222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Неаднаразова я зьвяртаўся да іх таксама па навуковае абгрунтаваньне выданьняў «BMAgroup» і ма
гу сьцьвердзіць, што іхнія прадмовы стваралі дадатковую прывабную рысу нашым праектам. Іх уважліва чыталі спажыўцы нашае прадукцыі ў Менску, Мазыры, Кіеве, Варшаве, Лёс-Анжэлесе, Бэрліне, Стакгольме... Водгукі прыходзяць адусюль, нашымі дыскамі зацікавілася Швэдзкае радыё, амэрыканскі лэйбл «Vendluss»...
Калі Анатоль зь Вітаўтам паведамілі мне, што «Праз рок-прызму’2» ўжо ў стадыі завяршэньня, я ня мог нават уявіць, што гэта будзе, бо ўвесь час гэтыя журналісты былі актыўна занятыя на нашых мерапрыемствах, пішучы пра амаль усе беларускія канцэрты. Убачыўшы ў новай кнізе добра знаёмыя мне артыкулы, я ўсё ж упершыню адчуў іхнюю канцэптуальную моц, вабнасьць самой структуры кнігі, зграбны й бездакорны стыль... Яны нібыта загадзя пісалі цэльны прадукт, канцэптуальную кнігу, вось толькі як туды ўпісваліся нават плянаваныя мной, а ня імі, выданьні? Да гэтага часу застаецца загадкай. Тым больш, што яны ў сваёй прафэсійнай дзейнасьці заўсёды не спыняліся толькі на беларускай тэматыцы: Анатоль як асьпірант-філёзаф Белдзяржунівэрсытэту супрацоўнічаў яшчэ й у навуковых выданьнях, вёў актыўнае ліставаньне з культавымі музыкамі розных краінаў — Эстонцам Свэнам Грунбэргам («Hingus»), Летувісам Гедрусам Куправічусам («Argo»), які потым быў міністрам культуры Літвы ва ўрадзе Ландсбэргіса, Расейцам Аляксандрам Сіткавецкім («Автограф»), а Вітаўт публікаваў і свае падарожныя нататкі з вандровак у Швэдыю, Нямеччыну, Канаду, Полыпчу, Італію, нямала сваіх перакладаў з замежнай прэсы пра сусьветную музыку, аса-
біста сустракаўся з Робэртам Плантам («Led Zeppelin»), Малгажатай Астроўскай («Lombard»), Ласла Пастарам («Neoton familia»), Габарам Прэсарам («Locomotiv GT»), Эркі-Свэнам Цюйрам («In Spe»)... Тым ня менш, праца над кнігай ніколі ў іх не адыходзіла на другі плян.
Мяркую й чытачы, пазнаёміўшыся з гэтым амаль мастацкім творам, здолеюць ня толькі адчуць гісторыю беларускага року, але й зірнуць у будучыню гэтае плыні. Праўда, ня буду сьцьвярджаць, што кніга ўсеахопная: няма, напрыклад, некаторых бардаўскіх альбомаў фірмы «Каўчэг», выразна няпоўная дыскаГрафія гуртоў «Zygimont VAZA», «Ulis», «Крама», зусім не прадстаўлена славутая гомельская мэтал-зорка «Gods Tower» (за выключэньнем трыб’юта калектыву), знакамітыя поп-выканаўцы Беларусі «Верасы» ды «Сябры». Але заўважце, што гэта — ня вынік працы дасьледчыцкага інстытуту, фінансаванага міністэрствам культуры, а плён шырокіх асабістых зацікаўленьняў двух таленавітых аўтараў: нешта яны самі куплялі ў музычных крамах (тут і за мяжой), нешта ім прэзэнтавалі выдаўцы й музыкі. Толькі ўсё гэта відавочна пільна прасейвалася крозь іхнюю прарочую канцэпцыю. Бо дакладна памятаю, напрыклад, вострую рэцэнзыю кагосьці зь іх пра нейкі альбом гурта «J_Mopc» у Газэце «Голас Радзімы», а ў кнізе яе ня
ма. Мо, таксама ня ўпісваецца ў кантэкст нашай культуры, як яны любяць паўтараць пры рабоце над дыскамі ў структуры «BMAgroup»? Хоць асабіста я мяркую, што з сучасных модных гуртоў акурат «J_Mopc» рухаецца ў правільным накірунку, і беларускі кантэкст іхняе творчасьці мае тэндэнцыю паглыбляцца.
А яшчэ што моцна ўразіла — гэта спрэсаванасьць часу, якую я адчуў, чытаючы ў абодвух кнігах аўтарскія прысьвячэньні. «Праз рок-прызму» яны прысьвячаюць «нашым маці, якія выхавалі нас і разумеюць такімі, якімі мы ёсьць», а прысьвячэньне новай кнігі — перад вамі. Між кнігамі — ўсяго 15 гадоў прайшло. Вось калі разумеет нават Божае трыадзінства: мы, нашыя дзеці й нашыя бацькі — гэта адно цэлае, зьяднанае адзіным духам. I дух тэты мацуе стрыжань любой культуры — Слова Ойчае. Як піша Папа Ян Павал II ў сваім «Рымскім трыпціху»: «Сусьвет узьнік з Слова і да Слова вяртаецца». Яны даўно былі перакананыя ў гэтым і невыпадкова адзін з гэтых рок-журналістаў у год выданьня таго «...Трыпціху» трапіў на аўдыенцыю да самога Папы. Але гэта ўжо болып патаемныя, падсьвядомыя ўплывы, якімі заўсёды прасякнуты творы славутага журналісцкага дуэту Мартыненка/Мяльгуй.
Віталь СУПРАНОВІЧ, кіраўнік моладзевай суполкі «Беларуская Музычная
Альтэрнатыва» («БМАдгойр») пры Таварыстве беларускай мовы імя Ф.Скарыны
Сэрыйныя выданьні
вольныя ТАНЦЫ слухай сваё
7999, БМ Agro up
У савецкі час беларускі музычны рынак быў цалкам залежны ад Масквы й маскоўскай фірмы «Мелодия», але на 416 старонках ейнага каталёГу (Масква, выдавецтва «Периодика», 1982) Беларусь займала толькі... паўтары старонкі, дзе папулярная музыка ўключала ўсяго тры дазволеныя пункты — «Песьняры», «Верасы», «Сябры», а беларускамоўныя песьні ў каталёГу ўпісваліся ўвогуле ў пару радкоў. Сталічны Дом Грампляс-
тынак, натуральна, ператвараўся ў татальнага распаўсюдніка чужацтва на Беларусі. Цяпер сытуацыя істотна зьмянілася, сьведчаньне чаму сама гэтая кніга.
Сотні беларускіх навінак штогод зьяўляецца на касэтах, выдаваных лэйбламі «Каўчэг», «Limas», «Топ records», «West records», «Bulba records», «Prynamsi records», «Metal records»... Але найбольш уражвае дзейнасьць «BMAgroup» на гэтай ніве. Названы лэйбл стаў і піянэрам масавых сэрыйных выданьняў беларускай папулярнай музыкі на сур’ёзных сучасных носьбітах — CD.
Пачаткам першай сэрыі акурат і стаў зборны альбом зорак беларускага року пад красамоўнай назвай «Вольныя танцы: слухай сваё», які, да ўсяго іншага, прадэманстраваў і ўзорную выдавецкую культуру: поўны спэктар сыходных рэквізытаў (каталёГавыя й вытворчыя нумары, знакі ifpi ды ©, інфармацыйны буклет, стылёвая зьнешняя аздоба)... А яшчэ ж якая музыка!
Цьвіком гэтай праГрамы сталі, бадай, супэргіты прызнаных лідэраў
нацыянальнай рок-сцэны: «N.R.M.» («Песьні пра каханьне», «Песьня надземных жыхароў»), «Крама» («Гомельскі вальс»), «Мясцовы час» («Пра любоў»), Кася Камоцкая («Белая лебедзь», «Трамвай»), «Ulis» («Танцы на даху»), «Neuro Dubel» («Belarus Uber Alles»), «Камэлот» («Дудар»). I хоць большасьцю гэта трэкі з ранейшых альбомаў названых артыстаў, але ўпершыню яны выйшлі ў сьвет на высокатыражных фірмовых кампактдысках. Да таго ж, апошні з названых гуртоў для касэтнага варыянту альбома падрыхтаваў інпіую кампазыцыю — «Пагоня», якой не было нават у славутым альбоме «Ў краіне талераў» (1995). Акрамя таго на касэце дэбютаваў цікавы гурт альтэрнатыўнага року «Млын» з кампазыцыяй «Хмары» (потым знойдзем лідэра гэтага калектыву Андрэя Карповіча ў новым гурце «Parason»).
Найбольш прыкметным дэбютам CD-вэрсыі альбома стаўся, бадай, менскі гурт «Exist» («Памыліўся»), які адразу запрасілі ў тым жа 1999-м годзе на юбілейны X фэстываль «БАСовішча» ў Полыпчу, дзе ён і стаў галоўным лаўрэатам.
Знойдуць сваіх куміраў у гэтай разнастайнай кампіляцыі й прыхільнікі этна-тэхна музыкі. I калі «Палац» зноў прадстаўлены знакамітым альбомным трэкам «Ночы», дык «Kriwi» істотна перапрацавалі для dj-патрэбаў свой славуты гіт «Агу, вясна». Тое ж зрабіла зь песьняй «Сонейка» і каманда «Postscriptum».
Асаблівым дыямэнтам альбому стаў новы трэк «Мясцовага часу». Пяць гадоў маўчаў гэты калектыў, але ж на дыск трапіў не з стар’ём, а з татальным сьвежаком, які толькі на-
прыканцы года выйшаў у альбоме «Халі-Галі». Як узрадаваў шматлікіх фанатаў знаёмы незвычайны фальцэт Алеся Кузьміна, хоць быў ён ужо ў антуражы ня звыклага абцяжаранага рытм-энд-блюзу, а ледзь ці не клясычнага гэві-мэтал-року!
Парадавалі прыхільнікаў жорсткіх рытмаў і беларускія панк-рокеры — знакаміты менскі «Zygimont VAZA» («Alarm!») ды імклівыя навічкі з Гародні «Deviation» («На барыкадах»).
Дарэчы, навічкі бываюць розныя. Калі «Склеп» зь песьняй «Мая мінуўшчына» дэманстраваў толькі сур’ёзнасьць сваіх намаганьняў, якія потым так і ня спраўдзіліся, дык «Deviation» і «Exist» выявілі старт важкіх патэнцыялаў, якія выліліся потым і ў цікавыя зарубежный рэлізы, і ў перамогі на фэстывалях, і ў канцэрты на салідных эўрапейскіх пляцоўках. А для тых, хто не прызнае касэтнага фармату для сваіх улюбёнцаў, прыемна будзе да французскага кампакт-дыску «Deviation» дадаць яшчэ адзін CD-трэк з славутага МС-альбома «X... вам, або таталітарызм ня пройдзе» («BMAgroup», 1998).
Сымптаматычна, што дыск ня толькі адкрыў публіцы новыя імёны, але й па сутнасьці назваў будучыя адкрыцьці для «БАСовішча», бо ў 99-м да названых прызёраў трэба дадаць яшчэ паган-блэкавы «Зьніч», які зарэестраваўся тут з удалай візытоўкай «Язычнік я». Тэты дынамічны творчы калектыў, як потым сталася, апраўдаў найбольш мройныя надзеі беларускага экстрэмальнага хаўрусу, дасягнуўшы сапраўды прафэсійных вяршыняў шоў-бізнэсу.
«Чыреоная зьмена» №117, 07.09.1999, Менск, В.М.
вольныя
ТАНЦЫ
новая альтэрнатыва
2000, БМАдгоир
Публіка прыняла сэрыю CD «Вольныя танцы» настолькі жвава, што ўжо праз год першае выданьне стала дыскаГрафічнай рэдкасьцю. Такім чынам, наступим выпуск сэрыі («Вольныя танцы: новая альтэрнатыва») вырашана было тыражаваць у паўтары разы болыпым накладам, але й тэты праект з удзелам тых жа супэрзорак («N.R.M.», «Kriwi», «Палац», «Ulis», «Новае неба») ды новых улюбёнцаў публікі («Юр’я», R.F. «Braha», «Exist», «Happy Face») даў падобныя вынікі. Стала выразна зразумелым, што свае беларускія супэр-гіты, свая танцавальная й рок-музыка, свой шоў-бізнэс патрэбны Беларусам. Цікава, што менавіта пасьля посьпеху «Вольных танцаў» канкуруючая фірма «Каўчэг» кардынальна «завязвае» з нарэзкай самаробных CD-R і выпускав фірмовыя тыражы шэрагу цікавых альбомаў тых жа гуртоў («Новае неба», «Ulis», «Kriwi», «Палац»),
Але менавіта лэйбл «BMAgroup» імпэтна набываў імідж сьмелага экспэрымэнтатара і «ў дошку свайго» для
тых, хто шукае роднай мовы ў дынамічных, вострасучасных песьнях. За год ён падрыхтаваў другі прафэсійны топ-выпуск найсучасьнейшых нацыянальных куміраў і пасьпяхова правёў шумную прэзэнтацыю яго ў прэстыжнай канцэртовай залі «Менск». Прэса пісала тады: «Што найбольш уразіла, публікі сабралося разы ў тры болей, чым на нядаўна праведзены тут жа канцэрт раскручанай расейскай зоркі Вячаслава Бутусава» («НГ» №но за 07.06,2000).
Мяркую, сёньня ўжо відавочна: гандлёвая марка «Вольныя танцы» болып вабная для маладых Беларусаў, чым колісь які-небудзь «Наутилус Помпилиус» з-за бліжняга бугра. Дык што ж такое «Вольныя танцы2» і ў чым сакрэт такой імклівай раскруткі брэнда?