Вядома ж. вінаваты! — закрычаў Парсанз. дагодліва зірнуўшы на тэлегляд. — Ты ж не думаеш. што Партыя будзе арыштоўваць бязвінных людзей, праўда? — Яго жабін твар паспакайнеў. на ім з’явілася адценне крывадушнасці. — Думзлачын — страшная рэч, стары, — сказаў ён павучальна. — Ён падступны. ён можа зваліцца на цябе, што ты і ведаць не будзеш. Ведаеш, як я папаўся? Калі спаў? Ага. праўда. Вось так я працаваў, аддаваў усяго сябе, выконваў свой абавязак — і ніколі не думаў, што нешта благое хаваецца ў маіх думках. I тады я пачаў гаварыць праз сон. I ведаеш, што я казаў? Ён прыцішыў голас, быццам быў змушаны дзеля медыцынскіх прычын сказаць нешта непрыстойнае. «Далоў Вялікага Брата!» Так, я казаў гэта! Паўтараў зноў і зноў. Між намі кажучы, стары, я рады, што мяне ўзялі, пакуль справа не зайшла далей. Ведаеш, што я скажу ім, калі буду гаварыць перад трыбуналам? Я скажу: «Дзякуй. Дзякуй, што выратавалі мяне, пакуль не было занадта позна». — Хто цябе выдаў? — спытаўся Ўінстан. Мая маленькая дачка, — адказаў Парсанз з нейкім тужлівым гонарам. Яна слухала праз замочную шчыліну. Чула, што я сказаў, і данесла патрулю ў той самы дзень. Спрытна, як на сямігадовую смаркачку, га? Я зусім не сярдую на яе. Папраўдзе, я нават ганаруся ёю. Выходзіць, я выхаваў яе ў правільным духу. Ён яшчэ пахадзіў сюды-туды. кінуўшы пару разоў прагны позірк на ўнітаз. Пасля раптам рэзкім рухам сцягнуў шорты. — Прабач мне, стары. сказаў ён, болей не магу. Столькі чакаў. Ён плюхнуўся вялізным азадкам на ўнітаз. Ўінстан закрыў твар рукамі. — Сміт! — завішчаў голас з тэлегляда. — 6079 Сміт У.! Адкрыць твар! Забараняецца закрываць твар у камеры! Ўінстан адкрыў твар. Парсанз пакарыстаўся ўнітазам гучна і шчодра. Пасля выявілася, што зліў не працуе, і яшчэ цэлыя гадзіны пасля таго ў камеры невыносна смярдзела. Парсанза перавялі. Іншыя вязні таямніча з’яўляліся і знікалі. Аднаму з іх, жанчыне. прызначылі: «Пакой 101», і, як заўважыў Ўінстан, яна сцялася і змянілася з твару, пачуўшы гэтыя словы. Настаў час — калі яго прывезлі раніцай, дык гэта быў бы вечар: калі яго прывезлі ўвечары, дык гэта была б поўнач. У камеры было шэсць вязняў, мужчын і жанчын. Усе сядзелі вельмі ціха. Насупраць Ўінстана сядзеў чалавек з тварам без падбародка, з ашчэранымі зубамі, падобны да нейкага вялікага і бяскрыўднага грызуна. Яго тоўстыя рабыя шчокі былі такія абвіслыя. што цяжка было паверыць, што за імі не хаваюцца прыпасы ежы. Яго шэрыя вочы пужліва зіркалі то на адзін твар, то на другі, і адразу адварочваліся, як толькі сустракаліся з нечым позіркам. Дзверы расчыніліся, і ў камеру ўвялі яшчэ аднаго вязня, убачыўшы якога Ўінстан здрыгануўся. Гэта быў звычайны, нічым не выдатны чалавек, які мог быць якім-небудзь інжынерам або іншым тэхнічным работнікам. Дзіўнай, аднак, была змізарнеласць яго твару. Ён нагадваў чэрап. 3-за яго хударлявасці вочы і рот выглядалі надмерна вялікімі, вочы, здавалася, былі поўныя забойчай, нязгаснай нянавісці да некага або нечага. Чалавек сеў на лаве недалёка ад Ўінстана. Ўінстан болей на яго не глядзеў, але змардаваны. падобны да чэрапа твар гэтак жыва паўставаў у ягоным уяўленні. быццам быў проста перад вачыма. Раптам ён зразумеў, у чым справа. Чалавек паміраў ад голаду. Тая самая думка, здавалася, адначасова прыйшла ў галаву ўсім прысутным у камеры. Уздоўж усёй лавы прабегла лёгкая ўзрушанасць. Чалавек без падбародка спыніў позірк на чалавеку з тварам-чэрапам, пасля вінавата адвёў вочы, пасля зноў паглядзеў на яго, не могучы асіліць неадольнага прыцягнення. Цяпер ён ужо не мог уседзець, устаў, няўклюдна праклыпаў праз камеру, пакорпаўся ў кішэні камбінезона і, засаромеўшыся. працягнуў чалавеку з тварам-чэрапам зачуханы кавалачак хлеба. 3 тэлегляда пачуўся шалёны. аглушальны рык. Чалавек без падбародка падскочыў на месцы. Чалавек з тварам-чэрапам хуценька схаваў рукі за спінай, нібы паказваючы ўсім, што ён адмовіўся ад пачастунку. Бамстэд! — зароў голас. — 2713 Бамстэд Дж.! Кінуць хлеб! Чалавек без падбародка кінуў кавалак хлеба на падлогу. Заставацца на месцы, — загадаў голас. — Тварам да дзвярэй. He рухацца. Ён падпарадкаваўся. Яго вялікія абвіслыя шчокі дрыжалі. Дзверы з грукатам расчыніліся. Калі малады афіцэр увайшоў і адступіў убок, з-за спіны ў яго выйшаў нізенькі каржакаваты ахоўнік з вялізнымі рукамі і плячамі. Ён стаў насупраць чалавека без падбародка і, атрымаўшы сігнал ад афіцэра, нанёс страшэнны ўдар, уклаўшы ў яго ўсю вагу свайго цела, проста ў зубы чалавеку без падбародка. Сіла ўдару, здавалася, адарвала яго ад падлогі. Цела яго праляцела праз усю камеру і пляснулася вобзем каля ўнітаза. Нейкі момант ён ляжаў непрытомны. з носа і рота сачылася цёмная кроў. Ад яго чуўся ціхі-ціхі міжвольны енк і папіскванне. Пасля ён перавярнуўся на жывот і, хістаючыся, стаў на карачкі. Разам з крывёю і слінаю з рота выпалі дзве палавінкі зубнога пратэза. Вязні сядзелі ціха. склаўшы рукі на каленях. Чалавек без падбародка дапоўз да свайго месца. Ніжняя палова яго твару цямнела змярцвелаю плоццю. Яго рот ператварыўся ў расплывістую масу вішнёвага колеру з чорнай адтулінай пасярэдзіне. Час ад часу на камбінезон капала кроў. Яго шэрыя вочы ўсё яшчэ зіркалі то на адзін, то на другі твар, быццам ён спрабаваў вызначыць. наколькі іншыя грэбавалі ім пасля гэткай знявагі. Дзверы расчыніліся. Ледзь заўважным рухам афіцэр паказаў на чалавека з тварам-чэрапам. — Пакой 101, — сказаў ён. Ўінстан адчуў навокал затоены дух і замяшанне. Чалавек кінуўся на падлогу і ўкленчыў, сашчапіўшы рукі. Таварыш! Афіцэр! — закрычаў ён. — Вы не павінны мяне туды пасылаць! Я ж вам ужо ўсё сказаў! Што вы яшчэ хочаце ведаць? Мне болей няма ў чым прызнавацца, няма! Скажыце толькі, што вам трэба, і я адразу ўсё скажу. Напішыце ўсё, што хочаце, і я падпішу! Толькі не пакой 101! — Пакой 101. — паўтарыў афіцэр. Твар чалавека, і гэтак ужо вельмі бледны, набыў проста неверагодны, на думку Ўінстана, колер. Ён быў цяпер выразна зялёны. Нічога мне не рабіце! крычаў ён. Вы тыднямі марылі мяне голадам. Канчайце і дайце мне памерці. Расстраляйце мяне. Павесьце мяне. Засудзіце мяне на дваццаць пяць гадоў. Можа. трэба яшчэ каго-небудзь выдаць? Скажыце каго, і я раскажу вам усё, што вы хочаце. Мне ўсё роўна, хто гэта будзе і што вы яму зробіце. У мяне жонка і трое дзяцей. Старэйшаму яшчэ няма шасці. Можаце ўзяць іх усіх і перарэзаць ім глоткі на маіх вачах, а я буду стаяць і глядзець. Толькі не пакой сто адзін! — Пакой 101, — зноў паўтарыў афіцэр. Чалавек абвёў лютым позіркам астатніх вязняў. быццам шукаючы іншую ахвяру, каб выставіць замест сябе. Яго вочы спыніліся на знявечаным твары чалавека без падбародка. Ён ускінуў худую руку. Вось каго вам трэба ўзяць, а не мяне! — закрычаў ён. -Чулі, што ён казаў, як яму далі па мордзе? Пакіньце мне хоць які шанс. і я перакажу вам слова ў слова. Ён супраць Партыі. а не я. Ахоўнікі выступілі наперад. Худы ўжо крычаў на ўсё горла. Вы не чулі! паўтараў ён. — Напэўна, сапсаваўся тэлегляд. Вам патрэбны ён! Бярыцеяго, а не мяне! Два мажныя ахоўнікі нахіліліся, каб узяць яго за рукі. Але ў гэты самы момант ён пляснуўся на падлогу і ўчапіўся што было сілы за сталёвую ножку лавы. Ён працягла завыў. як нейкі дзікі звер. Ахоўнікі ўзяліся за яго, спрабуючы адарваць ад ножкі, але ён трымаўся з неверагоднай сілай. Яны тузалі яго секунд дваццаць. Вязні сядзелі ціха, склаўшы рукі на каленях, пазіраючы проста перад сабой. Выццё заціхла: у чалавека цяпер хапала духу толькі на тое, каб трымацца. Але тады пачуўся іншы крык. Ахоўнік раструшчыў яму ботам палец на руцэ. Яны паставілі яго на ногі. — Пакой 101, — сказаў афіцэр. Чалавека вывелі. Ён ішоў хістаючыся, з панурай галавою, прыціскаючы да грудзей скалечаную руку. Ваяўнічасць пакінула яго. Прайшло даволі шмат часу. Калі чалавека з тварамчэрапам вывелі апоўначы, дык цяпер была раніца, калі ж раніцаю, дык цяпер быў вечар. Ўінстан ужо дзве ці тры гадзіны быў адзін у камеры. Яму было так мулка сядзець на вузкай лаве, што часта ён уставаў і хадзіў па камеры, не выклікаючы нараканняў тэлегляда. Кавалак хлеба яшчэ ляжаў там, дзе кінуў яго чалавек без падбародка. Напачатку вельмі цяжка было прымушаць сябе не глядзець на яго, але цяпер голад саступіў месца смазе. У роце было глеўка і смярдзюча. Няспыннае гудзенне і нязменнае белае святло выклікалі ў ім нейкую млосць і адчуванне пустэчы. Часам ён уставаў, бо не было ўжо як трываць боль у касцях. але зараз жа сядаў, бо ў яго так кружылася галава, што ён не быў пэўны, што ўстоіць на нагах. Як толькі яму ўдавалася хоць трошкі апанаваць свае фізічныя адчуванні, яго зноў ахапляў жах. Часам са згаслай надзеяй ён думаў пра О’Браена і пра лязо. Можна было спадзявацца, што лязо будзе схаванае ў ежы, калі яго ўвогуле будуць карміць. Яшчэ больш расплывістымі былі яго думкі пра Джулію. Можа, цяпер яна недзе пакутуе яшчэ горш за яго. Можа, якраз у гэты момант яна крычыць ад болю. Ён падумаў: «Калі б я мог уратаваць Джулію, падвоіўшы свой боль, ці зрабіў бы я гэта? Так, зрабіў бы». Але гэта была проста тэарэтычная гатоўнасць, ён быў гатовы, бо ведаў. што мусіць быць гатовы. Ён не адчуваў гэтага. Тут, у гэтым месцы, нічога немагчыма было адчуваць, апроч болю і прадчування болю. Дый ці магчыма, калі ты ўжо пакутуеш, жадаць дзеля нейкіх прычын, каб твой боль быў яшчэ мацнейшы? Але на гэтае пытанне пакуль яшчэ не было адказу. 3 калідора зноў пачуўся стук ботаў. Дзверы адчыніліся. У камеру ўвайшоў О'Браен. Ўінстан ускочыў на ногі. Тое, што ён пабачыў, так яго ўразіла, што ён забыўся пра асцярожнасць. Першы раз за шмат гадоў ён не зважаў на прысутнасць тэлегляда. — Яны і вас узялі! — закрычаў ён. — Яны ўзялі мяне ўжо даўно, — адказаў О’Браен мяккай, амаль шкадавальнай іроніяй. Ён адступіў убок. 3-за яго спіны ўзнік шыракагруды ахоўнік з доўгай чорнай дубінкай у руцэ. — Вы ведалі гэта, Ўінстан, — сказаў О'Браен. — He маніце сабе. Вы ведалі гэта — вы заўсёды ведалі гэта. Так, цяпер ён бачыў, ён заўсёды гэта ведаў. Але думаць пра гэта не было часу. Усё, на што яму хапала позірку, была дубінка ў руцэ ахоўніка. Ён мог ударыць у любое месца: па патыліцы, па кончыку вуха. па руцэ, па локці...