1984  Джордж Оруэл

1984

Джордж Оруэл
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 338с.
Мінск 2022
61.86 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Я не ведаю ну і напляваць. Неяк вы прайграеце. Нешта павінна перамагчы вас. Жыццё вас пераможа.
Мы кантралюем жыццё, Ўінстан, на ўсіх яго ўзроўнях. Вам думаецца, быццам нешта, што завецца чалавечай натурай. будзе зняважана праз тое, што мы робім, і павернецца супраць нас. Але мы самі ствараем чалавечую натуру. Людзі — надзвычай падатны матэрыял. Ці. можа, вы вярнуліся да вашай старой ідэі, што пралетарыі або рабы ўзнімуцца і скінуць нас? Выкіньце гэта з галавы. Яны бездапаможныя, як жывёлы. Чалавецтва — гэта Партыя. Астатнія не маюць да справы ніякага дачынення.
Усё роўна. Урэшце яны разаб’юць вас. Раней ці пазней яны разгледзяць, якія вы ёсць, і разарвуць вас на шматкі.
— Ці можаце вы прывесці нейкія доказы, што гэта адбудзецца? Або прычыны, з якіх гэта мусіць адбыцца?
He. Я веру ў гэта. Я ведаю. што вы прайграеце. Ёсць нешта ў свеце — не ведаю што, нейкі дух. нейкі прынцып, — і вам яго не перамагчы.
— Ці верыце вы ў Бога, Ўінстан?
He.
— Дык што гэта тады за прынцып, што пераможа нас?
Я не ведаю. Дух Чалавечы.
— А вы лічыце сябе чалавекам?
— Так.
— Калі вы чалавек, Ўінстан, дык вы апошні чалавек. Ваш род вымер, мы вашы нашчадкі. Вы разумееце, што вы адзін? Вы існуеце па-за гісторыяй, вы няісны, — тон голасу змяніўся, і ён гаварыў ужо больш рэзка. I вы лічыце сябе маральна вышэйшым за нас, з нашай хлуснёй і жорсткасцю?
Так, я лічу сябе вышэйшым.
О'Браен не сказаў нічога. Загаварылі іншыя галасы. Праз хвіліну Ўінстан у адным з іх пазнаў свой голас. Гэта
быў запіс іх размовы з О’БраенахМ у той вечар. калі ён уступіў у Братэрства. Ён чуў, як ён сам абяцае хлусіць, красці, падрабляць дакументы, забіваць, спрыяць наркаманіі і прастытуцыі, распаўсюджваць венерычныя хваробы, заліць кіслатою дзіцячы твар. О'Браен зрабіў урывісты нецярплівы рух, быццам кажучы, што не варта было і слухаць. Тады ён выключыў запіс, і галасы сціхлі.
— Устаньце з ложка, — сказаў ён.
Яго кайданы самі па сабе аслаблі. Ўінстан спусціўся на падлогу і няўпэўнена стаў на ногі.
Вы апошні чалавек. сказаў О'Браен. Вы абаронца чалавечага духу. Дык паглядзіце на сябе. Раздзеньцеся.
Ўінстан развязаў матузок, на якім трымаўся камбінезон. Замок-маланка ўжо даўно быў зламаны. Ён не памятаў, ці ён калі здымаў з сябе ўсё адразу, з таго часу, як яго арыштавалі. Пад камбінезонам цела Ўінстана было абкручанае брудным пажоўклым рыззём, у якім можна было пазнаць рэшткі сподняй бялізны. Калі ён скінуў яго, ён заўважыў, што ў дальнім канцы пакоя стаіць люстэрка на тры створкі. Ён падышоў да яго і спыніўся як укапаны. Міжвольны крык вырваўся з грудзей.
Ну, давайце, — сказаў О’Браен. — Станьце паміж створкамі. Паглядзіце на сябе яшчэ і збоку.
Ён спыніўся, бо напалохаўся. Яму насустрач ішло нешта сагнутае, шэрае, падобнае да шкілета. Яго цяперашні выгляд быў страшны. і не толькі таму, што ён ведаў, што гэта ён сам. Ён падышоў бліжэй да люстэрка. 3-за сагнутай паставы здавалася, што твар істоты выпнуты наперад. Мізэрны твар зэка з пукатым ілбом, які пераходзіў у лысы чэрап, нос кручком. вострыя скулы, а над імі — гордыя і пільныя вочы. Шчокі былі парэзаныя зморшчынамі, а рот выглядаў западзінай. Без сумнення, гэта быў яго твар, але яму здалося, што твар змяніўся болей, чым ён сам змяніўся
ўнутры. Пачуцці, адбітыя на ім, былі не тыя, што ён адчуваў. Ён аблысеў. Спачатку яму здалося, што ён зрабіўся шэры, але шэрай была толькі скура на чэрапе. Усё цела ягонае, апроч далоняў і твару, было шэрае ад даўняга ўкарэлага бруду. Сям-там пад брудам чырванелі шнары ад ран, а варыкозная язва каля костачкі на назе была вялізнай запаленай плямай, з якой звісалі шматкі мёртвай скуры. Але сапраўды страшнай была змарнеласць яго цела. Грудная клетка была вузкая, як у шкілета; ногі ссохлі так, што ў каленях былі шырэйшыя, чым у клубах. Цяпер ён зразумеў, што хацеў сказаць О’Браен. калі параіў паглядзець на сябе збоку. Неверагодна скрывіўся хрыбет. Худыя плечы выпнуліся наперад так, што ўгнуліся грудзі, тонкая шыя нібы сагнулася ўдвая пад цяжарам чэрапа. Як з выгляду, дык можна было сказаць, што гэтае цела належыць чалавеку гадоў на шэсцьдзясят, які пакутуе ад нейкай страшнай хваробы.
— Часам вам здавалася, — сказаў О’Браен, — што мой твар — твар члена Унутранай Партыі — выглядае старым і змардаваным. А што вы скажаце пра свой твар?
Ён схапіў Ўінстана за плячо і павярнуў, каб той стаў да яго тварам.
— Паглядзіце, якія вы сталі! — сказаў ён. — Паглядзійе на гэтае паскудства па ўсім целе. Паглядзіце на бруд між пальцаў на нагах. Паглядзіце на гэтую агідную цякучую рану на назе. Вы ведаеце, што ад вас смярдзіць, як ад казла? Можа, вы ўжо гэтага не заўважаеце. Паглядзіце, як вы змарнелі. Бачыце? Я магу двума пальцамі абхапіць ваш біцэпс. Я мог бы перагрызці вам шыю, як морквіну. Ці ведаеце вы, што вы страцілі дваццаць пяць кілаграмаў з таго часу, як вы ў нашых руках? Нават валасы ў вас выпадаюць пасмамі. Паглядзіце! — ён пацягнуў Ўінстана за валасы і вырваў цэлую жменю. — Раскрыйце рот. Засталося дзевяць. дзесяць... адзінаццаць зубоў. А колькі ў вас было,
калі вас сюды прывезлі? Дый тыя. што засталіся, ужо выпадаюць. Глядзіце!
Ён схапіў сваімі магутнымі вялікім і ўказальным пальцамі адзін з ацалелых Ўінстанавых пярэдніх зубоў. Рэзкі боль працяў Ўінстанаву сківіцу. О'Браен вырваў расхістаны зуб з коранем і шпурнуў яго ў канец камеры.
Вы гніяце жыўцом. — сказаў ён, — вы развальваецеся на кавалкі. Што вы ёсць? Мех бруду. А цяпер павярніцеся і гляньце яшчэ раз у люстэрка. Бачыце вось гэта, што стаіць перад вамі? Гэта — апошні чалавек. Калі вы — чалавек, дык гэта — чалавецтва. А цяпер адзеньцеся.
Ўінстан пачаў адзявацца павольнымі няўмелымі рухамі. Дагэтуль ён, здаецца, не заўважаў, які ён быў схуднелы і слабы. Толькі адна думка круцілася ў яго ў галаве: ён прабыў тут значна болей, чым сабе ўяўляў. I тады раптам, калі ён заўважыў на сабе ўбогія лахманы, яго ахапіла пачуццё жалю за сваё зруйнаванае цела. He паспеўшы зразумець, што ён робіць, ён зваліўся на невялічкі зэдлік, што стаяў побач з ложкам. і заліўся слязьмі. Ён разумеў, што гэта брыдка, агідна убогі касцяк у бруднай сподняй бялізне сядзіць і румзае пад рэзкім белым святлом, — але не мог спыніцца. О’Браен амаль прыязна паклаў яму руку на плячо.
Гэта не будзе цягнуцца вечна, — сказаў ён. — Вы можаце вызваліцца, калі толькі захочаце. Усё залежыць ад вас.
— Гэта вы зрабілі! — хліпнуў Ўінстан. — Вы давялі мяне да гэткага стану.
He, Ўінстан, вы самі давялі сябе да такога. Вы пагадзіліся на гэта. калі паўсталі супраць Партыі. У гэты першы ўчынак уключалася ўсё наступнае. He адбылося нічога, што не было б прадбачана.
Ён спыніўся, пасля працягваў далей:
Мы білі вас, Ўінстан. Мы зламалі вас. Вы бачылі, да чаго падобнае цяпер ваша цела. Ваш розум у такім самым стане. He думаю, што ў вас яшчэ засталося шмат колішняй ганарыстасці. Вас білі нагамі, лупцавалі бізуном, зневажалі, вы крычалі ад болю, вы качаліся па падлозе ў крыві і ванітах. Вы малілі аб літасці, вы здрадзілі ўсім і ўсяму. Ці ёсць яшчэ якая ганьба, да якой бы вы не апусціліся?
Ўінстан перастаў плакаць, хоць слёзы ўсё яшчэ каціліся па шчоках. Ён паглядзеў на О'Браена.
Я не здрадзіў Джуліі, — сказаў ён.
О’Браен задумліва паглядзеў на яго.
— Так, — згадзіўся ён, — так, гэта праўда. Вы не здрадзілі Джуліі.
Асаблівая павага да О’Браена, якую, як здавалася, нічога не магло пахіснуць, зноў напоўніла Ўінстанава cappa. «Які ён разумны, — думалася яму, — які разумны». О’Браен заўсёды разумеў усё, што яму ні казалі. Любы іншы адразу адказаў бы яму, што ён усё ж здрадзіў Джуліі. Бо чаго толькі яны не выціснулі з яго падчас катаванняў. Ён сказаў ім усё, што ведаў пра яе, яе звычкі, яе характар, яе мінулае жыццё: ён выдаў у самых найменшых дэталях усё. што адбывалася падчас іх сустрэч, усё, што ён казаў ёй, а яна яму, іх ежу з чорнага рынку, іх чужаложніцтва. іх невыразныя планы змовы супраць Партыі — усё. I ўсё ж у тым сэнсе, як ён разумеў гэтае слова, ён ёй не здрадзіў. Ён не перастаў яе кахаць, яго пачуцці да яе засталіся тыя самыя. О’Браен зразумеў, што ён хацеў сказаць, і не патрабаваў ніякіх тлумачэнняў.
Скажыце мне, ці хутка мяне расстраляюць? — спытаўся ён.
Можа, давядзецца і пачакаць, адказаў О’Браен. У вас цяжкі выпадак. Але не страчвайце надзеі. Усе раней ці пазней вылечваюцца. А пасля ўсяго мы вас расстраляем.
4
Яму было значна лепей. Ён дужэў і гладчэў з кожным днём, калі можна было гаварыць пра дні.
Белае святло і няспыннае гудзенне былі тыя самыя. што і раней, але камера цяпер была трошкі больш утульная за ранейшыя. На дашчаным ложку быў матрац і падушка, побач быў зэдлік, каб пасядзець. Яго адмылі і дазволілі даволі часта ўмывацца ў бляшанай умывальні. Яму нават давалі мыцца цёплай вадой. Яму выдалі новую бялізну і чысты камбінезон. Яго варыкозную язву змазалі заспакойлівай маззю. Яму вырвалі рэшткі зубоў і ўставілі новы зубны пратэз.
Прайшлі тыдні, а можа, і месяцы. Цяпер ён ужо мог бы вымяраць час, калі б гэта хоць трошкі яго цікавіла, бо яго кармілі праз рэгулярныя інтэрвалы. Ён еў, як ён мог меркаваць, тры разы на суткі: часам ён пытаўся ў сябе, калі яго кармілі — удзень ці ўначы? Ежа была надзіва смачная, праз кожныя два разы давалі мяса. А аднойчы прынеслі нават пачак цыгарэт. У яго не было запалак, але маўклівы ахоўнік. што прыносіў яму ежу, даваў яму закурыць. Калі ён першы раз паспрабаваў закурыць, яму зрабілася млосна, але ён упарта працягваў спробы і расцягнуў пачак на доўгі час, выкурваючы па паўцыгарэты кожны раз пасля ежы.
Яму далі белую дошчачку з агрызкам алоўка, прывязаным за ражок. Спачатку ён нічога з ёй не рабіў. Нават калі ён не спаў, ён быў цалкам адключаны. Часта ён ляжаў ад аднаго кармлення да другога амаль нерухома, часам спаў, а часам блукаў у няясных мроях, сярод якіх расплюшчыць вочы было занадта цяжка. Ён даўно прызвычаіўся спаць са святлом, што сляпуча біла ў твар. Здавалася. гэта яму не шкодзіла, адно што сны яго зрабіліся больш звязныя. За ўвесь гэты час ён часта бачыў сны, і сны гэтыя заўсёды
былі шчаслівыя. Ён быў у Залатой Краіне або сядзеў сярод велічных, урачыстых, залітых сонцам руін са сваёю маці, з Джуліяй, з О’Браенам — і нічога не рабіў, проста сядзеў на ўгрэве і гаварыў пра нешта спакойнае. I прачнуўшыся, ён часцей за ўсё думаў пра тое. піто прысніў. Здаецца, ён страціў здольнасць напружваць розум, цяпер, калі яму ўжо не пагражалі болем. Ён не нудзіўся. яму не хацелася размаўляць або забаўляцца. Проста быць аднаму. каб ніхто не біў і не дапытваў, каб давалі ўдосыць есці, дазвалялі мыцца, — болып яму нічога не было патрэбна.