• Газеты, часопісы і г.д.
  • 1984  Джордж Оруэл

    1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 338с.
    Мінск 2022
    61.86 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    яшчэ чатыры. Цяпер галоўным было неяк выжыць, пакуль не мінецца прыступ болю. Ён ужо не заўважаў, крычыць ён ці не. Боль зноў прыціх. Ён расплюшчыў вочы. О’Браен адцягнуў рычаг назад.
    — Колькі пальцаў, Ўінстан?
    Чатыры. Мне здаецца, што чатыры. Калі б я мог, я б убачыў пяць. Я паспрабую ўбачыць пяць.
    Што вы хочаце: пераканаць мяне, што бачыце пяць або сапраўды іх убачыць?
    Сапраўды іх убачыць.
    — Яшчэ, — сказаў О’Браен.
    Стрэлка была цяпер, напэўна, на васьмідзесяці — дзевяноста. Цяпер Ўінстан ужо не памятаў, адкуль ідзе боль. За яго сціснутымі павекамі цэлы лес пальцаў рухаўся нібы ў нейкім танцы, калыхаючыся з боку ў бок. хаваючыся адзін за адзін і зноў з’яўляючыся. Ён спрабаваў палічыць іх. але не мог прыгадаць нашто. Ён ведаў толькі, што іх немагчыма палічыць і што гэта звязана з нейкай таямнічай еднасцю паміж чатырма і пяццю. Боль зноў трохі суціх. Калі ён расплюшчыў вочы, перад ім па-ранейшаму стаяла тое самае мроіва: незлічоныя пальцы, як жывыя дрэвы, мітусліва рухаліся ва ўсе бакі, скрыжоўваючыся і разыходзячыся. Ён зноў заплюшчыў вочы.
    — Колькі я трымаю пальцаў, Ўінстан?
    — He ведаю. He ведаю. Я памру, калі вы зноў уключыце ток. Чатыры. пяць, шэсць — слова гонару, я не ведаю.
    — Так ужо лепей, — сказаў О’Браен.
    У руку Ўінстану ўтыкнулася іголка. Амаль у той самы момант шчасная, гаючая цеплыня разлілася па ўсім яго целе. Боль быў ужо напалову забыты. Ён расплюшчыў вочы і ўдзячна паглядзеў на О’Браена. Убачыўшы цяжкі, маршчыністы твар, такі брыдкі і такі разумны, ён адчуў, як яго сэрца растае. Калі б ён мог паварушыцца, ён выцягнуў
    бы руку і паклаў яе на руку О’Браену. Ён ніколі не любіў яго так глыбока. як цяпер, і не проста таму, што ён спыніў пакуты. Да яго вярнулася старое пачуццё, што, па сутнасці, не мае ніякага значэння, сябар яму О'Браен або вораг. О’Браен быў чалавекам, з якім можна пагаварыць. Можа, не так важна, каб цябе любілі, а каб цябе разумелі. О'Браен ледзь не закатаваў яго да вар’яцтва, а яшчэ трошкі, і ён напэўна аддаў бы яго смерці. Але гэта было не так істотна. У нейкім сэнсе яны былі больш чым сябры, іх лучыла таямнічая блізкасць: недзе было месца, хоць яго, можа, і нельга было назваць сваім імем, дзе яны маглі сустрэцца і пагаварыць. О’Браен глядзеў на яго зверху, і выраз яго твару казаў, што і ён цяпер, можа. думае пра тое самае. Гаварыў ён спакойна і проста.
    — Ці вы ведаеце, дзе вы, Ўінстан? — спытаўся ён.
    — He ведаю. Напэўна, у Міністэрстве Любові.
    — Ці ведаеце вы, колькі часу вы тут ужо знаходзіцеся?
    — He ведаю. Дні. тыдні, месяцы думаю, што месяцы. — А як вы думаеце, чаму мы прывозім сюды людзей?
    — Каб змусіць іх прызнацца.
    — He, не таму. Паспрабуйце яшчэ.
    — Каб пакараць іх.
    He! — закрычаў О’Браен. Голас ягоны надзвычайна змяніўся, і твар яго раптам зрабіўся суровы і ўзрушаны. — He! He проста, каб дамагчыся прызнанняў, каб пакараць вас. Сказаць вам, чаму мы прывозім вас сюды? Каб вылечыць вас! Каб вылечыць ваш розум! Зразумейце, Ўінстан, што з усіх тых, каго мы сюды прывозім. ніхто не выходзіць адсюль нявылечаны. Нас не цікавяць тыя ідыёцкія злачынствы, што вы ўчынілі. Партыю не цікавіць відавочнае злачыннае дзеянне, нас хвалююць толькі думкі. Мы не проста знішчаем нашых ворагаў, мы пераменьваем іх. Разумееце вы, што гэта значыць?
    Ён схіліўся над Ўінстанам. Ад блізкасці ягоны твар здаваўся вялізным і невыносна брыдкім. Да таго ж ён быў шалёна ўзрушаны. Ва Ўінстана зноў сціснулася сэрца. Калі б ён толькі мог, ён бы ўціснуўся глыбей у ложак. Ён быў упэўнены, што О'Браен зараз крутне рычаг проста так, апанаваны ўзрушэннем. Аднак у гэты момант О’Браен адвярнуўся. Ён трохі пахадзіў сюды-туды. Пасля працягваў ужо спакайнейшым тонам:
    Першае, што вам неабходна зразумець: тут у нас няма пакутнікаў. Вы чыталі пра рэлігійны ўціск у мінуласці. У Сярэднявеччы была інквізіцыя. Няўдалая задума. Яна мерылася выкараніць ерась, а на справе толькі ўзмацніла яе. Замест кожнага адшчапенца, спаленага ля слупа, паўставалі тысячы новых. Чаму? Таму што інквізіцыя забі вала сваіх ворагаў прылюдна, забівала тым часам, як яны не раскайваліся; якраз таму і забівала, што яны не раскайваліся. Людзі паміралі, бо не хацелі адмовіцца ад сваёй сапраўднай веры. Вядома ж, уся слава належала ахвярам, а ўся ганьба — інквізітару, які іх паліў. Пазней, у дваццатым стагоддзі, былі гэтак званыя таталітарысты. Я маю на ўвазе нямецкіх нацыстаў і рускіх камуністаў. Рускія вынішчалі адшчапенства яшчэ больш люта. чым гэта рабіла інквізіцыя. Яны былі ўпэўненыя, што памылкі мінуласці іх нечаму навучылі; ва ўсялякім разе, яны ведалі, што нельга рабіць з ворагаў пакутнікаў. Перш чым выстаўляць свае ахвяры на публічны суд, яны свядома займаліся знішчэннем іх годнасці. Яны змагалі іх катаваннямі і адзінотай, пакуль не ператваралі ў мізэрных паслухмяных небарак, якія прызнаваліся ва ўсім, што ім толькі ні казалі, абсыпаючы сябе праклёнамі, вінавацячы ўсіх і хаваючыся за чужыя спіны, енчачы аб літасці. Але прайшло некалькі гадоў, і зноў паўтарылася тое самае. Мёртвыя зрабіліся пакутнікамі, а пра іх ганьбу ўсе забыліся. I зноў, чаму так
    адбылося? Па-першае. таму што прызнанні вырвалі ў іх гвалтам і яны былі відавочнай няпраўдай. Мы такіх памылак не робім. Усе прызнанні, што гучаць тут, — чыстая праўда. Мы робім іх праўдай. Але галоўнае ў тым, што мы не дазваляем мёртвым паўставаць супраць нас. Кіньце думаць. што нашчадкі вас апраўдаюць, Ўінстан. Нашчадкі ніколі пра вас не пачуюць. Вы знікнеце з плыні гісторыі. Мы ператворым вас у газ і выпарым у стратасферу. Ад вас не застанецца нічога; ні імя ў спісе, ні ўспамінаў у жывой свядомасці. Вы знікнеце з мінуласці гэтаксама, як і з будучыні. Будзе так, нібы вы ніколі не існавалі.
    «Дык нашто ж тады катаваць мяне?» — падумаў Ўінстан з горыччу. О’Браен зразумеў Ўінстана, быццам той выказаў сваю думку ўголас. Яго вялікі брыдкі твар наблізіўся, а вочы трошкі звузіліся.
    Вы думаеце, — сказаў ён, — што калі мы збіраемся знішчыць вас дарэшты. а значыць усё, што б вы ні казалі ці рабілі. не мае ніякага значэння. — дык нашто ж мы страчваем столькі часу і сілы, каб вас дапытваць? Вы пра гэта думалі, праўда?
    — Так, — згадзіўся Ўінстан.
    О’Браен усміхнуўся.
    — Вы — парушына ў воку, Ўінстан. Вы — пляма, якую трэба сцерці. Ці ж я не казаў вам толькі што: мы не TaKia, як прыгнятальнікі мінулых часоў. Нас не задавальняе негатыўнае падпарадкаванне і нават на ўсё гатовая паслухмянасць. Калі ўрэшце вы здасцеся, дык толькі са свае волі. Мы знішчаем ерэтыка не таму. што ён супраціўляецца: наадварот, пакуль ён супраціўляецца, мы ніколі яго не знішчым. Мы павернем яго. мы заняволім яго розум, мы пераадолеем яго. Мы выпалім з яго ўсё ліха і ўсю аблуду; мы перацягнем яго на наш бок, не ўяўна, а папраўдзе, сэрцам і душою. Мы зробім яго адным з нас, перш чым заб'ём
    яго. Мы не можам дапусціць, каб недзе ў свеце існавала памылковая думка, якая б патаемная і слабая яна ні была. Нават у хвіліну смерці мы не можам дазволіць ніякага адступлення. У старыя часы ерэтык ішоў да слупа, застаючыся ерэтыком, абвяшчаючы сваю ерась, трыумфуючы ў ёй. Нават ахвяры рускіх чыстак маглі хаваць свой бунт пад чэрапам, калі іх выводзілі гіа калідоры на расстрэл. А мы робім мазгі дасканалымі, перш чым выбіць іх з галавы. Загад старога дэспатызму гучаў: «Ты не павінен». Загад таталітарызму быў «Ты павінен». Наш загад — «Ты ёсць». Ніхто з тых, каго мы прывозім сюды, не паўстае супраць нас. Мы ўсіх адмываем начыста. Нават тых трох няшчасных здраднікаў, у чыю бязвіннасць вы некалі верылі — Джоўнза, Эрансана і Радэрфорда, — мы ўрэшце зламалі. Я сам браў удзел у допытах. Я бачыў, як яны паступова саступалі. як яны раскісалі. поўзалі, па падлозе, плакалі — і не ад болю і страху, а ад раскаяння. Калі мы ўжо канчалі з імі працаваць, ад іх заставаліся толькі чалавечыя абалонкі. У іх нічога болей не засталося, апроч шкадавання аб тым. што яны зрабілі, і любові да Вялікага Брата. Было проста міла глядзець. як яны яго любілі. Яны прасілі, каб іх хутчэй расстралялі, каб яны паспелі памерці з чыстым розумам.
    Голас ягоны гучаў амаль задуменна. Узрушанасць і вар’яцкае захапленне ўсё яшчэ не сыходзілі з твару. Ён не прыкідваецца, падумаў Ўінстан: ён не крывіць душою: ён верыць у кожнае сваё слова. Але найболей яго прыгнятала ўсведамленне сваёй інтэлектуальнай непаўнацэннасці. Ён глядзеў на гэтую цяжкую, але ўсё ж прыгожую постаць, што рухалася сюды-туды па пакоі, то паказваючыся. то хаваючыся ад Ўінстанавых вачэй. О'Браен быў ва ўсіх адносінах істотаю болып дасканалай, чым ён. He было такой думкі, якой бы Ўінстан не падумаў або мог падумаць, каб О’Браен даўно ўжо яе не ведаў, не абдумаў і не адкінуў.
    У яго розум уваходзіў і розум Ўінстана. Але ў гэткім разе як магло быць праўдай, што О'Браен вар'ят? He, вар'ят, мусіць, ён сам, Ўінстан. О'Браен спыніўся і паглядзеў на яго. Голас у яго зноў спаважнеў.
    Толькі не спадзявайцеся, што вы ўратуецеся, Ўінстан, як бы канчаткова вы нам ні здаліся. Нікому з тых, хто збіўся на аблудны шлях, не ўдаецца выжыць. I нават калі мы вырашым дазволіць вам дажыць да вашай натуральнай смерці, усё роўна вы ад нас не схаваецеся. Тое, што адбываецца з вамі тут, — гэта назаўсёды. Зразумейце гэта адразу. Мы зломім вас настолькі, што звароту назад ужо не будзе. 3 вамі адбудзецца тое, ад чаго вы ніколі не акрыяеце, нават калі пражывяце яшчэ тысячу гадоў. Вы ўжо ніколі не будзеце здольныя адчуваць звычайныя чалавечыя пачуцці. Усё ў вас памрэ. Вы ўжо ніколі не будзеце здольныя кахаць. сябраваць, радавацца жыццю, смяяцца, цікавіцца, быць смелым і сумленным. Вы будзеце пусткай. Мы выціснем з вас усё і напоўнім вас намі самімі.
    Ён спыніўся і даў знак чалавеку ў белым халаце. Ўінстан адчуў, як нейкі цяжкі апарат падкацілі ззаду да галавы. О’Браен сеў побач з ложкам, і яго твар быў цяпер на адным узроўні з Ўінстанавым.
    — Тры тысячы. — сказаў ён праз галаву Ўінстана чалавеку ў белым халаце.
    Дзве мяккія, трохі вільготныя падушачкі прыціснуліся да Ўінстанавых скроняў. Ён спалохаўся. Зараз зноў з'явіцца боль, нейкі новы, невядомы боль. О’Браен супакойліва, амаль добразычліва паклаў сваю руку на Ўінстанаву.
    — Гэтым разам балець не будзе. — сказаў ён. — Глядзіце ўважліва на мяне.