1984  Джордж Оруэл

1984

Джордж Оруэл
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 338с.
Мінск 2022
61.86 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Ён заплюшчыў вочы. Гэта было цяжэй, чым пагадзіцца на разумовую дысцыпліну. Тут трэба было ўжо прыніжацца, калечыць самога сябе. Ён мусіў акунуцца ў самы агідны і мярзотны бруд. Што было найстрашнейшае, найагіднейшае? Ён падумаў пра Вялікага Брата. Вялізны твар (бачачы яго паўсюль на плакатах, ён заўсёды ўяўляў яго сабе на метр шырынёю) з густымі чорнымі вусамі і вачыма, што сочаць за табою, куды б ты ні пайшоў, міжволі ўзнік у яго свядомасці. Якія былі яго сапраўдныя пачуцці да Вялікага Брата?
Пачуўся грукат ботаў па калідоры. Сталёвыя дзверы з бразгатам расчыніліся. О’Браен увайшоў у камеру. За ім стаяў афіцэр з васковым тварам і ахоўнікі ў чорным.
— Устаньце, — загадаў О'Браен. — Хадзіце сюды.
Ўінстан стаяў насупраць яго. О'Браен паклаў Ўінстану на плечы свае дужыя рукі і ўважліва паглядзеў на яго.
Вы хацелі падмануць мяне, — сказаў ён. — Гэта было неразумна. Станьце роўна. Паглядзіце мне ў вочы.
Ён памаўчаў, пасля сказаў ужо мякчэй:
— Вы ідзяце на папраўку. Інтэлектуальна вы ўжо амаль здаровы. А вось што да эмоцый. дык тут вам не ўдалося зрушыцца з месца. Скажыце мне, Ўінстан — але памятайце: не маніць, бо вы ведаеце, што я адразу распазнаю Ma­ny, — скажыце мне, якія вашы сапраўдныя пачуцці да Вялікага Брата?
— Я ненавіджу яго.
Вы ненавідзіце яго. Добра. Значыць, настаў час, каб вы зрабілі апошні крок. Вы павінны палюбіць Вялікага Брата. Мала проста падпарадкоўвацца яму — вы павінны палюбіць яго.
I ён лёгенька падштурхнуў Ўінстана да ахоўнікаў.
— Пакой 101, — сказаў ён.
5
На кожнай стадыі свайго зняволення ён ведаў, ці яму здавалася, што ён ведае, у якой частцы глухога будынка ён знаходзіўся. Можа. ён адчуваў нязначную розніцу атмасфернага ціску. Камеры, дзе яго білі ахоўнікі. былі пад зямлёй. Пакой, дзе яго дапытваў 0‘Браен. быў высока, пад самым дахам. Месца ж, дзе ён быў цяпер. знаходзілася пад зямлёю, так глыбока, як толькі можна было апусціцца.
Памяшканне было большае за камеры, у якіх ён быў дагэтуль. Але ён не надта зважаў на тое, што было навокал. Усю яго ўвагу прыцягвалі два столікі якраз насупраць яго, абодва засланыя зялёным сукном. Адзін быў усяго за гіару метраў ад яго, другі — трохі далей, каля дзвярэй. Ён быў прывязаны да крэсла, ды так моцна, што не мог паварушыць ніводнай часткай цела, нават галавой. Нешта накшталт падушкі моцна трымала галаву ззаду, змушаючы яго глядзець проста перад сабой.
Нейкую хвіліну ён быў адзін, пасля дзверы адчыніліся, і ў пакой увайшоў О’Браен.
Некалі вы ў мяне спыталіся, — сказаў О'Браен. што адбываецца ў Пакоі 101. Я сказаў вам, што вы ўжо ведаеце адказ. Яго ведаюць усе. У Пакоі 101 адбываецца найгоршае, што толькі ёсць у свеце.
Дзверы зноў адчыніліся. Увайшоў ахоўнік. У руках ён нёс нешта сплеценае з дроту, нейкую скрынку ці кошык. Ён паставіў гэта на дальні стол. Што гэта было Ўінстан бачыць не мог, бо перад ім стаяў О'Браен.
—	Што ёсць найгоршае ў свеце, — сказаў О’Браен, — залежыць ад індывіда. Гэта можа быць пахаванне жыўцом, або смерць у агні, або патапленне, або пасаджэнне на кол, або дзясяткі іншых спосабаў забіцця. А часам гэта зусім звычайная, нават не смяротная рэч.
Ён трошкі адышоўся ўбок, каб Ўінстану было лепш відаць, што стаіць на стале. Гэта была драцяная клетка з ручкай зверху, каб несці. Спераду да яе было прымацавана нешта накшталт фехтавальнай маскі, угнутым бокам вонкі. I хоць ён сядзеў за тры-чатыры метры, ён усё ж мог бачыць, што клетка была падзелена ўздоўж на два аддзяленні і ў кожным з іх сядзела па нейкай жывёліне. Гэта былі пацукі.
—	У вашым выпадку, — сказаў О’Браен, найгоршае ў свеце — гэта пацукі.
Нейкая трывожная дрыготка. страх перад нечым няпэўным прабег па целе Ўінстана, калі ён першы раз глянуў на клетку. I ў гэты момант да яго раптам дайшло, што значыць гэтае падобнае да маскі прыстасаванне спераду клеткі. У яго пахаладзела ўнутры.
Вы не зробіце гэтага! пранізліва закрычаў ён. Вы не зробіце, не зробіце! Гэта немагчыма!
Памятаеце тыя страхі, — сказаў О'Браен, — што мучылі вас у сне? Перад вамі была сцяна цемры, а ўвушшу гучаў страшны рык. Па той бок сцяны было нешта жахлівае. Вы ведалі, што ведаеце, што там было. але вы не наважваліся зазірнуць за сцяну. Па той бок сцяны былі пацукі.
— О’Браен, — сказаў Ўінстан, намагаючыся заставацца спакойным, — вы ведаеце, што ў гэтым няма неабходнасці. Што вы хочаце са мною зрабіць?
О’Браен не даў канкрэтнага адказу. Ён пачаў гаварыць настаўніцкім тонам, як часам здаралася і раней. Ён задуменна глядзеў удалеч, нібы звяртаючыся да некага за спінай ва Ўінстана.
Аднаго толькі болю часам бывае недастаткова, -сказаў ён. — Бываюць выпадкі, калі чалавек будзе трываць боль, аж пакуль не памрэ. Але для кожнага чалавека існуе нешта нясцерпнае, на што ён не можа нават глядзець. Смеласць ці баязлівасць тут ужо ні пры чым. Калі вы падаеце з вышыні. не будзе баязліўствам учапіцца за вяроўку. Калі вы вынырваеце з-пад вады, не будзе баязліўствам набраць у лёгкія паветра. Гэта проста непераможны інстынкт. Тое самае з пацукамі. Для вас яны невыносныя. Для вас яны — форма ўціску, якому вы не здолееце супрацьстаяць, нават калі б захацелі. Вы зробіце ўсё, што ад вас запатрабуюць.
— Але што? Што? Як жа я гэта зраблю, калі я не ведаю, што ад мяне патрабуецца?
О’Браен узяў клетку і перанёс яе на бліжэйшы столік. Ён старанна ўладкаваў яе на зялёным сукне. Ўінстан чуў, як кроў гудзе ўвушшу. Яму здалося, што ён невымоўна самотны. Ён сядзеў пасярод вялікай пустой раўніны, бясконцай плоскай пустэльні. прапаленай сонцам, праз якую ўсе гукі даляталі да яго з далёкіх даляў. Клетка з пацукамі па-ранейшаму была за пару метраў ад яго. Пацукі былі вялізныя. Яны былі ў тым узросце, калі морда робіцца грубая і ашчэраная, а поўсць з шэрай мяняецца на бурую.
Пацук, — сказаў О’Браен, зноў звярнуўшыся да нябачных слухачоў, — жывёліна мясажэрная, хоць і належыць да грызуноў. Вы гэта ведаеце. Вы, напэўна, чулі пра выпадкі, што здараюцца часам у бедных кварталах гэтага горада. На некаторых вуліцах жанчыны баяцца пакінуць сваіх дзяцей адных дома нават на пяць хвілін. Бо пацукі абавязкова нападуць на іх. За некалькі хвілін яны абгрызуць іх да касцей. Яны таксама нападаюць на хворых або на тых, хто памірае. Яны праяўляюць неверагодную кемлівасць, ведаючы, калі чалавек бывае ў бездапаможным стане.
3 клеткі данесліся дзікія крыкі. Здавалася. што яны далятаюць да Ўінстана аднекуль здалёк. Пацукі біліся. яны спрабавалі напасці адзін на аднаго праз перагародку. Ён пачуў глыбокі стогн роспачы. I гэта таксама данеслася аднекуль здалёк.
О’Браен узяў клетку і нешта ў ёй націснуў. Штосьці пстрыкнула. Шалёным намаганнем Ўінстан паспрабаваў вызваліцца з крэсла. Гэта было безнадзейна, усё цела. нават галава, былі нязрушна прымацаваныя. О’Браен паднёс клетку бліжэй. Цяпер яна была менш чым за метр ад твару Ўінстана.
Я націснуў на першую кнопку, сказаў О’Браен. — Вы зразумелі канструкцыю гэтай клеткі. Маска надзенецца
вам на галаву, не пакінуўшы ніякай адтуліны. Калі я націсну на другую кнопку, дзверы ў клетцы расчыняцца. Гэтыя галодныя звяры паляцяць, як кулі. Ці вы калі бачылі, як пацук скача на здабычу? Яны скокнуць вам у твар і ўгрызуцца ў яго. Часам яны спачатку нападаюць на вочы. А часам праядаюць шчокі і выгрызаюць язык.
Клетка была ўжо зусім блізка. Ўінстан чуў віскатлівыя крыкі, здавалася, яны нараджаліся недзе ў паветры ў яго над галавой. Але ён зацята змагаўся са страхам. Думаць, думаць, нават калі застанецца толькі адно імгненне думаць. У гэтым была апошняя надзея. I раптам агідны пракіслы пах жывёлін ударыў яму ў ноздры. Яму зрабілася млосна, і ён ледзь не страціў прытомнасць. Уваччу ўсё пачарнела. На хвіліну ён ператварыўся ў вар’ята, у здзічэлую жывёлу. I ўсё ж ён выкараскаўся з цемры, учапіўшыся за адну думку. Была адна. толькі адна магчымасць уратавацца. Трэба паміж сабою і пацукамі выставіць іншага чалавека, цела іншага чалавека.
Маска была ўжо так блізка, што закрывала ад яго вачэй усё астатняе. Драцяныя дзверкі былі ўжо за пару пядзяў ад яго. ГІацукі ўжо ведалі, што зараз будзе. Адзін з іх скакаў сюды-туды, другі, састарэлы валадар сцёкавых канаў. стаяў, трымаючыся ружовымі пярэднімі лапамі за пруты клеткі, і драпежна нюхаў паветра. Ўінстан мог бачыць вусы і жоўтыя зубы. I зноў яго ахапіў чорны жах. Ён быў сляпы, бездапаможны, безразважны.
Гэта было звычайнае пакаранне ў Кітайскай імперыі, — сказаў павучальна О'Браен.
Маска наблізілася да твару. Дрот дакрануўся да шчакі. I тады не, гэта была не палёгка, толькі надзея, маленькая, ледзь заўважная надзея. Запозна, мабыць, ужо запозна. I раптам ён зразумеў. што ва ўсім свеце быўтолькі адзін чалавек, на якога ён мог перанесці гэтае пакаранне, — толькі
адно цела ён мог прасунуць паміж сабою і пацукамі. I ён закрычаў немым голасам:
— Зрабіце гэта Джуліі! Зрабіце гэта Джуліі! He мне! Джуліі! Мне ўсё роўна, што вы з ёю зробіце. Раздзярыце ёй твар, абгрызіце да касцей. Толькі не мне! Джуліі! He мне!
I ён праваліўся назад, у нязмерныя глыбіні, далей ад пацукоў. Ён усё яшчэ сядзеў на крэсле, але ён ужо праваліўся праз падлогу. праз сцены будынка, праз зямлю, праз акіяны. праз атмасферу, у адкрыты космас, у міжзорную прастору — далей, далей, далей ад пацукоў. Ён быў за светлавыя гады адсюль, але О’Браен па-ранейшаму стаяў побач з ім. Ён усё яшчэ адчуваў халодны дотык дроту да шчакі. Але праз цемру, што ахінула яго, ён пачуў, як нешта яшчэ раз металічна пстрыкнула, і зразумеў, што дзверы ў клетку не расчыніліся, а зачыніліся.
6
У «Каштане» было амаль пуста. Косыя промні сонца высвечвалі жоўтыя плямы на пыльных століках. Была пятнаццатая гадзіна, паўсюль было ціха. 3 тэлеглядаў лілася духавая музыка.
Ўінстан сядзеў у сваім звычайным кутку, пазіраючы ў пустую шклянку. Зноў і зноў ён паднімаў вочы на вялікі твар, што глядзеў на яго з супрацьлеглай сцяны. ВЯЛІКІ БРАТ ГЛЯДЗІЦЬ НА ЦЯБЕ, казаў надпіс пад партрэтам. Без ніякай замовы прыйшоў афіцыянт і напоўніў шклянку джынам «Перамога», капнуўшы туды пару кропляў з другой бутэлькі праз саломінку, што тырчала з корка. Гэта быў сахарын. прыпраўлены гваздзікай, — фірмовая асаблівасць кавярні.
Ўінстан слухаў тэлегляд. Пакуль што з яго гучала толькі музыка, але ў любы момант маглі пачаць перада-