Насельнікі камеры ўвесь час мяняліся, няспыннай чарадою то заводзілі, то выводзілі самых розных вязняў: гандляроў наркотыкамі, зладзеяў, бандытаў, спекулянтаў, прапойцаў, прастытутак. Некаторыя п’яныя гэтак буянілі, што іншыя вязні мусілі разам іх супакойваць. Вялізную кабецішчу гадоў шасцідзесяці з вялікімі адвіслымі грудзьмі і рэдкімі пасмамі сівых валасоў, павыдзіраных у бойках, уцягнулі ў камеру чатыры ахоўнікі, хоць яна і ўпіралася, нема гарлаючы і пінаючы іх нагамі. Яны сцягнулі з яе боты, якімі яна спрабавала іх убрыкнуць. і звалілі яе акурат на калені Ўінстану, ледзь не паламаўшы яму сцегнавыя косці. Яна падхапілася і закрычала ім наўздагон: «Сраныя выблядкі!» Пасля. заўважыўшы, што сядзіць на нечым нетрывалым, яна з’ехала з Ўінстанавых каленяў на лаву. Прабач, даражэнькі, — сказала яна. — Я на цябе не села б. каб гэтыя засранцы не пасадзілі. He ведаюць. як з жанчынай абыходзіцца, ці што? — яна памаўчала, пачухала грудзі і адрыгнула. Прабач, сказала яна, — мне трохі няможацца. Яна нахілілася наперад, і яе званітавала на падлогу. Во так лепей. — сказала яна, адхіліўшыся назад і заплюшчыўшы вочы. — Ніколі не трымай у сабе, во што я кажу. Рыгай. пакуль цёпленькае. Яна ачомалася, павярнулася. каб яшчэ раз паглядзець на Ўінстана, і, здаецца. адразу яго ўпадабала. Сваёй вялізнай рукою яна абняла яго і прытуліла да сябе, дыхаючы яму ў твар півам і ванітамі. — Як цябе завуць, даражэнькі? — спыталася яна. — Сміт, — адказаў Ўінстан. — Сміт? — здзівілася жанчына. — Во смешна. Маё прозвішча таксама Сміт. А што, — дадала яна расчулена, я магла б быць тваёй маці! «Яна магла б быць маёй маці», — падумаў Ўінстан. Узрост і знешнасць падыходзілі, і было цалкам верагодна, што людзі мяняліся, адбыўшы дваццаць гадоў у лагеры прымусовай працы. Больш ніхто з ім не гаварыў. Было дзіўна, што крымінальнікі не звярталі ніякай увагі на зняволеных партыйцаў. «Паліты», — называлі яны іх з абыякавай знявагай. Зняволеныя члены Партыі, здавалася, страшна баяліся з некім загаварыць, асабліва ж адзін з адным. Толькі аднойчы, калі два члены Партыі, дзве жанчыны, апынуліся побач на лаве. прыціснутыя адна да адной, Ўінстан расчуў у гамане галасоў некалькі паспешліва прашаптаных слоў, сярод якіх ён здолеў разабраць нешта накшталт «пакой сто адзін», але не зразумеў, што гэта значыць. Сюды яны перавялі яго дзве ці тры гадзіны таму. Глухі боль у жываце не праходзіў, часам балела меней, часам болей, адпаведна з гэтым думкі яго то пашыраліся, то сціска- ліся. Калі балела мацней, ён думаў толькі пра сам боль і пра жаданне есці. Калі адпускала, яго ахоплівала паніка. Былі хвіліны, калі ён з такой дакладнасцю ўяўляў сабе ўсё, што яго чакае. што ў яго займала дух, а сэрца пачынала шалёна калаціцца. Ён адчуваў, як яго будуць біць дубінкамі па локцях і каванымі ботамі па костках; ён бачыў, як будзе поўзаць па падлозе, просячы літасці праз выбітыя зубы. Ён амаль не думаў пра Джулію. Ён не мог засяродзіць на ёй свае думкі. Ён кахаў яе і не збіраўся ёй здрадзіць; але гэта было голае сцверджанне, ён проста ведаў гэта, як ведаў правілы арыфметыкі. Ён не адчуваў кахання да яе, і наўрад ці яго цікавіла, што з ёй сталася. Ён думаў часцей пра О'Браена, думаў з нейкай мігатлівай надзеяй. О’Браен павінен ведаць, што яго арыштавалі. Братэрства, казаў ён, ніколі не спрабуе ўратаваць сваіх людзей. Але ж лязо, яны прыслалі б лязо, калі б маглі. Прайшло б, можа, секунд пяць, перш чым ахоўнік паспеў бы ўварвацца ў камеру. Лязо ўвайшло б у яго з нейкай пякучай сцюдзёнасцю і нават парэзала б да касцей пальцы. што яго трымалі. Усё гэта адгукалася ў яго нямоглым целе, якое дрыгатліва сціскалася ад найменшага болю. Ён не быў пэўны, ці ўжыве ён лязо, нават калі будзе мець такую магчымасць. Было ўсё ж натуральней існаваць ад хвіліны да хвіліны, згаджаючыся пажыць яшчэ дзесяць хвілін, нават ведаючы, што пасля іх цябе чакае катаванне. Часам ён спрабаваў падлічыць колькасць кафляных плітак у сцяне камеры. Гэта нібыта было і няцяжка. але ён заўсёды збіваўся на тым або іншым месцы. Часцей яго хвалявала, дзе ён і каторая цяпер гадзіна. Нейкі момант ён адчуваў напэўна, што звонку быў дзень, але ўжо ў наступны момант яму з гэткай самай пэўнасцю здавалася, што там апраметная цемра. Тут, як ён здагадваўся, святло не выключалася ніколі. Гэта было месца, дзе няма цемры: цяпер ён зразумеў. чаму О’Браен разгадаў яго намёк. У Міністэрстве Любові не было вокнаў. Яго камера магла знаходзіцца ў самай сярэдзіне будынка або пры яго вонкавай сцяне, на дзясятым паверсе пад зямлёй або на трыццатым над ёю. Ён у думках пераносіў сябе з месца на месца і спрабаваў вызначыць з цялесных адчуванняў, вісеў ён высока ў паветры ці быў пахаваны глыбока пад зямлёй. Пачуўся тупат ботаў. Сталёвыя дзверы з бразгатам расчыніліся. Малады афіцэр, спраўная постаць у чорнай уніформе, на якім, здавалася, усё блішчала з ног да галавы і чый бледны. з правільнымі рысамі, твар быў падобны да васковае маскі, зухавата ўвайшоў у камеру. Ён даў знак ахоўнікам увесці вязня, якога яны прывялі. У камеру, ледзь цягнучы ногі, зайшоў паэт Эмплфорт. Дзверы з бразгатам зачыніліся. Эмплфорт зрабіў пару няпэўных рухаў у адзін і ў другі бок, быццам думаў, што недзе тут былі другія дзверы, праз якія можна выйсці. а пасля пачаў хадзіць сюды-туды па камеры. Пакуль што ён не заўважаў Ўінстана. Трывожным позіркам ён вадзіў па сцяне на метр вышэй за Ўінстанаву галаву. Ён быў босы; вялікія брудныя пальцы тырчалі з яго дзіравых шкарпэтак. Ён некалькі дзён не галіўся. Густая шчэць укрывала яго твар. надаючы яму хуліганскі выгляд, што неяк дзіўна спалучаўся з яго нязграбнай кволай постаццю і нервовымі рухамі. Ўінстан крыху ачомаўся. Ён мусіў загаварыць з Эмплфортам, рызыкуючы раззлаваць тэлегляд. Магчыма нават, што Эмплфорт якраз і прынёс лязо. — Эмплфорт, сказаў ён. Тэлегляд маўчаў. Эмплфорт спыніўся, трошкі здзіўлены. Яго вочы павольна засяродзіліся на Ўінстане. — А, Сміт! — сказаў ён. — I ты тут! — Цябе за што? Праўду сказаць... — ён нязграбна апусціўся на лаву насупраць Ўінстана. — Існуе толькі адно злачынства, праўда ж? — I ты яго ўчыніў? — Відаць, так. Ён паднёс руку да лба і націснуў на скроні, нібы спрабуючы нешта прыгадаць. — Такое часам здараецца, — пачаў ён няпэўна. — Я Mary прыгадаць адзін выпадак магчымую прычыну. Усё, вядома ж, праз неразважнасць. Мы рыхтавалі канчатковае выданне вершаў Кіплінга. Я пакінуў у канцы радка слова «Бог». Я нічога не мог зрабіць! дадаў ён амаль з абурэннем і паглядзеў на Ўінстана. — Змяніць радок было немагчыма. Рыфма была «рог». Уяўляеш, ва ўсёй мове ёсць толькі дванаццаць рыфмаў да слова «рог»? Цэлымі днямі я тлуміў сабе галаву. Іншае рыфмы не было. Выраз яго твару змяніўся. 3 яго знікла прыкрасць, і на нейкі момант ён здаўся амаль што задаволеным. Нейкая інтэлектуальная цеплыня, радасць навукоўца-педанта, які адкрыў нікому не патрэбны факт, бліснула на яго брудным няголеным абліччы. — Ці прыходзіла табе калі ў галаву, — сказаў ён, — што ўся гісторыя ангельскай паэзіі вызначалася тым, што ў ангельскай мове не стае рыфмаў? He, якраз гэтая думка ніколі не прыходзіла Ўінстану ў галаву. А ў тых абставінах яна не здалася яму надта важнай або цікавай. — Ці ведаеш ты, што цяпер — дзень або ноч? — спытаўся ён. Эмплфорт зноў паглядзеў здзіўлена. Я неяк не думаў пра гэта. Яны арыштавалі мяне дні два таму, а можа, тры, яго позірк гойсаў па сценах, нібы ён спадзяваўся адшукаць акно. — Тут няма розніцы паміж днём і ноччу. He ведаю, ці можна тут увогуле сачыць за часам. Яны гаварылі ўрыўкамі некалькі хвілін, і тады, без відавочнае прычыны, крык з тэлегляда загадаў ім замаўчаць. Ўінстан ціхенька сеў і склаў рукі. Цыбаты і няўклюдны Эмплфорт не мог зручна ўсесціся на вузкай лаве і шморгаў сюды-туды, абдымаючы худымі рукамі то адно калена, то другое, то абодва разам. Тэлегляд гыркнуў на яго, каб сядзеў спакойна. Час ішоў. Дваццаць хвілін, гадзіна вызначыць было цяжка. 3 калідора зноў пачуўся тупат ботаў. У Ўінстана ўсё сціснулася ўсярэдзіне. Хутка, вельмі хутка, можа, праз пяць хвілін, можа, зараз, гэты тупат будзе значыць, што прыйшла ягоная чарга. Дзверы адчыніліся. У камеру зайшоў малады афіцэр з ледзяным тварам. Кароткім узмахам рукі ён паказаў на Эмплфорта. — Пакой 101. сказаў ён. Эмплфорт няўклюдна патэпаў між двух ахоўнікаў. На твары ў яго адбівалася трывога і неўразуменне. Прайшло, як здалося, даволі шмат часу. Жывот забалеў яшчэ мацней. Ўінстанавы думкі круціліся на адным месцы, як шар, што зноў і зноў трапляе ў тую самую лузу. Ён думаў толькі пра шэсць рэчаў: боль у жываце; кавалак хлеба; кроў і крыкі; О’Браен; Джулія; лязо. Зноў у яго ўсярэдзіне ўсё сціснулася: набліжаўся тупат ботаў. Калі расчыніліся дзверы, хваля паветра прынесла з сабой моцны пах халоднага поту. У камеру ўвайшоў Парсанз. На ім былі шорты ахоўнага колеру і спартыўная кашуля. Гэтым разам Ўінстан здзівіўся, не паверыўшы вачам. — Ты тут! — вымавіў ён. Парсанз паглядзеў на яго. У позірку не было ні цікаўнасці, ні здзіўлення, толькі пакута. Ён пачаўузрушана хадзіць па камеры, відавочна няздольны супакоіцца. Кожнага разу. як ён разгінаў свае пульхныя калені, было відаць, як яны дрыжаць. Ён глядзеў, вытрашчыўшы вочы, нібы разглядаў штосьці недалёка ад яго, не могучы адарваць позірку. — А цябе за што? спытаўся Ўінстан. — Думзлачын! адказаў Парсанз, ледзь не плачучы. У голасе ягоным чуліся адначасова і поўнае прызнанне сваёй віны, і нейкі недаверлівы жах, што гэткае слова магло стасавацца да яго. Ён спыніўся насупраць Ўінстана і пачаў нецярпліва дапытвацца ў яго: Яны ж не заб'юць мяне, праўда? Як ты думаеш, га, стары? Яны ж не заб’юць, калі нічога не зрабіў, а толькі падумаў незнарок? Я ведаю, яны ўважліва мяне выслухаюць. 0, тут я ім веру! Яны пабачаць, якая ў мяне рэпутацыя, праўда? Ты ж ведаеш, што я за чалавек. Па-свойму неблагі. He вучоны. вядома ж, але заўзяты. Я стараўся аддаць усе свае сілы Партыі, праўда ж? Я атрымаю гадоў пяць, як вы думаеце? Ці, можа, нават дзесяць? Такі, як я, можа вельмі прыдацца ў працоўным лагеры. Яны ж не заб’юць мяне толькі за тое, што я аднойчы сышоў з рэек? — Ты вінаваты? — спытаўся Ўінстан.