222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Калі вы ўжо адчулі сутнасьць адной з галоўных сьвятыняў чалавец-
тва, дык зразумееце й сэнс яшчэ адной біблійнай цытаты, уведзенай у тэкст загалоўнай песьні альбома «Аднова тэзаўруса»:
Боскім наканаваньнем
Стрэнеш ганебны час: «Хто псам аддаў сьвятыню 3 золотом чэзьне ў прах».
Так, адносіны да Слова, да Мовы, якую даў сам Бог (а ня чыйсьці ўказ) вызначальныя ў структуры нацыянальнага тэзаўруса. Але які тэзаўрус (скарб) даў Бог усім народам раўнамерна?
Мову і веру продкаў, Памяцъ зямлі тваёй, Маці, сумленъне, годнасъць Гэта тэзаўрус твой.
Аў песьні «Асэнсаваньне Веры» само жыцьцё пададзена як «чыну й слова важкі ланцуг», ігнаруючы які людзі нават на ўрадлівай зямлі вечна ў бядоце будуць. Як згубіўпіыя ключ ад сваіх багацьцяў:
Слова — гэта твой дух і сэнс, Яно штодзённа з табой.
А потым і вызначыцца, з кім паяднаюць цябе адносіны да Слова:
Зъ пеклам ці вышняй гарой...
Зрэшты, тэксты тэкстамі (іх у альбоме каля двух дзесяткаў, дык нафілязофствуецеся), але нельга не сказаць і пра саму музыку, якая нарадзілася не ў п’яных клюбных хаўрусах, а ў штодзённых напружаных рэпэтыцыях. Ды, відаць, і Бог не пашкадаваў ім (лідэру Міколу Пташнікаву, клявішніку Арцёму Крышчановічу, вакалісту Віктару Козелу, басісту Паўлюку Сучынскаму, бубнару Алесю Валошчыку ды згаданаму раней Зьміцеру Гошку) таленту й натхненьня. Мне асабіста было прыемна далучыцца да іхняй натхнёнай творчасьці сваймі паэтычнымі радкамі.
Беларускі рок-крытык Анатоль Мяльгуй яшчэ за год перад выхадам гэтага альбому так пісаў пра іх: «Музыкі ня проста граюць модную музычку, а сваім віртуозным майстэрствам і паэтычным увасабленьнем трывалых хрысьціянскіх пастулятаў рэальна працуюць на аднову нацыянальнага тэзаўруса Беларусаў». Трэба ўлічыць, што гэта было сказана, калі гурт яшчэ меў назву «Армагедон». I акурат пасьля такой адзнакі, як сьцьвярджаецца ў буклеце гэтага выданьня, калектыў цьвёрда вызначыўся і з назвай гурта, і з назвай свайго першага альбому.
Варта дадаць Тут, што ў гурта «Tesaurus» — зусім не традыцыйныя для Беларусі песьні жальбы ды плачу па страчаных каштоўнасьцях, а Грунтоўнае філязофскае й эмацыйнае асэнсаваньне чалавечай сутнасьці.
Дарэчы, нягледзячы на нібыта сьціплы відарыс тытула вокладкі, буклет зроблены якасным паўнаколерным друкам, і вось, разглядаючы яго, я літаральна цяпер упершыню ў фарбах надпісу «Tesaurus» убачыў сымбаль запечанай галгофскім сонцам крыві Хрыста.
Мастацкую аздобу альбома, запісанага ў Баранавіцкай студыі Парафіі Маці Божай Фацімскай, рабіў сам Мікола Пташнікаў. Гукарэжысэр — Вячаслаў Банкевіч (вы яго, пэўна, памятаеце па альбомах Віктара Шалкевіча). А прад’юсавала праект жонка Міколы, прафэсійны мэнэджэр цэнтру «Кляс-Клюб ДК» і дырэктар гурта Аксана Пташнікава.
«Bielarus» №494, 15.03.2004, New York, B.M.
Упершыню я ўбачыў тэты альбом (тады яшчэ ў выглядзе касэтак берасьцейскага лэйблу «Green House») на «БАСовіпічы-2003» і... ня мог не зьвярнуць увагі, бо асабіста ведаў неверагодную дынаміку трансфармацыі «:B:N:»: яна зусім ня сьціплая ды ўжо дакладна ня чорна-белая, як была тая касэта. I менавіта там мы з прад’юсэрам Віталем Супрановічам вырашылі, што аб’яднаем свае фінансавыя магчымасьці, каб краіна пачула ўсё гэта на дыхтоўным вабным дыску (пра гэта й напісаў у сваёй прадмове да кампакта журналіст Анатоль Мяльгуй, падзяліўшыся таксама сваёй трансфармацыяй стаўленьня да «:B:N:»).
Пра свой горад Бяроза (Картузская), што на Берасьцейшчыне, яны прымусілі прыгадаць ня толькі аматараў смачных беларускіх мясных тушонак БМК, але й мэляманаў — у 2001 годзе, на традыцыйным наваполацкім фэстывалі «Рок-Кола». Не, прызы тады дасталіся іншым, бо бярозаўскія хлопцы гралі вельмі сьціпла. Вось толькі адна мэлёдыя так крану-
ла журы, што знакаміты прад’юсэр Генадзь Сыракваш гатовы быў вызначыць ім адмысловы прыз за ўласныя мэлядычныя знаходкі, вартыя натхненьня зорак такога маштабу, як «Uriah Heep» («July Morning») або «Led Zeppelin» («Stairway To Heaven») ці наш «Ulis» («Пляц Францыска»). Гэтак яго (ды ўсіх) уразіла іхняя песьня «Вось такую б», якая на тэты дыск, аднак, ня трапіла.
У той жа год хлопцы неяк выйгралі адборачны тур на «БАСовішча», але там, у Польшчы, захапіць нікога не змаглі, бо была большая канкурэнцыя. Вось тут і пачынаецца дынаміка кантрастаў, якой пазначана цяпер уся іхняя творчасьць. Праз год, калі гурт зноў апынуўся на адборачным туры, польскія сябры журы папярэдзілі яго, што прыярытэтам карыстаюцца толькі навічкі, таму можаце, маўляў, і не выступаць. Музыкі сьмела згадзіліся зноў прайсьці выпрабаваньне нават у больш жорсткіх умовах, і цяпер зразумела чаму.
«:B:N:» скарыў тады ўсіх: і сталічную публіку, і журы, а прадстаўнік БАСу Ілона Карпюк зьдзіўлена пыталася: «Гэта тыя самыя хлопцы?!» А потым настала чарга зьдзіўляцца й журыйцам самога «БАСовішча» ў Полыпчы. Вось-вось: тыя самыя хлопцы (гітарыст і вакаліст Алесь Лютыч, гітарыст Максім Ліцьвінец, басіст Макс Шолахаў, бубнар Рамуальд Пазьняк), а зусім іншы гурт.
Бадай, іхняю творчаю мэтодаю якраз і стаў кантраст, выкарыстоўваць магутны патэнцыял якога яны філігранна навучыліся з ростам выканаўчага майстэрства. Прыгожая мэлёдыя лірыкі тут зьнянацку можа выбухнуць такім шквалам шма-
таблічнага зьместу й пачуцьцяў, што слухачу застаецца толькі падпарадкоўвацца.
Шукаючы дакладнае стылістычнае азначэньне іхняе музыкі, я міжвольна прыйшоў да гістарычных аналёгіяў: маўляў, каб «Beatles» дадумаліся да і'ранджу, гэта б і было «:В:№».
Прыгажосьць мэлёдыяў, энэргетыка кампазыцыйнай структуры, аднак, ня дзейнічала б надта пераканаўча на слухача, каб заставаліся банальнымі тэксты. У гурце імі дыхтоўна займаецца Сяржук Машковіч, а тэмы, ідэі распрацоўвае згаданы Алесь Лютыч. Вынік не беззаганны (ёсьць хібы стылістычныя, ёсьць проста русізмы кшталту «мы з табой толькі ў прошлым»), але трэба проста слухаць, каб пераканацца ў неардынарнасьці прадукту, бо ён усё адно вартасны.
Крычыш, ня ведаеш чаго.
Пяеш, але ўсё для каго?
Маўчыш, бо сумна на душы, Дык лепей ліст кому пішы. Згубіўся? Цёмна у вачах?
Шукаеш? Весь жа ён, твой шлях!
Сумуеш? Вось гітара, грай.
Нашкодзіў? Ну дык замятай...
Ты ў палоне, мой сябар дарагі?
Мы паскідаем твае ланцугі,
Будзем з табой аб жыцьці размаўляць
I свае песьні кожны вечар сьпяваць.
Тэты тэкст я працытаваў на слых, і хоць у буклеце кампакта ён выглядае крыху йначай, у маёй сьвядомасьці такім і застаўся тэты гіт, дзе ў жорсткіх рытмах чароўна пераплятаюцца й матывы Сооііо, і мэлёдыка Stevie Wonder’a. Пасьля лірычнага ўступу тут выплёскваецца такі стваральны выбух пачуцьцяў у прарочым рэфрэ-
не, што лірыка ўжо асэнсоўваецца працінаючым болем.
У гэтай кампазыцыі («Крычыш»), бадай, найболып выяўляецца незвычайнасьць вакалу Алеся Лютыча, які праз выбуховыя рыфы гітараў ідэальна зьліваецца якраз з пранікнёнай мэлёдыяй, ствараючы эфэкт непарыўнай еднасьці нават процілеглых пачуцьцяў, а таксама ўзмацняючы эмацыйную сувязь слухача й музыкі. Ці не загаворам мы хутка аб бярозаўскай рок-школе, як у ЗША вылучылася сіэтлская? Ды, зрэшты, ужо загаварылі, пакуль кніга рыхтавалася. I справа не ў капіяваньні чужых набыткаў, а ў сьмелым творчым плёне, які дазваляе праз рызыку вынаходзіць найневерагоднейшыя адценьні гуку ў стракатым спэктры сучаснага року.
Найболып уражвае тут якраз сучаснае сьветаўспрыйманьне маладых музыкаў, якія ствараюць не «сіроцкія песьні пра пахіленыя хаткі», а творы паўнакроўнага сучаснага жыцьця: «па мабільным тэлефоне я залезу ў ін тэрнэт» («Жыць»), «я цябе кахаў, але любіла ты «Real», Рабэрта Карлас — як жа!..» («Табе ўсё мала») і г.д.
У адным сталічным клюбе караоке я нават спанатрыў дыялёг нейкага сьвядомага наведвальніка з мэнэджэрам: «Ну што вы Беларусам усё «Скрыпяць мае лапці» прапаноўваеце. Давайце лепш «Па мабільным тэлефоне я залезу ў інтэрнэт і заўважу, як зьмяніўся не да добрага наш сьвет»... ці яшчэ што падобнае».
Вельмі характэрным штрыхом унутранага сьвету «:B:N:» сталі ў альбоме дзьве кавэр-вэрсыі з твораў «N. R.M.» («Дзед Мароз») і «Палаца» («Канюшня»). Асабліва красамоўныя зьмены адбыліся ў «Канюшні», коней зь
якой музыкам хочацца не «прывязаць да тычыны», а проста выпусьціць на волю аднаго за другім.
CD-выданьне адрозьніваецца ад касэтнага яшчэ й наяўнасьцю двух відэабонусаў, якія прэзэнтуюць канцэртовыя выступы калектыву ў Польшчы й на Радзіме (канцэртовая заля «Менск»),
«Голас Радзімы» №39,25.09.2003, Менск, В.М.
INDIGA
Дні
2004, БМАдгойр
3 уласнага вопыту дасьведчанага філяфаніста магу сказаць, піто кожнай музычнай навінцы наканавана на рынку два тыпы адносінаў: адны патэнцыйныя спажыўцы проста любяць праслухоўваць у крамах усё нязьведанае, а другія, якіх болыпасьць, будуць апантана піукаць на вокладцы хоць якіх-небудзь апазнавальных знакаў, што маглі б дапамагчы распазнаць ім, чаго варты гэты прадукт (знаёмыя прозьвішчы каго-небудзь з музыкаў, згадкі з прэсы, фэстывальныя посьпехі). Ад гэтага залежыць і посьпех фанаГрафічнай навінкі. Гурт «Indiga» мае ўсе шанцы на ўвагу абодвух катэгорыяў, але для другіх усе крытэры былі моцна прыхаваныя, і спадзявац-
ца можна было толькі на актыўных чытачоў музычнай прэсы.
Так, прэса нямала пісала аб найгалоўнейшым — аб упэўненым посьпеху «Indiga» на XIV фэстывалі «БАСовішча» ў Полыпчы (2003), калі гурт выйграў Grand Prix, права запісу ў дыхтоўнай студыі «Rembrant» Польскага Радыё ў Беластоку ды магчымасьць ўдзелу ў галя-канцэрце юбілейнага фэсту праз год. Шкада толькі, што на вокладцы вельмі сьціпла, нават непрыкметна пазначана, што акурат альбом «Дні» й зьяўляецца прадуктам тае студыі. А вось месца на трэксьпіс альбому не пашкадавана ажно тройчы.
Зрэшты, трэк-сьпіс сапраўды вельмі цікавы. Ён нібыта як вучнёўскі расклад на тыдзень: панядзелак — «Тры сонцы», аўторак — «Вер мне», серада — «Начны шпацыр», чацьвер — «www», пятніца — «Гэта ня важна», субота (о! а што ж у Русі на выходныя) — «ТанГа на краі», нядзеля — «Людзі». Як усё вельмі лягічна ды канцэптуальна! Адразу адчуваецца рука небанальнага майстра. А вось тут і прагнеш знайсьці знаёмыя імёны, але ж натыкаесься на непрадбачаныя абставіны: бліскучы басіст Лёша Паўловіч (экс«Ulis», экс-«Новае неба»), які сьпярша акурат і ўразіў усіх на адборачным туры таго самага «БАСовішча», пасьпеў пакінуць калектыў і нават на студыйную сэсію ў Полыпчы ня езьдзіў. Затое месца ягонае заняў ня менш вядомы й калярытны Зьміцер Астроўскі (экс-«1мпэт», 3KC-«Partyzone»). Сымбалічна, але ўсе названыя калектывы зь ягоным удзелам станавіліся лаўрэатамі «БАСовішча», але ўсіх ён пакідаў, бо ні «Імпэт», ні «Partyzone» не сьпяшаліся скарыстацца сваім дых-