• Газеты, часопісы і г.д.
  • 1984  Джордж Оруэл

    1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 338с.
    Мінск 2022
    61.86 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Маладое моцнае цела, агорнутае сном, абудзіла ў ім шкадаванне і патрэбу апекавацца. Але пачуццё той безразважнай пяшчоты, якое ён адчуў пад кустом ляшчыны, калі спяваў дрозд, яшчэ не вярнулася. Ён адхінуў камбінезон і пачаў разглядаць яе белы і мяккі бок. Даўнейшымі часамі, падумаў ён, мужчына глядзеў на дзявочае цела, адчуваў жаданне, і на гэтым справа канчалася. Але сёння было немагчыма адчуваць чыстае каханне ці чыстую пажадлівасць. Ніводнае пачуццё не было чыстае, бо да яго дамешваліся страх і нянавісць. Іх абдымкі былі бітвай, іх зліццё было перамогай. Гэта быў удар, нанесены Партыі. Гэта быў палітычны акт.
    3
    -	Калі-небудзь мы можам яшчэ раз сюды прыйсці, сказала Джулія. — Увогуле, тую самую схованку можна выкарыстаць двойчы не баючыся. Але, вядома ж, не раней чым праз месяц-два.
    Прачнуўшыся, яна нібы перамянілася. Яна зноў зрабілася жвавая і заклапочаная, адзелася, падперазалася чырвоным поясам і ўзялася падрабязна выпрацоўваць план вяртання. Здавалася натуральным, што за гэта ўзялася яна. У яе быў практычны розум, чаго бракавала Ўінстану, да таго ж, здавалася, яна дасканала ведала лонданскія ваколіцы дзякуючы незлічоным калектыўным паходам. Яна паказала яму зусім іншую дарогу, якая вяла ўжо да іншай чыгуначнай станцыі.
    -	Ніколі нельга вяртацца дарогай, па якой ты прыйшоў, — сказала яна, быццам абвяшчаючы нейкі важны закон.
    Яна мусіла ісці першая, а Ўінстан — счакаць паўгадзіны, перш чым выправіцца за ёй.
    Яна прызначыла яму месца. дзе яны маглі праз чатыры дні сустрэцца пасля працы. Гэта была вулка ў бедным квартале, там быў рынак, звычайна гаманлівы і поўны людзей. Яна будзе хадзіць сярод прылаўкаў і ўдаваць, што шукае матузкі да чаравікаў або цыравальныя ніткі. Калі ёй здасца, што ўсё спакойна, яна, убачыўшы яго, высмаркаецца. Калі не — ён павінен прайсці міма, не пазнаўшы яе. Але калі пашчасціць, сярод натоўпу яны змогуць без рызыкі пагаварыць чвэрць гадзіны і дамовіцца аб наступным спатканні.
    -	А цяпер мне трэба ісці, — сказала яна, як толькі ён засвоіў усе інструкцыі. — У дзевятнаццаць трыццаць мне трэба вярнуцца. Я мушу прысвяціць дзве гадзіны Анты-
    сексуальнаму Саюзу Моладзі — разнесці нейкія ўлёткі ці нешта такое. Ну, ці не свінства? Прычашы мяне, калі ласка. У мяне няма былінак у валасах? Праўда? Тады да пабачэння, каханы, да пабачэння.
    Яна кінулася яму ў абдымкі і амаль гвалтам пацалавала. Праз хвіліну яна рассунула маладыя дрэўцы і амаль бясшумна знікла ў лесе. I нават цяпер ён так і не ведаў ні яе прозвішча, ні яе адраса. Але гэта не мела вялікага значэння, бо нельга было нават уявіць, каб яны некалі маглі сустрэцца ў памяшканні ці нейкім чынам знесціся пісьмова.
    Лёс наканаваў так, што ім болей не давялося спаткацца на той лясной палянцы. За ўвесь травень ім толькі аднойчы ўдалося па-сапраўднаму сустрэцца. Гэта адбылося ў іншым таемным месцы, якое ведала Джулія, на званіцы зруйнаванай царквы ў амаль пустыннай мясцовасці, дзе трыццаць гадоў таму ўпала атамная бомба. Гэта была добрая схованка, але дарога да яе была надта небяспечная. Апроч гэтага, яны сустракаліся толькі на вуліцы, кожны вечар у іншым месцы, і ніколі болей чым на паўгадзіны за раз. На вуліцы звычайна можна было сяк-так паразмаўляць. Пакуль натоўп нёс іх па тратуары, яны, ніколі не паварочваючыся тварам у твар і ніколі не гледзячы адно на аднаго, працягвалі дзіўную перарывістую размову, якая ўзнікала і затухала, як прамень маяка, яна раптам абрывалася маўчаннем, калі наперадзе паяўлялася ўніформа члена Партыі або тэлегляд, пасля, праз некалькі хвілін, распачыналася зноў, з сярэдзіны сказа, пасля раптам спынялася, калі яны расставаліся ў прызначаным месцы, і працягвалася наступнага дня без папярэдняга ўступу. Джулія. здавалася, была звыклая да гэткае размовы, яна называла гэта «гаварыць порцыямі». I яшчэ яна з надзвычайным умельствам гаварыла, не варушачы вуснамі. I толькі адзін
    раз за гэты месяц штодзённых спатканняў ім удалося пацалавацца. Яны спускаліся зацішным завулкам (Джулія размаўляла толькі на вялікіх вуліцах), калі пачуўся аглушальны грукат. Зямля задрыжала, неба пацямнела, і Ўінстан апынуўся на зямлі, абабіты і перапалоханы. Недзе зусім побач упала ракетная бомба. Раптам ён заўважыў твар Джуліі побач са сваім, знежывела бледны, белы, як крэйда. Нават вусны былі белыя. Яна памерла! Ён прытуліў яе да сябе і, схамянуўшыся, заўважыў, што цалуе жывы і цёплы твар. Толькі вусны адчулі нейкі парашок. Іх твары былі ўкрыты тоўстым слоем тынку.
    Былі вечары, калі яны, прыйшоўшы на спатканне, мусілі разысціся, не падаўшы знаку, бо з-за рога паказваўся патруль або над імі вісеў верталёт. Нават калі гэта было не так небяспечна, ім было вельмі цяжка знайсці час, каб сустрэцца. Ўінстанаў працоўны тыдзень складаў шэсцьдзясят гадзін, тыдзень Джуліі быў яшчэ даўжэйшы, дні адпачынку мяняліся залежна ад напружанасці працы і не заўсёды супадалі. Ва ўсялякім разе ў Джуліі рэдка надараліся цалкам свабодныя вечары. Яна траціла процьму часу на слуханне лекцый, на ўдзел у дэманстрацыях, на распаўсюджванне літаратуры Антысексуальнага Саюза Моладзі, на падрыхтоўку транспарантаў да Тыдня Нянавісці, на збіранне складак у рамках кампаніі ашчаднасці і на іншыя мерапрыемствы падобнага тыпу. Гэта апраўдвала сябе, казала яна. Гэта быў камуфляж. Выконваючы дробныя правілы, можна парушаць буйныя. Яна нават прыцягнула Ўінстана да ўдзелу ў адным з такіх мерапрыемстваў. Ён падключыўся да працы ў вытворчасці боепрыпасаў, якую па чарзе рабілі ахвотнікі з ліку заўзятых партыйцаў. I цяпер адзін раз на тыдзень, вечарамі, Ўінстан гарбеў па чатыры гадзіны, дранцвеючы ад нудоты, над нейкімі кавалачкамі металу, што былі, магчыма, часткамі ракетнае
    бомбы. Працаваць даводзілася ў цьмянай майстэрні, дзе дзьмула з усіх дзірак, а грукат малаткоў сумна перагукваўся з музыкай тэлегляда.
    Сустрэўшыся ў званіцы, яны запоўнілі ўсе прагалы сваіх папярэдніх урывістых размоў. Быў спякотны сонечны дзень. у маленькім квадратным пакойчыку над званамі стаяла цяжкае гарачае паветра, у якім панаваў пах галубінага памёту. Яны гаварылі некалькі гадзін, седзячы на пыльнай падлозе. засланай галлём. Час ад часу адзін з іх уставаў і глядзеў праз акно, ці не ідзе хто.
    Джуліі было дваццаць шэсць гадоў. Яна жыла ў інтэрнаце з трыццаццю іншымі дзяўчатамі. («Заўсёды смярдзіць жанчынамі! Як я ненавіджу жанчын!» — прызналася яна між іншым.) Як ён і меркаваў, яна працавала ў аддзяленні мастацкай літаратуры на раманапісных варштатах. Яна любіла сваю працу. якая палягала збольшага ў наглядзе за магутным. але чуйным электрычным маторам. Яна не была надта разумная, любіла працаваць рукамі і вольна адчувала сябе з машынамі. Яна магла дэталёва апісаць працэс складання рамана, пачынаючы ад асноўных дырэктыў, выдаваных планавым камітэтам. і аж да апошніх штрыхоў, што дадавала перапісная група. Але гатовая кніга яе не цікавіла. Яна не надта любіла чытаць. Кнігі былі ўсяго толькі прадуктам, які трэба было вырабляць, як джэм або матузкі да чаравікаў.
    Яна нічога не памятала пра час да пачатку шасцідзясятых. Адзіным чалавекам з тых, каго яна ведала, які часта гаварыў пра дарэвалюцыйны час, быў дзед, які знік, калі ёй было восем гадоў. У школе яна была капітанам хакейнай каманды і выйгравала два гады запар гімнастычныя спаборніцтвы. Яна была важатай атрада Разведчыкаў і намесніцай сакратара ў Юнацкім Саюзе, перш чым уступіць у Антысексуальны Саюз Моладзі. Яна заўсёды мела без-
    дакорную рэпутацыю. Яе выбралі нават (што было бясспрэчным знакам добрае рэпутацыі) на працу ў Порнасеку, падсекцыі ў аддзяленні мастацкай літаратуры. дзе выраблялася танная парнаграфія для пролаў. Людзі, што там працавалі. называлі гэты аддзел «Гнойная кантора», зазначыла яна. Яна працавала там адзін год, удзельнічала ў выпуску брашурак у запячатаных пакетах з назвамі накшталт: «Неверагодныя гісторыі» ці «Ноч у школе для дзяўчат». Гэтыя брашуркі патаемна куплялі маладыя пролы, думаючы, што купляюць нешта нелегальнае.
    — Што гэта былі за кнігі? пацікавіўся Ўінстан.
    — Ат. страшэнна тупыя і нудныя. Уяві сабе, усяго шэсць тыпавых сюжэтаў. у якіх час ад часу мяняюцца паасобныя дэталі. Але я працавала толькі на калейдаскопах і ніколі не прымала ўдзелу ў перапісванні. Я не маю літаратурных здольнасцей, каханы, нават на такое.
    Ўінстан вельмі здзівіўся, даведаўшыся, што, апроч кіраўнікоў аддзяленняў, усе працаўнікі Порнасеку былі дзяўчаты. Лічылася, што палавы інстынкт у мужчын утаймаваць цяжэй. чым у жанчын, мужчын значна лягчэй магло сапсаваць тое. з чым яны мелі справу.
    Яны неахвотна бяруць туды нават замужніх жанчын, — дадала яна. — Яны ўсё яшчэ думаюць, што дзяўчаты такія нявінныя! Ва ўсялякім разе адна з іх, што сядзіць тут, зусім не такая.
    Першы раз яна ўступіла ў палавую сувязь у шаснаццаць гадоў з шасцідзесяцігадовым членам Партыі. які пазней скончыў самагубствам. каб пазбегнуць арышту.
    — Мне пашанцавала. бо інакш ён выдаў бы мяне, — дадала яна.
    Пасля былі іншыя. Жыццё, у яе ўспрыманні, было вельмі простае. Ты хочаш жыць весела. «Яны», гэта значыць Партыя, не даюць табе жыць весела, і ты абыхо-
    дзіш законы, як толькі можаш. Ёй здавалася натуральным. што «яны» хочуць пазбавіць людзей асалод жыцця, а людзі спрабуюць супрацьстаяць гэтаму. Яна ненавідзела Партыю і выказвала сваю нянавісць самымі бруднымі словамі. Аднак яе крытыка не закранала агульных прынцыпаў. Партыйнае вучэнне цікавіла яе настолькі, наколькі непасрэдна закранала яе жыццё. Ён заўважыў, што яна ніколі не ўжывала навамоўных слоў. апроч тых. што ўвайшлі ў штодзённую мову. Яна ніколі не чула пра Братэрства і адмаўлялася верыць у яго існаванне. Усялякае арганізаванае змаганне супраць Партыі здавалася ёй глупствам. бо загадзя было асуджанае на паразу. Адзіна разумным, на яе думку, было парушаць законы і, нягледзячы на гэта, заставацца жывым. Ўінстан задумаўся, колькі магло быць такіх, як яна, сярод маладога пакалення, якое вырасла ў атмасферы рэвалюцыйнай рамантыкі, якое болей нічога не ведала і ўспрымала Партыю як нешта непарушнае, як неба. Яны не паўставалі супраць яе панавання, а проста ўцякалі ад яе. як заяц ад сабакі.
    Яны не абмяркоўвалі магчымасці пажаніцца. Гэта было зусім нерэальна. Ніякі ў свеце камітэт не зацвердзіў бы гэты шлюб, нават калі б Ўінстан здолеў вызваліцца ад Катарыны, сваёй жонкі. Нават у марах не было надзеі.