерваў, касцей і скуры. Усе пачуцці незвычайна абвастрыліся. Гарнітур муляў яму плечы, брук збіваў яму ступні, нават сціснуць і расціснуць пальцы на руцэ было так цяжка, што ад напругі хрусцелі суставы.
    За апошнія пяць дзён ён адпрацаваў болып за дзевяноста гадзін. Як і ўсе іншыя службоўцы Міністэрства. Цяпер усё было скончана, і да заўтрашняй раніцы яму літаральна нічога не трэба было рабіць, ніякай працы для Партыі. Ён мог правесці шэсць гадзін у сваім сховішчы і дзевяць ва ўласным ложку. Пагодлівым надвячоркам ён павольна
    ішоў бруднай вуліцай у бок крамы пана Чэрынгтана. пільнуючы позіркам навокал, каб не напаткаць патруль, хоць і быў пэўны, што гэтым надвячоркам яму не пагражае ніякая небяспека. што яго ніхто не патурбуе. Цяжкі партфель з кожным крокам біў яго па калене, і ад гэтага дотыку па скуры на назе прабягалі дрыжыкі. У яго партфелі ўжо шосты дзень ляжала Кніга. якую ён яшчэ, аднак. ні paay не разгарнуў і нават не паглядзеў.
    На шосты дзень Тыдня Нянавісці пасля дэманстрацый, прамоў, радасных воклічаў, песень, сцягоў, плакатаў, фільмаў, васковых фігур, барабаннага бою і трубнага гулу, тупату парадаў, грукату танкаў, рокату самалётаў, гарматных грымотаў — пасля шасці дзён усяго гэтага, тады, калі вялікі аргазм набліжаўся да найвышэйшага пункту і агульная нянавісць да Еўразіі распалілася да такога шаленства, што калі б у рукі натоўпу трапілі дзве тысячы еўразійскіх ваенных злачынцаў, якіх меркавалася публічна павесіць у апошні дзень мерапрыемстваў. гэты натоўп, пэўна, разарваў бы іх на шматкі — якраз у гэты момант было абвешчана, што Акіянія ваюе зусім не з Еўразіяй. Акіянія ваюе з Усходазіяй. Еўразія — саюзнік Акіяніі.
    Вядома ж, пра тое, што адбылася змена, абвешчана не было. Проста ўсе паўсюль адначасова нечакана даведаліся, што вораг не Еўразія, а Усходазія. Ўінстан якраз удзельнічаў у дэманстрацыі на адной з плошчаў у цэнтры Лондана, калі гэта адбылося. Гэта было ўначы. Белыя твары і чырвоныя сцягі асвятляліся прывідным святлом пражэктараў. На плошчы таўклося некалькі тысяч чалавек. і сярод іх каля тысячы школьнікаў у разведчыцкай форме. 3 трыбуны. абабітай чырвонай тканінай, гаварыў да натоўпу прамоўца з Унутранай Партыі, худзенькі чалавечак з неверагодна доўгімі рукамі і вялікім голым чэрапам, прыкрытым парай рэдкіх пасмачак. Маленькі злы карлік, скурчыўшыся
    ад нянавісці. адной рукой сціскаў мікрафон, а другой. кашчавай і пагрозлівай. рассякаў паветра над галавою. Голас прамоўцы металічна грымеў з дынамікаў, бясконца выкрываючы зверствы, масавыя забойствы, дэпартацыі, рабункі, гвалт, катаванні палонных, бамбардаванне цывільнага насельніцтва, хлуслівую прапаганду. несправядлівую агрэсію, парушэнне дамоваў. Слухаючы яго, было амаль немагчыма не паверыць, а пасля не раз’юшыцца. Лютасць натоўпу расла з кожнай хвілінай, і голас прамоўцы патанаў у дзікім рыку, што мімаволі вырываўся з тысяч глотак. Найбольш разлютавана крычалі школьнікі. Прамова цягнулася ўжо хвілін дваццаць, калі на трыбуну паспешліва падняўся кур’ер і ўсунуў у руку прамоўцу нейкую паперу. Той разгарнуў яе і прачытаў, не спыняючы прамовы. Hi ў ягоным голасе, ні ў рухах. ні ў змесце прамовы нічога не змянілася. але імёны раптам загучалі іначай. Нічога яшчэ не было сказана, а па натоўпе прайшла ўжо хваля разумення. Акіянія ваюе з Усходазіяй! Праз момант пачалася страшная мітусня. Сцягі і плакаты, што аздаблялі плошчу, былі фалыпывыя! На добрай палове з іх былі не тыя твары. Гэта быў сабатаж! Тут папрацавалі агенты Гольдштэйна! Пачалася тлумная інтэрмедыя, падчас якой са сцен сарвалі плакаты. а сцягі раздзерлі на шматкі і растапталі. Асабліва вызначаліся запалам Разведчыкі яны залазілі на дахі і абразалі лозунгі. што віселі на вяроўках поперак вуліцы. Але праз дзве-тры хвіліны ўсё скончылася. Прамоўца, усё яшчэ душачы рукою мікрафон, угнуўшы плечы, рассякаючы вольнай рукою паветра, няспынна гаварыў далей прамову. Праз хвіліну з натоўпу зноў пачуўся дзікі раз’юпіаны рык. Дэманстрацыя Нянавісці працягвалася далей, як і да таго. памяняўся толькі яе аб’ект.