222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
Часопіс «Студэнцкая думка» (№5 за травень 2000) пісаў: «Прадстаўленыя тут каманды — даўно вядомыя ўсім імёны. Бадай, найбольш ідэальны трэк-сьпіс сучаснай беларускай поп-музыкі хіба толькі на пару пунктаў адрозьніваўся б ад сьпісу трэкаў гэтага альбому». I з гэтым цяжка не пагадзіцца: тут ёсьць ня проста ўлюбёнцы публікі, але й самыя найноўшыя на той час кампазыцыі гуртоў «Ulis» («Чаму?»), «N.R.M.» («Мая мэнтальнасьць»), «Kriwi» («Царкоўка»), «Палац» («Заенка»), «Neuro Dubel» («Звездочки»). Да таго ж апэратыўна ўпісаліся на кампакт і новыя зоркі, якія тады прыцягнулі да сябе ўвагу нечаканым узьлётам.
Напрыклад, гурт «Юр’я» зь песьняй «Агу, вясна». Дакладней, зь ейным новым варыянтам, зусім не падобным на тое, што прапанавалі за год перад тым «Kriwi». Неўзабаве гэ-
ты калектыў яшчэ болей раскрыўся ў паўнафарматным сваім альбоме «Вэсначуха», якім скарыў ня толькі Бела­русь, але й сур’ёзных замежных выдаўцоў.
I хоць посьпехі менскіх «Лявонаў» ды беластоцкай R.F. «ВгаЬа» ня мелі потым гэткага ўдалага працягу, іхнія песьні «Дайнова» і «Я» таксама можна залічыць да приемных адкрыцьцяў зборніка. Тым больш, што для вельмі многіх тутэйшых аўтахтонаў яшчэ бы­ло дзіўным і незразумелым існаваньне якаснага беларускага року ў Польшчы: маўляў, навошта ім наша мова, якую мы самі забылі. А такія думкі ўжо самі па сабе зьяўляюцца падставай для рэвалюцыі самасьвядомасьці.
Вышэйзгаданы факт толькі пацьвярджае высновы расейскай Газэты «Комсомольская правда», якая ў той час зьвярнула ўвагу на нястомны пошук кампаніяй «BMAgroup» новых i пэрспэктыўных зорак беларускай роксцэны. Тут, як бачым, і старыя знаёмыя прапануюць заўсёды нешта новае (нават вядомы супэр-гіт «Котка» ад гурта «Новае неба» цяжка пазнаць у новай вэрсыі), дык жа й нечуваныя дагэтуль імёны становяцца ўпоравень зь лідэрамі: маладэчанскі «Happy Face» (у зборнік трапіла ягоная кампазыцыя «Сэнс» у рытмах моднага тады Гранджу), менскі гурт «Безь білету», якому акурат зьмешчаная тут прыфалькаваная hard-кампазыцыя «Пад яліною» прынесла на бліжэйшай «Рок-Каранацыі» званьне «Адкрыцьцё году». А адкрыцьцё юбілейнага X рок-фэстывалю «БАСовішча» гурт «Exist» прывёз з польскіх студыяў на гэты зборнік новую песьню «Сам-насам», якая ня проста ўпрыгожыла «Новую альтэрнатыву», але й
захавала рэдкія фанаГрафічныя эпізоды зьніклай у імклівых вірах шоў-бізнэсу легенды.
Трапіла на зборнік і ўласнае ад­крыцьцё «BMAgroup», якім яны ўдала вырашылі распачаць зборнік — менскі гурт «Long Play», які на прапанову прад’юсэраў праекту Сяржука Сахарава ды Віталя Супрановіча зрабіў кавэр знакамітага шлягеру брытанскай каманды 6о-х «The Troggs» — «Wild Thing». Гэты рытм-энд-блюзавы гіт напісаў для АнГельцаў у 1965 годзе Амэрыканец Чып Тэйлар, а Беларусь! ў 2000-м уставілі туды яшчэ пару знакамітых мэлёдыяў айчыннай фолькзоркі «Сьвята» 1988 году («Цячэ вада ў ярок» ды «Мае вочы чорныя»)... Атрымалася арыГінальна. Так што кампазыцыя не саступае шлягерам прызнаных куміраў альбому. Невыпадкова выдаўцы сьмела заявілі на вокладцы ягонага буклета: «Калі ты слухаеш «Новую альтэрнатыву», ты выбраў правільную музыку».
«Бярозка» №4, красавік, 2001, Менск, В.М.
вольныя ТАНЦЫ альтэрнатыва_ВУ
2001, BMAgroup
He прайшло й трох гадоў з таго ча-
су, як мы прадстаўлялі на сваіх старонках («Зьвязда» ад 31.08.1999) першы выпуск сэрыі кампакт-дыскаў «Вольныя танцы: слухай сваё!», якую пачала выдаваць моладзевая суполка «BMAgroup», а гэтыя дыскі зьявіліся добрай падставай для знаёмства зь лепшымі ўзорамі беларускай рок-музыкі. За першым быў і другі выпуск. I вось «BMAgroup» прадстаўляе аматарам беларускай рок-музыкі яшчэ адну сваю ініцыятыву — чарговую кампіляцыю творчасьці беларускіх гуртоў «Вольныя танцы: альтэрнатыва_Ьу».
Першыя ўражаньні, кажуць, найболып трывалыя, і яны падказваюць слухачам і крытыкам: складальнікі гэтага выпуску, відаць, пагналіся за «сіняй птушкай» камэрцыйнага посьпеху. Ну чаго вартая, напрыклад, танцавальная вэрсыя гіта «Катлетматлет», зробленая паводле «Рок-каралёў-2000» гурта «N.R.M.», квазыфальклёр берасьцейскага «Сада» ці скандальны рэфрэн песьні «Забі Амэрыканца» гурта «Neuro Dubel»?
Увогуле ж, дыск «Вольныя танцы: альтэрнатыва_Ьу» падобны на лятарэю, у якой удзельнічалі й вядомыя, і маладыя беларускія гурты. Свой шчасьлівы квіток з грандаў айчыннай рок-сцэны выцягнулі, бадай, толькі «Kriwi»: іх цудоўная песьня «Ганначка» стала на узровень лепшых твораў з рэпэртуару гурта...
На жаль, не вылучаюцца навізной і арыГінальнасьцю творы папулярнейшых беларускіх гуртоў — «Крамы», «Уліса», «N.R.M»... I ў гэтым бачыцца асноўная хіба выдаўцоў кампактдыска. Яна відавочна зьнізіла мастацкі й выканаўчы ўзровень навінкі. Ня надта ўдалы квіток у творчай лятарэі пад назвай «Вольныя танцы: альтэр-
натыва_Ьу» выцягнулі гурты «Акруга вольнага мастацтва» (Магілёў), «Postscriptuni», «Zet». Галоўная хіба іхніх кампазыцыяў на дыску ў тым, што яны не пакідаюць нават паловы тых уражаньняў, якія музыкі ствараюць на канцэртах. Няма на дыску ні акустычнага аб’ёму, які уласьцівы, напрыклад, «Акрузе вольнага мас­тацтва», ні драйва power, які характэрны творчасьці гуртоў «Zet» і «Postscriptum».
На іпчасьце, асноўны выйгрыпі гэтай сымбалічна-уяўнай лятарэі выпаў на долю маладых беларускіх музыкаў, у прыватнасьці, гурта «Impatt». Менавіта тэты гурт і ягоныя салісткі Дана Жвалік і Вольга Варыкіш сталі сэнсацыяй дыску і прэзэнтацыі, што тады ж адбылася ў адным зь менскіх клюбаў. «Impatt» — гэта сплаў маладосьці й выканаўчага майстэрства, модных музычных плыняў і выдатных беларускіх тэкстаў.
Есьць на дыску й цікавыя сюрпрызы. Маем на ўвазе саркастычны гіт беластоцкага гурта «The Dzviery» «Чайніч’ОК». Ягоная простая мэлёдыя ўрэзваецца ў памяць і прымушае зноў вяртацца да гэтага цікавага твора. Малады гарадзенскі гурт «Айша» прадстаўляе кампазыцыю на верш свайго земляка паэты Ю. Гуменюка «Ёкагама», а знакаміты фольк-рокавы калектыў «Ur’ia» — электронную вэрсыю кампазыцыі «Зэлен дубочак» з альбому «Вэсначуха». Аўтарам аранжыроўкі да гэтага рэмікса зьяўляецца вядомы андэграўндны музы­ка й кампазытар Крыстофэр М. Ihiho. Будзем спадзявацца, што гэты вопыт надасьць упэўненасьці Крыстофэру ў нацыянальным музычным рэчышчы — у працы зь беларускім фальклёрам.
Эмацыйнай кодай дыску стаў гіт гурта «Безь білету» пад красамоўнай назвай «Мая краіна — Беларусь!» — музычны адказ тым, хто вінаваціць нашую моладзь у непавазе да нацыянальных каранёў, у нежаданьні зьвяртацца да нацынальных музычных традыцыяў.
Але, безумоўна, уладальнікамі асноўнага джэк-поту пад назвай «кампакт-дыск «Вольныя танцы: альтэрнатыва_Ьу» будуць слухачы, якія набудуць навінку: дыск дорыць шмат музычных уражаньняў, новых імёнаў, якія хутка, мы упэўненыя, будуць вызначаць асаблівасьці й накіраванасьць беларускамоўнай рок-музыкі.
«Зьвязда» №98-99, 18.05.2001, Менск, А.М.
Міхась ЗАБЭЙДАСУМІЦКІ
Ластаўкі ў стрэсе
2000, БМАдгойр
Міхась 'Забэйда-Суміцкі
Упершыню пра распачацьцё сэрыі «Беларускі музычны архіў» айчынная грамадзкасьць мэляманаў пачула на ўрачыстай вечарыне, прысьвечанай юо-годзьдзю з дня нараджэньня выдатнага беларускага сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага, якая 14 чэрвеня 2ооо года прайшла ў Беларускім доме дружбы з замежнымі краінамі. 3 вус-
наў опэрнай зоркі нашага часу Віктара Скорабагатава прагучала тады доўгачаканая вестка аб цікавым праекце «BMAgronp» (Беларуская Музычная Альтэрнатыва).
Прызнацца, у гэта нават ня ўсім верылася: з аднаго боку, імя сьпе­вака ведалі ўсюды — у Італіі, Кітаі, ЗША, Полыпчы, Чэхіі, дзе выдаваліся ягоныя кружэлкі, існавала літаратура пра яго — але не на Радзіме, дзе нават касэтак ніхто ніколі не выдаваў; з другога боку, «BMAgroup» хоць і праславілася сваім музычным даробкам на беларускай ніве, але да шэдэўраў клясычнага выканаўчага майстэрства маладому лэйблу замінала падыйсьці звычайная канкурэнцыя нелегальна™ рынку, які дыктуе срогкія ўмовы выжываньня толькі ў сфе­ры мас-культаўскай арыентацыі.
I ўсё ж тыя словы спраўдзіліся вельмі хутка, у тым жа юбілейным для Забэйды-Суміцкага годзе. Тыраж выйшаў у фармаце элегантных фірмовых кампакт-дыскаў і касэтаў. I гэта была ня проста банальная копія якогасьці з замежных выданьняў, а пільная натхнёная праца дасьціпных гукарэжысэраў, рэдактараў, гісторыкаў, архівістаў, прыватных калекцыянэраў. Сёньня тэты дыск — у шэрагу фанаГрафічных рарытэтаў, бо тыраж разыйшоўся татальна.
Трэба сказаць, што выданьне адразу вылучылася на айчынным му­зычным рынку сваёй якасьцю сярод пануючага тут чужацкага нелега­лу: у буклеце зьмешчана Грунтоўная біяграфія выдатнага опэрнага тэнара, важкі сьпіс літаратуры пра яго (прычым вельмі шырокага і'еаі'рафічнага спэктру — тут і Менск, і Беласток, і Клыўлэнд, і Таронта). Ня менш
стракатая таксама й «Выбраная дыскаГрафія М. Забэйды-Суміцкага», якая ахоплівае выданьні з Бэрліну, Варшавы, Таронта, Лёндану, Мадрыду. Дзякуючы багацьцю перагорнутых матэрыялаў, выдаўцам удалося скампанаваць тэматычна й настраёва прадуманы альбом, назву якому даў радок зь вядомай народнай песьні «Конь бяжыць, зямля дрыжыць»:
Любіліся-кахаліся, як ластаўкі ў стрэсе,
А цяпер мы растанемся, як ягадкі ў лесе.
Трэба думаць, мы ўжо болей не растанемся з такім багатым духовым скарбам, які па волі лёсу быў аддалены ад роднай зямлі шматлікімі ме­жам! (падрабязны роспавед пра тэта — у тым самым буклеце). Цяпер гэтыя песьні сабраныя разам, як, сапраўды, ластаўкі ў стрэсе, каб радаваць бліскучым талентам выкананьня тых, хто й на Радзіме чакаў сваю зорку прэстыжнейшых опэрных сцэнаў сьвету — мілянскай «La Scala», Пражскага Нацыянальнага тэатру, Харбінскай ды Бэрлінскай опэры...
Дарэчы, на сёньняшні дзень гэ­та найбольш поўны збор Забэйдавай спадчыны: 31 твор, дзе дзьве трэці складаюць народныя песьні, а трэць — рамансы знакамітых кампазытараў (Р. Пукст, К. Галкоўскі, М. Аладаў ды інш.) на вершы беларускіх паэтаў (Я. Купала, М. Багдановіч, П. Трус і г.д.); 74 хвіліны дыхтоўных сьпеваў у акампаніямэньце лёнданскай аркестры «Odeon» пад кіраўніцтвам Дж. Гер­та, варшаўскае аркестры Эдварда Цюкшы, чэшскага піяніста А. Голечака ды інш.
У буклеце пададзены й фотарэпрадукцыі шэрагу замежных выданьняў беларускага сьпевака. I хоць асабіста я