222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ

Вітаўт МАРТЫНЕНКА Анатоль МЯЛЬГУЙ
222 АЛЬБОМЫ БЕЛАРУСКАГА РОКУ інятолькі... Праз рок-прызму
Мінск «Медысонт» 2006
УДК 785(47б)«19/2О»
ББК 85,315(4Беи)
М 29
Прадмова й прад’юсаваньне Віталя Супрановіча
На тыльнай бачыне вокладкі —
здымакА. Плясанава «Сустрэча сяброў» (23.08.2004): аўтары гэтае кнігі Анатоль Мяльгуй і Вітаўт Мартыненка ля помніка I. Голубева ды А. Белага «Сымон Будны дыспутуе з Базылём Цяпінскім».
Кніга падрыхтаваная
паводле арыгінальных артыкулаў Вітаўта Мартыненкі ды Анатоля Мяльгуя, друкаваных у белоруской і замежнай прэсе за пэрыяд 1990-2005 гг. і ні ў чым не паўтарае зьмест першага тома гэтых аўтараў
(«Проз рок-прызму», выдавецтва «BINiM», New York, 1989,1-240 стар.).
На пераканаўчую просьбу аўтара выдавецтва захавала аўтарскую пунктуацыю, арфаграфію і моўную стпылістыку тэкста ў якасьці культуралягічнага экспэрымэнту.
Мартыненка, В.
М 29	222 альбомы беларускага року і ня толькі...: Праз рок-прызму /
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй; прадмова й прад’юсаваньне В. Супрановіча. — Мінск : Медысонт, 2006. — 448 с., [8] с. іл.
ISBN 985-6530-38-5-
«222 альбомы беларускага року і ня толькі...» — чарговы Грунтоўны том знакамітых беларускіх рок-журналістаў, у якім найбольш поўна адбіваецца ўся гісторыя нацыянальнай папулярнай музыкі, пададзеная ў жанры грунтоўных і ўдумлівых рэцэнзыяў. Дасканаласьць стылістыкі мовы й папулярнасьць тэмы робяць гэтую кнігу цікавай для шырокага кола чытачоў. Акрамя прыстойнай за­бавы для аматараў лёгкай беларускамоўнай чытанкі, кніга стане цудоўным даведачным матэрыялам для арГанізатараў школьных музычных конкурсаў ды іншых імпрэзаў, для журналістаў музычнага профілю і радыё-дыджэяў.
УДК 785(47б)«!9/2О»
ББК 85,зі5(4Бей)
ISBN 985-6530-38-5
© Мартыненка, В., Мяльгуй, А., 2006
© Супрановіч, В., прадмова, 2006
© Афармленьне. СТАА «Медысонт», 2006
Прысъвячаем гэтую кнігу нашым дзецям — Алъдоне Мартыненцы й Станіславу Мялъгую, якіх мы выхавалі, і якія разумеюцъ нас такімі, якімі мы ёсъцъ.
Аўтары
Аўтары кнігі сардэчна дзякуюць Беларускай рэдакцыі Польскага радыё і асабіста спадарыні Ніне Баршчэўскай (Варшава), O.R. Cultural & Educational Foundation i асабіста спадарыні Але Орса-Романо, East European Democratic Centre i асабіста П.К., Газэце «Беларус» i асабіста Мара­ту Клакоцкаму (Ню-Ёрк), з дапамогай якіх стаўся магчымым гэты рэліз.
Дзякуем таксама нашым шчырым сябрам Фэліксу Аксёнцаву (Ванкувэр, Канада), Багдану Андрусішыну (НюЁрк, ЗША).
Адмысловая падзяка менскаму кампутарнаму клюбу «О’К» і Сяргею Кудраўцаву за дапамогу ў тэхнічным забесьпячэньні гэтага праекту.
Аўтары выказваюць асабістую падзяку лэйблам «BMAgroup», «Каўчэг», «West records», «Limas», «Polskie nagrania» ды іншым за прадастаўленыя матэрыялы, а фірме «ВеІРі» — за падтрымку беларускага духу й року. Дзякуем пэрыядычным выданьням «Музыкальная газета», «Ніва», «Кіёк dva», «Музыкальный журнал», «JazzКвадрат», «Белорусский рынок», «Czasopis», «Наша слова», «Голас Радзімы», «Беларуская маладзёжная», «Студэнцкая думка», «Кинонеделя
Минска», «Советская Белоруссия», «ЛіМ», «Краязнаўчая Газэта», «Народ­ная Газэта», «Народная воля», «Зьвязда», «Кніжны сьвет», «Настаўніцкая Газэта», «Музыка для всех», «Чырвоная зьмена», «Знамя юности», «Пере­ходный возраст», «Камунікат», «Бярозка», «Раніца», «Вечерний Минск», «Аншлаг», «Наша ніва» і г.д., дзе ўсё гэта пакрысе публікавалася. А галоўны thank — «Radyjo Racyja. Bialystok», «Radio Polonia. Warszawa», «Swedish Broadcasting Corporation. Stockholm», «British Broadcasting Corporation. London», «Radio Zak. Krakow», «Radio City. Goteborg», «Аўта Радыё. Менск», «Radio 1. Менск», дзе ўсё гэта рэГулярна гучыць.
А яшчэ дзякуем адданаму фэну бе­ларускага року Юрасю Мурашку за цудоўную ідэю ўдакладненьня загалоўка гэтае кнігі.
Надзвычайная падзяка журналісту Газэты «Белорусы и рынок» Вадзіму Александровічу за пільнасьць і захаваньне страчаных на зьнішчаным вінчэстэры матэрыялаў гэтае кнігі. Толькі ён цьвяроза й канструктыўна адгукнуўся на просьбу выдаўцоў у інтэрнэце аб дапамозе! Дзякуй!!!
Канцэптуалісгы беларускага духу
Музычных крытыкаў В. Мартыненку ды А. Мяльгуя ведаюць усе і... ня ведае ніхто. Іхняя першая кніга («Праз рок-прызму», New York, «BINiM», 1989) зрабіла такі фурор, што пра яе пісалі ня толькі на Радзіме, але й у Польшчы (аўтарытэтны музычны часопіс «Non stop»), у Чэхіі («Melodie», «Rock & Pop»), ЗША (энцыкляпэдычныя выданьні, Газэта «Socialist Action», пэрыёдыка беларускае эміграцыі). Але дома толькі празь дзесяцігодзьдзе пачалося Грунтоўнае ейнае асэнсаваньне: журналістка «Музыкальной газеты» А. Рудніцкая («МГ» №41, 19.10.1999) нечакана зьвярнула ўвагу на ейную нэаканцэптуальнасьць, а канцэптуальнасьць аўтары ў адным з сваіх інтэрвію якраз і называлі першаштуршком да стварэньня кнігі (данесьці да ўсіх цікаўных сваю канцэпцыю асэнсаваньня сьвету музыкі). Дэвіз канцэпцыі можна назваць паводле аднаго з разьдзелаў тае першае кнігі — слухаць і разумець.
Дарэчы, жыцьцёвасьць такога падыходу даводзяць і наступныя пакаленьні выканаўцаў папулярнай музыкі. Напрыклад, гурт «B.G.S.» у сваёй
песьні «Да сонца» (зь лепшага бела­рускага рэп-зборніка «Пасадзіў DEAD RAPKy/Rap Not Dead», 2004) гэтак наўпрост i сьцьвярджае: «Мая спра­ва — забіць вам у вушы,/ Каб вы разу­мел!, а ня толькі слухалі».
I хоць на Радзіме кніга ня мела шырокага распаўсюду (увесь наклад разыйшоўся сярод мэляманаў ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, Польшчы, Італіі, Францыі; ён мае нават свой каталёГавы нумар у буйнейшай на ўвесь сьвет бібліятэцы канГрэсу ЗША — 8962683), Для мяне не было дзіўным, што студэнты БДУКа, БДУ, Пэдунівэрсытэта ня раз пісалі свае навуковыя дасьледваньні паводле названай кнігі, бо гэта — адзіная спроба нацыянальнага аналізу сьвету музыкі. I найважнейшае: гэтым рарытэтным выданьнем могуць пахваліцца ня толькі рэдкія нашыя шчасліўчыкі-землякі, але й галоўная Нацыянальная бібліятэка Беларусі (кніга й тут мае свой сталы каталёГавы нумар — 1Ба 15880). Таму, натуральна, дапытлівыя маюць доступ. Але вось што шчыра зьдзівіла мяне, дык гэта інтэрнэт-інфармацыя пра абарону ва ўнівэрсытэтах
Варшавы й Беластоку навуковых працаў паводле першай кнігі Мартыненкі/Мяльгуя. Во куды яны закінулі цікавасьць да беларускага року! Але ж і там дапытлівыя знаходзяць тэты рарытэт.
Зрэшты, што дзівіцца, калі прадмову да тае кнігі пісала аўтарытэтны этнамузыколяг Мічыганскага ўнівэрсытэту Мары Паола Сурвіла, а дасьледчык з Сан-Францыска Джэры Фольі нават заявіў, прачытаўшы «Праз рок-прызму», што беларускія аўтары Мартыненка й Мяльгуй ўразілі яго выразнай арГумэнтаванай падмацоўкай і ягоных уласных найсьмялейшых высноваў аб патэнцыйнай здольнасьці мас-культуры ўратаваць нават занядбаныя нацыянальныя культуры, хоць усе зьвяртаюць увагу толькі на іхні канфлікт (гл. артыкул «Belarusian rock scene: how rock’n’roll is being used to preserve language & cultural heritage» у Газэце «Socialist Action», San Francisco, №12, vol.io за 3 сьнежня 1992).
Па шчырасьці, я й сам, абараняючы дыплём мэнэджэра ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры, таксама шмат у чым карыстаўся высновамі першай беларускай рок-энцыкляпэдыі «Праз рок-прызму». I ўжо нават падчас вучобы задумоўваўся, куды дзеліся гэтыя сапраўдныя прарокі нацыянальнага рок-руху (ніводнае з адкрыцьцяў дуэту Мартыненка/ Мяльгуй у 8о-х гадох не змарнавалася ў часе, ніводная выснова не пацярпела краху, а больш поўнай за кнігу «Праз рок-прызму» крыніцы матэрыялаў пра беларускі рок 8о-х ніхто так і не стварыў). Але, расчараваўшыся марным пошукам аднадумцаў, якіх яны ўсё не маглі знайсьці, бо значка
апярэджвалі свой час, аўтары «Праз рок-прызму» на доўгія гады цалкам пакінулі сур’ёзную журналістыку, пераканаўшыся, што найпалымянейшы радок ім, як казаў паэта, і рубля на жыцьцё не назапасіць.
У канцы 90-х я сам ня раз тэлэфанаваў Вітаўту Мартыненку, прапаноўваючы працягнуць цікавую працу, якая плённа паўплывала й на мяне, і на маіх калеГаў музычна-выдавецкага фронту, на што ён не бяз слушнасьці заяўляў: «А ці тое каму патрэбна ў краіне, якая з захапленьнем жыве перажоўваньнем чужога гною? Мне асабіста гэта ня ў смак. Да таго ж, у мяне поўная хата рукапісаў, якія ніхто ня ймкнецца выдаваць, хоць сярод выдаўцоў ёсьць і былыя сябры, дык дзеля чаго я буду пісаць новыя?»
Пацікавіўшыся, што за рукапісы, я сам жахнуўся абсурднасьцю гэтай краіны, бо сярод іх быў нават поўны беларускі тэкст знакамітага раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vadis», які з камэнтарамі й прадмоваю падрыхтаваў В. Мартыненка. Былі й свае вершы, апавяданьні, якія сям-там публікаваліся, але падрыхтаваная выдавецтвам «Мастацкая літаратура» кніга «Пошукі ідыліі» (тэмпляны 1996,1997 гадоў) так і ня выйшла... Былі ’шчэ казкі, літаратурна-мастацкія рэцэнзыі, многія зь якіх, як у Гогаля, пасьпелі згарэць у топцы сьціплага катла мамчынай хаткі.
Які ж, думаю, разнастайны чалавек разьбіты бяссэнсавасьцю працы ў краіне, дзе народ згубіў ключ ад уласнай хаты (гэта словы самога Вітаўта)!
Што да Анатоля Мяльгуя, дык і ён за час «маўчаньня» падрыхтаваў і выдаў зборнік маладых паэтаў «Прыналежнасьць», напісаў шэраг асабістых
сацыяльна-гістарычных артыкулаў, але на музыку, як кажуць, забіў кол. 1х абавязкова трэба было падняць да дзейнасьці!
Пераканаўшы найперш Анатоля Мяльгуя, я прыклаў свае сьціплыя намаганьні, і беларускі «Quo Vadis» убачыў сьвет, а Вітаўт нават з групай выдаўцоў быў запрошаны ў Ватыкан, атрымаў дабраславеньне Папы Яна Паўла II за зьдзейсьненую працу.
I знакаміты дуэт Мартыненка/ Мяльгуй з 1999 вярнуўся ў шыхт. Я зь цікавасьцю чытаў іхнія новыя артыкулы ў самых розных Тазэтах — ад апазыцыйных («Свабода», «Наша Hiва») да дзяржаўных («Советская Бело­руссия», «Зьвязда») і нават сам болын сур’ёзна ставіўся да ўласнай выдавецкай ініцыятывы.
Добра памятаю, як уразіў гэтых крытыкаў першы кампакт-дыск створанага мной лэйбла «BMAgroup», які называўся «Вольныя танцы: слухай сваё». Гэта была рызыка для мяне, бо ніхто перад тым прамысловых CD не рабіў на цалкам беларускім матэрыяле, але разам мы паставілі «на вушы» ўсю краіну пад назвай Беларусь і ня толькі, ды ад накладу CD не засталося й сьледу. Потым мы паўтарылі тэ­ты посьпех і ня раз. Народ сапраўды хацеў слухаць сваё, толькі ня ведаў, дзе яно, бо на радыё такое не гучыць. Мартыненка й Мяльгуй з уласьцівай ім пераканаўчасьцю давялі дзе сваё, а дзе чужое ў Беларусі. I, галоўнае, ім паверылі, што беларуская му­зыка пазнаецца не па штэмплі аб прапісцы ў пашпарце артыста, а паводле болып важкіх крытэраў.