1984  Джордж Оруэл

1984

Джордж Оруэл
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 338с.
Мінск 2022
61.86 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
ваць спецыяльныя паведамленні Міністэрства Міру. Навіны з Афрыканскага фронту былі надзвычай трывожныя. Думкі пра гэта непакоілі яго ўвесь дзень. Еўразійская армія (Акіянія ваявала з Еўразіяй — Акіянія заўсёды ваявала з Еўразіяй) пасоўвалася на поўдзень з жахлівай хуткасцю. Паўдзённы выпуск навін не згадаў ніякіх канкрэтных тэрыторый, але было цалкам верагодна, што баі ідуць ужо ў дэльце Конга. Бразавілю і Леапольдвілю пагражала небяспека. He трэба было глядзець на карту, каб зразумець, што гэта значыць. Гаворка тут ішла не проста пра страту Цэнтральнай Афрыкі: упершыню за ўсю вайну тэрыторыя самой Акіяніі была пад пагрозай.
Гвалтоўнае пачуццё, не так страху, як нейкай няпэўнай узрушанасці, успыхнула ў ім, а пасля зноў патухла. Ён перастаў думаць пра вайну. Апошнімі днямі ён не мог засяродзіць сваёй увагі на нечым адным болып чым на некалькі хвілін. Ён падняў шклянку і асушыў яе адным глытком. Як заўсёды, джын прымусіў яго здрыгануцца і адрыгнуць. Гэта была страшэнная бурда. Гваздзіка і сахарын, самі па-свойму агідныя. не маглі заглушыць алеістага смуроду джыну; і што самае страшнае — пах джыну, які неадчэпна спадарожнічаў яму ўдзень і ўначы, быў з невядомае прычыны змяшаны ў яго свядомасці з пахам тых...
Ён ніколі не называў іх, нават у думках, і, наколькі гэта было магчыма, ніколі не ўяўляў іх візуальна. Яны былі нечым прывідным, што заўсёды лунала недзе побач з тварам, яны былі пахам, што лез няспынна ў ноздры. Калі джынавыя выпарэнні падняліся да горла, ён адрыгнуў праз барвовыя вусны. 3 таго часу, як яго выпусцілі, ён патаўсцеў і да яго вярнуўся былы румянец — і нават болей чым вярнуўся. Рысы твару ў яго пагрубелі, скура на носе і на скулах пачырванела, нават лысы чэрап зрабіўся цёмна-ружовы. Афіцыянт, зноў без запрашэння, прынёс шахматную дошку
і свежы нумар «Таймз», адгорнуты на шахматнай старонцы. Пабачыўшы, што шклянка ва Ўінстана пустая, ён прынёс бутэльку з джынам і напоўніў яе. Замовы былі непатрэбныя. Тут ведалі яго звычкі. Шахматная дошка заўсёды яго чакала, яго столік у кутку быў заўсёды зарэзерваваны; нават калі ў кавярні было поўна. столік быў вольны. бо ніхто не хацеў быць заўважаным побач з ім. Ён нават ніколі не лічыў. колькі выпівае. Час ад часу яму паказвалі брудны абрывак паперы, які яны называлі рахункам, але яму здавалася. што яго заўсёды аблічвалі. Зрэшты, яму было ўсё роўна. Цяпер у яго было багата грошай. У яго нават была праца, сінекура, за якую яму плацілі значна болей, чым за колішнюю.
Музыка ў тэлеглядзе змоўкла, яе змяніў голас дыктара. Ўінстан падняў галаву і прыслухаўся. Аднак гэта было не паведамленне з фронту, а проста кароткая абвестка Міністэрства Дастатку. У мінулым квартале, як выявілася, план Дзясятай Трохгодкі па вытворчасці матузкоў на чаравікі быў перавыкананы на 98 працэнтаў.
Ён прагледзеў шахматную задачу і расставіў фігуры. Гэта была хітрая канцоўка з удзелам двух коней. «Белыя пачынаюць і ставяць мат за два хады». Ўінстан падняў вочы на партрэт Вялікага Брата. Белыя заўсёды ставяць мат, падумаў ён з няяснай таемнасцю. Заўсёды, без выключэнняў, усё абладжана так. Hi ў воднай шахматнай задачы ад стварэння свету ніколі не выйгравалі чорныя. Ці не сімвалізавала гэта адвечны і неадменны трыумф Добрага над Злым? Вялізны твар глядзеў на яго, поўны спакойнае велічы. Белыя заўсёды выйграюць.
Голас у тэлеглядзе сціх, пасля дадаў іншым, паважнейшым тонам:
Просім вас паслухаць важнае паведамленне ў пятнаццаць трыццаць. Пятнаццаць трыццаць! Навіны надзвычайнай важнасці. Просьба не прапусціць. Пятнаццаць трыццаць!
I з тэлегляда зноў забрынкала музыка.
Ўінстанава сэрца сціснулася. Гэта мусіла быць паведамленне з фронту: інстынктыўна ён прадчуваў, што навіны благія. Цэлы дзень, разам з кароткімі ўспышкамі ўзрушанасці, яму не давала спакою думка пра знішчальную паразу ў Афрыцы. Ён ужо ўяўляў сабе, як еўразійская армія прарывае непарушную дагэтуль мяжу і, нібы споўзішча мурашак, імкне да поўдня Афрыкі. Няўжо немагчыма было іх неяк адбіць? Абрысы заходнеафрыканскага ўзбярэжжа выразна стаялі ў яго ўваччу. Ён узяў белага каня і перасунуў яго на дошцы. Вось куды трэба было паставіць. Бачачы, як чорныя орды пасоўваюцца на поўдзень, ён бачыў і іншую сілу, таемна згуртаваную, якая нечакана абрынулася на чорных з тылу і адрэзала іх камунікацыі на моры і на сушы. Ён адчуў, як сіла гэтая ўзнікла з ягонае волі. Але трэба было дзейнічаць хутка. Калі яны возьмуць пад свой кантроль усю Афрыку, калі яны размесцяць на Мысе свае аэрадромы і базы падводных лодак. Акіянія будзе перарэзаная напалам. Гэта можа значыць усё што заўгодна: паразу, распад, перападзел свету, знішчэнне Партыі! Ён глыбока ўздыхнуў. Дзіўная мешаніна пачуццяў — а дакладней кажучы, шматслойны пласт пачуццяў, дзе было невядома, які слой найглыбейшы, — змагаліся між сабою ў яго душы.
Прыступ мінуў. Ён вярнуў белага каня на сваё месца, але нейкую хвіліну не мог спакойна засяродзіцца на задачы. Ягоныя думкі зноў заблыталіся. Амаль несвядома ён накрэсліў пальцам на пыле, што ўкрываў столік:
2+2=5
«Яны не могуць залезці нам у душу», — сказала неяк яна. Але ж яны здолелі залезці ў душу. «Тое, што адбываецца з вамі тут — гэта назаўсёды», — казаў О’Браен.
Слушныя словы. Адбыліся такія рэчы, у тым ліку і ўласныя ўчынкі. ад якіх ужо ніколі не акрыяеш. Нешта ўнутры было забіта, выпалена, вынішчана.
Неяк ён бачыў яе, ён нават гаварыў з ёй. Гэта не было небяспечна. Неяк інстынктыўна ён адчуваў, што цяпер ім амаль не цікавяцца. Ён мог бы сустрэцца з ёй і другі раз, калі б ён ці яна гэтага захацелі. Фактычна яны сустрэліся выпадкова. Гэта было ў парку, пахмурным і золкім сакавіцкім днём, калі зямля была як жалеза, трава здавалася мёртвай, нідзе не было ні пупышкі, і толькі некалькі крокусаў прабіваліся ўгору, іх дратаваў злы вецер. Ён ішоў паспешлівым крокам, рукі ў яго змерзлі, вочы наліліся слязьмі, калі раптам убачыў яе метраў за дзесяць ад сябе. Яго адразу ўразіла тое, што яна неяк невызначальна змянілася. Яны амаль размінуліся, не падаўшы знаку, тады ён павярнуўся і пайшоў за ёй, без вялікай ахвоты. Ён ведаў, што ім нічога не пагражае, што ніхто імі не зацікавіцца. Яна маўчала. Яна павярнула і пайшла наўскос па траве, быццам хацела ад яго пазбавіцца, але ўрэшце, здаецца, пагадзілася з яго прысутнасцю. Цяпер яны былі сярод кучы голых калматых кустоў, якія не хавалі ні ад чужых вачэй, ні ад ветру. Яны спыніліся. Было золка. Вецер свістаў у голлі і абрываў самотныя брудныя кветкі крокусаў. Ён абняў яе за талію.
Тэлегляда побач не было, але навокал маглі быць схаваныя мікрафоны, да таго ж іх маглі ўбачыць. Але гэта іх не хвалявала, нічога іх не хвалявала. Яны маглі легчы на зямлю і зрабіць тое, калі б захацелі. Плоць яго здранцвела ад жаху пры адной думцы пра гэта. Яна ніяк не адказала на яго абдымкі, яна нават не паспрабавала вызваліцца. Цяпер ён ведаў, што ў ёй змянілася. Яе твар пажаўцеў, праз увесь лоб аж да скроні цягнуўся доўгі шнар, часткова прыкрыты валасамі; але не ў гэтым была перамена. Яна была ў тым, што талія ў яе зрабілася таўсцейшая і неяк дзіўна зацвяр-
дзела. Ён прыгадаў, як аднойчы, пасля выбуху ракетнай бомбы, ён дапамагаў выцягваць труп з-пад руінаў і быў уражаны не толькі яго неверагоднай цяжкасцю. але і зацвярдзеласцю і тым. што яго вельмі нязручна несці, што ён нагадваў хутчэй камень. чым чалавечае цела. I яе цела было цяпер такое самае. А яшчэ яму падалося, што скура ў яе зусім не такая, як раней.
Ён не спрабаваў яе пацалаваць, яны маўчалі. Калі яны ішлі назад праз траву, яна першы раз паглядзела яму проста ў вочы. Але гэта быў усяго толькі хуткі, няўважны позірк, поўны пагарды і непрыязнасці. Ён задумаўся, ці гэтая непрыязнасць ішла каранямі ў мінуласць, або была выклікана яго азызлым тварам і слязьмі, якія вецер павыціскаў у яго з вачэй. Яны селі на два жалезныя крэслы, побач, але не надта блізка адно ад аднаго. Ён заўважыў. што яна збіраецца нешта сказаць. Яна трохі пасунула свой нязграбны туфель і наўмысна расціснула галінку. Ён заўважыў, што ногі ў яе зрабіліся нібы шырэйшыя.
—	Я здрадзіла табе, — смела сказала яна.
-	Я здрадзіў табе, — сказаў ён.
Яна зноў непрыязна глянула на яго.
—	Часам яны нечым пагражаюць, — сказала яна, нечым, што не можаш вынесці. пра што не можаш нават думаць. I тады ты кажаш: «Не рабіце гэта мне, зрабіце гэта каму-небудзь іншаму, зрабіце гэта Такому-і-такому». А пасля ты можаш думаць, што ўсё гэта было толькі хітрыкамі, што ты сказаў толькі, каб яны спыніліся. і зусім не меў тое на ўвазе. Але гэта няпраўда. Тады, калі гэта адбываецца, ты якраз тое і маеш на ўвазе. Думаеш, што няма іншай магчымасці ўратавацца, тады ты гатовы ўратаваць сябе менавіта гэтак. Ты хочаш, каб гэта здарылася з другім чалавекам. I табе напляваць, як ён там будзе пакутаваць. Ты клапоцішся толькі пра сябе.
—	Клапоцішся толькі пра сябе, — паўтарыў ён.
-	I пасля ўжо не адчуваеш да гэтага другога чалавека таго. што адчуваў раней.
-	He, -сказаў ён, — не адчуваеш.
Здавалася. ім не было больш чаго сказаць. Вецер прыляпляў іх тонкія камбінезоны да цела. Неяк адразу зрабілася няўтульна сядзець моўчкі, да таго ж было занадта холадна, каб сядзець проста так. Яна сказала, што ёй трэба паспець на метро, і ўстала, каб пайсці.
—	Нам трэба сустрэцца зноў, — сказаў ён.
—	Так, — адказала яна, — нам трэба сустрэцца зноў.
Ён нерашуча пайшоў за ёй, адстаючы на паўкроку. Яны зноў маўчалі. Хоць яна і не спрабавала пазбавіцца ад яго, аднак ішла якраз так хутка, каб ён не мог ісці з ёю крок у крок. Ён быў вырашыў правесці яе да самай станцыі метро, але раптам гэтае бадзянне на такім холадзе падалося яму бязглуздым і невыносным. Яго ахапіла жаданне не так адчапіцца ад Джуліі, як вярнуцца ў кавярню «Каштан», якая ніколі не здавалася яму такой прывабнай. як у гэты момант. Яму шчымліва прыгадваўся яго столік у кутку з газетай. шахматнай дошкай і з джынам, што ліецца няспынным патокам. А галоўнае — там цёпла. Праз момант, не зусім ненаўмысна, ён даў невялічкай купцы людзей аддзяліць сябе ад яе. Ён не надта спрытна паспрабаваў яе дагнаць, пасля адстаў, развярнуўся і пайшоў у іншы бок. Прайшоўшы метраў пяцьдзясят, ён азірнуўся. На вуліцы не было надта людна, але ён ужо не мог яе адрозніць. Любая з тузіна паспешлівых постацей магла быць ёю. А можа. яе распаўнелы нягнуткі стан ужо болей нельга было пазнаць ззаду.