1984  Джордж Оруэл

1984

Джордж Оруэл
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 338с.
Мінск 2022
61.86 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Ўінстана ўразіла. як уражвала яго і раней, стомленасць твару О’Браена. Ён быў рашучы, мускулісты і жорсткі, ён
быў поўны розуму і нейкай стрыманай жарсці, перад якой Ўінстан адчуваў сябе бездапаможным; але ён быў стомлены. Былі мяшкі пад вачмі, скура на шчоках абвісла. О'Браен схіліўся над ім, наўмысна наблізіўшы твар.
Вы думаеце, — сказаў ён, — што мой твар стары і стомлены. Вы думаеце. што я гавару пра ўладу, а сам не магу прадухіліць старэнне свайго арганізма. Няўжо вам не зразумела, Ўінстан. што чалавек — гэта толькі клетачка? У стомленасці клетачкі хаваецца сіла арганізма. He паміраеце ж вы, калі абстрыгаеце сабе пазногці?
Ён павярнуўся ад ложка і зноў пачаў хадзіць сюды-туды, засунуўшы адну руку ў кішэню.
Мы святары ўлады, сказаў ён. Наш бог улада. Але пакуль што ўлада — гэта толькі слова, наколькі гэта вас датычыць. Настаў час, каб вы хоць трошкі ўявілі сабе, што значыць улада. Першае, што вы павінны зразумець, — улада заўсёды калектыўная. Індывід мае ўладу толькі тады, калі ён перастае быць індывідам. Вы ведаеце партыйны лозунг: «Свабода — гэта рабства». Ці прыходзіла вам калі ў галаву, што гэты лозунг можна перавярнуць? Рабства — гэта свабода. Адзін — свабодны — чалавек заўсёды цярпіць паразу. Так павінна быць, бо кожнаму чалавеку наканавана памерці, а смерць — найбольшая з усіх паразаў. Але калі ён поўнасцю, дарэшты падпарадкуецца, калі ён уцячэ ад сваёй асабовасці. калі ён здолее зліцца з Партыяй так, што сам станецца Партыяй, тады ён будзе ўсёмагутны і бессмяротны. Другое, што вы павінны зразумець: улада — гэта ўлада над людзьмі. Над целам, а галоўнае — над розумам. Улада над матэрыяй — знешняй рэчаіснасцю, як бы вы яе назвалі, — не мае значэння. Наш кантроль над матэрыяй ужо і так абсалютны.
На хвіліну Ўінстан забыўся пра шкалу. Ён зрабіў адчайнае намаганне, каб сесці. але толькі зрабіў сабе балюча.
— Але як вы можаце кантраляваць матэрыю? — выбухнуў ён. — Вам непадуладныя нават надвор’е ці закон прыцягнення. А яшчэ ж ёсць хваробы, боль, смерць...
О’Браен супакоіў яго рухам рукі.
Мы кантралюем матэрыю, бо мы кантралюем розум. Рэчаіснасць існуе ў галаве. Паступова вы пераканаецеся, Ўінстан. Мы можам усё. Нябачнасць, левітацыя — усё. Я мог бы ўзняцца ў паветра над падлогай, як мыльная бурбалка, калі б захацеў. Але я не хачу, бо Партыя гэтага не хоча. Вы мусіце пазбавіцца гэтых ідэй дзевятнаццатага стагоддзя пра законы прыроды. Мы самі ўсталёўваем законы прыроды.
— He! Вы нават не гаспадары на гэтай планеце. Што вы скажаце пра Еўразію і Усходазію? Вы ж іх яшчэ не заваявалі.
He істотна. Мы заваюем іх, калі нам будзе трэба. А калі не, дык што з таго? Мы можам зрабіць так, што яны не будуць існаваць. Акіянія — гэта свет.
— Але ж сам свет — гэта толькі драбочак пылу. А чалавек — мізэрны і бездапаможны! Ці даўно існуюць людзі? Мільёны гадоў Зямля была незаселеная.
— Лухта. Зямля не старэйшая за нас. Як яна можа быць старэйшая? Усё існуе толькі праз чалавечую свядомасць.
— Але ж у скалах знаходзяць безліч костак вымерлых жывёлін — мамантаў, і мастадонтаў, і вялізных рэптылій, якія ўжо даўно існавалі, тады, калі пра чалавека было яшчэ і не чуваць.
— Ці бачылі вы калі тыя косткі, Ўінстан? Вядома ж, не. Іх прыдумалі біёлагі дзевятнаццатага стагоддзя. Да чалавека не было нічога. Пасля чалавека, калі яму прыйдзе канец, таксама не будзе нічога. Няма нічога па-за чалавекам.
— Але па-за намі цэлы сусвет. Паглядзіце на зоркі! Некаторыя з іх аддаленыя на мільёны светлавых гадоў ад нас. Яны назаўсёды недасяжныя для нас.
— Што такое зоркі? — безуважна сказаў О’Браен. Агеньчыкі за пару кіламетраў ад нас. Мы маглі б іх дастаць, калі б захацелі. Або маглі б проста знішчыць. Зямля — цэнтр сусвету. Сонца і зоркі абарачаюцца вакол яе.
Ўінстан зноў пакутліва таргануўся. Гэтым разам ён нічога не сказаў. О'Браен працягваў, быццам адказваючы на выказанае пярэчанне.
У некаторых выпадках, вядома ж, гэта не так. Калі мы плаваем у акіяне або калі прадказваем зацьменне. мы лічым дарэчным дапусціць, што Зямля абарачаецца вакол сонца і што зоркі знаходзяцца за мільён кіламетраў ад нас. Ну і што з таго? Вы думаеце, што мы не можам выпрацаваць дуалістычную сістэму ў астраноміі? Зоркі могуць быць блізка або далёка, адпаведна з нашымі патрэбамі. Вы думаеце, нашы матэматыкі на гэта не здольныя? Вы забыліся пра дваядум?
Ўінстан зноў скурчыўся ў ложку. Што б ён ні сказаў, імгненны адказ забіваў яго нібы дубінай. I ўсё ж ён ведаў, ён ведаў, што мае рацыю. Вера ў тое, што нічога не існуе па-за свядомасцю, — напэўна можна ж неяк давесці. што гэта не так? Хіба не было ўжо даўно даказана, што гэта памылка? Гэта нават неяк называлася, ён ужо забыўся як. Ражкі вуснаў О'Браена дрыгнулі лёгкай усмешкай, калі ён паглядзеў уніз на Ўінстана.
Я ўжо казаў вам, Ўінстан, што вы не надта дасведчаны ў метафізіцы. Слова, якое вы спрабуеце прыгадаць — саліпсізм. Але вы памыляецеся. Гэта не саліпсізм. Гэта, калі хочаце. калектыўны саліпсізм. А гэта ўжо зусім іншае; гэта ўжо супрацьлегласць саліпсізму. Але мы адхіліліся ад нашай тэмы, дадаў ён ужо іншым тонам. Сапраўдная ўлада, улада, за якую мы мусім змагацца ўдзень і ўначы, — гэта ўлада не над рэчамі, а над людзьмі.
Ён спыніўся і на хвіліну зноў зрабіўся падобны да настаўніка, які апытвае здольнага вучня.
Як чалавек выяўляе сваю ўладу над іншым чалавекам, Ўінстан?
Ён прымушае яго пакутаваць, — падумаўшы, адказаў той.
Слушна. Ён прымушае яго пакутаваць. Адной паслухмянасці недастаткова. Калі ён не пакутуе, як тады быць пэўным, што ён падпарадкоўваецца вашай волі, а не сваёй? Улада палягае ў тым, каб спрычыняць боль і прыніжэнне. Улада ў тым, каб разарваць розум чалавека на кавалкі і скласці іх нанова, так, як вам хочацца. Ну што, цяпер вы пачынаеце разумець, які свет мы ствараем? Гэта дакладная супрацьлегласць бязглуздым геданічным утопіям старых рэфарматараў. Гэта будзе свет страху, здрадлівасці і пакутаў, свет прыгнятальнікаў і прыгнечаных, свет, які ў працэсе ўдасканальвання будзе рабіцца не меней, а болей бязлітасным. Прагрэс у нашым свеце будзе прагрэсам да большых пакут. Старыя цывілізацыі абвяшчалі, што яны засноўваюцца на любові і справядлівасці. Наша будзе заснаваная на нянавісці. У нашым свеце не будзе іншых пачуццяў, акрамя страху, лютасці, злараднасці і самапрыніжэння. Усё астатняе мы знішчым — усё. Мы ўжо цяпер знішчаем разумовыя звычкі, што засталіся з дарэвалюцыйных часоў. Мы абарвалі сувязі паміж бацькамі і дзецьмі, паміж чалавекам і чалавекам, паміж мужчынам і жанчынай. Ніхто ўжо болей не наважваецца даверыцца жонцы, дзіцяці або сябру. Але ў будучыні не будзе ні жонак, ні сяброў. Дзеці будуць адлучацца ад маці адразу па нараджэнні, як яйкі, што забіраюцца ў курэй. Палавы інстынкт будзе выкаранены. Апладненне станецца штогадовай фармальнасцю, як рэгістрацыя прадуктовай карткі. Мы адменім аргазм. Нашы неўролагі ўжо цяпер працуюць над гэтым.
He будзе болей вернасці, апроч вернасці Партыі. He будзе болей любові, апроч любові да Вялікага Брата. He будзе болей смеху, апроч злараднага смеху з пераможанага Bo­para. He будзе болей ні мастацтва, ні літаратуры, ні навукі. Калі мы зробімся ўсёмагутнымі, нам болей не спатрэбіцца навука. He будзе болей адрозненняў паміж прыгожым і брыдкім. He будзе болей дапытлівасці, не будзе радасці жыцця. Але заўсёды — не забывайцеся. Ўінстан, — заўсёды будзе ап'яненне ўладай, яно будзе ўвесь час расці і рабіцца ўсё болей вытанчаным. Заўсёды, у кожную хвіліну, будзе ап’яненне перамогай, радасць дратавання бездапаможнага ворага. Калі хочаце абразок будучыні, уявіце сабе, як бот наступае на чалавечы твар — назаўсёды.
Ён спыніўся. быццам чакаючы, што Ўінстан нешта адкажа. Ўінстан зноў паспрабаваў скурчыцца на ложку. Ён не мог адказаць нічога. Яму здавалася, што сэрца ў яго заледзянела. О’Браен працягваў:
I запомніце, што гэта назаўсёды. Твар пад цяжкім ботам заўсёды. Ерэтыкоў, ворагаў грамадства — заўсёды іх можна будзе перамагаць і ганьбаваць, зноў і зноў. Усё, што вы перажылі тут, з таго часу, як трапілі нам у рукі, усё гэта будзе працягвацца, гэта і яшчэ горшае. Сачэнне, здрады. арышты, катаванні, пакаранні. знішчэнні не спыняцца ніколі. Гэта будзе свет тэрору, гэта будзе і свет трыумфу. Чым больш усёмагутнай будзе Партыя, тым менш яна будзе талерантная; чым слабейшая будзе апазіцыя, тым больш суровы будзе дэспатызм. Гольдштэйн і яго ерась будуць жыць вечна. Кожны дзень, кожную хвіліну іх будуць разбіваць, выкрываць, высмейваць, на іх будуць пляваць — і ўсё роўна яны будуць жыць вечна. Драма, што я разыгрываў з вамі на працягу сямі гадоў, будзе разыгрывацца зноў і зноў, пакаленне за пакаленнем, ва ўсё больш вытанчаных формах. Мы заўсёды будзем мець
ерэтыкоў тут, у нашых руках, яны будуць крычаць ад болю, здавацца, прыніжацца — і ўрэшце, раскаяўшыся, яны, вызваленыя ад саміх сябе, самі прыпаўзуць да нашых ног. Вось які свет мы рыхтуем, Ўінстан. Свет, дзе перамога ідзе за перамогай, трыумф за трыумфам; а галоўнае — няспынна ціснуць, ціснуць, ціснуць на жылку ўлады. Я бачу, вы ўжо пачынаеце разумець, які гэта будзе свет. Але ўрэшце вы не толькі зразумееце яго. Вы прымеце яго, прывітаеце яго, зробіцеся часткаю яго.
Ўінстан трохі апрытомнеў і ўжо мог гаварыць.
— Вы не здолееце! — ледзь вымавіў ён.
— Што значыць гэтая ваша заўвага, Ўінстан?
— Вы не здолееце стварыць такі свет, які вы толькі што апісалі. Гэта пустая мара. Гэта немагчыма.
— Чаму?
Немагчыма заснаваць цывілізацыю на страху, нянавісці і жорсткасці. Такі свет не выжыве.
Чаму?
У ім не будзе жыццёвае сілы. Ён распадзецца. Ён заб’е сам сябе.
— Лухта. Вам здаецца, што нянавісць знясільвае больш, чым любоў. Хіба гэта так? А калі нават і так, дык што з Ta­ro? Дапусцім, што мы будзем зношвацца хутчэй. Дапусцім, што мы паскорым тэмп жыцця так, што людзі будуць старэць ужо ў трыццаць гадоў. I зноў, што з таго? Як вы не можаце зразумець, што смерць індывіда — гэта не смерць? Партыя неўміручая.
Як звычайна, гэты голас загнаў Ўінстана ў стан бездапаможнасці. Да таго ж, ён увесь час з жахам думаў, што, калі ён будзе зацята пярэчыць, О'Браен зноў пацягне за рычаг. I ўсё ж ён не мог маўчаць. Слаба, не маючы ніякіх аргументаў, нічога, што магло б яго падтрымаць, апроч немага жаху ад слоў О’Браена, ён перайшоў у наступ.